Новости Меркаванне - Магілёў.media - Новостной Портал mogilev.media https://mogilev.media/category/merkavanne/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Thu, 09 Apr 2026 15:28:39 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2026/04/cropped-channels4_profile-32x32.jpg Новости Меркаванне - Магілёў.media - Новостной Портал mogilev.media https://mogilev.media/category/merkavanne/ 32 32 Тыдзень дома: магілёвец з Польшчы вярнуўся ў Магілёў і не пазнаў родны горад https://mogilev.media/tydzen-doma-magiljovec-z-polshchy-vjarnu-sja-magiljo-i-ne-pazna-rodny-gorad/ Thu, 09 Apr 2026 17:06:14 +0000 https://mogilev.media/?p=135996 Магілёвец, які з’ехаў у Польшчу некалькі гадоў таму, правёў дома тыдзень. Сваё імя, прозвішча і польскі горад ён просіць не называць – хоча ездзіць дадому і не мець праблем з КДБ. Але тое, што ён убачыў, пагадзіўся расказаць. Горад будуецца. Але нешта не так Магілёў змяняецца. Новыя дамы, адрамантаваныя вуліцы, дагледжаныя паркі – горад, як […]

The post Тыдзень дома: магілёвец з Польшчы вярнуўся ў Магілёў і не пазнаў родны горад appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёвец, які з’ехаў у Польшчу некалькі гадоў таму, правёў дома тыдзень. Сваё імя, прозвішча і польскі горад ён просіць не называць – хоча ездзіць дадому і не мець праблем з КДБ. Але тое, што ён убачыў, пагадзіўся расказаць.

Горад будуецца. Але нешта не так

Магілёў змяняецца. Новыя дамы, адрамантаваныя вуліцы, дагледжаныя паркі – горад, як кажуць, прыгажэе.

Наш суразмоўца прызнае: візуальна стала лепш. З ім нельга не пагадзіцца. Пацверджанні ёсць. Напрыклад, маштабны спартыўны комплекс “Айсберг”, які цяпер будуецца ў пойме Дняпра: лядовая арэна і першы ў горадзе аквапарк за 335 мільёнаў рублёў. Увогуле знешняму выгляду Магілёва надаецца шмат увагі

Але пры гэтым наш суразмоўца адразу агаворваецца: агульнае адчуванне ад знаходжання дома можна апісаць адным словам – прыгнятальнае. Як і агульная атмасфера. З моманту ад’езду магілёвец паспеў прывыкнуць да іншага рытму жыцця, іншай атмасферы. Вярнуўшыся, адчуў розніцу фізічна – у паветры, у размовах, у тым, як людзі глядзяць адзін на аднаго на вуліцы.

Знаёмыя, з якімі бачыўся мужчына, гаварылі вельмі асцярожна. Узважвалі кожнае слова. “Яны сказалі, што я па паводзінах ужо еўрапеец. – расказвае ён – І што жыць тут зноў я ўжо не змагу”.

Тэлевізар і рэальнасць

Маці нашага суразмоўцы глядзіць БТ – іншага тэлебачання ў яе няма. Спадарожнікавая антэна ёсць, але пасля яго ад’езду за яе перасталі плаціць. Таму карціна свету ў яе – выключна дзяржаўная.

Па тэлевізары ён паглядзеў, як хор спявае песню “Бацька ў нас такі”. Паглядзеў візіт Лукашэнкі ў КНДР. І злавіў сябе на думцы: вельмі падобна, што менавіта так бачыць Беларусь сам састарэлы кіраўнік – краіна без падаткаў, без квартплаты, але і без заробкаў. Дзе ўсе сыты па змаўчанні і ніхто не задае лішніх пытанняў.

Па дзяржаўным тэлебачанні актыўна распавядалі, што ў Польшчы і Германіі растуць цэны – на ежу, на камунальныя паслугі, на паліва, пасля пачатку вайны ў Іране. Жыццё на Захадзе, калі верыць БТ, становіцца ўсё цяжэйшым. На самой справе ўсё з дакладнасцю да наадварот.

2700 па тэлевізары, 800 у кішэні

Цэны на прадукты ў Магілёве прыкладна такія ж, як у Польшчы. Наш суразмоўца параўноўваў асабіста, хадзіў па крамах. Малако, хлеб, мяса – узровень супастаўны. А вось заробкі – прынцыпова іншыя.

Знаёмы расказаў: яго заробак быў 1 300 рублёў, цяпер 800. І гэта не выключэнне – Магілёўская вобласць стабільна трымаецца сярод аўтсайдараў па заробках сярод усіх беларускіх рэгіёнаў. Сярэдняя па вобласці ў студзені 2026 года – 2 271,9 рубля, і гэта пры тым што сярэдняя па краіне – 2 757 рублёў. У раёнах – яшчэ ніжэй: у Мсціслаўскім 1 861 рубель, у Краснапольскім – 1 898.

Між тым Лукашэнка адрапартаваў пра сярэдні заробак у 2 693 рублі па выніках 2025 года. Афіцыйная лічба і рэальнасць, якую бачыць чалавек, які вярнуўся з Еўропы – гэта два розныя Магілёвы.

