Новости экологии Могилева - Экологические новости https://mogilev.media/category/ecology/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Sat, 25 Apr 2026 11:05:02 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2026/04/cropped-channels4_profile-32x32.jpg Новости экологии Могилева - Экологические новости https://mogilev.media/category/ecology/ 32 32 Амаль траціна лясоў Магілёўшчыны дагэтуль забруджана цэзіем-137 https://mogilev.media/amal-tracina-ljaso-magiljo-shchyny-dagjetul-zabrudzhana-cjeziem-137/ Sat, 25 Apr 2026 11:06:51 +0000 https://mogilev.media/?p=136627 Тэрыторыя лясоў Магілёўскай вобласці, забруджаных цэзіем-137, складае 29% ад усяго ляснога фонда рэгіёна. Аднак драўніна, паводле чыноўнікаў, цалкам адпавядае нормам бяспекі. “Тэрыторыя ляснога фонду Магілёўскай вобласці, забруджанага цэзіем-137, займае 366 тыс.га, што складае 29% ад агульнай плошчы ляснога фонду. Але тая драўніна, якая паступае непасрэдна ў абарот, цалкам адпавядае нормам бяспекі” – цытуе БелТА начальніка […]

The post Амаль траціна лясоў Магілёўшчыны дагэтуль забруджана цэзіем-137 appeared first on Магілёў.media.

]]>
Тэрыторыя лясоў Магілёўскай вобласці, забруджаных цэзіем-137, складае 29% ад усяго ляснога фонда рэгіёна. Аднак драўніна, паводле чыноўнікаў, цалкам адпавядае нормам бяспекі.

“Тэрыторыя ляснога фонду Магілёўскай вобласці, забруджанага цэзіем-137, займае 366 тыс.га, што складае 29% ад агульнай плошчы ляснога фонду. Але тая драўніна, якая паступае непасрэдна ў абарот, цалкам адпавядае нормам бяспекі” – цытуе БелТА начальніка упраўлення па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і надзвычайных сітуацыях Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Лазарэвіча.

Паводле яго, па стане на 1992 год на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў Магілёўскай вобласці было 1059 населеных пунктаў, з іх пяць раённых цэнтраў. Па выніках ацэнкі 2021 года колькасць населеных пунктаў, аднесеных да зон радыеактыўнага забруджвання, скарацілася на 38% і сёння складае 660 населеных пунктаў, уключаючы чатыры раённыя цэнтры. 

Радыяцыя так ці інакш закранае 14 з 21 раёна вобласці, а таксама 243 тыс.га сельскагаспадарчых зямель (каля 23%). Але, паводле Лазарэвіча, тут таксама няма прычын для хвалявання, бо дзякуючы адпрацаваным методыкам забяспечваецца вытворчасць нарматыўна чыстай прадукцыі. 

“Уся прадукцыя, якую атрымліваюць у грамадскім сектары нашых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сёння з’яўляецца нарматыўна чыстай. Перавышэнняў па пробах гэтай прадукцыі ў нас па Магілёўскай вобласці не рэгіструецца ўжо больш за 20 гадоў”, – рапартуе чыноўнік.

Фота: ArticCynda / Wikimedia, CC BY-SA 4.0

The post Амаль траціна лясоў Магілёўшчыны дагэтуль забруджана цэзіем-137 appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйску агітавалі за Радаўніцу без пластыка https://mogilev.media/u-babrujsku-agitavali-za-rada-nicu-bez-plastyka/ Thu, 23 Apr 2026 08:24:50 +0000 https://mogilev.media/?p=136542 Бясплатныя жывыя кветкі раздавалі валанцёры пры ўваходзе на Мінскія могілкі ў Бабруйску. Ужо чацвёрты год запар мясцовая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з валанцёрамі з таварыства “Экабабры” заклікае бабруйчан не несці на могілкі штучныя кветкі. Сёлета яны не толькі заклікалі, але і прапаноўвалі нешта ўзамен пластыкавых упрыгожванняў, а менавіта – жывыя кветкі […]

The post У Бабруйску агітавалі за Радаўніцу без пластыка appeared first on Магілёў.media.

]]>
Бясплатныя жывыя кветкі раздавалі валанцёры пры ўваходзе на Мінскія могілкі ў Бабруйску.

