Новости Могилева. Актуально. Объективно. Компетентно. https://mogilev.media/ Новости Могилёва и области Tue, 27 May 2025 14:17:52 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.8.1 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Могилева. Актуально. Объективно. Компетентно. https://mogilev.media/ 32 32 Могилеву и Хабаровску снова пообещали по дворику https://mogilev.media/mogilevu-i-habarovsku-snova-poobeshhali-po-dvoriku/ Tue, 27 May 2025 14:17:52 +0000 https://mogilev.media/?p=126206 В Могилеве собираются создать Хабаровский дворик, а в Хабаровске – Могилевский. Правда, обещают уже не первый год. В Могилеве появится Хабаровский дворик, пишет портал MyCity. Как ему сообщили в ЖРЭУ Ленинского района, города-побратимы Могилев и Хабаровск подарят друг другу скверы: жители Дальнего Востока смогут гулять по Могилевскому дворику, а жители и гости областной столицы – […]

The post Могилеву и Хабаровску снова пообещали по дворику appeared first on Магілёў.media.

]]>
В Могилеве собираются создать Хабаровский дворик, а в Хабаровске – Могилевский. Правда, обещают уже не первый год.

В Могилеве появится Хабаровский дворик, пишет портал MyCity. Как ему сообщили в ЖРЭУ Ленинского района, города-побратимы Могилев и Хабаровск подарят друг другу скверы: жители Дальнего Востока смогут гулять по Могилевскому дворику, а жители и гости областной столицы – по Хабаровскому. 

“Миниатюрный Хабаровск разместится прямо в центре Могилева – сквер «Хабаровский дворик» построят в районе улицы Пионерской. Это будет благоустроенная зона с амфитеатром и сценой, качелями, беседками, детской игровой зоной, а также муралом на здании местного музыкального колледжа. Ажурную тень в сквере создадут корейские сосны, липы и кусты сирени”, – рассказали в ЖРЭУ Ленинского района Могилева, сообщив, что работы по созданию локации уже ведутся.

Создать дворики в Могилеве и Хабаровске было инициативой предыдущего председателя Могилевского горисполкома Александра Студнева. Об этом в 2022 году писал хабаровский сайт Dvhab.ru. Чиновники обоих городов обещали, что такие скверы появятся в 2023 году. В настоящее время ни в Могилеве, ни в Хабаровске года появления двориков уже не указывают, а только говорят о ближайшем будущем. 

Фото: MyCity

The post Могилеву и Хабаровску снова пообещали по дворику appeared first on Магілёў.media.

]]>
Могилев-Хьюстон: 11 лет бесславного партнерства https://mogilev.media/mogilev-hjuston-11-let-besslavnogo-partnerstva/ Mon, 19 May 2025 15:30:45 +0000 https://mogilev.media/?p=126010 Ровно 11 лет назад, 19 мая 2014 года, было подписано соглашение об установлении партнерских отношений между Могилевом и Хьюстоном (США, штат Техас). После 2017 года о нем ничего не известно. Соглашение с американцами тогда подписала, находившаяся в заокеанской поездке за государственный счет белорусская делегация во главе с тогдашним председателем Могилевского городского исполнительного комитета Владимиром Цумаревым.  […]

The post Могилев-Хьюстон: 11 лет бесславного партнерства appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ровно 11 лет назад, 19 мая 2014 года, было подписано соглашение об установлении партнерских отношений между Могилевом и Хьюстоном (США, штат Техас). После 2017 года о нем ничего не известно.

Соглашение с американцами тогда подписала, находившаяся в заокеанской поездке за государственный счет белорусская делегация во главе с тогдашним председателем Могилевского городского исполнительного комитета Владимиром Цумаревым. 