Як людзі выжываюць пры такіх цэнах на прадукты і здымныя кватэры, атрымліваючы ў два-тры разы менш за афіцыйную сярэднюю заплату па Беларусі і Польшчы – незразумела. Пра гэта ўголас не гавораць. Пра многае наогул не гавораць уголас.

Расіяне скупляюць кватэры

Пакуль магілёўцы з’язджаюць у Польшчу, іх кватэры займаюць расіяне. І зноў словам нашага суразмоўцы ёсць пацверджанне.

Магілёў уваходзіць у пяцёрку беларускіх гарадоў, дзе грамадзяне Расіі найбольш актыўна купляюць нерухомасць – разам з Мінскам, Віцебскам, Брэстам і Гродна.

Толькі за сакавік 2026 года ў адным Мінску расіяне купілі кожную дзясятую кватэру – 126 здзелак з 1284. Эксперты адзначаюць: расіян цікавіць не таннае жыллё, а камфорт-клас і вышэй. Менавіта таму сярэдняя цана квадратнага метра ў Магілёве расце – нягледзячы на тое што колькасць здзелак з мясцовымі пакупнікамі падае.

Логіка простая: беларускія заробкі не даюць купіць прэстыжную кватэру, расійскія – толькі дай. У выніку рост коштаў на рынку нерухомасці адбываецца за кошт пакупнікоў з краіны саюзніка-саагрэсара, а не за кошт дабрабыту саміх магілёўцаў.

Што кінулася ў вочы

Калі падсумаваць тое, пра што расказаў наш суразмоўца-магілёвец, то карціна атрымліваецца наступная:

  1. Горад будуецца і прыгажэе знешне – новыя фасады, плітка, дарагія спартыўныя аб’екты.
  2. Людзі ў размовах вельмі асцярожныя – тэмы палітыкі, грошай і ўлады фактычна пад забаронай.
  3. Цэны на прадукты супастаўныя з польскімі (мяса нават крыху танней), заробкі – у два-тры разы ніжэй.
  4. Расіяне купляюць кватэры – мясцовым жыхарам яны ўжо не па кішэні.
  5. Дзяржаўнае тэлебачанне малюе рэальнасць, якая не супадае з тым, што відаць няўзброеным вокам.

У Магілёве не салодка. А што ў раёнах?

Калі ў абласным цэнтры ўсё так дрэнна – што адбываецца ў раёнах? Адказ несуцяшальны.

Пасля 2020 года краіну пакінулі ад 350 да 600 тысяч чалавек. Магілёўцы таксама ўдзельнічаюць у гэтым зыходзе – паводле падлікаў, за мяжой цяпер ад 35 да 60 тысяч жыхароў вобласці. У раёнах сітуацыя вастрэй: людзі з’язджаюць не толькі за мяжу, але і проста ў Магілёў або Мінск – абы ўцячы з калгаса.

У Слаўгарадскім раёне за ўвесь 2025 год створана 16 новых працоўных месцаў. Шаснаццаць. Пяць паказчыкаў з 14, даведзеных да раёна аблвыканкамам, не выкананы.

У Касцюковічах падуліковым грамадзянам рэгулярна прапануюць вакансіі на кірмашах працы. Яны адмаўляюцца – і аддаюць перавагу раз у месяц выходзіць на грамадскія работы. Прычына простая: прапанаваныя вакансіі ў калгасах па ўзроўні заробку амаль не адрозніваюцца ад грамадскіх работ.

У самім Магілёве тым часам на 23 прадпрыемствах затрымлівалі заробак, а дзесяць працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці. Гэта абласны цэнтр. Не вёска.

Наш суразмоўца вярнуўся назад у Польшчу. Ён хоча наведваць маці. Але, калі справа так пойдзе і далей, кожны раз вяртанне будзе становіцца ўсё больш дзіўным падарожжам – у месца, якое добра ведаеш, але ўжо не пазнаеш.

Са станоўчых эмоцый: у Польшчу мужчына прывёз маникюрныя нажніцы. Якасць “Красного металлиста” па-ранейшаму б’е ўсе рэкорды.

Фота з адкрытых крыніц.

The post Тыдзень дома: магілёвец з Польшчы вярнуўся ў Магілёў і не пазнаў родны горад appeared first on Магілёў.media.

]]>
Год у Беластоку. Уражанні магілёўца https://mogilev.media/god-u-belastoku-urazhanni-magiljo-ca/ Thu, 02 Apr 2026 13:56:34 +0000 https://mogilev.media/?p=135614 Іван Дз. (прозвішча і імя зменены) – ураджэнец аднаго з райцэнтраў Магілёўшчыны. Аднак лічыць сябе магілёўцам, паколькі доўгі час жыў і вучыўся ў Магілёве. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі пра Беласток з нашай рэдакцыяй. Пражыўшы год у Беластоку, я перастаў глядзець на горад вачыма госця. Здзіўленне змянілася звычкай, звычка – разуменнем. Расказваю не пра тое, што […]

The post Год у Беластоку. Уражанні магілёўца appeared first on Магілёў.media.

]]>
Іван Дз. (прозвішча і імя зменены) – ураджэнец аднаго з райцэнтраў Магілёўшчыны. Аднак лічыць сябе магілёўцам, паколькі доўгі час жыў і вучыўся ў Магілёве. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі пра Беласток з нашай рэдакцыяй.