Ужо чацвёрты год запар мясцовая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з валанцёрамі з таварыства “Экабабры” заклікае бабруйчан не несці на могілкі штучныя кветкі. Сёлета яны не толькі заклікалі, але і прапаноўвалі нешта ўзамен пластыкавых упрыгожванняў, а менавіта – жывыя кветкі для ўшанавання памяці памерлых.

Паводле профільнага абласнога камітэта, у гэтым годзе акцыю “Радаўніца без пластыка” падтрымалі не толькі магазіны кветак, камунальнае прадпрыемства “ДЭП г. Бабруйска”, але і звычайныя жыхары горада, якія прынеслі для гэтага каля 200 саджанцаў.

Надоечы стала вядома, што Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі працуе над новым Экалагічным кодэксам. Праз яго, магчыма, будзе ўведзеная забарона на вытворчасць і пастаўку тавараў, адыходы якіх складана або немагчыма перапрацаваць. Гэтая забарона можа датычыцца штучных пластыкавых кветак. Аднак, не выключана, што гэта ўсё застанецца на ўзроўні размоў, бо прыбытак ад продажу такіх кветак даволі высокі і наўрацці дзяржава будзе забараняць яго.

Фотаздымак: ТГ “Магілёўпрырода”

The post У Бабруйску агітавалі за Радаўніцу без пластыка appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўская эколаг расказала, калі мора дабярэцца да Беларусі https://mogilev.media/magiljo-skaja-jekolag-raskazala-kali-mora-dabjarjecca-da-belarusi/ Mon, 20 Apr 2026 12:54:38 +0000 https://mogilev.media/?p=136433 З-за змяненняў клімату Беларусь чакаюць засуха, спякота, навадненні і знікненні балот, сцвярджае магілёўскі эколаг, кандыдат геаграфічных навук Ганна Скрыган. Адказваючы ў сваім тэлеграм-канале “Непрыемны клімат” на пытанне “Ці праўда, што Беларусь атрымае выйсце да мора з-за пацяплення клімата?” магіляўчанка, якая цяпер жыве ў Польшчы, піша, што гэта пытанне не стагоддзяў, а дзясяткаў тысяч гадоў. “Гэта […]

The post Магілёўская эколаг расказала, калі мора дабярэцца да Беларусі appeared first on Магілёў.media.

]]>
З-за змяненняў клімату Беларусь чакаюць засуха, спякота, навадненні і знікненні балот, сцвярджае магілёўскі эколаг, кандыдат геаграфічных навук Ганна Скрыган.

Адказваючы ў сваім тэлеграм-канале “Непрыемны клімат” на пытанне “Ці праўда, што Беларусь атрымае выйсце да мора з-за пацяплення клімата?” магіляўчанка, якая цяпер жыве ў Польшчы, піша, што гэта пытанне не стагоддзяў, а дзясяткаў тысяч гадоў.

“Гэта не значыць, што Беларусі няма чаго баяцца ад кліматычных зменаў. Мора не прыйдзе – а вось засухі, паводкі рэк, экстрэмальная спякота і знікненне балот Палесся – гэта ўжо адбываецца. Проста цяпер. Клімат змяняецца не толькі праз мора” – піша эколаг.

Яна ўказвае, што бліжэйшае да Беларусі мора – Балтыйскае, якое знаходзіцца на адлегласці 257 км. Самая нізкая кропка ў краіне – рака Нёман, што цячэ на вышыні 90 метраў ад узроўня мора. 

Ганна Скрыган прыводзіць даныя, што да 2100 года пры высокіх выкідах узровень мора падымецца на 0,63 – 1,01 метра. У экстрэмальным сцэнары – да 2 метраў. “Гэта значыць пры самым песімістычным прагнозе да 2100 годзе мора паднімецца на два метры. А трэба – 90 метраў. Розніца – ў 45 разоў” – адзначае кандыдат геаграфічных навук.