Программа поездки в Техас белорусских чиновников была насыщенная. Как писала БелТА, “в этот же день прошел белорусско-техасский бизнес-форум с участием представителей госдепартамента США, мэрии города, российско-американской торговой палаты в Хьюстоне, ведущих компаний штата. Проведены презентации возможностей торгово-экономического сотрудничества с Могилевом и Беларусью в целом, инвестиционной деятельности СЭЗ «Могилев», продукции Минского тракторного завода, ИТ-отрасли Беларуси”

Кроме того, состоялись переговоры с представителями компаний в сфере нефтехимии, энергетики, нефтедобычи, сельского хозяйства. В программе визита были еще Хьюстонский порт, университет, объекты Национального агентства по аэронавтике и исследованию космического пространства.

Поездка, видимо, оставила положительные впечатления на белорусских чиновников. Правда, максимум, что вынес глава делегации из увиденного – это площадь Хьюстона с большим количеством на ней флагов США и штата Техас. Вскорости подобное количество флагов, правда, не американских, появилось и на площади Славы (тогда еще Советской).

Собрались могилевские чиновники в Хьюстон и на следующий 2015 год. Теперь уже продлевать на два года соглашение поехал во главе делегации тогдашний заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич. 

Вот как описывало поездку агентство Mogilevnews: “На площадке Центра технологий города прошел семинар с участием представителей Госдепартамента США, мэрии, заинтересованных компаний, в ходе которого была озвучена информация о нынешнем состоянии и перспективах развития белорусско-американских отношений и о сотрудничестве Беларуси со штатом Техас. Там же руководитель белорусской делегации провел презентацию возможностей торгово-экономического и инвестиционного сотрудничества с Могилевской областью, представил ряд инвестиционных проектов. Кроме этого, белорусская делегация встретилась с руководством хьюстонского подразделения Федерального резервного банка США. 

В программу визита в штат Техас также входит посещение городов Остин и Даллас. Запланированы встречи с их руководством, представителями промышленных и сельскохозяйственных предприятий, вузов, а также церемония учреждения белорусско-техасского совета делового сотрудничества. В состав белорусской делегации входят представители МИД Беларуси и посольства Беларуси в США, руководители города Могилева и городских служб, ряда предприятий Могилевской области, в том числе из продовольственной сферы, автомобилестроения, строительства, сельского хозяйства”.

Что было с могилевско-хьюстонским партнерством после 2017 года в открытых источниках информации нет. Да и могилевские чиновники больше не хвастаются контактами с заокеанскими “побратимами”, у которых хорошо проводили время за счет белорусских налогоплательщиков. 

Кстати, в августе 2017 года на Хьюстон обрушился мощнейших ураган “Харви”. Результатом буйства стихии стала гибель в Техасе порядка 90 человек, ущерб составил около 125 млрд долларов. В открытом доступе какой-либо реакции из Могилева на несчастье у партнеров найти не удалось. Видимо, этот ураган и поставил точку в неудавшемся партнерстве, которое проявилось только в развлекательных поездках могилевских чиновников за океан.

Фото из открытых источников

The post Могилев-Хьюстон: 11 лет бесславного партнерства appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскі гарвыканкам не прызнае Керч расійскім горадам https://mogilev.media/magiljo-ski-garvykankam-ne-pryznae-kerch-rasijskim-goradam/ Thu, 22 Feb 2024 10:20:12 +0000 https://mogilev.media/?p=122584 На старонцы гарадоў-пабрацімаў Магілёва пазначаны краіны грамадзянства ўсіх гарадоў, з якімі ўстаноўленыя сяброўскія адносіны. Акрамя аднаго. Горад Керч, з якім у Магілёва пабрацімскія адносіны былі ўсталяваныя ў 1998 годзе, ніяк не пазначаны паводле краіны юрысдыкцыі. Усе астатнія гарады-пабрацімы адзначаныя адпаведна – заўважылі журналісты рэсурса mogilev.media. Відавочна, што нягледзячы на разрыў адносін з украінскімі партнёрамі (горадам-пабрацімам […]

The post Магілёўскі гарвыканкам не прызнае Керч расійскім горадам appeared first on Магілёў.media.