Пражыўшы год у Беластоку, я перастаў глядзець на горад вачыма госця. Здзіўленне змянілася звычкай, звычка – разуменнем. Расказваю не пра тое, што лепш ці горш. Пішу пра тое, што гэта амаль тое ж самае, але пры гэтым зусім іншае.

Чыста – і незразумела, хто прыбірае

Адна з першых загадак Беластока, якую я доўга не мог разгадаць: горад чысты, але дворнікаў амаль не відаць. У Магілёве, ды і ў райцэнтры, дзе я вырас, дворнік быў часткай пейзажу. Мятла, аранжавы камізэлька, ранішняе шкрабенне па асфальце ці віск трымера. Тут гэтага няма. Я спецыяльна стаў звяртаць увагу: ні мятлы, ні каляскі, ні чалавека з шуфляй. Але недакуркаў на тратуары таксама няма.

Тлумачэнне простае, хоць да яго даходзіш не адразу. Па-першае, людзі менш смецяць. Не таму што яны асаблівыя – проста штраф за кінуты недакурак рэальны, а не намінальны. Плюс раздзельны збор, кантэйнеры для батарэек у школах і аптэках, пункты прыёму старой тэхнікі. Сістэма працуе – і працуе без арміі людзей з мётламі. Дворнікі ёсць, але ў вочы не кідаюцца.

Дарогі: ямачны рамонт, але акуратны

Дарогі ў Беластоку не ідэальныя. Гэта сумленна. Ямачны рамонт тут таксама робяць, і я гэта бачыў на ўласныя вочы. Але розніца ў тым, да чаго я прывык, у выкананні. Латка кладзецца роўна, у адзін узровень з пакрыццём, без бугроў і краёў, якія праз тыдзень ператвараюцца ў новую яму. Яе не відаць праз месяц – яна проста становіцца часткай дарогі. У нас умеюць рабіць ямачны рамонт, каб адрапартаваць. Тут – каб не перарабляць.

Пра бяспеку – не адчуванне, а лічбы

Я хадзіў па начным Беластоку з першых дзён – спачатку па няведанні, потым ужо свядома. І нічога. Ціха. Гэта не Магілёў, дзе таксама ў цэлым спакойна – але гэта нешта іншае па ўзроўні спакою.

Аказалася, гэта не проста адчуванне. Паводле справаздачы Еўрапейскай камісіі пра якасць жыцця ў еўрапейскіх гарадах, Беласток заняў 4-е месца ў Еўропе і 1-е месца ў Польшчы па ўзроўні бяспекі: 86 працэнтаў жыхароў лічаць горад бяспечным для прагулак у начны час. Вышэй толькі Капенгаген, Ав’еда і Любляна, і тое з мінімальным адрывам у адзін працэнт.

Для мяне гэта не проста радок у рэйтынгу. Гэта тлумачэнне таго, што я адчуваю кожны дзень.

Зеляніна, качкі і восень

Беласток здзівіў мяне позняй восенню: горад не стаў шэрым. Туі, ядловец, плюшч на сценах. Невялікая рака Бяла з дагледжанымі берагамі і веладарожкамі ўздоўж вады. Качкі і галубы ў цэнтры горада паводзяць сябе зусім як іх магілёўскія субраты каля Дубравенкі – вальяжна і без страху.

Лісце ў парках не прыбіраюць наогул: пакідаюць перагніваць як угнаенне. Спачатку здавалася неахайнасцю. Цяпер разумею – гэта свядома.

Мэр, якога выбіраюць зноў і зноў

Ёсць яшчэ адна дэталь, якая, як мне здаецца, многае тлумачыць пра Беласток. Мэрам горада з 2006 года з’яўляецца Тадэвуш Трускаласкі – эканаміст, прафесар універсітэта.

У красавіку 2024 года ён быў абраны на пяты тэрмін запар – прычым ужо ў першым туры, набраўшы больш за 53 працэнты галасоў. Амаль дваццаць гадоў адзін чалавек кіруе горадам, і людзі кожны раз галасуюць за яго зноў.

У Беларусі я прывык да таго, што ўлада – гэта дадзенасць, а не выбар. Тут гэта працуе інакш.

Мэр Беластока трымаецца не таму, што так прынята, а таму што жыхары задаволены: бяспечна, чыста, дарогі ў парадку. Не ідэальна, затое сумленна. І гэта, мабыць, лепшае тлумачэнне ўсяму, пра што я сказаў вышэй.

Год – гэта мала, каб зразумець горад да канца. Але дастаткова, каб перастаць яго параўноўваць і пачаць у ім проста жыць.

Фота: mogilev.media.

The post Год у Беластоку. Уражанні магілёўца appeared first on Магілёў.media.

]]>
Статкевіч: ракеты каля Асіповічаў здольныя несці ядзерныя боегалоўкі https://mogilev.media/statkevich-rakety-kalja-asipovicha-zdolnyja-nesci-jadzernyja-boegalo-ki/ Mon, 30 Mar 2026 13:13:08 +0000 https://mogilev.media/?p=135432 Размешчаныя каля Асіповічаў расійскія “Іскандэры” могуць несці ядзерныя боегалоўкі, а пад Крычавам будуецца сховішча для іх, сцвярджае палітык Мікалай Статкевіч. “У Беларусі ў раёне Асіповічаў ужо размешчаны ракетныя комплексы “Іскандэр”, здольныя несці ядзерныя боегалоўкі. Зараз на нашай тэрыторыі размяшчаюць мадыфікаваную межкантынентальную балістычную ракету “Ярс”, якая, пасля памяншэння ўдвая яе дальнасці, атрымала назву “Арэшнік”. Але галоўнае […]

The post Статкевіч: ракеты каля Асіповічаў здольныя несці ядзерныя боегалоўкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Размешчаныя каля Асіповічаў расійскія “Іскандэры” могуць несці ядзерныя боегалоўкі, а пад Крычавам будуецца сховішча для іх, сцвярджае палітык Мікалай Статкевіч.