Фотаздымак: ТГ “Непрыемны клімат”

The post Магілёўская эколаг расказала, калі мора дабярэцца да Беларусі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Слаўгарадзе за ўвесь сакавік не было ападкаў https://mogilev.media/u-sla-garadze-za-ves-sakavik-ne-bylo-apadka/ Tue, 07 Apr 2026 18:17:08 +0000 https://mogilev.media/?p=135902 Слаўгарад у Магілёўскай вобласці і Жлобін у Гомельскай сталі адзінымі гарадамі ў Беларусі, дзе ў сакавіку не выпала ані кроплі дажджу. Паводле Белгідрамета, сакавік 2026 года стаў надзвычай сухім месяцам. У Беларусі за гэты перыяд выпала толькі 10% сярэднемесячнай нормы ападкаў, а гэта 3,8 мм. Пры гэтым на ўсіх пунктах назіранняў па ўсходзе краіны былі […]

The post У Слаўгарадзе за ўвесь сакавік не было ападкаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Слаўгарад у Магілёўскай вобласці і Жлобін у Гомельскай сталі адзінымі гарадамі ў Беларусі, дзе ў сакавіку не выпала ані кроплі дажджу.

Паводле Белгідрамета, сакавік 2026 года стаў надзвычай сухім месяцам. У Беларусі за гэты перыяд выпала толькі 10% сярэднемесячнай нормы ападкаў, а гэта 3,8 мм. Пры гэтым на ўсіх пунктах назіранняў па ўсходзе краіны былі абноўленыя абсалютныя месячныя мінімумы ападкаў. На працягу ўсіх дэкад месяца выпадзенне ападкаў фіксавалася ў экстрэмальна малым аб’ёме. А вось на метэастанцыях Жлобін і Слаўгарад цягам месяца ападкі не назіраліся ўвогуле. 

Акрамя таго, сакавік 2026 года стаў рэкордна цёплым месяцам. Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала 5,8 градуса вышэй за нуль, што вышэй за кліматычную норму на пяць градусаў.

Фота ілюстрацыйнае

The post У Слаўгарадзе за ўвесь сакавік не было ападкаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дырэктар БелРАА: большасць жыхароў Магілёўшчыны не супраць ядзернага магільніка ў вобласці https://mogilev.media/dyrjektar-belraa-bolshasc-zhyharo-magiljo-shchyny-ne-suprac-jadzernaga-magilnika-voblasci/ Mon, 23 Mar 2026 12:24:11 +0000 https://mogilev.media/?p=135121 Каля 60% жыхароў Магілёўшчыны не супраць будаўніцтва сховішча ядзерных адходаў у сваім рэгіёне, заявіў дырэктар прадпрыемства БелРАА («Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі») Дзмітрый Логвін. Дырэктар у эфіры СТБ агучваў вынікі нейкага апытання, не паведаміўшы, калі і кім яно было праведзена. З гэтага выглядае, што яго сцвярджэнні носяць галаслоўны характар.  Як раней паведамлялася, месцам […]

The post Дырэктар БелРАА: большасць жыхароў Магілёўшчыны не супраць ядзернага магільніка ў вобласці appeared first on Магілёў.media.

]]>
Каля 60% жыхароў Магілёўшчыны не супраць будаўніцтва сховішча ядзерных адходаў у сваім рэгіёне, заявіў дырэктар прадпрыемства БелРАА («Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі») Дзмітрый Логвін.

Дырэктар у эфіры СТБ агучваў вынікі нейкага апытання, не паведаміўшы, калі і кім яно было праведзена. З гэтага выглядае, што яго сцвярджэнні носяць галаслоўны характар. 

Як раней паведамлялася, месцам размяшчэння ядзернага магільніка можа быць Мсціслаўскі раён. Цяпер магчымы выбар такой пляцоўкі абгрунтоўваюць будаўніцтвам паблізу на Магілёўшчыне другой беларускай электрастанцыі, планы аб чым выношвае цяперашняя ўлада.

Два іншых месца для ядзернага магільніка: Гродзенская вобласць побач з БелАЭС і тэрыторыя Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка на Гомельшчыне.

Таксама са слоў Логвіна стала вядома, што канчатковы выбар пляцоўкі плануюць зрабіць да канца 2026-2027 года. Затым пачнецца праектаванне і будаўніцтва, якое можа стартаваць ужо ў 2028 годзе. 