]]>
На старонцы гарадоў-пабрацімаў Магілёва пазначаны краіны грамадзянства ўсіх гарадоў, з якімі ўстаноўленыя сяброўскія адносіны. Акрамя аднаго.

Горад Керч, з якім у Магілёва пабрацімскія адносіны былі ўсталяваныя ў 1998 годзе, ніяк не пазначаны паводле краіны юрысдыкцыі. Усе астатнія гарады-пабрацімы адзначаныя адпаведна – заўважылі журналісты рэсурса mogilev.media. Відавочна, што нягледзячы на разрыў адносін з украінскімі партнёрамі (горадам-пабрацімам Магілёва з’яўляўся таксама Мікалаеў, які разарваў партнёрскія адносіны пасля саўдзелу Беларусі у расійскай вайне супраць Украіны) гарадское кіраўніцтва асцярожнічае ў канчатковых ацэнках актуальных геапалітычных падзей.

Керч быў адным з першых гарадоў, што падвергліся атацы расійскай арміі падчас анэксіі Крыма ў 2014 годзе. Ужо ў лютым расійскія ваенныя захапілі керчанскую паромную пераправу, узялі ў блакаду украінскія вайсковыя часткі.   

The post Магілёўскі гарвыканкам не прызнае Керч расійскім горадам appeared first on Магілёў.media.

]]>
Расія нанесла ракетны ўдар па цэнтру Мікалаева, разбураныя дзясяткі будынкаў https://mogilev.media/rasija-nanesla-raketny-dar-pa-cjentru-mikalaeva-razburanyja-dzjasjatki-budynka/ Thu, 20 Jul 2023 05:53:09 +0000 https://mogilev.media/?p=119518 Новы ракетны ўдар па Мікалаеву адбыўся ў ноч на 20 ліпеня, прыблізна ў 03:30. Мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч паведаміў, што сама меней 5 жылых шматпавярховых дамоў атрымалі пашкоджанні. Цяпер іх адключылі ад электразабеспячэння. Агульную колькасць будынкаў, што пацярпелі ў выніку абстрэлу, ацэньваюць у дзясяткі.  Працягваецца выратавальна-пошукавая аперацыя.  Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё […]

The post Расія нанесла ракетны ўдар па цэнтру Мікалаева, разбураныя дзясяткі будынкаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Новы ракетны ўдар па Мікалаеву адбыўся ў ноч на 20 ліпеня, прыблізна ў 03:30. Мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч паведаміў, што сама меней 5 жылых шматпавярховых дамоў атрымалі пашкоджанні. Цяпер іх адключылі ад электразабеспячэння. Агульную колькасць будынкаў, што пацярпелі ў выніку абстрэлу, ацэньваюць у дзясяткі.  Працягваецца выратавальна-пошукавая аперацыя. 

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

Начальнік Мікалаеўскай абласное ваеннай адміністрацыі Віталь Кім паведаміў, што ў выніку атакі на Мікалаеў усяго пацярпела 18 чалавек, з іх 9 шпіталізаваны, у тым ліку 5 дзяцей. Двух чалавек выратавалі з-пад завалаў. “Гэты цуд, што ўдалося выратаваць” – пракаментаваў Кім. Як удакладніў мэр горада Аляксандр Сянкевіч, выратаванымі аказаліся мужчына і жанчына.

У  першыя гадзіны пасля ракетнай атакі паведамлялася пра наяўнасць ахвяр, аднак пазнейшыя зводкі не ўтрымліваюць інфармацыі пра загінуўшых.

Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 460 тысяч чалавек. Амаль палова з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой». 

Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны

The post Расія нанесла ракетны ўдар па цэнтру Мікалаева, разбураныя дзясяткі будынкаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клайпедзе атрымае дыпломы новае пакаленне ўкраінскіх маракоў https://mogilev.media/u-klajpedze-atrymae-dyplomy-novae-pakalenne-krainskih-marako/ Thu, 29 Jun 2023 08:01:30 +0000 https://mogilev.media/?p=118620 Другі год запар дыпломы па марскіх спецыяльнасцях уручаюцца ўкраінцам у Літоўскай вышэйшай мараходнай школе. Сёлета дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымаюць 68 украінскіх выпускнікоў сярод іншых 295 выхаванцаў школы – паведамляе Atvira Klaipėda. Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці. Пасля нападу Расіі на Украіну […]

The post У Клайпедзе атрымае дыпломы новае пакаленне ўкраінскіх маракоў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Другі год запар дыпломы па марскіх спецыяльнасцях уручаюцца ўкраінцам у Літоўскай вышэйшай мараходнай школе.