“У Беларусі ў раёне Асіповічаў ужо размешчаны ракетныя комплексы “Іскандэр”, здольныя несці ядзерныя боегалоўкі. Зараз на нашай тэрыторыі размяшчаюць мадыфікаваную межкантынентальную балістычную ракету “Ярс”, якая, пасля памяншэння ўдвая яе дальнасці, атрымала назву “Арэшнік”. Але галоўнае – у раёне Крычава будуецца сховішча для ядзерных боегаловак, хутчэй за ўсё, для “Арэшнікаў”, “Іскандэраў” і тактычных  ядзерных авіабомбаў” – напісаў 30 сакавіка 2026 года ў сваім тэлеграм-канале былы палівязень, апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч.

Паводле яго, гаворка ідзе пра інфраструктуру, якая можа выкарыстоўвацца для размяшчэння боегаловак да розных тыпаў узбраенняў, у тым ліку ракетных комплексаў і авіяцыйных сродкаў. Ён сцвярджае, што будаўніцтва такіх аб’ектаў сведчыць пра доўгатэрміновыя планы іх выкарыстання.

Статкевіч таксама выказаў меркаванне, што ў расійскай ваеннай практыцы ядзерныя боегалоўкі традыцыйна захоўваюцца асобна ад носьбітаў у спецыяльных умацаваных сховішчах з кантраляванымі ўмовамі. У выпадку неабходнасці яны дастаўляюцца да ракетных комплексаў або іншай тэхнікі.

На яго думку, размяшчэнне падобнай інфраструктуры ў Беларусі можа быць звязана з разлікамі Масквы на выкарыстанне тэрыторыі краіны ў ваенна-стратэгічных сцэнарыях, у тым ліку як фактар стрымлівання ці ціску на краіны Еўропы.

“Тое, што Масква будуе такі дарагі і складаны аб’ект у Беларусі і ўжо арганізавала яго супрацьпаветраную абарону, сведчыць, што на нашай зямлі будзе стала размешчаная вялікая колькасць ядзерных боегаловак. І не таму, што ў Расіі не хапае зямлі для іх размяшчэння, а з канкрэтнымі мэтамі” – адзначае палітык.

Статкевіч падкрэсліў, што такая сітуацыя нясе рызыкі для самой Беларусі, паколькі ў выпадку эскалацыі яна можа стаць аб’ектам дзеянняў у адказ. У сувязі з гэтым ён заклікаў шукаць шляхі, якія дазволілі б пазбегнуць выкарыстання беларускай тэрыторыі ў магчымых ваенных канфліктах.

Палітык адзначыў, што ключавыя рашэнні павінны прымацца ўнутры краіны, а грамадству важна своечасова ацаніць магчымыя пагрозы. У якасці аб’яднаўчай ідэі ён назваў канцэпцыю нейтральнай і без’ядзернай Беларусі, якая можа стаць асновай для захавання бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.

Фотаздымак: ТГ STATKEVICH M

The post Статкевіч: ракеты каля Асіповічаў здольныя несці ядзерныя боегалоўкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Круглым рыхтуюцца даць бой “беглым” у 2030 годзе https://mogilev.media/u-kruglym-ryhtujucca-dac-boj-beglym-u-2030-godze/ Tue, 03 Feb 2026 18:29:39 +0000 https://mogilev.media/?p=132970 У Круглым трывожна – улады пачалі рыхтаваць насельніцтва да “прэзідэнцкіх выбараў” 2030 года. Да 2030 года, як сцвярджаюць мясцовыя эксперты, яшчэ прорва часу. Але ў Круглым ужо чуваць глухі гул трывожных барабанаў: “беглыя” пачалі падрыхтоўку да “прэзідэнцкіх выбараў” загадзя. Відаць, настолькі загадзя, што гэтую падрыхтоўку пакуль, акрамя былога “беглага” Рамана Пратасевіча, ніхто не бачыў, але […]

The post У Круглым рыхтуюцца даць бой “беглым” у 2030 годзе appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Круглым трывожна – улады пачалі рыхтаваць насельніцтва да “прэзідэнцкіх выбараў” 2030 года.

Да 2030 года, як сцвярджаюць мясцовыя эксперты, яшчэ прорва часу. Але ў Круглым ужо чуваць глухі гул трывожных барабанаў: “беглыя” пачалі падрыхтоўку да “прэзідэнцкіх выбараў” загадзя. Відаць, настолькі загадзя, што гэтую падрыхтоўку пакуль, акрамя былога “беглага” Рамана Пратасевіча, ніхто не бачыў, але ў Круглым яе адчуваюць. І настолькі моцна адчуваюць, што нават забыліся пра чарговую элегантную перамогу ў нядаўна прайшоўшым 2025 годзе. Магчыма таму, што падзеі 2020-га мацней запалі ў памяць, чым леташнія дурыбары.

