Криминальные новости Могилева - Магілёў.media https://mogilev.media/category/accidents/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Mon, 04 May 2026 12:26:05 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2026/04/cropped-channels4_profile-32x32.jpg Криминальные новости Могилева - Магілёў.media https://mogilev.media/category/accidents/ 32 32 Магілёўца западозрылі ў крадзяжы ўзятых на пракат інструментаў https://mogilev.media/magiljo-ca-zapadozryli-kradzjazhy-zjatyh-na-prakat-instrumenta/ Mon, 04 May 2026 12:26:05 +0000 https://mogilev.media/?p=136924 Узяўшы напракат інструменты, магілёвец прадаў іх. Міліцыя дае дзіўную параду. У РУУС Ленінскага рана Магілёва звярнуўся 40-гадовы дырэктар фірмы, з памяшкання праката якой зніклі інструменты на агульную суму каля 2000 рублёў.  Высвятлілася, што іх ўзяў у арэнду 24-гадовы магілёвец, аднак вярнуць не сваю маёмасць не збіраўся. У хуткім часе ўвогуле прадаў інструменты, а на шматлікія […]

The post Магілёўца западозрылі ў крадзяжы ўзятых на пракат інструментаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Узяўшы напракат інструменты, магілёвец прадаў іх. Міліцыя дае дзіўную параду.

У РУУС Ленінскага рана Магілёва звярнуўся 40-гадовы дырэктар фірмы, з памяшкання праката якой зніклі інструменты на агульную суму каля 2000 рублёў. 

Высвятлілася, што іх ўзяў у арэнду 24-гадовы магілёвец, аднак вярнуць не сваю маёмасць не збіраўся. У хуткім часе ўвогуле прадаў інструменты, а на шматлікія званкі супрацоўнікаў фірмы не адказваў. Цяпер у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.

Пры гэтым міліцыя робіць выснову, што работнікам пракату трэба было быць больш пільнымі і вывучыць меркаванні аб пазычальніку іншых людзей. “Перш чым заключаць з кімсьці здзелкі, неабходна добра падумаць, даведацца водгукі іншых людзей, праяўляць абачлівасць”, – раяць у Ленінскім РУУС, не прыводзячы прыклад, якім чынам сэрвіс можа зрабіць гэта, калі проста здае напракат чалавеку, напрыклад, вульф ці электралобзік.

Фотаздымак: flagma.by

The post Магілёўца западозрылі ў крадзяжы ўзятых на пракат інструментаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
За гібель стажора ў магілёўскім Парку атракцыёнаў пад крыміналку трапіў дырэктар https://mogilev.media/za-gibel-stazhora-magiljo-skim-parku-atrakcyjona-pad-kryminalku-trapi-dyrjektar/ Sun, 03 May 2026 11:00:22 +0000 https://mogilev.media/?p=136905 Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу ў адносінах да дырэктара арганізацыі адпачынку і забаў за няшчасны смяротны выпадак са стажорам. 52-гадовы дырэктар падазраецца ў службовай халатнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч.2 арт. 428 КК РБ). Згодна Крымінальнага кодэкса, пакаранне за такое злачынства прадугледжана ад абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў да […]

The post За гібель стажора ў магілёўскім Парку атракцыёнаў пад крыміналку трапіў дырэктар appeared first on Магілёў.media.

]]>
Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу ў адносінах да дырэктара арганізацыі адпачынку і забаў за няшчасны смяротны выпадак са стажорам.

52-гадовы дырэктар падазраецца ў службовай халатнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч.2 арт. 428 КК РБ). Згодна Крымінальнага кодэкса, пакаранне за такое злачынства прадугледжана ад абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў да пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Паводле інфармацыі на сайце ААТ “МагілёўАтракцыёны”, яго дырэктарам з’яўляецца Юрый Мышэйка.

Нагадаем, трагедыя адбылася 1 траўня 2026 года ў Парку атракцыёнаў у Магілёве, дзе з-за парушэння тэхнікі бяспекі загінуў 18-гадовы стажор аператара.