Сёлета дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымаюць 68 украінскіх выпускнікоў сярод іншых 295 выхаванцаў школы – паведамляе Atvira Klaipėda.

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

Пасля нападу Расіі на Украіну будучыя маракі, студэнты  Херсонскай дзяржаўнай марской акадэміі знайшлі тут не толькі прытулак, але і магчымасць завяршыць вучобу.

У мінулым годзе дыпломы Літоўскай вышэйшай мараходнай школы атрымалі 117 студэнтаў з Украіны.

«Навучальныя праграмы ва Украіне, Літве і іншых краінах падобныя, таму мы можам прымаць студэнтаў з розных краін свету і гарантаваць ім марскую адукацыю найвышэйшай якасці… Дыплом такога марскога ўзроўню адкрывае магчымасці ва ўсім свеце» – сцвярджае намеснік дырэктара школы па акадэмічнай дзейнасці Р. Міцкіене.

Паводле яе слоў, пасля паспяховага завяршэння вучобы студэнты з Украіны могуць пачаць працаваць на флоце Літвы, сваёй краіны ці іншых краін.

Літоўская вышэйшая мараходная школа з украінскімі ВНУ, якія рыхтуюць маракоў і іншых спецыялістаў для воднага транспарту, супрацоўнічае з 2018 года. Па праграме акадэмічнага абмену Erasmus+ у літоўскую школу прыехалі 24 студэнты з Адэскай марской акадэміі і Дунайскага інстытута гэтай акадэміі.

Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.

27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго, ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды Магілёва няма.

Магілёў.media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.

Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

Фота Матаса Мачульскіса

The post У Клайпедзе атрымае дыпломы новае пакаленне ўкраінскіх маракоў appeared first on Магілёў.media.

]]>
«Такое бывае раз на мільён» – лекар аб мікалаеўскім ваяры, які год прахадзіў з куляй у жываце https://mogilev.media/takoe-byvae-raz-na-miljon-lekar-ab-mikalae-skim-vajary-jaki-god-prahadzi-z-kuljaj-u-zhyvace/ Wed, 28 Jun 2023 11:13:14 +0000 https://mogilev.media/?p=118574 Мікалаеўскаму вайскоўцу Уладзіміру выпаў шанец на мільён: ён выжыў пасля цяжкага ранення і прахадзіў год з расійскай куляй у жываце – піша news.pn. Вынятую кулю воіну падарылі хірургі ў якасці сувеніра. Урачы запэўнілі, што аперацыя была неабходнай. Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці. […]

The post «Такое бывае раз на мільён» – лекар аб мікалаеўскім ваяры, які год прахадзіў з куляй у жываце appeared first on Магілёў.media.

]]>
Мікалаеўскаму вайскоўцу Уладзіміру выпаў шанец на мільён: ён выжыў пасля цяжкага ранення і прахадзіў год з расійскай куляй у жываце – піша news.pn. Вынятую кулю воіну падарылі хірургі ў якасці сувеніра. Урачы запэўнілі, што аперацыя была неабходнай.

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

Раненне вайсковец атрымаў вясной 2022 года падчас абароны Марыўпаля. З куляй у жываце ён перажыў палон.

Мікалаеўскія хірургі правялі паспяховую і ўнікальную аперацыю. Лекары кажуць, што пацыент нарадзіўся ў трох вышыванках: куля праляцела праз “усе органы і структуры” ў жываце і спынілася каля селязёнкі.