Сілавы сцэнарый 2020-га, як нагадваюць у Круглым, не спрацаваў. Праўда, аднак, у тым, што якраз спрацаваў – пратэсты былі задушаныя сіламі “красаўцаў”, якіх натхняў той самы з сінімі пальцамі і аўтаматам без ражка. У гэтым, пэўна, і была сіла і воля “нашага Главы дзяржавы – Аляксандра Лукашэнкі”, як адзначаецца ў круглянскім тэксце. 

Расслабляцца круглянцам нельга, бо разлічваць, што “змагары” ціхенька прасядзяць пад плінтусамі аж да 2030-га, – гэта, як лічаць у Круглым, недапушчальная раскоша. 

Таму заклік просты і гучны: не далі разваліць краіну ў 2020-м – не дамо і ў 2030-м. А значыць, рыхтавацца не даць разваліць краіну трэба ўжо сёння, каб за чатыры гады паспець.

Фотаздымак: БелТА

The post У Круглым рыхтуюцца даць бой “беглым” у 2030 годзе appeared first on Магілёў.media.

]]>
Калі сцены гніюць хутчэй, чым справаздачы ў чыноўнікаў: выпадак у Старой Радчы https://mogilev.media/kali-sceny-gnijuc-hutchjej-chym-spravazdachy-chyno-nika-vypadak-u-staroj-radchy/ Wed, 15 Oct 2025 13:04:00 +0000 https://mogilev.media/?p=129656 У Круглянскім раёне вецер зрабіў тое, да чаго чыноўнікі і іх «рэформы» давялі ўжо даўно – разваліў цялятнік у вёсцы Старая Радча. Ад моцных парываў даху і сцен проста не стала. Пад абломкамі апынуліся жывёлы, але, на шчасце, усе 75 цялят выжылі. МНС, працаўнікі фермы і суседзі аператыўна прыбеглі на дапамогу – і вось ужо […]

The post Калі сцены гніюць хутчэй, чым справаздачы ў чыноўнікаў: выпадак у Старой Радчы appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Круглянскім раёне вецер зрабіў тое, да чаго чыноўнікі і іх «рэформы» давялі ўжо даўно – разваліў цялятнік у вёсцы Старая Радча. Ад моцных парываў даху і сцен проста не стала. Пад абломкамі апынуліся жывёлы, але, на шчасце, усе 75 цялят выжылі. МНС, працаўнікі фермы і суседзі аператыўна прыбеглі на дапамогу – і вось ужо на відэа ўсё выглядае амаль як геройскі рэпартаж. Але за кадрам застаецца галоўнае пытанне: чаму ў нас ад ветру абвальваюцца будынкі, якія павінны стаяць дзесяцігоддзямі?

На Магілёўшчыне людзі не здзіўляюцца. Бо ведаюць: калі ў дзяржаве ўсё гніе, то пачынаецца не з палітыкі – з фермы. Гніюць дошкі, цвілее цэгла, ржавеюць кроквы, а потым прыходзіць шквал – і ад «моцнага савецкага фундаменту» застаецца стос дошак. І ўсе робяць выгляд, што гэта «стыхія».

Калі паглядзець уважліва, «стыхія» тут жыве даўно – у справаздачах, дзе рамонт адрамантаванага будынка праходзіць пяць разоў запар; у подпісах, дзе кіраўнік раёна зацвярджае «гатоўнасць» да восеньскіх дажджоў; у дакументах, дзе ўсё пад кантролем, толькі каровы пасвяцца паміж руін.

Пасля абвалу чыноўнікі абяцалі «правесці ацэнку наступстваў і пачаць аднаўленне». Гэта гучыць ужо як традыцыйная мантра: спачатку разваліцца, потым ацэнім, потым паабяцаем, потым забудзем. І, можа быць, калі праз год прыедзе праверка, цялятнік ужо будзе «на стадыі ўзнаўлення». На паперы – ў любым выпадку.

Тым часам, людзі з суседніх гаспадарак кажуць проста: «Вецер быў, ды не такі ўжо і страшны. А вось дошкі трухлявыя – дык яны і не вытрымалі». Гэта і ёсць уся формула краіны. Бо калі ў нас кожны аб’ект будуецца, як тэлеграм-канал – хутка, танна і для справаздачы – то чаго чакаць ад ураганаў?

Вецер толькі паказаў тое, што даўно прагніло. Не толькі сцены – сістэму, у якой уся адказнасць заканчваецца на слове «стыхія». Бо так зручна: не трэба шукаць вінаватых, не трэба глядзець у смету, не трэба ўспамінаць, хто падпісаў акт прыёмкі. Проста сказаць: «прырода вінаватая».

Можа, гэты шквал – не пра надвор’е, а пра сімвал. Бо, калі дзяржава будуе ўсё на гнілых падпорках, то першы ж моцны парыў – і абваліцца не толькі цялятнік. І тады не застанецца ні герояў, ні цялят, толькі голае поле і чарговая справаздача, што ўсё «ў межах нормы».