Скрыншот СТБ

The post Дырэктар БелРАА: большасць жыхароў Магілёўшчыны не супраць ядзернага магільніка ў вобласці appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Бабруйшчыне невядомыя выкінулі на аўтатрасу мертвых ягнятаў https://mogilev.media/na-babrujshchyne-nevjadomyja-vykinuli-na-a-tatrasu-mertvyh-jagnjata/ Wed, 18 Mar 2026 15:16:52 +0000 https://mogilev.media/?p=134877 Трэці выпадак выкінутых на ўзбоччы шашы мертвых хатніх жывёл у Бабруйскім раёне зафіксавалі за паўгода ветэрынары. Пра апошнюю знаходку 14 сакавіка 2026 года ў выглядзе пяці мёртвых ягнят на дарозе Івацэвічы – Крычаў распавёў выданню komkur.info мясцовы жыхар Максім Шырокі. Паводле яго, мяркуючы з выгляду і паху, загінулых жывёл пакінулі пры дарозе «не ўчора». Як […]

The post На Бабруйшчыне невядомыя выкінулі на аўтатрасу мертвых ягнятаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Трэці выпадак выкінутых на ўзбоччы шашы мертвых хатніх жывёл у Бабруйскім раёне зафіксавалі за паўгода ветэрынары.

Пра апошнюю знаходку 14 сакавіка 2026 года ў выглядзе пяці мёртвых ягнят на дарозе Івацэвічы – Крычаў распавёў выданню komkur.info мясцовы жыхар Максім Шырокі. Паводле яго, мяркуючы з выгляду і паху, загінулых жывёл пакінулі пры дарозе «не ўчора».

Як адзначылі пазней у ветэрынарнай службе Бабруйскага раёна, прадстаўнікі якой выехалі на месца знаходкі, непадалёк там знайшлі яшчэ і мёртвую курыцу, але толькі адно ягня.

Відавочна, хатнюю птушку выкінулі ў пакеце, абрыўкі яго ляжалі побач, – распавяла галоўны ветэрынарны ўрач Бабруйскага раёна Аляксандра Грабяневіч. – курыцу і знойдзенага ягня ў той жа дзень пахавалі ў жывёльным могільніку”.  

Варыянтаў таго, як загінулыя жывёлы маглі трапіць на абочыну, мяркуе суразмоўца, усяго два: гадаванцы або збеглі пры перавозцы або іх ужо падкінулі пасля гібелі. Другі ўяўляецца больш рэальным.

“Калі гэта так, то за апошнія паўтара года гэта ўжо трэці такі выпадак. Раней хоць да жывёлаў да скотамагільнікаў падкідвалі, цяпер проста ля дарогі пакінулі. Аграгаспадаркі раёна авечак не вырошчваюць, яны ўтрымліваюцца толькі на прыватных падворках”, – адзначыла Грабяневіч.

Міліцыю на месца знаходкі ветэрынары не выклікалі: камер назірання, па якіх можна было «адкруціць» храналогію падзей, тут няма.

“З дарожнікамі дамовіліся трымаць гэты ўчастак на асаблівым кантролі”, – распавяла галоўны ветурач раёна.

Скрыншот: ТГ “Навіны Бабруйска”

The post На Бабруйшчыне невядомыя выкінулі на аўтатрасу мертвых ягнятаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёўскай вобласці зімой галадалі дзікія зверы https://mogilev.media/u-magiljo-skaj-voblasci-zimoj-galadali-dzikija-zvery/ Fri, 06 Mar 2026 12:52:24 +0000 https://mogilev.media/?p=134358 На Магілёўшчыне да людзей з-за недаядання выхадзілі дзікія жывёлы. Таксама ў рэгіёне павялічыліся выпадкі дарожных аварый з іх удзелам. Зімой у Магілёўскай вобласці пачасціліся выпадкі, калі дзікія жывёлы выходзілі да людзей. Пры гэтым многія з іх былі фізічна аслабленыя і знясіленыя. У сувязі з гэтым пракуратура сумесна з прыродаахоўнымі органамі праверыла, як у паляўнічых гаспадарках […]

The post У Магілёўскай вобласці зімой галадалі дзікія зверы appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Магілёўшчыне да людзей з-за недаядання выхадзілі дзікія жывёлы. Таксама ў рэгіёне павялічыліся выпадкі дарожных аварый з іх удзелам.