Фотаздымак: Следчы камітэт РБ

The post За гібель стажора ў магілёўскім Парку атракцыёнаў пад крыміналку трапіў дырэктар appeared first on Магілёў.media.

]]>
У магілёўскім Парку атракцыёнаў загінуў 18-гадовы юнак https://mogilev.media/u-magiljo-skim-parku-atrakcyjona-zaginu-18-gadovy-junak/ Fri, 01 May 2026 15:33:04 +0000 https://mogilev.media/?p=136869 Трагедыя адбылася 1 траўня 2026 года ў Парку атракцыёнаў у Магілёве, дзе з-за парушэння тэхнікі бяспекі загінуў 18-гадовы стажор аператара. Як піша Следчы камітэт, малады чалавек праходзіў навучанне на пасаду аператара атракцыёна. Ён дапамог наведвальніку сыйсці з атракцыёна “Сальта”. Пры гэтым сам атракцыён не быў зафіксаваны і працягваў рухацца. Малады чаавек апынуўся ў зоне руху […]

The post У магілёўскім Парку атракцыёнаў загінуў 18-гадовы юнак appeared first on Магілёў.media.

]]>
Трагедыя адбылася 1 траўня 2026 года ў Парку атракцыёнаў у Магілёве, дзе з-за парушэння тэхнікі бяспекі загінуў 18-гадовы стажор аператара.

Як піша Следчы камітэт, малады чалавек праходзіў навучанне на пасаду аператара атракцыёна. Ён дапамог наведвальніку сыйсці з атракцыёна “Сальта”. Пры гэтым сам атракцыён не быў зафіксаваны і працягваў рухацца. Малады чаавек апынуўся ў зоне руху канструкцыі, якая моцна ўдарыла па яму. У прыватнасці, удар прыйшоўся па галаве. Ад такой траўмы юнак, страціўшы шмат крыві, памёр на месцы.

Як мяркуюць судмедэксперты, прычынай стала парушэнне правіл тэхнікі бяспекі. Справа ў тым, што перад высадкай наведвальніка з атракцыёна рухомая частка канструкцыі павінна быць зафіксавана. Аднак менавіта гэтага зроблена не было. 

Цяпер следчыя вымаюць для вывучэння эксплуатацыйную дакументацыю на антракцыён, журналы па праходжанні інструктажоў па ахове працы і тэхнікі бяспекі.

Як бачна на размешчаным у тэлеграм-канале Следчага камітэта відэа, іншыя атракцыёны працягваюць працаваць, нягледзячы на трагічнае здарэнне.

Фотаздымак: Следчы камітэт РБ

The post У магілёўскім Парку атракцыёнаў загінуў 18-гадовы юнак appeared first on Магілёў.media.

]]>
Новы тралейбус БКМ загарэўся ў Магілёве. Гэта не «рэдкі выпадак», а пытанне да завода https://mogilev.media/novy-tralejbus-bkm-zagarje-sja-magiljove-gjeta-ne-rjedki-vypadak-a-pytanne-da-zavoda/ Fri, 01 May 2026 11:58:07 +0000 https://mogilev.media/?p=136859 У Магілёве загарэўся новы тралейбус БКМ 321-00D, які горад атрымаў усяго некалькі месяцаў таму. Машына была на гарантыі, прайшла тэхабслугоўванне і лічылася спраўнай. Калі папярэдняя версія пра кароткае замыканне на дахаўным абсталяванні пацвердзіцца, гэта будзе не «выпадковасць», а прамое пытанне да якасці тэхнікі і адказнасці вытворцы. Магілёву перадалі новыя тралейбусы – і адзін з іх […]

The post Новы тралейбус БКМ загарэўся ў Магілёве. Гэта не «рэдкі выпадак», а пытанне да завода appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве загарэўся новы тралейбус БКМ 321-00D, які горад атрымаў усяго некалькі месяцаў таму. Машына была на гарантыі, прайшла тэхабслугоўванне і лічылася спраўнай. Калі папярэдняя версія пра кароткае замыканне на дахаўным абсталяванні пацвердзіцца, гэта будзе не «выпадковасць», а прамое пытанне да якасці тэхнікі і адказнасці вытворцы.