Якуб Ясінскі

The post Калі сцены гніюць хутчэй, чым справаздачы ў чыноўнікаў: выпадак у Старой Радчы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Испания для digital nomads: полный гид по релокации в 2025 году https://mogilev.media/ispanija-dlja-digital-nomads-polnyj-gid-po-relokacii-v-2025-godu/ Wed, 24 Sep 2025 14:08:37 +0000 https://mogilev.media/?p=129222 Почему Испания стала магнитом для удаленных работников В современном мире цифровых технологий Испания превратилась в настоящий рай для фрилансеров, блогеров и предпринимателей. Сочетание средиземноморского климата, развитой инфраструктуры и лояльной миграционной политики делает эту страну идеальным местом для работы онлайн. 2025 год ознаменовался особым интересом к испанскому направлению среди remote-специалистов. Государственные программы поддержки, доступное жилье и […]

The post Испания для digital nomads: полный гид по релокации в 2025 году appeared first on Магілёў.media.

]]>
Почему Испания стала магнитом для удаленных работников

В современном мире цифровых технологий Испания превратилась в настоящий рай для фрилансеров, блогеров и предпринимателей. Сочетание средиземноморского климата, развитой инфраструктуры и лояльной миграционной политики делает эту страну идеальным местом для работы онлайн.

2025 год ознаменовался особым интересом к испанскому направлению среди remote-специалистов. Государственные программы поддержки, доступное жилье и возможность легального проживания в течение пяти лет привлекают тысячи цифровых кочевников со всего мира.

Подробнее про Испанию для digital nomads читайте в полном гиде по релокации в 2025 году

Digital Nomad Visa: ваш билет в новую жизнь

Специальная виза для цифровых кочевников открывает уникальные возможности для долгосрочного пребывания в Испании. Основные преимущества программы включают:

Легальный статус сроком до 5 лет с правом продления и возможностью получения постоянного резидентства.

Налоговые льготы позволяют значительно оптимизировать финансовые расходы, что особенно актуально для предпринимателей.

Свободное передвижение по Шенгену открывает доступ к 26 европейским странам без дополнительных виз.

Доступ к медицине и образованию на уровне местных резидентов обеспечивает полноценную интеграцию в испанское общество.

Для получения визы потребуется подтвердить стабильный доход от зарубежных клиентов и оформить медицинскую страховку. Процедура максимально упрощена и занимает от 6 недель.

География выбора: где обосноваться в Испании

Выбор места жительства зависит от ваших приоритетов, бюджета и образа жизни. Рассмотрим наиболее популярные направления:

Барселона – космополитичная столица Каталонии

  • Бюджет: 2000-2700€ в месяц
  • Аренда однокомнатной квартиры в центре: 1200-1800€
  • Климатические особенности: мягкие зимы и жаркие летние месяцы
  • Интернет-покрытие: превосходное
  • Специфика: международный бизнес-хаб с большим сообществом экспатов, но высокие цены на недвижимость

Мадрид – сердце Испании

  • Бюджет: 1800-2500€ в месяц
  • Аренда однокомнатной квартиры в центре: 1000-1700€
  • Климатические особенности: континентальный климат с жарким летом
  • Интернет-покрытие: превосходное
  • Специфика: административный центр с множеством деловых возможностей и крупной русскоязычной диаспорой

Валенсия – идеальный баланс

  • Бюджет: 1400-1800€ в месяц
  • Аренда однокомнатной квартиры в центре: 700-1100€
  • Климатические особенности: классический средиземноморский климат
  • Интернет-покрытие: превосходное
  • Специфика: оптимальное соотношение стоимости и качества жизни, активно развивающееся nomad-сообщество

Малага – технологическая жемчужина Андалусии

  • Бюджет: 1300-1800€ в месяц
  • Аренда однокомнатной квартиры в центре: 800-1200€
  • Климатические особенности: субтропический климат с мягкими зимами
  • Интернет-покрытие: превосходное
  • Специфика: развитый технопарк, европейский центр Google, сочетание работы и пляжного отдыха

Аликанте – бюджетная альтернатива

  • Бюджет: 1200-1600€ в месяц
  • Аренда однокомнатной квартиры в центре: 600-900€
  • Климатические особенности: максимальное количество солнечных дней, сухой климат
  • Интернет-покрытие: хорошее
  • Специфика: доступные цены, развитая русскоязычная инфраструктура, размеренный ритм жизни

Средиземноморский lifestyle: преимущества и нюансы

Жизнь на побережье предлагает уникальные возможности, которые сложно найти в других регионах Европы:

Плюсы морского образа жизни:

  • Климатические условия: до 300 солнечных дней в году создают идеальные условия для работы и отдыха
  • Здоровый образ жизни: чистый морской воздух и возможность круглогодичных занятий спортом на открытом воздухе
  • Развитая экспат-инфраструктура: коворкинги, международные школы, медицинские центры с англоговорящим персоналом
  • Социальная среда: расслабленная атмосфера и открытое сообщество единомышленников

Потенциальные сложности:

  • Сезонность: летний наплыв туристов может создавать дискомфорт в популярных курортных зонах
  • Ценовые колебания: аренда жилья в туристический сезон значительно возрастает

Адаптация для русскоязычных специалистов

Испания демонстрирует особую лояльность к выходцам из постсоветского пространства. В крупных городах и прибрежных регионах сформировалась развитая русскоязычная инфраструктура:

  • Образовательные учреждения: русские школы и детские сады для семей с детьми
  • Коммерческие сервисы: магазины с привычными продуктами, русскоязычные медицинские и юридические услуги
  • Социальные сети: активные онлайн-сообщества для взаимопомощи и обмена опытом
  • Культурная интеграция: постепенное изучение испанского языка без давления и стресса

Практические шаги к реализации мечты

Испания предоставляет уникальную возможность совместить профессиональный рост с качественным изменением образа жизни. Независимо от того, выбираете ли вы динамичный мегаполис или уютный приморский город, каждое направление предлагает свои преимущества для цифровых кочевников.

