Новости экономики Могилева - Экономические новости https://mogilev.media/category/econimic/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Wed, 29 Apr 2026 16:00:02 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2026/04/cropped-channels4_profile-32x32.jpg Новости экономики Могилева - Экономические новости https://mogilev.media/category/econimic/ 32 32 У Беларусі радзей за ўсё куплялі кватэры ў Магілёве https://mogilev.media/u-belarusi-radzej-za-sjo-kupljali-kvatjery-magiljove/ Wed, 29 Apr 2026 16:28:12 +0000 https://mogilev.media/?p=136814 За першы квартал 2026 года найбольшую колькасць кватэр набылі ў Гродне (810 здзелак), а менш, чым у іншых гарадах – у Магілёве (316 здзелак). Пры гэтым у Магілёве, як і ў іншых абласных цэнтрах, колькасць здзелак у адносінах да IV квартала 2025 года скарацілася. Толькі ў Гродне гэтая колькасць павялічылася на 15%, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага […]

The post У Беларусі радзей за ўсё куплялі кватэры ў Магілёве appeared first on Магілёў.media.

]]>
За першы квартал 2026 года найбольшую колькасць кватэр набылі ў Гродне (810 здзелак), а менш, чым у іншых гарадах – у Магілёве (316 здзелак).

Пры гэтым у Магілёве, як і ў іншых абласных цэнтрах, колькасць здзелак у адносінах да IV квартала 2025 года скарацілася. Толькі ў Гродне гэтая колькасць павялічылася на 15%, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага кадастравага агенцтва.

Сярэдняя цана здзелак па выніках І квартала 2026 года да IV квартала 2025 года павялічылася ва ўсіх абласных цэнтрах: ад 50 долараў ЗША за 1 кв. м у Брэсце і Магілёве да 90 долараў ЗША за 1 кв. м у Гродне. 

Пакупнікі ў Магілёве часцей цікавяцца адна- і двухпакаёвымі кватэрамі.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post У Беларусі радзей за ўсё куплялі кватэры ў Магілёве appeared first on Магілёў.media.

]]>
Крутому ў Магілёве паскардзіліся на «працэсы ў Расіі» https://mogilev.media/krutomu-magiljove-paskardzilisja-na-pracjesy-rasii/ Fri, 24 Apr 2026 09:50:37 +0000 https://mogilev.media/?p=136595 У праблемах магілёўскай прамысловасці вінаваты расійскі рынак, а выратуюць усіх звышцяжкія ліфты і ненапісаныя кантракты са Славакіяй. У Магілёўскі аблвыканкам прыехаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты – абмяркоўваць працу прадпрыемстваў. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка адкрыў пасяджэнне гладкай фармулёўкай: «Вынікі дзейнасці прамысловага сектара ў значнай ступені вызначаюць выніковыя паказчыкі работы рэгіёна па выкананні даручэнняў і мэтавых […]

The post Крутому ў Магілёве паскардзіліся на «працэсы ў Расіі» appeared first on Магілёў.media.

]]>
У праблемах магілёўскай прамысловасці вінаваты расійскі рынак, а выратуюць усіх звышцяжкія ліфты і ненапісаныя кантракты са Славакіяй.

У Магілёўскі аблвыканкам прыехаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты – абмяркоўваць працу прадпрыемстваў.

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка адкрыў пасяджэнне гладкай фармулёўкай: «Вынікі дзейнасці прамысловага сектара ў значнай ступені вызначаюць выніковыя паказчыкі работы рэгіёна па выкананні даручэнняў і мэтавых параметраў, устаноўленых Кіраўніком дзяржавы і ўрадам».

Ні адной лічбы, ні аднаго прозвішча – толькі «мэтавыя параметры».

Генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Руслан Страхар выступіў з дакладам і адразу зрабіў ход, якім карыстаюцца ўсе дырэктары ў свеце, калі не выканалі план: абвінаваціў знешнія абставіны.

Цытата: «на прадпрыемстве сапраўды назіраецца пэўнае зніжэнне аб’ёмных паказчыкаў… дадзеная дынаміка абумоўлена ў першую чаргу складанымі працэсамі, якія адбываюцца на ключавым стратэгічным рынку – у Расійскай Федэрацыі».

Нагадаем, што той жа Страхар у 2023 і 2024 года казаў адваротнае: расійскі рынак – гэта залатое дно, санкцыі супраць Otis і Schindler адкрылі ААТ «Магілёўліфтмаш» гістарычны шанец, мы заваявалі чвэрць рынку.

Тады расійскі рынак быў крыніцай поспехаў. Цяпер – крыніцай правалаў.

Далей Страхар пераключыў увагу на будучыню. Выратаванне – спецыяльныя электрарухавікі для АЭС: спачатку Славакія, потым, па яго словах, «Венгрыя і Чэхія».

Славацкі пасол Мігаш прыязджаў у Магілёў напярэдадні пасяджэння. Адзін візіт ветлівасці – і ўжо тры рынкі ЕС у справаздачы гендырэктара. Маўляў, выходзім на рынкі Еўропы.

Асабліва «перспектыўна» выглядае Чэхія, якая падтрымлівае санкцыі супраць Беларусі і будуе ядзерную энергетыку на амерыканскім Westinghouse. Шанцы магілёўскага прадпрыемства паставіць туды крытычнае абсталяванне – нулявыя.

Думаецца, што прыкладна такія ж шанцы і на тое, што Дзмітрый Круты паверыў казкам магілёўскіх чыноўнікаў.

Фота: “Магілёўскія ведамасці”.

The post Крутому ў Магілёве паскардзіліся на «працэсы ў Расіі» appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўліфтмаш збіраецца пастаўляць рухавікі ў Славакію. Ці збярэцца? https://mogilev.media/magiljo-liftmash-zbiraecca-pasta-ljac-ruhaviki-slavakiju-ci-zbjarjecca/ Thu, 23 Apr 2026 10:20:49 +0000 https://mogilev.media/?p=136552 Пасол Славакіі прыехаў у Магілёў абмяркоўваць закупку электрарухавікоў у ААТ «Магілёўліфтмаш» для атамных станцый. А ў снежні мінулага года дырэктар прадпрыемства Руслан Страхар атрымаў ад Мінпрама вымову за правал экспарту. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Славакіі Йозеф Мігаш пабываў на ААТ «Магілёўліфтмаш», паглядзеў вытворчасць, пачуў ад генеральнага дырэктара Руслана Страхара, што «дадзены вектар супрацоўніцтва вельмі значны […]

The post Магілёўліфтмаш збіраецца пастаўляць рухавікі ў Славакію. Ці збярэцца? appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пасол Славакіі прыехаў у Магілёў абмяркоўваць закупку электрарухавікоў у ААТ «Магілёўліфтмаш» для атамных станцый. А ў снежні мінулага года дырэктар прадпрыемства Руслан Страхар атрымаў ад Мінпрама вымову за правал экспарту.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Славакіі Йозеф Мігаш пабываў на ААТ «Магілёўліфтмаш», паглядзеў вытворчасць, пачуў ад генеральнага дырэктара Руслана Страхара, што «дадзены вектар супрацоўніцтва вельмі значны і перспектыўны», і сказаў са свайго боку патрэбныя словы: славацкія энергаблокі зношаныя, а ААТ «Магілёўліфтмаш» разглядаецца ў якасці надзейнага партнёра. Прэс-рэліз атрымаўся прыгожы. Цяпер разбярэмся, што стаіць за парадным фасадам.