Магілёву перадалі новыя тралейбусы – і адзін з іх ужо гарэў

Восенню 2025 года Магілёў атрымаў восем новых тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам. Гаворка ішла пра машыны мадэлі 32100D серыі «Ольгерд», перададзеныя «БКМ Холдынгам».

Тады абнаўленне падавалася як важнае для горада. Тралейбусны парк Магілёва моцна зношаны: па стане на 1 студзеня 2025 года ў абласным цэнтры было 100 тралейбусаў і 3 электробусы, пры гэтым 88 адзінак электратранспарту мелі тэрмін эксплуатацыі больш за 10 гадоў.

Але ўжо 30 красавіка 2026 года ў Магілёве загарэўся тралейбус маршруту №6к на праспекце Шміта. Пасажыраў паспелі эвакуіраваць, ніхто не пацярпеў.

Галоўнае ў гэтай гісторыі не тое, што «ніхто не пацярпеў». Галоўнае – загарэўся новы тралейбус.

Машына была новай, спраўнай і на гарантыі

Дырэктар тралейбуснага парка №1 Сяргей Манастырэнка паведаміў, што, хутчэй за ўсё, прычынай пажару стала кароткае замыканне на дахаўным абсталяванні. Ён жа ўдакладніў важныя дэталі: машына 321-00D эксплуатавалася з кастрычніка 2025 года, мела прабег усяго 45,6 тысячы кіламетраў, 8 красавіка прайшла ТО-1 у поўным аб’ёме, была тэхнічна спраўная і знаходзілася на гарантыі.

Менавіта гэтыя абставіны робяць здарэнне асабліва сур’ёзным.

Новы тралейбус не мае права загарацца праз некалькі месяцаў пасля пастаўкі. Гэта не «непрыемны інцыдэнт» і не «тэхнічная дробязь», якую можна закрыць фразай «ніхто не пацярпеў».

Калі машына была новай, знаходзілася на гарантыі, нядаўна прайшла тэхабслугоўванне і лічылася спраўнай, то версія пра кароткае замыканне на дахаўным абсталяванні ставіць пытанне рубам: чаму загарэлася тэхніка, якую завод толькі што перадаў гораду?

Гэта не падобна на знос

У выпадку са старой тэхнікай можна было б казаць пра стомленасць абсталявання, узрост праводкі або наступствы шматгадовай эксплуатацыі. Але тут сітуацыя іншая.

Тралейбус быў з новай партыі. Ён працаваў на лініі менш за год. Перад пажарам ён прайшоў абслугоўванне. Паводле афіцыйных слоў, быў спраўны. Значыць, тлумачэнне «тэхніка старая» тут не працуе.

А калі новая тэхніка гарыць пры спраўным стане і пасля ТО, то пад падазрэнне трапляюць ужо іншыя прычыны: заводскі брак, канструкцыйная памылка, няякасныя камплектуючыя, праблемы з мантажом або недастатковы кантроль бяспекі электрычнай часткі.

Дахаўнае абсталяванне – ключавое пытанне

Мадэль БКМ 32100D – гэта тралейбус з павялічаным аўтаномным ходам. У тэхнічным апісанні гэтай мадэлі пазначана, што яна абсталявана назапашвальнікам электраэнергіі, а электраабсталяванне размяшчаецца ў тым ліку на даху.

Менавіта таму папярэдняя версія пра кароткае замыканне на дахаўным абсталяванні выглядае асабліва трывожна. Гаворка ідзе не пра выпадковую паломку шклоачышчальніка і не пра перагарэлую лямпачку. Гаворка ідзе пра электрычную сістэму машыны, якая кожны дзень возіць пасажыраў.

Калі загарэлася дахаўнае абсталяванне новага тралейбуса, то пытанне павінна быць не толькі да кіроўцы або тралейбуснага парка. Пытанне павінна быць да вытворцы.