Главное преимущество испанского варианта релокации заключается в возможности сохранить привычный доход, работая с международными клиентами, и при этом значительно повысить качество жизни благодаря климату, культуре и социальной среде.

Процесс получения ВНЖ цифрового кочевника может занять всего 2 месяца при правильной подготовке документов и профессиональном сопровождении.

Получите ВНЖ Кочевника за 2 месяца

Оформляем ВНЖ и оптимизируем налоговую нагрузку!

Компания Эль Релокатор – эксперты по релокации в Испанию с полным сопровождением переезда под ключ.

The post Испания для digital nomads: полный гид по релокации в 2025 году appeared first on Магілёў.media.

]]>
Кухонныя размовы і нацыянальная бяспека: калі Чамаданава залазіць у каструлю https://mogilev.media/kuhonnyja-razmovy-i-nacyjanalnaja-bjaspeka-kali-chamadava-zalazic-u-kastrulju/ Thu, 31 Jul 2025 13:41:00 +0000 https://mogilev.media/?p=127746 Пакуль у вёсцы пад Быхавам спрачаюцца – саліць агуркі трэба з воцатам ці з гарчыцай, з Мінску паступае важны сігнал: абмяркоўваць на кухні 2020 год – катэгарычна нельга. Старшыня партыі «Белая Русь» Вольга Чамаданава адзначыла, што лепш «менш згадваць» тыя падзеі. Маўляў, у інтарэсах нацыянальнай згоды.  Я разумею, што для Чамаданавай 2020 год – гэта, […]

The post Кухонныя размовы і нацыянальная бяспека: калі Чамаданава залазіць у каструлю appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пакуль у вёсцы пад Быхавам спрачаюцца – саліць агуркі трэба з воцатам ці з гарчыцай, з Мінску паступае важны сігнал: абмяркоўваць на кухні 2020 год – катэгарычна нельга. Старшыня партыі «Белая Русь» Вольга Чамаданава адзначыла, што лепш «менш згадваць» тыя падзеі. Маўляў, у інтарэсах нацыянальнай згоды. 

Я разумею, што для Чамаданавай 2020 год – гэта, відаць, як для многіх з нас зубны боль: маўчаць пра яго лепш, чым зноў перажываць. Але калі дзяржаўныя службоўцы пачынаюць рэгламентаваць, пра што можна казаць на кухні, гэта ўжо нават не «1984», а беларускі спін-офф з мясцовымі спецыфікацыямі. Са сцэнамі, дзе бабуля кладзе ў банку лаўровы ліст, але ўжо без «гэтых размоваў».

У Магілёўскай вобласці кухні – гэта не толькі пра ежу, гэта сацыяльны інстытут. Тут абмяркоўваюць ураджай, курс даляра, як сын Пецюкевіча ледзь не ўехаў у слуп, і, вядома, навіны. Кухня – гэта беларускі парламент для простых людзей. І вось у гэты парламент прыходзіць Чамаданава і кажа: «Гаварыце, але акуратна. І толькі пра тое, што было да 2019-га». 

Яна, дарэчы, сказала, што трэба «працу па данясенні пазіцыі дзяржавы весці больш прафесійна». Што ж, цікава, як будзе выглядаць прафесійная праца з калектыўнай бабуляй, якая аперыруе тэрмінамі «гвалт», «выбары» і «яны зноў пад’язджалі на бусіку»? Можа, з’явяцца спецыяльныя кухонныя інструктары?

Усё гэта нагадвае старую беларускую традыцыю: калі дзяржава нешта не можа растлумачыць – яна забараняе. Калі не ведае, што адказаць – кажа: «Не гаварыце». І як вынік: мы не толькі баімся пісаць у каментарах, але і чакаем, калі ў гарадскіх кватэрах з’явяцца мікрафоны ў чайніках.

Самае трагікамічнае ў тым, што 2020 год – гэта не нейкі тэлефільм, які можна праматаць. Гэта рэальны досвед людзей, у тым ліку з Магілёўшчыны. Гэта цэлы пласт падзей, які ўжо стаў часткай сямейных успамінаў. І калі дзяржава кажа «маўчыце», то, баюся, яна толькі дадае да гэтага досведу новыя старонкі – з іншымі прозвішчамі і новымі камандзіроўкамі па душы.

Можа, калі-небудзь на ўроках гісторыі скажуць: «У гэты перыяд беларусы жылі, закатаўшы язык у рот. Але не таму, што не ведалі, а таму, што баяліся нават на кухні пра гэта гаварыць». Ці сапраўды мы хочам, каб гэта была нашая спадчына?

Ці не пара ўжо зразумець: калі народ абмяркоўвае палітыку на кухні – гэта не пагроза бяспецы. Гэта бяспека сама па сабе. Бо народ, які гаворыць – не страляе. А вось улада, якая ўсё менш слухае, часцей баіцца.