Што насамрэч робіць завод

ААТ «Магілёўліфтмаш» – гэта перш за ўсё ліфты. Ліфты складаюць аснову вытворчасці. Прадпрыемства выпускае каля 13 тысяч ліфтаў у год, займае прыкладна чвэрць расійскага рынку ліфтавага абсталявання, а па ўласнай статыстыцы, на 1 студзеня 2025 года за ўсю гісторыю вырабіла 416 619 ліфтаў. Больш за 80 працэнтаў прадукцыі ідзе ў Расію.

Электрарухавікі для АЭС – невялікі спецыялізаваны напрамак у межах асобнага цэха, які захаваўся з савецкага часу. Не асноўны хлеб прадпрыемства. Адзіная рэальная “атамная” пастаўка, якой сам завод ганарыцца, – на БелАЭС. Гэта значыць на расійскі праект, пабудаваны «Расатамам».

Перад тым як прадаваць электрарухавікі для еўрапейскіх АЭС, варта паглядзець, як ацэньваюць галоўную прадукцыю завода тыя, хто ёю штодзённа карыстаецца. Mogilev.media вывучаў водгукі. Карціна там месцамі адчайная.

Сярод водгукаў сустракаюцца і станоўчыя. Але агульны тон – не проста сумны. Калі масавы прадукт, які завод робіць дзясяткамі тысяч, выклікае такія нараканні, якой павінна быць аргументацыя, каб пераканаць славацкага ядзернага рэгулятара дапусціць беларускія электрарухавікі ў першы контур еўрапейскай АЭС?

Вымова ад Мінпрама

У снежні мінулага года Міністэрства прамысловасці Беларусі правяло разбор палётаў на найбуйнейшых дзяржпрадпрыемствах галіны. Унутраныя дакументы Мінпрама здабыла арганізацыя «Белпол» і апублікавала «Зеркало» – карціна атрымалася бязлітасная. І Руслан Страхар – у гэтай карціне не старонні назіральнік.

Яму вынеслі вымову за правальную працу з экспартам.

Што атрымліваецца? Кіраўнік, якога Мінпрам афіцыйна, сваім загадам, прызнаў тым, хто не справіўся з экспартам, праз некалькі месяцаў садзіцца за адзін стол з паслом краіны ЕС і абмяркоўвае экспарт беларускіх электрарухавікоў у Еўропу. Для атамных, што важна, станцый.

Хто стаіць за рулём

Руслан Страхар – чалавек, які прыйшоў на “Магілёўліфтмаш” не з прамысловасці, а з кабінета. Да красавіка 2025 года ён быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама па эканоміцы. Яго перавялі на пасаду гендырэктара з асабістага ўзгаднення Лукашэнкі.

З таго часу, па назіраннях mogilev.media, у новага дырэктара выявілася любоў да пераразання чырвоных стужак. У новым цэху – урачыста, з гасцямі з Расіі. Пры падсяленні васьмі жыхароў у заводскі інтэрнат – таксама ўрачыста, са стужкай, камерай і кнігай гасцей. Восем чалавек, стужка, пратакол.

Вынік вядомы: вымова ад Мінпрама ў снежні. Стужку пры падсяленні васьмі чалавек Страхар пераразаў умела, а экспарт праваліў. І вось пачаў абмяркоўваць электрарухавікі са Славакіяй.

Што з прадпрыемствам насамрэч

Лічбы не радуюць, і яны пацвярджаюць тое, за што Страхара пакаралі ў Мінпраме.

Прадукцыйнасць працы: каля 13 тысяч ліфтаў на прыкладна 5 тысяч работнікаў – гэта 2,6 ліфта ў год на аднаго супрацоўніка. У еўрапейскіх вытворцаў супастаўнага маштабу – у разы вышэй.

  1. Колькасць не скарачаецца: палітычная забарона на скарачэнні трымае на заводзе больш людзей, чым трэба для цяперашняга аб’ёму.
  2. Рост за кошт санкцый: месца, якое ААТ «Магілёўліфтмаш» заняў на расійскім рынку, вызвалілі сыходзячыя Otis, Schindler, Kone і Thyssen. Знікнуць санкцыі – пачнецца зваротны рух. Акрамя таго, ужо зараз магілёўцаў з расійскага рынку выціскаюць кітайскія вытворцы.
  3. Склады забітыя: магілёўская прамысловасць у цэлым за 2025 год упала амаль на 4 працэнты, запасы ў вобласці выраслі на 45 працэнтаў. Па дадзеных Мінпрама, праблема складскіх рэшткаў – сістэмная для ўсёй галіны.
  4. Атрымліваецца, што прадпрыемства, якое жыве на часовай кан’юнктуры аднаго рынку, з забаронай на аптымізацыю і з дырэктарам, які ўжо атрымаў ад профільнага міністэрства вымову, прапануюць як «надзейнага партнёра для славацкіх АЭС».

Ці купіць Славакія

Атамная энергетыка ў ЕС – адна з самых жорстка рэгуляваных сфер. Любое крытычнае абсталяванне для АЭС праходзіць шматгадовую сертыфікацыю, незалежны аўдыт, комплексныя выпрабаванні ва ўмовах праектных і запраектных аварый. Пастаўшчык павінен мець сістэму якасці па міжнародных стандартах і палітычнае адабрэнне рэгулятара.

У Беларусі няма ніводнай з гэтых умоў. Рэкамендацыя толькі адна – БелАЭС, расійскі праект, на які ЕС глядзіць крытычна. Санкцыі ЕС супраць Беларусі дзейнічаюць. А славацкі ядзерны рэгулятар ÚJD SR наўрад ці ў агляднай будучыні выдасць дазвол на беларускія камплектуючыя для дзеючых энергаблокаў.

Тады што гэта было?

Першае: палітычны жэст дружалюбнага Мінску пасла. Мігаш у свой час быў спікерам славацкага парламента і паслом Славакіі ў Расіі. Яго візіт і прыгожыя словы – частка палітыкі прэм’ер-міністра Славакіі Робарта Фіца па дэманстрацыі самастойнасці ад Бруселя. Кантрактаў за гэтым можа і не паследаваць. Хутчэй за ўсё.