Сам жа Уладзімір, дзякуючы ўрачам, адзначаыў, што ўкраінскія медыкі – гэта таксама воіны на сваёй службе. Іх лінія фронту нябачная, аднак яна жыццёва неабходна для захавання Украіны і Перамогі.

Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 460 тысяч чалавек. Амаль палова з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой». 

Фота: news.pn.

The post «Такое бывае раз на мільён» – лекар аб мікалаеўскім ваяры, які год прахадзіў з куляй у жываце appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клайпедзе запрацаваў першы ў Літве рачны гарадскі маршрут https://mogilev.media/u-klajpedze-zapracava-pershy-litve-rachny-garadski-marshrut/ Wed, 21 Jun 2023 17:27:50 +0000 https://mogilev.media/?p=118215 У літоўскай Клайпедзе працуе адзіны ў краіне рэгулярны экалагічны маршрут па ўнутраных водах  – паведамляе atviraklaipeda.lt. Два водныя аўтобусы пачалі курсіраваць у тэставым рэжыме з 16 чэрвеня па рацэ Данге, па маршруце Стары горад – мост Таўралаўкіа, хаця спачатку планавалася даць старт 15 мая. Маршрут пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Пра планы запусціць водны гарадскі […]

The post У Клайпедзе запрацаваў першы ў Літве рачны гарадскі маршрут appeared first on Магілёў.media.

]]>
У літоўскай Клайпедзе працуе адзіны ў краіне рэгулярны экалагічны маршрут па ўнутраных водах  – паведамляе atviraklaipeda.lt.

Два водныя аўтобусы пачалі курсіраваць у тэставым рэжыме з 16 чэрвеня па рацэ Данге, па маршруце Стары горад – мост Таўралаўкіа, хаця спачатку планавалася даць старт 15 мая. Маршрут пакуль працуе ў тэставым рэжыме.

Пра планы запусціць водны гарадскі транспарт у Клайпедзе 10 красавіка 2023 пісалі mogilev.media. 

Пішам пра гарады-пабрацімы Магілёва і гарадоў Магілёўскай вобласці, каб нягледзячы на смугу прапаганды зразумець рэальнае развіццё блізкіх грамадстваў праз іх роднасныя адносіны з нашым рэгіёнам.

Водныя аўтобусы эксплуатуе муніцыпальнае прадпрыемства «Клайпедас паслаўгос» – былы Клайпедскі аўтобусны парк.

Паездка па рацэ прывабная тым, што можна ўбачыць горад з ракі. Гэта дае магчымасць мець зносіны з прыродай гараджанам і гасцям, з’яўляецца альтэрнатывай іншым відам гарадскога транспарту, цікавосткай для турыстаў.

Водны аўтобус умяшчае 10 чалавек, прадугледжана адно месца для інваліднага вазка. Кошт разавага білета – 3 еўра, дзейнічаюць і льготы. З Картай клайпедчаніна праезд – 2 еўра 40 цэнтаў. 

Аплачваць паездкі можна электронным квітком, бескантактнай банкаўскай картай і іншымі электроннымі спосабамі, але не наяўнымі.

Паездка ў адзін бок займае 1 гадзіну 20 хвілін. Усяго на маршруце 6 прыпынкаў: «Стары горад», «Мост Ліепу», «Данэс зляняй», «Сянваге», «Батанікас содас» і «Мост Таўраўлаўкіа». Водныя аўтобусы курсіруюць па 8 разоў на дзень.

Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.

27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго, ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды – Магілёва няма.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.

Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

Фота: atviraklaipeda.lt.

The post У Клайпедзе запрацаваў першы ў Літве рачны гарадскі маршрут appeared first on Магілёў.media.