 

У Расіі электратранспарт БКМ ужо гарэў

З электратранспартам «Белкамунмаша» ў расійскіх гарадах ужо былі гучныя пажары – і таксама з узгадваннем кароткіх замыканняў.

У лістападзе 2023 года ў Самары загарэўся трамвай вытворчасці «Белкамунмаша». БЕЛТА паведамляла, што БКМ праводзіць разбіральніцтва па факце ўзгарання трамвайнага вагона на маршруце №20.

Гэты трамвай таксама паступіў у парк усяго за некалькі месяцаў да пажару, а папярэдняй прычынай называлі кароткае замыканне паміж дахам і ўнутранай прасторай.

У красавіку 2024 года ў Санкт-Пецярбургу загарэўся трамвай БКМ-84300М. Папярэдняй прычынай таксама называлі кароткае замыканне, а два з трох вагонаў амаль поўнасцю выгарэлі.

У жніўні 2025 года ў Краснадары згарэў новы беларускі трамвай БКМ. Паводле мясцовага выдання, вагон праездзіў менш за год, у яго ўспыхнуў дах, відавочцы бачылі адкрыты агонь і густы чорны дым. Пасля гэтага «БКМ Холдынг» заявіў пра праверку.

«Рэдкі выпадак» – дрэннае тлумачэнне

Калі новы электратранспарт загараецца праз некалькі месяцаў пасля пастаўкі, грамадства мае права патрабаваць не супакойлівых фармулёвак, а канкрэтных адказаў.

Хто праводзіць экспертызу? Што менавіта замкнула? Ці было гэта звязана з канструкцыяй машыны? Ці правераны астатнія сем тралейбусаў з той жа партыі? Ці працягваюць яны вазіць пасажыраў? Якія гарантыі дае БКМ, што сітуацыя не паўторыцца?

Без адказаў на гэтыя пытанні фраза «першы падобны выпадак» нічога не значыць. Першы выпадак можа быць апошнім толькі тады, калі публічна названа прычына і ліквідаваны дэфект. Калі ж прычына схавана за агульнымі словамі, гэта ўжо не бяспека, а латарэя.

Новы тралейбус не павінен гарэць на лініі. А калі ён загарэўся, то горад і пасажыры маюць права не на супакойлівыя прэс-рэлізы, а на публічную тэхнічную праверку ўсёй партыі.

Фота “Магілёўскія ведамасці”.

The post Новы тралейбус БКМ загарэўся ў Магілёве. Гэта не «рэдкі выпадак», а пытанне да завода appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйскім раёне селянін зладзіў пажар, разаграваючы трубы газавай гарэлкай https://mogilev.media/u-babrujskim-rajone-seljanin-zladzi-pazhar-razagravajuchy-truby-gazavaj-garjelkaj/ Wed, 29 Apr 2026 06:52:39 +0000 https://mogilev.media/?p=136784 Разагрэць замёрзлыя пластыкавыя трубы газавай гарэлкай вырашыў жыхар Бабруйскага раёна. В выніку – ў хаце пажар, а мужчына – ў бальніцы. У адной з вёсак Бабруйскага раёна звычайная бытавая праблема ледзь не скончылася трагедыяй. У доме 77-гадовай жанчыны замерзлі вадаправодныя трубы. Дачка гаспадыні паведаміла пра гэта брату, і той узяўся самастойна “ратаваць” сітуацыю. 58-гадовы мужчына […]

The post У Бабруйскім раёне селянін зладзіў пажар, разаграваючы трубы газавай гарэлкай appeared first on Магілёў.media.

]]>
Разагрэць замёрзлыя пластыкавыя трубы газавай гарэлкай вырашыў жыхар Бабруйскага раёна. В выніку – ў хаце пажар, а мужчына – ў бальніцы.

У адной з вёсак Бабруйскага раёна звычайная бытавая праблема ледзь не скончылася трагедыяй. У доме 77-гадовай жанчыны замерзлі вадаправодныя трубы. Дачка гаспадыні паведаміла пра гэта брату, і той узяўся самастойна “ратаваць” сітуацыю.