Другое: піяр-карцінка для ўнутранага карыстання. Пасля снежаньскай вымовы ад Мінпрама дырэктару крытычна патрэбна хоць нейкая гучная перамога, хаця б у выглядзе карцінкі. Пасол Славакіі ля варотаў Магілёўліфтмаша – ідэальная нагода для бадзёрага рэпартажу, для дакладу наверх, для чарговай чырвонай стужкі. Кантракт не абавязковы. Дастаткова таго, што пра візіт напісалі газеты.

Што гэта значыць для магілёўцаў?

ААТ «Магілёўліфтмаш» – найбуйнейшы працадаўца Магілёва. Ад яго залежаць тысячы сем’яў. І менавіта таму размова пра яго рэальнае становішча – не зласлівасць. Пакуль галоўную прадукцыю завода ў Расіі просяць не ўсталёўваць у новых дамах, пакуль дырэктар з сумнеўным бэкграўндам угаворвае пасла Славакіі купіць рухавікі для АЭС, пакуль прамысловасць вобласці падае, а складскія запасы растуць – ніякі «прарыўны візіт» не дапаможа.

Славацкі пасол прыехаў і з’ехаў. Чырвоная стужка вісіць напагатове. А Магілёў застаецца горадам, дзе чарговае «стратэгічнае партнёрства» абарочваецца чарговай фотасесіяй.

Фота: “Магілёўскія ведамасці”.

The post Магілёўліфтмаш збіраецца пастаўляць рухавікі ў Славакію. Ці збярэцца? appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве ёсць “спецназ” з сямі чалавек. Яны прыцягваюць інвестыцыі https://mogilev.media/u-magiljove-josc-specnaz-z-sjami-chalavek-jany-prycjagvajuc-investycyi/ Tue, 21 Apr 2026 08:11:58 +0000 https://mogilev.media/?p=136457 За дзесяць гадоў існавання квазідзяржаўная структура пры магілёўскім аблвыканкаме адкрыла кітайскі рэстаран, майнінгавую ферму ў Крычаве і паставіла 9 тон марожанага ў Кітай. Дырэктар Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця Яўген Якімаў расказаў пра тое, што ўзначаленая ім структура – адзіная ў сваім родзе, працуе як «атрад спецыяльнага прызначэння з сямі чалавек», зарабляе сама, суправаджае інвестараў «у […]

The post У Магілёве ёсць “спецназ” з сямі чалавек. Яны прыцягваюць інвестыцыі appeared first on Магілёў.media.

]]>
За дзесяць гадоў існавання квазідзяржаўная структура пры магілёўскім аблвыканкаме адкрыла кітайскі рэстаран, майнінгавую ферму ў Крычаве і паставіла 9 тон марожанага ў Кітай.

Дырэктар Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця Яўген Якімаў расказаў пра тое, што ўзначаленая ім структура – адзіная ў сваім родзе, працуе як «атрад спецыяльнага прызначэння з сямі чалавек», зарабляе сама, суправаджае інвестараў «у рэжыме аднаго акна» і выступае «мостам» паміж уладай і бізнесам.

Аднаго ў яго разгорнутым інтэрв’ю не аказалася галоўнага – лічбаў. Колькі менавіта інвестыцый агенцтва прыцягнула ў вобласць за дзесяць гадоў існавання, колькі працоўных месцаў створана, які аб’ём падаткаў прынеслі суправаджаныя праекты? А пытанні гэтыя далёка не святочныя, таму што Магілёўшчына сёння – адна з самых праблемных абласцей краіны.

Поспехі магілёўскага “атрада спецыяльнага прызначэння”

Па выніках 2025 года рэгіён выканаў толькі шэсць з дзевяці мэтавых паказчыкаў, устаноўленых урадам, а валавая рэгіянальная прадукцыя вырасла ўсяго на 0,1 працэнта – пры агульнарэспубліканскім росце ВУП у 1,3 працэнта.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў вобласці ўпаў за год на 3,9 працэнта, складскія запасы пры гэтым выраслі на 45 працэнтаў – да 928 мільёнаў рублёў.

Экспарт тавараў знізіўся на 2,9 працэнта да 2,2 мільярда долараў, экспарт паслуг – на 6,3 працэнта.

У студзені 2026 года прамысловасць паказала тэмп 93,2 працэнта – гэта значыць правал працягнуўся.

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка наўпрост прызнаў, што шэраг раёнаў, уключаючы Крычаўскі, Краснапольскі і Магілёўскі, выканалі менш паловы сярэдніх паказчыкаў па вобласці. Незалежныя назіральнікі ўжо параўноўваюць рэгіён з хранічна стратнай Віцебскай вобласцю.

Адзіныя ў краіне

На гэтым змрочным фоне бадзёрыя справаздачы пра «поспехі» агенцтва – адкрыццё аднаго кітайскага рэстарана ў Магілёве, пастаўка 9 тон марожанага ў правінцыю Хэнань, майнінгавая ферма ў Крычаве – выглядаюць, мякка кажучы, несувымерна маштабу задач.

Калі гэта дзесяцігадовы вынік «адзінай у краіне» рэгіянальнай структуры па прыцягненні інвестыцый, то ўзнікае пытанне: у чым менавіта яе ўнікальнасць?

Унікальнасць, відаць, у іншым – у самой інстытуцыйнай канструкцыі. МАРР – гэта адкрытае акцыянернае таварыства са стопрацэнтным дзяржаўным капіталам, заснаванае аблвыканкамам.

У чым унікальнасць агенцтва?

Чыноўнікі там фармальна не працуюць, заробак як чыноўнікі не атрымліваюць. Але паслугі – суправаджэнне інвестараў, бізнес-планы, маркетынгавыя даследаванні, арэнда ў «бізнес-інкубатары» – аказваюцца за грошы. І тут узнікае адразу некалькі нязручных пытанняў:

  1. Сумленная гэта канкурэнцыя з прыватным сектарам? Роўна тыя ж паслугі – кансалтынг, юрыдычнае суправаджэнне здзелак, маркетынгавыя даследаванні – на рынку аказваюць прыватныя кампаніі. Але ў іх за спінай няма аблвыканкама. Інвестар, які прыходзіць «у агенцтва пры вобласці», купляе па рынкавым прайсе нефармальны адміністрацыйны рэсурс, які прыватнік прапанаваць фізічна не можа.
  2. Дзе мяжа паміж дзяржфункцыяй і камерцыяй? Прыцягненне інвестыцый у рэгіён – гэта прамая задача ўлады, на якую ўжо выдзяляюцца бюджэтныя грошы праз аддзелы эканомікі выканкамаў, праграму «Адзін раён – адзін праект», Указ №235 па паўднёва-ўсходнім рэгіёне. Калі адначасова існуе ААТ, якое бярэ грошы за тую ж дзейнасць, узнікае падвойная аплата адной і той жа працы – спачатку праз падаткі, потым праз рахунак ад агенцтва.
  3. Наколькі ўсё гэта празрыста? ААТ з дзяржаўнай доляй не абавязана адчытвацца перад публікай так, як бюджэтная ўстанова. Публічных паўнамоцтваў – амаль як у дзяржоргана, а раскрыцця фінансаў – як у камерсанта. Менавіта таму ў вялікім інтэрв’ю дырэктара няма ні аб’ёму прыцягнутых інвестыцый, ні выручкі агенцтва, ні структуры даходаў. Ёсць «дзясяткі суб’ектаў малога прадпрымальніцтва» ў інкубатары, «больш за 40 дагавораў на суправаджэнне» і агульныя словы пра «каталізатар эканамічных працэсаў».