]]>
Навіны Клайпеды. Бясплатная электрычнасць для электрамабіляў працягнецца яшчэ на два гады https://mogilev.media/naviny-klajpedy-bjasplatnaja-jelektrychnasc-dlja-jelektramabilja-pracjagnecca-jashchje-na-dva-gady/ Sun, 21 May 2023 13:03:35 +0000 https://mogilev.media/?p=116660 Самакіраванне Клайпеды сцвярджае, што магчымасці спаганяць плату за паслугі па зарадцы электрамабіляў у яго пакуль няма. Таму электраэнергія з прыналежных гораду зарадных станцый электрамабілям будзе падавацца бясплатна яшчэ два гады ў адпаведнасці з праектам рашэння Гарадской рады – паведамляе  аtviraklaipeda.lt. Клайпедскі гарадскі савет у 2020 годзе ўстанавіў, што паслуга зарадкі электрамабіляў прадастаўляецца карыстальнікам бясплатна на […]

The post Навіны Клайпеды. Бясплатная электрычнасць для электрамабіляў працягнецца яшчэ на два гады appeared first on Магілёў.media.

]]>
Самакіраванне Клайпеды сцвярджае, што магчымасці спаганяць плату за паслугі па зарадцы электрамабіляў у яго пакуль няма. Таму электраэнергія з прыналежных гораду зарадных станцый электрамабілям будзе падавацца бясплатна яшчэ два гады ў адпаведнасці з праектам рашэння Гарадской рады – паведамляе  аtviraklaipeda.lt.

Клайпедскі гарадскі савет у 2020 годзе ўстанавіў, што паслуга зарадкі электрамабіляў прадастаўляецца карыстальнікам бясплатна на працягу 3 гадоў – да 21 мая 2023 года.

Пішам пра жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

 У цяперашні час прыналежныя самакіраванню 21 зарадная станцыя электрамабіляў перададзены ЗАТ «Клайпедас аўтабусу паркас». За гэта і за спажытую электраэнергію самакіраванне плаціць яму па ўсталяванай у дамове стаўцы.

Сем з прыналежных самакіраванню зарадных станцый адносяцца да старога тыпу. Таму, каб спаганяць плату за паслугу зарадкі электрамабіляў, іх прыйшлося б замяніць на станцыі новага тыпу, каб можна было карыстацца мабільным дадаткам, які дазваляе аплачваць паслугі. Кошт такога абнаўлення склаў бы прыкладна 28 000 еўра.

Тры станцыі для хуткай зарадкі электрамабіляў абсталяваны ў горадзе пры падтрымцы Еўразвяза, па правілах якога гэтыя станцыі не могуць быць платнымі да 26 верасня 2024 года.

У 2023 годзе ў гарадскім бюджэце прадугледжана выдзеліць 363 300 еўра на мерапрыемства “Эксплуатацыя і тэхнічнае абслугоўванне зарадных станцый для электрамабіляў, якія належаць гораду Клайпеда”.

Камітэт па гарадской гаспадарцы і навакольным асяроддзі ў аўторак высунуў прапанову аб тым, каб цяперашні парадак працягнуўся толькі да канца гэтага года, каб за гэты час можна было пераабсталяваць зарадныя станцыі, устаноўленыя на нееўрапейскія сродкі, і за электраэнергію, якая імі пастаўляецца, можна было б пачаць спаганяць плату. Член гэтага камітэта В. Дамбраўскас падкрэсліў, што цяперашні парадак – не больш чым падтрымка для багатых, бо звычайны чалавек пакуль што не ў стане купіць электрамабіль. Апошняе слова павінна будзе сказаць Гарадская рада.

Даведка. Кошт паслуг па зарадцы электрамабільнага транспарту ў беларускай сетцы электрычных заправачных станцый такі: паслуга зарадкі пераменным токам – 0,40 руб./кВт гадзіну, пастаянным токам –  0,49 руб./кВт гадзіну – паведамляе malankabn.by.

Пры гэтым, кошт энергіі на розных зарадных станцыях адрозніваецца, у тым ліку ад часу выкарыстання электрычнасці ў разрэзе дзённага, тыднёвага і месячнага выкарыстання. 

Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.

27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды Магілёва няма.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.

Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

Фота аtviraklaipeda.lt.