58-гадовы мужчына вырашыў разагрэць ПВХ-трубы з дапамогай партатыўнай газавай гарэлкі. Каля дваццаці хвілін ён грэў камунікацыі ў праёме сцяны паміж кухняй і санвузлом. Аднак замест чаканага выніку з’явіўся дым, а затым і адкрытае полымя.

Дачка гаспадыні першай заўважыла пажар. Разам з братам яны паспелі вывесці маці на вуліцу і спрабавалі самастойна патушыць агонь, але ён хутка распаўсюджваўся. У выніку давялося выклікаць ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне, аднак без наступстваў не абышлося: мужчыну шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі пальцаў рук і цемянной вобласці галавы, а таксама прыкметамі апёкаў дыхальных шляхоў. Траўмы лёгкія, але запатрабавалі медыцынскай дапамогі.

Было выяўлена, што агонь развіваўся інтэнсіўна і нанёс значныя пашкоджанні дому. Найбольш пацярпелі кухня і санвузел, бо менавіта там праводзіліся “рамонтныя работы”. Частка канструкцый і маёмасці была знішчана.

Дадатковым фактарам рызыкі сталі матэрыялы ў доме: трубы былі ўцеплены мантажнай пенай, сцены абшыты кардонам і абклеены шпалерамі. Усе яны лёгка запальваюцца, асабліва пры тэмпературы полымя гарэлкі, якая можа дасягаць 1300–1500 градусаў Цэльсія.

Фотаздымак: sudexpert.gov.by

The post У Бабруйскім раёне селянін зладзіў пажар, разаграваючы трубы газавай гарэлкай appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве бухгалтар-іграманка прайграла 268 тысяч рублёў прадпрыемства https://mogilev.media/u-magiljove-buhgaltar-igramanka-prajgrala-268-tysjach-rubljo-pradpryemstva/ Mon, 27 Apr 2026 12:58:10 +0000 https://mogilev.media/?p=136737 У суд накіравана справа бухгалтара, якая пералічыла ў сваю кішэню звыш 268 тысяч рублёў прадпрыемства, каб гуляць у азартныя гульні. Як высветлілі ў пракуратуры, 42-гадовая магіляўчанка са студзеня 2023 года па снежань 2025 года без усялякіх падстаў пералічвала на свой разліковы рахунак сродкі таварыства з абмежаванай адказнасцю, у якім працавала. З выкарыстаннем ключа электроннага лічбавага […]

The post У Магілёве бухгалтар-іграманка прайграла 268 тысяч рублёў прадпрыемства appeared first on Магілёў.media.

]]>
У суд накіравана справа бухгалтара, якая пералічыла ў сваю кішэню звыш 268 тысяч рублёў прадпрыемства, каб гуляць у азартныя гульні.

Як высветлілі ў пракуратуры, 42-гадовая магіляўчанка са студзеня 2023 года па снежань 2025 года без усялякіх падстаў пералічвала на свой разліковы рахунак сродкі таварыства з абмежаванай адказнасцю, у якім працавала. З выкарыстаннем ключа электроннага лічбавага подпісу яна стварала плацежныя даручэнні, на падставе якіх ажыццяўляла неабгрунтаванае налічэнне сабе заработнай платы, матэрыяльнай дапамогі, адпускных і іншых выплат. 

Усё такім чынам налічанае жанчына траціла на гульні ў анлайн-казіно, бо, як аказалася, цярпела на гульнявую залежнасць.

Пасля таго, як нячыстую на руку бухгалтара злавілі і пачалі следства, яна часткова кампенсавала ўрон арганізацыі, аддаўшы каля 83 тыс. рублёў.

Цяпер жанчына знаходзіцца пад вартай у чаканні суда па артыкуле аб крадзяжы шляхам злоўжывання службовым становішчам у асабліва буйным памеры.