Зімой у Магілёўскай вобласці пачасціліся выпадкі, калі дзікія жывёлы выходзілі да людзей. Пры гэтым многія з іх былі фізічна аслабленыя і знясіленыя. У сувязі з гэтым пракуратура сумесна з прыродаахоўнымі органамі праверыла, як у паляўнічых гаспадарках арганізавана падкормка жывёл.

Кармілі бананамі і пітахаяй

Праверка паказала, што ў большасці агледжаных паляўнічых гаспадарак Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў колькасць падкормачных пляцовак і кармушак не адпавядае колькасці дзікіх жывёл, якія жывуць у гэтых угоддзях.

Напрыклад, з улікам папуляцыі жывёл у Бабруйскай паляўнічай гаспадарцы павінна быць абсталявана не менш за 62 кармушкі, аднак фактычна іх толькі 24. Акрамя таго, частка кармушак размешчана на значнай адлегласці, што ўскладняе пад’езд да іх. У выніку корм у іх своечасова не папаўняецца.

У Асіповіцкай і Слаўгарадскай паляўнічых гаспадарках былі выяўлены пашкоджаныя кармушкі, а некаторыя з іх знаходзіліся проста на зямлі.

У шэрагу раёнаў таксама не выконваліся мінімальныя нормы падкормкі дзікіх жывёл. Разлікі паказалі, што аб’ёму набытых кармоў у Бабруйскай, Глускай, Кіраўскай, Клічаўскай і Асіповіцкай паляўнічых гаспадарках хапіла б для кармлення мясцовых папуляцый толькі прыкладна на чатыры дні.

Акрамя таго, у Асіповіцкай паляўнічай гаспадарцы зафіксавалі выпадак кармлення жывёл экзатычнай садавінай – бананамі і пітахаяй, хоць правілы дазваляюць выкарыстоўваць для падкормкі толькі раслінныя кармы з відаў раслін, што растуць на тэрыторыі Беларусі.

15 тон корму высыпалі проста на зямлю

Парушэнні выявілі і ў Быхаўскай паляўнічай гаспадарцы. Восенню 2025 года там атрымалі 15 тон корму для жывёл, але яго проста высыпалі ў лесе на зямлю. Узімку, калі выпаў глыбокі снег, доступ жывёл да гэтага корму значна ўскладніўся.

Таксама высветлілася, што не ўсе паляўнічыя карыстальнікі праводзяць вакцынацыю і дэгельмінтызацыю дзікіх жывёл.

Акрамя таго, работнікі паляўнічых гаспадарак не арганізоўвалі належных мерапрыемстваў, каб адцягнуць дзікіх жывёл ад аўтамабільных дарог агульнага карыстання. Месцы, дзе адбываецца найбольшая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам, не аналізаваліся, а меры па ўстаноўцы дадатковых саланцоў на такіх участках не прымаліся.

У выніку за першыя два месяцы 2026 года колькасць аварый з удзелам дзікіх жывёл у Магілёўскай вобласці вырасла з 86 да 110, што на 21,8% больш.

Пракуратура вынесла адпаведнае прадстаўленне на адрас старшыні абласной арганізацыі таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Фотаздымак: пракуратура Магілёўскай вобласці

The post У Магілёўскай вобласці зімой галадалі дзікія зверы appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве чакаюць ідэі па дабраўпарадкаванні парка каля Святога возера https://mogilev.media/u-magiljove-chakajuc-idjei-pa-dabra-paradkavanni-parka-kalja-svjatoga-vozera/ Fri, 20 Feb 2026 13:10:36 +0000 https://mogilev.media/?p=133640 Магілёўскія ўлады абвесцілі конкурс канцэпцый добраўпарадкавання парку каля Святога возера. Нагадаем, што на чыноўніцкай мове гэты парк мае савецкую прапагандысцкую назву “Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка”. Яго стварылі ў 1970-я гады мінулага стагоддзя як нібыта прыродны бар’ер, які мусіў абараняць горад ад забруджвання, звязанага з вытворчасцю хімічнага валакна. Аднак рэальнай ахоўнай функцыі гэтая зялёная зона […]

The post У Магілёве чакаюць ідэі па дабраўпарадкаванні парка каля Святога возера appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскія ўлады абвесцілі конкурс канцэпцый добраўпарадкавання парку каля Святога возера.