Пытанне, уласна кажучы, простае. Калі агенцтва працуе ўжо дзясяты год і з’яўляецца «ўнікальным інструментам», лагічна чакаць, што рэгіён пад яго суправаджэннем будзе калі не ў лідарах, то хаця б у моцных сярэдняках. Але Магілёўшчына – у антылідарах, з падаючай прамысловасцю, прасядаючым экспартам і перапоўненымі складамі.

Або інструмент не працуе, або працуе не на тое, што дэкларуе. 

У любым з гэтых выпадкаў рыторыка пра «атрад спецыяльнага прызначэння», «буцікавы падыход» і «мост паміж дзяржавай і бізнесам» – казкі пра белага бычка для апраўдання сэнсу існавання яшчэ адной магілёўскай кармушкі для чыноўнікаў.

Фото “Беларусь Сегодня”.

The post У Магілёве ёсць “спецназ” з сямі чалавек. Яны прыцягваюць інвестыцыі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Клімавічы будучыні: робаты, датчыкі і ўдвая больш свіней https://mogilev.media/klimavichy-buduchyni-robaty-datchyki-i-dvaja-bolsh-svinej/ Fri, 17 Apr 2026 06:50:36 +0000 https://mogilev.media/?p=136291 У Клімавіцкім раёне будуецца свінагадоўчы комплекс, які пераверне ўяўленні магілёўцаў пра прагрэс. Усё аўтаматызавана, усё ў анлайне. І свіней у раёне стане ў два разы больш. Лічбавізацыя прыйшла ў вёску дзякуючы прэферэнцыям указа Лукашэнкі «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Тры гады таму ў Клімавіцкім раёне ўжо запрацаваў рэпрадуктар на 3,6 тысячы свінаматак. […]

The post Клімавічы будучыні: робаты, датчыкі і ўдвая больш свіней appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клімавіцкім раёне будуецца свінагадоўчы комплекс, які пераверне ўяўленні магілёўцаў пра прагрэс. Усё аўтаматызавана, усё ў анлайне. І свіней у раёне стане ў два разы больш.

Лічбавізацыя прыйшла ў вёску дзякуючы прэферэнцыям указа Лукашэнкі «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».

Тры гады таму ў Клімавіцкім раёне ўжо запрацаваў рэпрадуктар на 3,6 тысячы свінаматак. Цяпер дабудоўваюць другую чаргу – комплекс па адкорме на 51 тысячу галоў у год.

Гатоўнасць 85 працэнтаў, увядзенне – чэрвень бягучага года. Калі пагалоўе свіней у раёне падвоіцца, вытворчасць свініны павялічыцца ў чатыры разы.

Праўда, усё гэта толькі планы. Калі абапірацца на факты, можна канстатаваць, што з кожным годам на Магілёўшчыне кратна павялічваюцца зусім не пагалоўі кароў і свіней, а абяцанні ўладаў.

Фота: “СБ”.

The post Клімавічы будучыні: робаты, датчыкі і ўдвая больш свіней appeared first on Магілёў.media.

]]>
Уладальніку “Сервалюкса” з Магілёва даручана ратаваць Дубровенскі раён https://mogilev.media/uladalniku-servaljuksa-z-magiljova-daruchana-ratavac-dubrovenski-rajon/ Tue, 14 Apr 2026 11:59:03 +0000 https://mogilev.media/?p=136178 Магілёўскі бізнесмен, уладальнік холдынга “Сервалюкс” Яўген Баскін атрымаў даручэнне ад улад курыраваць Дубровенскі раён Віцебскай вобласці. У Беларусі пачалася рэалізацыя чарговай «мегаідэі» па выратаванні праблемнага аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны. Замест сістэмных рэформаў улады вырашылі пераразмеркаваць адказнасць, На гэты раз на плечы паспяховых бізнесменаў. У рамках пілотнага праекта Яўген Баскін атрымаў пад кантроль увесь аграсектар Дубровенскага раёна, […]

The post Уладальніку “Сервалюкса” з Магілёва даручана ратаваць Дубровенскі раён appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскі бізнесмен, уладальнік холдынга “Сервалюкс” Яўген Баскін атрымаў даручэнне ад улад курыраваць Дубровенскі раён Віцебскай вобласці.

У Беларусі пачалася рэалізацыя чарговай «мегаідэі» па выратаванні праблемнага аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны. Замест сістэмных рэформаў улады вырашылі пераразмеркаваць адказнасць, На гэты раз на плечы паспяховых бізнесменаў. У рамках пілотнага праекта Яўген Баскін атрымаў пад кантроль увесь аграсектар Дубровенскага раёна, дзе для гэтага нават стварылі асобную структуру – «Дубровно Дэйрыз». Пра гэта піша “План Б”.

Ініцыятыва стала вынікам лютаўскай нарады ў беларускага дыктатара, дзе Віцебская вобласць у чарговы раз была прызнана самым праблемным рэгіёнам. Правіцель заявіў, што знайшоў «адказных людзей», якія павінны «дапамагчы і спытаць». Фактычна ж гаворка ідзе пра ручное кіраванне і пераклад рызык з дзяржавы на прыватны бізнес.

Акрамя Баскіна, «куратарамі» прызначаны бізнесмен Аляксандр Машэнскі (кампанія “Санта Імпэкс Брэст») і кіраўнік «Агрокамбіната Дзяржынскі» Уладзімір Лук’янаў. Аднак, як менавіта яны павінны вырашаць сістэмныя праблемы галіны, якія пачынаюцца ад нізкай эфектыўнасці і заканчваюцца хранічнай запазычанасцю, не тлумачыцца.

У Дубровенскім раёне з дапамогай “Дейрыз” плануецца мадэрнізацыя жывёлагадоўчых аб’ектаў, а таксама абнаўленне трактароў і іншай тэхнікі сельгаспрадпрыемства. Чыноўнікі запэўніваюць, што скарачэнняў не будзе, а працоўных месцаў нават стане больш. Такія абяцанні выглядаюць традыцыйна аптымістычна, але не ўлічваюць, што эфектыўнасць звычайна патрабуе аптымізацыі, а не раздування штатаў.

Маштабы задачы вялікія: дзевяць гаспадарак, каля 75 тыс. гектараў зямлі і 25 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Пры гэтым частка праблем назапашвалася гадамі і звязаная не толькі з недахопам інвестыцый, але і з агульнай мадэллю кіравання ў сельскай гаспадарцы.