Фотаздымак: pixabay.com

The post У Магілёве бухгалтар-іграманка прайграла 268 тысяч рублёў прадпрыемства appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйску прамысловы альпініст заблытаўся ў рыштунку https://mogilev.media/u-babrujsku-pramyslovy-alpinist-zablyta-sja-ryshtunku/ Sun, 26 Apr 2026 08:34:01 +0000 https://mogilev.media/?p=136665 У Бабруйску прамысловы альпініст апынуўся ў складанай сітуацыі падчас працы на вышыні – яму на дапамогу прыйшлі ратавальнікі. Мужчына займаўся пафарбоўкай фасада дзевяціпавярховага будынка і ў працэсе заблытаўся ў страхавальных вяроўках. Зразумеўшы, што самастойна вызваліцца не атрымаецца, ён звярнуўся па дапамогу да прахожых. Відавочцы выклікалі супрацоўнікаў МНС. Прыбыўшыя на месца ратавальнікі арганізавалі работы адразу ў […]

The post У Бабруйску прамысловы альпініст заблытаўся ў рыштунку appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйску прамысловы альпініст апынуўся ў складанай сітуацыі падчас працы на вышыні – яму на дапамогу прыйшлі ратавальнікі.

Мужчына займаўся пафарбоўкай фасада дзевяціпавярховага будынка і ў працэсе заблытаўся ў страхавальных вяроўках.

Зразумеўшы, што самастойна вызваліцца не атрымаецца, ён звярнуўся па дапамогу да прахожых. Відавочцы выклікалі супрацоўнікаў МНС.

Прыбыўшыя на месца ратавальнікі арганізавалі работы адразу ў двух напрамках: з зямлі задзейнічалі аўталесвіцу, а з даху – штурмавую лесвіцу.

У выніку альпініста ўдалося эвакуіраваць праз дах з дапамогай штурмавой лесвіцы. Медыцынская дапамога мужчыну не спатрэбілася.

Фота ведамаснага сайта МНС Беларусі.

The post У Бабруйску прамысловы альпініст заблытаўся ў рыштунку appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Быхаўшчыне з пачатку года амаль двухразовы рост колькасці пажараў https://mogilev.media/na-byha-shchyne-z-pachatku-goda-amal-dvuhrazovy-rost-kolkasci-pazhara/ Sun, 26 Apr 2026 07:47:23 +0000 https://mogilev.media/?p=136660 На 180% вырасла колькасць пажараў у Быхаўскім раёне за студзень – сакавік 2026 года ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам. За гэты перыяд там адбылося 28 пажараў. І калі летась за першыя тры месяцы года ад агню не загінуў ніхто, то сёлета ўжо чатыры чалавекі. Прычым двое з іх – самотныя пажылыя людзі. У Быхаўскі […]

The post На Быхаўшчыне з пачатку года амаль двухразовы рост колькасці пажараў appeared first on Магілёў.media.

]]>
На 180% вырасла колькасць пажараў у Быхаўскім раёне за студзень – сакавік 2026 года ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам.

За гэты перыяд там адбылося 28 пажараў. І калі летась за першыя тры месяцы года ад агню не загінуў ніхто, то сёлета ўжо чатыры чалавекі. Прычым двое з іх – самотныя пажылыя людзі.

У Быхаўскі райвыканкаме лічаць, што галоўнай прычынай пажараў з’яўляецца злоўжыванне спіртным. 

Мясцовая ўлада намагаецца ўзмацніць працу пра прафілактыцы і прадухіленні выпадкаў непадкантрольнага ўзгарання. Пры гэтым прыехаўшы ў Быхаў першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Клышэвіч запатрабаваў прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці тых, хто курыць у сябе дома, у тым ліку перад сном, і тым самым, па меркаванні магілёўскага госця, парушае правілы пажарнай бяспекі.