Нагадаем, што на чыноўніцкай мове гэты парк мае савецкую прапагандысцкую назву “Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка”. Яго стварылі ў 1970-я гады мінулага стагоддзя як нібыта прыродны бар’ер, які мусіў абараняць горад ад забруджвання, звязанага з вытворчасцю хімічнага валакна. Аднак рэальнай ахоўнай функцыі гэтая зялёная зона так і не выканала. Пасадкі праводзіліся на тэрыторыі былога тарфяніка, засыпанага пяском, што істотна ўскладняла рост дрэў. 

У выніку за амаль паўстагоддзя там не з’явілася ні магутных дубоў, ні высокіх бяроз. Дрэвы растуць слаба, часта сохнуць, і на іх месцы рэгулярна высаджваюць новыя саджанцы, якім, паводле назіранняў, наканаваны той самы лёс. З цягам часу тэрыторыя парку паступова змяняецца і часткова забудоўваецца: спачатку там узвялі Магілёўскую дзіцячую школу мастацтваў № 3, а пазней – касцёл Святога Антонія.

Напрыканцы 2025 года старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў, распісаўшыся на адной з сустрэч з людзьмі ў няздольнасці мясцовых улад згенераваць ідэю дабраўпарадкавання парка, звярнуўся да маладых магілёўцаў. “Давайце абвесцім конкурс ідэй – як магілёўцы бачаць гэта месца. Так што пачынайце фантазіраваць і прапаноўваць!” – пераклаў свае абавязкі лукашэнкаўскі прызначэнец на магілёўскае насельніцтва.

І вось у лютым 2026 года гарвыканкам абвяшчае конкурс. Прыняць удзел у ім запрасілі юрыдычных асоб незалежна ад формаў уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць практычны вопыт праектавання і рэалізацыі праектаў. Такім чынам, заклік “фантазіраваць і прапаноўваць” адрасаваны не ўсім, а толькі тым, хто мае практычны вопыт праектавання і рэалізацыі праектаў. Навошта тады чыноўнік Чарткоў звяртаўся да ўсіх магілёўцаў? 

Ну а ўласна конкурс будзе праводзіцца да 16 красавіка 2026 года.

Фотаздымак: Яндэкс.Карты

The post У Магілёве чакаюць ідэі па дабраўпарадкаванні парка каля Святога возера appeared first on Магілёў.media.

]]>
Набярэжная на Бярэзіне: спрэчкі пра кавярню і маршрут https://mogilev.media/nabjarjezhnaja-na-bjarjezine-sprjechki-pra-kavjarnju-i-marshrut/ Sat, 14 Feb 2026 15:37:43 +0000 https://mogilev.media/?p=133383 У Бабруйску прадстаўлены дэталёвы план праекта прыбярэжна-паркавай зоны каля санаторыя імя Леніна і гасцініцы «Турыст». У гарвыканкаме прэзентавалі дэталёвы план развіцця тэрыторыі, распрацаваны БелНДІ горадабудаўніцтва, піша komkur.info. Пакуль дакумент вызначае толькі заніраванне: размяшчэнне набярэжнай, зялёных зон і аб’екта грамадскага харчавання на 150 месцаў каля спуску з вуліцы Сацыялістычнай побач з пляжам і валейбольнымі пляцоўкамі. Менавіта […]

The post Набярэжная на Бярэзіне: спрэчкі пра кавярню і маршрут appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйску прадстаўлены дэталёвы план праекта прыбярэжна-паркавай зоны каля санаторыя імя Леніна і гасцініцы «Турыст».

У гарвыканкаме прэзентавалі дэталёвы план развіцця тэрыторыі, распрацаваны БелНДІ горадабудаўніцтва, піша komkur.info. Пакуль дакумент вызначае толькі заніраванне: размяшчэнне набярэжнай, зялёных зон і аб’екта грамадскага харчавання на 150 месцаў каля спуску з вуліцы Сацыялістычнай побач з пляжам і валейбольнымі пляцоўкамі.