The post Навіны Клайпеды. Бясплатная электрычнасць для электрамабіляў працягнецца яшчэ на два гады appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клайпедзе выбралі лепшыя праекты рэканструкцыі мемарыяла савецкім воінам https://mogilev.media/u-klajpedze-vybrali-lepshyja-praekty-rjekanstrukcyi-memaryjala-saveckim-voinam/ Fri, 12 May 2023 13:19:38 +0000 https://mogilev.media/?p=116169 Клайпедскае самакіраванне аб’явіла папярэднія вынікі конкурса па ідэі праекта рэканструкцыі месца захавання салдат Савецкага Саюза часоў ІІ Сусветнай вайны. Правядзенне гэтага конкурса разбурае клішэ расійскіх прапагандыстаў аб непавазе да памяці савецкіх воінаў у краінах Балтыі. На конкурс было прадстаўлена шэсць праектных ідэй па ўладкаванні прасторы побач з вул. С. Даўканта (S. Daukanto) – паведамлялі раней […]

The post У Клайпедзе выбралі лепшыя праекты рэканструкцыі мемарыяла савецкім воінам appeared first on Магілёў.media.

]]>
Клайпедскае самакіраванне аб’явіла папярэднія вынікі конкурса па ідэі праекта рэканструкцыі месца захавання салдат Савецкага Саюза часоў ІІ Сусветнай вайны. Правядзенне гэтага конкурса разбурае клішэ расійскіх прапагандыстаў аб непавазе да памяці савецкіх воінаў у краінах Балтыі.

На конкурс было прадстаўлена шэсць праектных ідэй па ўладкаванні прасторы побач з вул. С. Даўканта (S. Daukanto) – паведамлялі раней mogilev.media. Згодна з рашэннем камісіі па ацэнцы конкурсных праектаў 11 мая, вылучаны першыя тры праекты – інфармуе atviraklaipeda.lt. Удзельнікі, якія занялі першыя 3 месцы ў конкурсе праектаў, могуць разлічваць на ўзнагародуі: I месца – 8000 еўра, II месца – 5000 еўра, III месца – 3000 еўра.

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

Першае месца (94,17 бала з 100 магчымых) камісія прысудзіла праекту «NAU2023», аўтарамі якога з’яўляюцца Р. Амшыеюс і М. Чарнютэ-Амшыене.

Яны прапануюць інтэграваць рэканструяваную прастору ў агульную «тканіну Парка скульптур». Пры рэалізацыі іх ідэі будзе пашырана плошча зялёных зон і пасаджана больш новых дрэў, захаваны каменныя таблічкі з прозвішчамі загінулых, і імі будуць адзначаны месцы пахавання, пракладзены новыя пешаходныя дарожкі.

Другое месца (76,67 бала) прысуджана праекту «SSS2023», які стварылі А. Скіезгелас, Э. Пілвеліс, Э. Вайнорютэ, Т. Свідэрскас.

Трэцяе месца (72,5 бала) у праекта «KLP0700» В. Пілкаускаса, Л. Каваляўскаса, Р. Пілкаўскайтэ.

Канчатковы парадак і пераможца конкурсу будуць аб’яўлены пасля правядзення працэдуры грамадскіх закупак. Самакіраванне павінна заключыць з ім дамову на падрыхтоўку тэхнічнага задання.

Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.

27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды Магілёва няма.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.

Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

Фота atviraklaipeda.lt

The post У Клайпедзе выбралі лепшыя праекты рэканструкцыі мемарыяла савецкім воінам appeared first on Магілёў.media.