Фотаздымак: sb.by

The post На Быхаўшчыне з пачатку года амаль двухразовы рост колькасці пажараў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Загадчык кафедры горацкай акадэміі схіляў студэнтаў да хабару алкаголем і прадуктамі https://mogilev.media/zagadchyk-kafedry-gorackaj-akadjemii-shilja-studjenta-da-habaru-alkagolem-i-praduktami/ Sun, 26 Apr 2026 06:43:16 +0000 https://mogilev.media/?p=136655 Пяць гадоў калоніі і 22,5 тыс. рублёў штрафу прысудзілі загадчыку кафедры горацкай сельгасакадэміі па абвінавачванні ў хабарніцтве. Паводле суда, выкладчык арганізоўваў правядзенне выніковай атэстацыі ў ВНУ. Пры гэтым з верасня па кастрычнік 2025 года схіляў студэнтаў, і ў прыватнасці стараст груп, каб тыя прыносілі яму падарункі для старшыні дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. За гэта загадчык кафедры […]

The post Загадчык кафедры горацкай акадэміі схіляў студэнтаў да хабару алкаголем і прадуктамі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пяць гадоў калоніі і 22,5 тыс. рублёў штрафу прысудзілі загадчыку кафедры горацкай сельгасакадэміі па абвінавачванні ў хабарніцтве.

Паводле суда, выкладчык арганізоўваў правядзенне выніковай атэстацыі ў ВНУ. Пры гэтым з верасня па кастрычнік 2025 года схіляў студэнтаў, і ў прыватнасці стараст груп, каб тыя прыносілі яму падарункі для старшыні дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. За гэта загадчык кафедры абяцаў лёгкую здачу экзамена.

Пры гэтым падчас прамежкавай атэстацыі за здавальняючыя ацэнкі выкладчык браў хабар спіртнымі напоямі і прадуктамі харчавання.

У ходзе судовага працэса загадчык кафедры сваёй віны не прызнаў. 

Суд пакараў яго пяццю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 22,5 тыс. рублёў. Акрамя таго, ён цягам пяці гадоў не будзе мець права займацца выкладчыцкай дзейнасцю. Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Загадчык кафедры горацкай акадэміі схіляў студэнтаў да хабару алкаголем і прадуктамі appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Глусчыне расце колькасць аўтааварый з удзелам дзікіх звяроў https://mogilev.media/na-gluschyne-rasce-kolkasc-a-taavaryj-z-udzelam-dzikih-zvjaro/ Sat, 25 Apr 2026 15:27:27 +0000 https://mogilev.media/?p=136632 Дзікія звяры, перш за ўсё касулі і лосі, усё часцей трапляюць пад колы аўтамабіляў у Глускім раёне. Па даных мясцовага ДАІ, за студзень-сакавік гэтага года адбылося сем ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. У 2025 годзе было 26 такіх аварый, з іх 14 на аўтадарозе «Бабруйск – Глуск – Любань», шэсць фактаў – на трасе «Асіповічы […]

The post На Глусчыне расце колькасць аўтааварый з удзелам дзікіх звяроў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзікія звяры, перш за ўсё касулі і лосі, усё часцей трапляюць пад колы аўтамабіляў у Глускім раёне.

Па даных мясцовага ДАІ, за студзень-сакавік гэтага года адбылося сем ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. У 2025 годзе было 26 такіх аварый, з іх 14 на аўтадарозе «Бабруйск – Глуск – Любань», шэсць фактаў – на трасе «Асіповічы – Глуск – Азарычы». У 2024 годзе зарэгістравана 12 выпадкаў наездаў на жывёл. З усёй колькасці ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл – у асноўным гэта выпадкі з матэрыяльнай шкодай. Амаль усе аварыі адбыліся ў цёмны час сутак.

Ад дзікіх звяроў на дарогах больш-менш эфектыўна абараняюць спецыяльныя металічныя сеткі, пастаўленыя ўздоўж магістралі. Аднак па, словах начальніка глускага ДАІ Максіма Сіліча, на трасах рэспубліканскага значэння, да якіх адносяцца і вышейпамянёныя, немэтазгодна. І гэта пры тым, што па даных ДАІ, 95% ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл у Беларусі адбываюцца якраз на трасах рэспубліканскага значэння.

Фотаздымак: glusk.by

The post На Глусчыне расце колькасць аўтааварый з удзелам дзікіх звяроў appeared first on Магілёў.media.

]]>