Для самога Баскіна праект выглядае не столькі магчымасцю, колькі цяжкім абавязкам. Хоць «Сервалюкс» ужо меў інтарэсы ў раёне, цяпер кампаніі давядзецца ўкладваць значныя сродкі ў чужыя актывы, якія раней не дэманстравалі эфектыўнасці. Пры гэтым бізнес і без таго абцяжараны крэдытамі і развівае праекты за мяжой.

Дадатковыя рызыкі – адміністрацыйны ціск і кантроль. Замест стратэгічнага развіцця кампанія можа апынуцца ў рэжыме пастаяннай справаздачнасці перад чыноўнікамі і правяраючымі органамі.

У выніку ўзнікае пытанне: ці здольная такая схема, якая з’яўляецца фактычна прымусовым шэфствам бізнесу над праблемнымі рэгіёнамі, вырашыць глыбокія праблемы галіны? Пакуль гэта выглядае хутчэй як чаговая спроба часова замаскіраваць сістэмныя збоі.

Фотаздымак: Tut.by

The post Уладальніку “Сервалюкса” з Магілёва даручана ратаваць Дубровенскі раён appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сыты – вясёлы, галодны – нос павесіў. Чаму магілёўскія “раёнкі” наперабой апісваюць абеды механізатараў? https://mogilev.media/syty-vjasjoly-galodny-nos-pavesi-chamu-magiljo-skija-rajonki-naperaboj-apisvajuc-abedy-mehanizatara/ Mon, 13 Apr 2026 08:00:04 +0000 https://mogilev.media/?p=136100 Кожную вясну раённыя газеты Магілёўскай вобласці ўзахлёб распавядаюць, як смачна кормяць трактарыстаў у полі – і амаль ніколі не задаюць простае пытанне: чаму гаспадаркі, якія так шчодра кормяць людзей, стратныя ўжо тры дзесяцігоддзі запар? Прыехалі – і слінкі пацяклі Нядаўна партал Чэрыкаўскага раёна апублікаваў матэрыял з загалоўкам “У аграрыяў Чэрыкаўшчыны палявыя абеды па раскладзе”. Тэкст […]

The post Сыты – вясёлы, галодны – нос павесіў. Чаму магілёўскія “раёнкі” наперабой апісваюць абеды механізатараў? appeared first on Магілёў.media.

]]>
Кожную вясну раённыя газеты Магілёўскай вобласці ўзахлёб распавядаюць, як смачна кормяць трактарыстаў у полі – і амаль ніколі не задаюць простае пытанне: чаму гаспадаркі, якія так шчодра кормяць людзей, стратныя ўжо тры дзесяцігоддзі запар?

Прыехалі – і слінкі пацяклі

Нядаўна партал Чэрыкаўскага раёна апублікаваў матэрыял з загалоўкам “У аграрыяў Чэрыкаўшчыны палявыя абеды па раскладзе”. Тэкст пачынаецца так: “Нягледзячы на пераменлівае надвор’е, аграрыі Чэрыкаўшчыны, працуючы на палях, не зніжаюць абаротаў. Перапынак робяць толькі на абед. Бо ён па раскладзе.”

Далей ідзе апісанне меню: боршч, мяса, гародніна, тэрмасы з гарачым. Удакладняецца, што гаспадаркі аплачваюць ад 50 да 70 працэнтаў кошту абеду, а вячэра – увогуле бясплатна.

Механізатары згодна ківаюць на пытанне пра якасць ежы. Усе задаволеныя.

Гэты тэкст – не выключэнне. “Прыдняпроўская ніва” паведамляла пра тое, як повары “распрацоўваюць сытнае меню, каб карміць працаўнікоў гарачымі абедамі проста ў полі”. Тая ж “Прыдняпроўская ніва” распавядала пра ПАЗік, які імкліва мчыцца “па шырокіх дарогах, вузкіх сцежках і лясных перасеках” з бідонамі, “поўнымі даверху свежымі шчамі і духмяным какава”.

Загаловак – “Абеды ў полі: зручна, смачна і нядорага”. У газеце “Зямля і людзі” пра Мсціслаўскі раён – “Сыты – вясёлы, а галодны – нос павесіў”. У краснапольскім “Чырвоным сцягу” карэспандэнт выязджае ў палі да аграрыяў ААТ “Краснапольскі” і таксама не забывае пра меню.

Газеты Быхаўскага, Асіповіцкага, Клімавіцкага, Дрыбінскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага раёнаў узнаўляюць тую ж схему.

Што не так з пасылам гэтых тэкстаў

Было б лёгка растлумачыць гэты жанр тэмай нізкіх заробкаў: маўляў, бедны трактарыст не можа купіць сабе нармальны абед, таму гаспадарка дапамагае. Але гэта было б няправільна. У пасяўную і ўборачную механізатары ў беларускім АПК зарабляюць прыстойна:

  • здзельныя стаўкі;
  • надбаўкі за выпрацоўку;
  • прэміі па выніках кампаніі.

Сезонны заробак механізатара ў разгар страды цалкам канкурэнтны з гарадскімі заробкамі. Субсідаваны абед – гэта не дапамога беднаму работніку. Гэта элемент сістэмы, у якой зусім іншыя мэты.

Сапраўднае пытанне гучыць інакш. Калі механізатары атрымліваюць нармальныя грошы, калі ў гаспадарках спраўная тэхніка, калі сталовыя кормяць смачна і амаль бясплатна – чаму тады большасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці застаюцца стратнымі ўжо тры дзесяцігоддзі запар? Куды знікаюць прыбытак, рэнтабельнасць? І хто вырашае, што гэтая сістэма павінна існаваць менавіта ў такім выглядзе?

Калгас як палітычны праект

Адказ на гэтыя пытанні ляжыць не ў аграноміі і не ў эканоміцы, а ў палітыцы. Беларуская мадэль сельскай гаспадаркі – гэта свядомы выбар, які Аляксандр Лукашэнка зрабіў у сярэдзіне 1990-х і адстойвае з таго часу з пенай у рота. Калі суседнія краіны праводзілі зямельныя рэформы і ліквідавалі калгасы, Беларусь захавала савецкую структуру аграсектара: дзяржаўныя і квазі-дзяржаўныя прадпрыемствы, планавыя паказчыкі па гектарах і тонах, жорсткую залежнасць ад дзяржаўных субсідый.

Гэтая мадэль існуе не таму, што яна эфектыўная. Хранічныя страты большасці сельгаспрадпрыемстваў – факт, які не хаваюць нават афіцыйныя крыніцы. Магілёўскі аблвыканкам публікуе дадзеныя пра ўраджаі і аб’ёмы вытворчасці, але не пра рэнтабельнасць канкрэтных гаспадарак.

Між тым карціна добра вядомая спецыялістам: значная частка СПК і ААТ у вобласці датуецца з бюджэту і не здольная працаваць без прамой дзяржаўнай падтрымкі.

