Новости Магілёўцы ў эміграцыі - Магілёў.media https://mogilev.media/category/emigratsiya-be/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Sun, 15 Mar 2026 17:01:23 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Магілёўцы ў эміграцыі - Магілёў.media https://mogilev.media/category/emigratsiya-be/ 32 32 Магілёўцы ў эміграцыі: куды едуць, што шукаюць https://mogilev.media/magiljo-cy-jemigracyi-kudy-educ-shto-shukajuc/ Sun, 15 Mar 2026 14:29:18 +0000 https://mogilev.media/?p=134756 Магілёўцы таксама ўдзельнічаюць у вялікім зыходзе народа з Беларусі, якога так доўга і настойліва дамагаўся Лукашэнка. Што шукаюць па-за межамі “беларускага раю” магілёўцы? Пасля выбараў 2020 года Беларусь перажывае найбуйнейшы зыход насельніцтва ў сваёй гісторыі. Паводле ацэнак даследчыкаў Цэнтра новых ідэй, краіну пакінулі ад 500 да 600 тысяч чалавек. Нават намеснік міністра ўнутраных спраў Карпенкаў […]

The post Магілёўцы ў эміграцыі: куды едуць, што шукаюць appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўцы таксама ўдзельнічаюць у вялікім зыходзе народа з Беларусі, якога так доўга і настойліва дамагаўся Лукашэнка. Што шукаюць па-за межамі “беларускага раю” магілёўцы?

Пасля выбараў 2020 года Беларусь перажывае найбуйнейшы зыход насельніцтва ў сваёй гісторыі. Паводле ацэнак даследчыкаў Цэнтра новых ідэй, краіну пакінулі ад 500 да 600 тысяч чалавек. Нават намеснік міністра ўнутраных спраў Карпенкаў прызнаў лічбу ў 350 тысяч – і гэта з вуснаў чалавека, які не зацікаўлены яе завышаць.

Магілёўская вобласць – прыкладна дзясятая частка насельніцтва Беларусі. Простая арыфметыка дае ад 35 да 60 тысяч магілёўцаў за мяжой. Гэта супастаўна з насельніцтвам Крычава, Асіповіч і Горак разам узятых.

Куды едуць

Галоўны напрамак – Польшча. Да пачатку 2024 года там асела не менш за 130 тысяч беларусаў – у восем разоў больш, чым да 2020 года. Многія жывуць у Варшаве, Беластоку, Гданьску.

Прычым Беласток – асаблівы выпадак: невялікі горад каля мяжы, дзе беларуская мова на вуліцы ўжо даўно нікога не здзіўляе.

Другім па папулярнасці напрамкам стала Літва – каля 63 тысяч чалавек. Германія прыняла 6-8 тысяч беларусаў, Ізраіль – больш за 3,6 тысячы, Грузія – каля 10-11 тысяч. Частка з’ехала ў Расію, хаця дакладных дадзеных няма.

Хто з’язджаў

Першая хваля – 2020-2021 гады: у асноўным актывісты, журналісты, тыя, хто выходзіў на вуліцы і трапіў пад пераслед. Другая – пасля лютага 2022 года: айцішнікі, прадпрымальнікі, маладыя сем’і, якія проста не захацелі жыць у краіне, уцягнутай у вайну на баку агрэсара.

З’ехалі ўрачы, настаўнікі, інжынеры. Людзі, якія будавалі нармальнае жыццё ў Магілёве гадамі. І горад гэта адчувае – апусцелыя кватэры, закрытыя кавярні, знаёмыя твары, якіх больш няма.

Тыя, каго выціснулі

Асобная гісторыя – людзі, якія не планавалі з’язджаць. Журналісты, рэдактары, актывісты, юрысты. Тыя, хто проста рабіў сваю працу гадамі, часам дзесяцігоддзямі. Да 2020 года яны жылі ў Магілёве, плацілі падаткі, вадзілі дзяцей у школу. Потым дзяржава абвясціла іх ворагамі.

Незалежныя выданні адно за адным атрымлівалі статус «экстрэмісцкіх». Гэта азначала: чытаць – ужо злачынства, працаваць там – тым больш. Ператрусы. Допыты ў КДБ. Крымінальныя справы за словы, апублікаваныя год, тры гады або дзесяць гадоў таму. Закону надавалі зваротную сілу. Для такіх людзей эміграцыя была не выбарам – гэта быў спосаб застацца на волі. Сярод іх – і заснавальнікі нашага выдання.

Сёння ў Магілёве не засталося ніводнага незалежнага выдання. Ніводнага. Горад з шматвяковай гісторыяй, з універсітэтамі і заводамі, з дзясяткамі тысяч думаючых людзей – цалкам адрэзаны ад незалежнай журналістыкі. Тыя, хто пісаў пра горад сумленна, пішуць пра яго цяпер з Варшавы, Вільнюса, Беластока.

Свае сярод чужых

У Беластоку магілёўцаў няшмат. Але калі сустракаеш земляка – таго, хто разумее, што такое Дубравенка – гэта асобная радасць. Сустрэнеш чалавека з Бабруйска, Клічава, Асіповічаў – таксама свята. Свой.

Трымаюцца разам. Стэлефаноўваюцца. Дапамагаюць адзін аднаму разабрацца ў польскіх дакументах, знайсці ўрача, уладкаваць дзіця ў школу. Дыяспара – гэта не гучнае слова. Гэта проста людзі, якім ёсць пра што пагаварыць.

Большасць не плануе вяртацца – прынамсі пакуль. Але мара ёсць амаль у кожнага. Простая і канкрэтная: сесці на васьмёрку і даехаць, нарэшце, не да вуліцы Ліпавай, а да праспекта Шміта.

Мы хочам расказваць гэтыя гісторыі. Калі вы магілёвец у эміграцыі і гатовы падзяліцца сваёй – пішыце на newtvmogilev@gmail.com.

Імя і дэталі, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, мы не публікуем. Досвед канспірацыі ёсць.

Фота з адкрытых крыніц.

The post Магілёўцы ў эміграцыі: куды едуць, што шукаюць appeared first on Магілёў.media.

]]>