Менавіта кавярня ля вады выклікала найбольшыя спрэчкі. Гараджане і спецыялісты адзначылі, што ў цэнтральнай кропцы падыходу да ракі больш дарэчна захаваць рэкрэацыйную функцыю і прыродны ландшафт. Улады падкрэслілі, што гаворка ідзе пра зону грамадскага прызначэння.

Дыскусію выклікаў і маршрут набярэжнай. Паводле праекта, яна пройдзе ўздоўж кромкі берага, што, на думку ўдзельнікаў абмеркавання, скароціць плошчу пляжа і створыць рызыку падтаплення падчас паводак. У якасці альтэрнатывы прапанаваны верхні маршрут – за гасцініцай «Турыст», з агляднымі пляцоўкамі і захаваннем поймы.

Таксама абмяркоўвалася развіццё тэрыторыі да фандокаўскага моста з улікам будаўніцтва новай вяслярскай базы і магчымым стварэннем спартыўнай інфраструктуры.

Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 25 лютага. Будаўніцтва набярэжнай плануюць завяршыць да 2035 года.

Фотаздымак: komkur.info

The post Набярэжная на Бярэзіне: спрэчкі пра кавярню і маршрут appeared first on Магілёў.media.

]]>
Егеры Бялыніцкага лясгаса распавялі пра асаблівасці палявання https://mogilev.media/egery-bjalynickaga-ljasgasa-raspavjali-pra-asablivasci-paljavannja/ Mon, 02 Feb 2026 11:48:27 +0000 https://mogilev.media/?p=132882 У Бялыніцкім лясгасе патлумачылі, чаму паляванне – гэта не толькі трафеі і адрэналін, але і карысць для лесу. Бялыніцкі лясгас па выніках 11 месяцаў 2025 года заняў першае месца па даходнасці паляўнічай гаспадаркі сярод 98 лясгасаў Беларусі. Здавалася б, што можа быць прасцей: запрашай у госці паляўнічых, арганізуй ім адпачынак і падлічвай даходы. Аднак, усё […]

The post Егеры Бялыніцкага лясгаса распавялі пра асаблівасці палявання appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бялыніцкім лясгасе патлумачылі, чаму паляванне – гэта не толькі трафеі і адрэналін, але і карысць для лесу.

Бялыніцкі лясгас па выніках 11 месяцаў 2025 года заняў першае месца па даходнасці паляўнічай гаспадаркі сярод 98 лясгасаў Беларусі.

Здавалася б, што можа быць прасцей: запрашай у госці паляўнічых, арганізуй ім адпачынак і падлічвай даходы. Аднак, усё аказваецца не зусім так

Асобныя папуляцыі лясных жывёл маюць патрэбу ў рэгуляванні колькасці. Лічбы гавораць самі за сябе. 

Так, па стане на 20 красавіка 2025 года ў Магілёўскай вобласці налічваецца:

  • 6940 ласёў пры аптымальнай колькасці 6700;
  • 20 485 казуль замест рэкамендаваных 18 802;
  • 6662 аленяў высакародных пры аптымальнай колькасці – 9303.

Парушэнне гэтага балансу прыводзіць да пашкоджання пасеваў, росту ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл і ўразлівасці папуляцый перад хваробамі.

Практычна ўсе даходы ад паляўнічай дзейнасці ўкладаюцца назад у лес: у падкормку, аснашчэнне, заработную плату егераў і ахову ўгоддзяў. А аснашчэнне ў егераў не з танных. Напрыклад, узімку не абысціся без снегаходаў. Толькі так можна дабрацца ў цяжкадаступныя месцы, дзе жывёлы маюць патрэбу ў падкормцы – сене, зерневай сумесі з аўса з гарохам, мінеральных дадатках.

Яшчэ адзін цікавы, але мала вядомы нюанс: падкормачныя пляцоўкі размяшчаюцца не бліжэй як за паўкіламетра ад рэспубліканскіх трас.

«Мы не ствараем прыманку каля дарогі, а дапамагаем жывёлам перажыць зіму ў бяспечных месцах», – кажуць захавальнікі лесу.

Фота БелТА.

The post Егеры Бялыніцкага лясгаса распавялі пра асаблівасці палявання appeared first on Магілёў.media.

]]>