Мадэль існуе таму, што яна выконвае іншую функцыю – палітычную. Калгасны лад дае Лукашэнку некалькі рэчаў адначасова:

  • кантроль над сельскай рабочай сілай: людзі, прывязаныя да дзяржаўнага прадпрыемства ў раённым цэнтры, куды менш свабодныя, чым фермеры або наёмныя работнікі рыначнага аграхолдынга;
  • сетку лаяльных кіраўнікоў: дырэктары гаспадарак, старшыні райвыканкамаў, кіраўнікі раённых структур АПК – гэта шматтысячная армія “моцных гаспадарнікаў”, чыё становішча цалкам залежыць ад дзяржавы і асабіста ад улады;
  • нарэшце, ідэалагічны наратыў: савецкая вёска як вобраз стабільнасці і клопату пра чалавека працы.

Райвыканкам як элемент затратнай сістэмы

У нармальнай рыначнай эканоміцы дырэктар стратнай гаспадаркі або рэструктуруе бізнес, або знікае. У беларускай сістэме стратнасць кампенсуецца бюджэтнымі субсідыямі, спісаннем даўгоў, льготнымі крэдытамі і адміністрацыйным ціскам на паказчыкі.

Роля раённага выканаўчага камітэта ў гэтай схеме – ключавая. Менавіта ён кантралюе ход пасяўной, менавіта праз яго ідзе размеркаванне рэсурсаў, менавіта яго чыноўнікі аб’язджаюць гаспадаркі і складаюць зводкі.

Раённыя газеты, якія публікуюць рэпартажы пра гарачы боршч, таксама фінансуюцца з раённых бюджэтаў.

“Прыдняпроўская ніва”, “Зямля і людзі”, “Чырвоны сцяг” – усе гэтыя выданні існуюць у той жа сістэме каардынат, што і гаспадаркі, пра якія яны пішуць. Крытычны погляд на калгасную мадэль азначаў бы крытыку ў адрас раённага кіраўніцтва, што немагчыма. Таму пішуць пра суп.

Прафсаюзная вертыкаль тут выконвае ролю дэкаратыўнага кантралёра. Магілёўская абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК праводзіць маніторынгі харчавання і фіксуе, што ежа гарачая і смачная. Абласное аб’яднанне прафсаюзаў публікуе адпаведныя справаздачы.

Гэта стварае ілюзію незалежнага нагляду. Але беларускія прафсаюзы – такі ж элемент дзяржаўнай вертыкалі, як і раённыя газеты. Яны не задаюць нязручных пытанняў, бо не для гэтага існуюць.

Што хаваецца за талеркай боршчу

Такім чынам, жанр “абедаў у полі” існуе не для таго, каб распавесці пра клопат пра работнікаў. Жанр існуе для таго, каб прадэманстраваць: сістэма працуе. Людзі накормленыя, тэхніка ў полі, прафсаюз праверыў, райвыканкам трымае руку на пульсе. Усё пад кантролем. Гэта пасланне адрасавана адразу некалькім аўдыторыям:

  • сельскаму чытачу – каб ён не сумняваўся ў разумнасці калгаснага ўкладу. раённаму чыноўніку – каб ён бачыў сябе часткай працуючай сістэмы;
  • абласному начальству – каб адрапартаваць пра сацыяльную стабільнасць;
  • і, у канчатковым выніку, наверх – туды, адкуль у 1990-я было прынята рашэнне захаваць савецкі аграсектар і дзе гэтае рашэнне застаецца ў сіле па сённяшні дзень.

А пытанне, якое пры гэтым не задаецца: калі сістэма так добра працуе, калі боршч такі смачны і механізатары так задаволеныя – чаму гаспадаркі не могуць пракарміць сябе самі? 

Чаму аблвыканкам рапартуе пра тоны збожжа, але не публікуе дадзеныя пра рэнтабельнасць? Чаму кожны год патрэбны новыя субсідыі, новыя спісанні даўгоў, новыя адміністрацыйныя кампаніі – і новыя рэпартажы пра гарачы боршч?

Нармальная сельская гаспадарка выглядае інакш

У рыначным аграсектары – такім, якім ён стаў у суседніх краінах пасля 1991 года – няма месца раённаму выканаўчаму камітэту ў ролі галоўнага агранома. Няма месца дзяржаўнай газеце, якая распавядае фермеру, што ён добра паабедаў. Няма месца прафсаюзнаму маніторынгу меню. Ёсць рынак, ёсць кантракты, ёсць банкі, ёсць страхаванне ўраджаяў.

Стратная гаспадарка або знаходзіць інвестара, або закрываецца к чортавай бабулі. Эфектыўная – расце і наймае людзей на канкурэнтны заробак.

Менавіта гэтай мадэлі не існуе ні ў Магілёўскай вобласці, ні ва ўсёй Беларусі. Не таму што нашы аграрыі горш працуюць. А таму што сістэма выбудавана так, каб гэтай мадэлі не было.

Калгасны лад, раённая бюракратыя, ідэалагічная прэса, дэкаратыўныя прафсаюзы – усё гэта звёны аднаго ланцуга. Ланцуга, які ўтрымлівае беларускую вёску ў стане кіраванай стратнасці ўжо трыццаць гадоў.

Гарачы боршч у полі – гэта не праява клопату пра чалавека. Гэта вітрына. За вітрынай – Чэрыкаўскі раён са стратнымі гаспадаркамі, Магілёўскі раён з бюджэтнымі датацыямі, Мсціслаўль з газетай, якая не смее задаць сапраўднае пытанне. 

За вітрынай – сістэма, якая абыходзіцца краіне ў мільярды штогод і не змяняецца таму, што яе змена азначала б канец палітычнай мадэлі, на якой трымаецца рэжым.

Фота чэрыкаўской раённай газеты.

The post Сыты – вясёлы, галодны – нос павесіў. Чаму магілёўскія “раёнкі” наперабой апісваюць абеды механізатараў? appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дрыбінскі раён згубіў 2 000 галоў ската за паўтары гады https://mogilev.media/drybinski-rajon-zgubi-2-000-galo-skata-za-pa-tary-gady/ Wed, 08 Apr 2026 09:55:11 +0000 https://mogilev.media/?p=135936 Дрыбінскі раён губляе статак: мінус 2 034 галоў буйной рагатай жывёлы і ў тым ліку мінус 645 кароў за паўтары гады, а чыноўнікі сцвярджаюць: усё ідзе па плане. Пакуль Лукашэнка абяцае «адрадзіць Дрыбіншчыну» з дапамогай кароў, афіцыйныя лічбы малююць іншую карціну: за паўтары гады раён страціў амаль дзве тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Супаставіць дадзеныя […]

The post Дрыбінскі раён згубіў 2 000 галоў ската за паўтары гады appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дрыбінскі раён губляе статак: мінус 2 034 галоў буйной рагатай жывёлы і ў тым ліку мінус 645 кароў за паўтары гады, а чыноўнікі сцвярджаюць: усё ідзе па плане.