]]>
Рэканструкцыя савецкага воінскага мемарыяла ў Клайпедзе можа каштаваць больш за мільён еўра https://mogilev.media/rjekanstrukcyja-saveckaga-voinskaga-memaryjala-klajpedze-mozha-kashtavac-bolsh-za-miljon-e-ra/ Sun, 07 May 2023 10:54:04 +0000 https://mogilev.media/?p=115904 Правядзенне конкурса па рэканструкцыі савецкага мемарыяла ў Клайпедзе разбурае прапагандысцкія клішэ расійскіх прапагандыстаў аб непавазе да памяці савецкіх воінаў у краінах Балтыі. 6 мая у Клайпедзе прайшло пасяджэнне конкурснай камісіі, якая да вечара 8 мая вызначыць лепшую ідэю перапланіроўкі пахавання савецкіх воінаў у Парку скульптур.  На конкурс свае прапановы прапанавалі шэсць аўтараў. Па папярэдніх падліках, […]

The post Рэканструкцыя савецкага воінскага мемарыяла ў Клайпедзе можа каштаваць больш за мільён еўра appeared first on Магілёў.media.

]]>
Правядзенне конкурса па рэканструкцыі савецкага мемарыяла ў Клайпедзе разбурае прапагандысцкія клішэ расійскіх прапагандыстаў аб непавазе да памяці савецкіх воінаў у краінах Балтыі.

6 мая у Клайпедзе прайшло пасяджэнне конкурснай камісіі, якая да вечара 8 мая вызначыць лепшую ідэю перапланіроўкі пахавання савецкіх воінаў у Парку скульптур. 

На конкурс свае прапановы прапанавалі шэсць аўтараў. Па папярэдніх падліках, кошт іх рэалізацыі можа вар’іравацца ад 160 000 да 1 350 000 еўра – паведамляе atviraklaipeda.lt.

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

У склад конкурснай камісіі ўваходзяць галоўны архітэктар Клайпеды, кіраўнік Дэпартамента аховы спадчыны, скульптар, архітэктары, гісторык.

Умовы конкурсу ўключалі патрабаванне абапірацца на сусветную практыку стварэння мемарыяльных аб’ектаў, іх прыклады і аналіз. 

Аўтары праекта «FHV0409» прапануюць на месцы існуючага мемарыяла стварыць зусім новы мемарыял. Яны хочуць зрабіць прастору, якая распасціралася б ад вуліцы С. Даўканта да Парка скульптур, злучаная своеасаблівым тунэлем з нанесенымі на сценах прозвішчамі загінулых салдат.

Праект «KLP0700» прапануе стварыць новы акцэнт, які абазначыў бы салдацкія могілкі, якія існуюць на гэтым месцы.

Праект “KNT1724”  максімальна выкарыстоўвае старыя элементы існуючага мемарыяла.

У бачанні праекта «NAU2023» месца ранейшага мемарыялу становіцца максімальна інтэгравальнай прасторай у рашэнні Парка скульптур, які рэканструюецца ў цяперашні час.

Аўтары праекта “ААА4321” прапануюць трансфармаваць існуючы мемарыял у сквер, у якім з’явіўся б намёк на тое, што тут былі могілкі, але без звыклай сімволікі могілак. Цікавы дадатак – фантан.

Праект “SSS2023” прапануе закансерваваць старыя канструкцыі мемарыяла: пакінуць бетонныя сцены, увесь пляц і пруд і пераўтварыць іх у прастору тыпу сквера. Цікавым з’яўляецца пошук кропак судотыку з сістэмай фартыфікацыйных умацаванняў, якая была ўсталявана яшчэ падчас напалеонаўскіх войн, прапануецца новы акцэнт – алтар 

Рэканструкцыя Парку скульптур патрабуе і дадатковых раскопак – перапахаванне савецкіх воінаў на гэтай тэрыторыі праводзілася ў 1956 годзе і няма дакладных звестак аб тым, хто і дзе быў пахаваны.

Ва ўсіх прадстаўленых на конкурса праектах не прадугледжана напісанне прозвішчаў салдат лацінскімі літарамі. Іх пакінуць так, як яны былі напісаны ў ваенных дакументах – на мове арыгінала, кірыліцай. У існуючым мемарыяле імёны воінаў напісаны на літоўскай і рускай мовах.

Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.

27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды Магілёва няма.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.

Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

The post Рэканструкцыя савецкага воінскага мемарыяла ў Клайпедзе можа каштаваць больш за мільён еўра appeared first on Магілёў.media.

]]>