Пакуль Лукашэнка абяцае «адрадзіць Дрыбіншчыну» з дапамогай кароў, афіцыйныя лічбы малююць іншую карціну: за паўтары гады раён страціў амаль дзве тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Супаставіць дадзеныя ўдалося выпадкова – дзякуючы таму, што старонка райвыканкама па сельскай гаспадарцы не абнаўлялася з 2024 года. Гэтае разгільдзяйства чыноўнікаў абярнулася рэдкай магчымасцю для параўнання.

Дзве крыніцы – адна карціна

Параўнанне стала магчымым дзякуючы двум афіцыйна апублікаваным наборам даных. На старонцы Дрыбінскага райвыканкама ў раздзеле «Сельская гаспадарка» ёсць паказчыкі за студзень – снежань 2024 года і пагалоўе на 1 студзеня 2025-га. Даныя не абнаўляліся – у гэтым увесь Дрыбін.

Ну, а раённая газета «Савецкая вёска» ў асобе галоўнага спецыяліста вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ганны Гуськовай (на фота) апублікавала свежыя даныя на 1 красавіка 2026 года.

каровы

Менавіта таму, што чыноўнікі забыліся абнавіць сайт, гэтыя крыніцы можна параўноўваць напрамую. Параўнанне забойнае.

Што было ў 2024 годзе

Паводле даных райвыканкама:

  • на 1 кастрычніка 2024 года – 12 300 галоў БРЖ у сельгасарганізацыях раёна;
  • з іх 5 000 кароў;
  • на 1 студзеня 2025 года – 11 172 галавы БРЖ;
  • за 2024 год выраблена 13 967,3 тоны малака;
  • рэалізавана 12 203 тоны;
  • таварнасць малака – 87,6%.

Што засталося да красавіка 2026-га

Паводле даных раённай газеты на 1 красавіка 2026 года:

  • 10 266 галоў буйной рагатай жывёлы – увесь статак;
  • 4 355 галоў дойнага статка.

За першы квартал 2026 года:

  • выраблена 4 132,6 тоны малака – на 274,3 тоны больш, чым годам раней;
  • рэалізавана 3 716,5 тоны;
  • таварнасць – 89,9 працэнта;
  • ААТ «Трылесіна-агра» нарошчыла вытворчасць на 232 тоны, агульны аб’ём – 2 670,5 тоны;
  • ААТ «Дрыбінрайаграпрамтэхзабеспячэнне» – 117,5% да мінулага года;
  • толькі «Трылесіна-агра» рэалізуе малако на 100% гатункам «Экстра».

Катастрофа ў лічбах

Калі параўноўваць напрамую, то атрымліваецца што:

  • кароў было 5 000 (кастрычнік 2024) – стала 4 355 (красавік 2026): мінус 645 галоў;
  • усяго БРЖ было 12 300 – стала 10 266: мінус амаль 2 034 галавы;
  • нават ад студзеньскай кропкі 2025 года (11 172) да красавіка 2026-га: мінус 906 галоў.

Гэта не проста «скарачэнне». Гэта планамернае знішчэнне жывёлагадоўчай базы дэпрэсіўнага раёна, у якога няма іншай эканомікі.

Адкуль бярэцца малако?

Звярніце ўвагу на дзіўныя лічбы – пагалоўя дойнага статка стала менш, а вытворчасць малака толькі вырасла. Што гэта, як не прыпіскі? Улічваючы хранічныя праблемы з забеспячэннем кароў самым неабходным па ўсёй Магілёўшчыне, наўрадці дрыбінская скаціна атрымала нейкія спецыфічныя, элітарныя ўмовы пражывання з палепшаным харчаваннем. 

Рост таварнасці з 87,6 да 89,9 працэнта – таксама не дасягненне, а знак бяды: гаспадаркі вымушаны прадаваць усё да апошняй тоны, не пакідаючы рэзерваў.

Гаварыць пра «развіццё» жывёлагадоўлі ў раёне, дзе статак скараціўся амаль на 2 000 галоў – значыць хлусіць.

Лукашэнка абяцаў падвоіць і атрымаў у падарунак карову

13 сакавіка 2026 года Лукашэнка асабіста прыехаў у Дрыбінскі раён. Ён пабываў на племзаводзе па развядзенні БРЖ герэфордскай пароды і абвясціў пра планы: павялічыць пагалоўе племянной жывёлы з цяперашніх каля 5 тысяч галоў да 10 тысяч да 2030 года, гэта значыць падвоіць за пяцігодку.

Супаставім з рэальнасцю:

  • у раёне 9 190 жыхароў – і іх становіцца менш. Атрымліваецца, што ў перспектыве на Дрыбіншчыне кароў будзе больш за людзей;
  • раённы цэнтр – гарадскі пасёлак на тры тысячы чалавек, самы маленькі райцэнтр у краіне;

На развітанне Лукашэнку падарылі жывую карову, але нават з улікам такога кранальнага падарунка называць дрыбінскія справы «развіццём» нельга. Гэта катастрофа.

Фота раённай газеты.

The post Дрыбінскі раён згубіў 2 000 галоў ската за паўтары гады appeared first on Магілёў.media.

]]>
Імітацыяй рынку зоймуцца ў Магілёўскім аблвыканкаме https://mogilev.media/imitacyjaj-rynku-zojmucca-magiljo-skim-ablvykankame/ Wed, 08 Apr 2026 08:23:37 +0000 https://mogilev.media/?p=135931 Перамовы па разнарадцы: як магілёўскія чыноўнікі спрабуюць «арганізаваць рынак» і прымусіць усіх “засупрацоўнічаць” з 15 красавіка. У Магілёве вырашылі «наладзіць кааперацыю» паміж буйнымі прадпрыемствамі і малым бізнесам. На гэты раз – праз анлайн-перамовы, якія арганізуе Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Удзельнічаюць МАЗ, БЕЛАЗ, БАТЭ, Белкамунмаш. Фармальна ўсё выглядае прыгожа: развіццё кааперацыйных ланцужкоў, уцягванне малога і […]

The post Імітацыяй рынку зоймуцца ў Магілёўскім аблвыканкаме appeared first on Магілёў.media.

]]>
Перамовы па разнарадцы: як магілёўскія чыноўнікі спрабуюць «арганізаваць рынак» і прымусіць усіх “засупрацоўнічаць” з 15 красавіка.

У Магілёве вырашылі «наладзіць кааперацыю» паміж буйнымі прадпрыемствамі і малым бізнесам. На гэты раз – праз анлайн-перамовы, якія арганізуе Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Удзельнічаюць МАЗ, БЕЛАЗ, БАТЭ, Белкамунмаш.

Фармальна ўсё выглядае прыгожа: развіццё кааперацыйных ланцужкоў, уцягванне малога і сярэдняга бізнесу, імпартазамяшчэнне, сінергія. На практыцы чыноўнікі ў чарговы раз спрабуюць уручную сабраць тое, што ў нармальнай эканоміцы складаецца само.

Калі буйному заводу сапраўды патрэбны пастаўшчык ён імгненна яго знаходзіць. Хутка. Праз рынак, тэндэры, кантакты, рэкамендацыі, уласныя службы закупак. Калі малому бізнесу выгадна працаваць з МАЗам або БЕЛАЗам – сустрэцца не праблема.

У нашым жа выпадку прапануецца сабраць усіх у Zoom і прымусіць «наладжваць кааперацыю». А каманда “губернатара” Ісачанкі выступае як мадэратар «эканамічнай рухухі» і імітуе працэс.

У выніку атрымліваецца дзіўная канструкцыя:

  • буйныя прадпрыемствы прыходзяць, таму што «трэба»;
  • малы бізнес падае заяўкі, таму што «раптом атрымаецца»;
  • чыноўнікі адчытваюцца аб колькасці перамоў.

Можна сабраць сотню кампаній у адной відэаканферэнцыі – гэта не створыць ні канкурэнцыі, ні эфектыўнасці, ні рэальнай кааперацыі.

А яно і не трэба. Што робіць Лукашэнка, калі нешта не працуе? Правільна. Збірае нараду. Яна праходзіць і можна бяздзейнічаць далей. Таму ў Магілёве і не выдумляюць нічога новага.

Фота ілюстрацыйнага характару.

The post Імітацыяй рынку зоймуцца ў Магілёўскім аблвыканкаме appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сельская гаспадарка Магілёўшчыны: датацый больш, вынікаў менш https://mogilev.media/selskaja-gaspadarka-magiljo-shchyny-datacyj-bolsh-vynika-mensh/ Mon, 30 Mar 2026 07:52:52 +0000 https://mogilev.media/?p=135417 Сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці, нягледзячы на рост фінансавых уліванняў, вырабляюць усё менш прадукцыі. Праверка Камітэта дзяржаўнага кантролю выявіла сістэмныя праблемы ў аграрным сектары Магілёўскай вобласці: пры значным павелічэнні дзяржаўнай падтрымкі многія гаспадаркі дэманструюць падзенне вытворчых паказчыкаў і застаюцца стратнымі. Пра гэта стала вядома “Зеркалу” з прадастаўленага яму арганізацыяй былых беларускіх сілавікоў BELPOL закрытага дакумента. Паводле матэрыялаў […]

The post Сельская гаспадарка Магілёўшчыны: датацый больш, вынікаў менш appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці, нягледзячы на рост фінансавых уліванняў, вырабляюць усё менш прадукцыі.

Праверка Камітэта дзяржаўнага кантролю выявіла сістэмныя праблемы ў аграрным сектары Магілёўскай вобласці: пры значным павелічэнні дзяржаўнай падтрымкі многія гаспадаркі дэманструюць падзенне вытворчых паказчыкаў і застаюцца стратнымі. Пра гэта стала вядома “Зеркалу” з прадастаўленага яму арганізацыяй былых беларускіх сілавікоў BELPOL закрытага дакумента.

Паводле матэрыялаў праверкі, накіраваных у аблвыканкам у канцы лютага 2026 года, улады патрабуюць ліквідаваць выяўленыя недахопы. Асноўныя заўвагі датычаць фінансавай эфектыўнасці: нягледзячы на праграмы «аздараўлення» і рост фінансавання, большасць сельгаспрадпрыемстваў не паказвае істотнага прагрэсу.

У шэрагу выпадкаў рост укладанняў суправаджаецца рэзкім падзеннем вытворчасці. Так, адна з гаспадарак Асіповіцкага раёна, якая атрымала ў 2025 годзе ў некалькі разоў больш дзяржаўных сродкаў, скараціла вытворчасць малака больш як напалову, а вырошчванне жывёлы – амаль на тры чвэрці. Падобныя тэндэнцыі адзначаюцца і на іншых прадпрыемствах вобласці: пры павелічэнні датацый вытворчыя аб’ёмы зніжаюцца.

Фінансавыя вынікі таксама выклікаюць пытанні. Большасць прааналізаваных гаспадарак завяршыла год са стратамі, а частка з іх засталася ў мінусе нават з улікам дзяржаўнай падтрымкі. Толькі адзінкі змаглі атрымаць прыбытак. У некаторых выпадках аб’ём бюджэтных уліванняў супастаўны або нават перавышае выручку ад продажу прадукцыі, што сведчыць пра нізкую аддачу ад укладзеных сродкаў.

КДК звязвае сітуацыю з арганізацыйнымі пралікамі, парушэннямі тэхналогій і недахопамі ў вядзенні гаспадаркі. Аднак эксперты адзначаюць, што праблема мае больш глыбокі характар. Паводле эканамістаў, аграрны сектар часта працуе не па рыначных прынцыпах: канкурэнцыя абмежаваная, многія рашэнні прымаюцца цэнтралізавана, а матывацыя павышаць эфектыўнасць застаецца слабой.

Дадатковым фактарам называюць сістэму дзяржаўнай падтрымкі, якая дазваляе стратным гаспадаркам працягваць дзейнасць без істотных змен. У выніку ўзнікае замкнёнае кола: нізкая эфектыўнасць кампенсуецца новымі ўліваннямі, але гэта не прыводзіць да росту вынікаў.

Пры гэтым падобная сітуацыя паўтараецца гадамі, і спробы вырашыць яе праз павелічэнне фінансавання пакуль не даюць устойлівага эфекту.

Каментарый эксперта:

Прадпрымальнік і былы чыноўнік райвыканкама Мікалай Лысянкоў адзначае, што Магілёўская вобласць традыцыйна застаецца адной з найслабейшых у сельскай гаспадарцы краіны.

“Гэта рэгіён з менш спрыяльнымі ўмовамі: халаднейшы клімат і бяднейшыя глебы. Але нават з улікам гэтага вынікі выглядаюць слабымі” – кажа ён.

Паводле Лысянкова, асаблівасць Магілёўшчыны ў тым, што на працягу гадоў яна атрымлівала значныя дзяржаўныя ўліванні, аднак гэта не прывяло да адпаведнага росту эфектыўнасці.

“У вобласць укладвалі вялікія сродкі, стваралі аграпрамысловыя структуры, але аддача застаецца нізкай. У выніку яна па-ранейшаму знаходзіцца ўнізе аграрнага рэйтынгу” – падкрэслівае эксперт.

Ён дадае, што праблема не толькі ў прыродных умовах, але і ў самой мадэлі кіравання сельскай гаспадаркай, якая абмяжоўвае эфектыўнасць і не стымулюе рост вынікаў.

Фотаздымак: Фото pexels

The post Сельская гаспадарка Магілёўшчыны: датацый больш, вынікаў менш appeared first on Магілёў.media.

]]>