Так што, пані Чамаданава, калі наступны раз зазірнеце ў чужую кухню – не забудзьцеся спытаць, з чым у іх сёлета закатка. І памятаеце: нават самы востры чылі не такі небяспечны, як прыглушаны шэпт у ракавіне.

Якуб Ясінскі

The post Кухонныя размовы і нацыянальная бяспека: калі Чамаданава залазіць у каструлю appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ідэалогія ў дзіцячым садку: гульні ў страх і недавер https://mogilev.media/idjealogija-dzicjachym-sadku-gulni-strah-i-nedaver/ Fri, 18 Jul 2025 08:55:52 +0000 https://mogilev.media/?p=127449 У Беларусі прынялі новы закон аб правах дзіцяці, які прадугледжвае ідэалагічную праверку тых, хто працуе з дзецьмі. Уявіце: раніца суботы, утульная кухня, пах кававага зерня і дзіцячыя пытанні, якія заўжды заганяюць у тупік. Мая пляменніца, не адрываючыся ад смартфона, раптам пытае: «Дзядзька, а ці прайшоў бы ты сёння ідэалагічную праверку, каб цябе дапусцілі працаваць з […]

The post Ідэалогія ў дзіцячым садку: гульні ў страх і недавер appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Беларусі прынялі новы закон аб правах дзіцяці, які прадугледжвае ідэалагічную праверку тых, хто працуе з дзецьмі.

Уявіце: раніца суботы, утульная кухня, пах кававага зерня і дзіцячыя пытанні, якія заўжды заганяюць у тупік. Мая пляменніца, не адрываючыся ад смартфона, раптам пытае: «Дзядзька, а ці прайшоў бы ты сёння ідэалагічную праверку, каб цябе дапусцілі працаваць з дзецьмі?» Пытанне, натуральна, было не выпадковым, а прадыктавана чарговай заканадаўчай навіной з жыцця нашай краіны.

Гэтае пытанне застала мяне знянацку, як той момант, калі ты ўспамінаеш пароль ад старой пошты: здаецца, ведаеш яго, але ці не змяніўся ён за гады? Я задумаўся. І не пра паролі, а пра тое, як наша грамадства пераўтвараецца ў вялікую прыёмную камісію, дзе кожны чалавек мусіць пацвердзіць, што ён думае менавіта так, як патрабуе ідэалогія, каб мець права працаваць з дзецьмі.

Нядаўна прыняты закон «Аб правах дзіцяці» прапанаваў цікавы, але небяспечны элемент: супрацоўнікаў, якія маюць доступ да працы з дзецьмі, цяпер будуць правяраць на прадмет «правільнасці мыслення». Мэта нібыта высакародная: абараніць дзяцей ад дрэннага ўплыву. Але хто вызначае межы гэтага ўплыву? Ці не атрымаем мы замест абароны звычайны механізм кантролю за свядомасцю?

Здавалася б, няма нічога дрэннага ў тым, каб выхавацель быў годным прыкладам. Але вось тут і крыецца галоўная праблема. Праблема не ў тым, што дзяржава хоча клапаціцца пра дзяцей, а ў тым, што яна лічыць сябе адзіным правільным маральным арыенцірам. Мы ўжо бачылі падобнае ў савецкія часы, калі вучні «пільнавалі» настаўнікаў, а настаўнікі — вучняў. І добра, калі абмяжоўвалася гэта толькі размовамі на педсавеце, а не заканчвалася асабістымі трагедыямі.

Я не супраць, каб школы былі зонамі бяспекі і даверу. Але ці можа быць давер там, дзе праверка – гэта перадусім ідэалагічны экзамен, у якім галоўная ўмова – прадэманстраваць «правільныя» перакананні? На маю думку, гэта падобна да спробаў навучыцца плаваць у басейне, дзе вада заўжды мае адну і тую ж камфортную тэмпературу. Толькі жыццё не басейн, а неспадзяваны акіян, і «камфортная тэмпература» там рэдка сустракаецца.

Па сутнасці, гэты закон – яшчэ адна спроба дзяржаўнага ўмяшання ў прыватнасць чалавека пад выглядам дабрабыту дзіцяці. Я шчыра веру, што ў беларускіх школах дастаткова разумных людзей, здольных вызначыць, хто сапраўды небяспечны для дзяцей, а хто проста не ўпісваецца ў дзяржаўныя ідэалагічныя рамкі.

Ці трэба нам вяртацца ў эпоху ідэалагічных атэстацый і «правільных» анкет? Ці не лепш замест гэтага давяраць прафесіяналам і бацькам, а не чарговаму ідэалагічнаму кантралёру?

Магчыма, у маёй пляменніцы калісьці з’явіцца дзіця, і яна таксама сутыкнецца з гэтым дзіўным ідэалагічным выпрабаваннем. Я спадзяюся, што да таго часу мы знойдзем лепшы спосаб бараніць сваіх дзяцей, не ператвараючы школу ў месца пастаяннага падазрэння і страху.

Ці варта верыць у тое, што ідэалогія гарантуе нам будучыню лепшую за тую, якую мы можам стварыць самі – свабодна і адказна? Можа, лепш дазволіць сабе трохі больш сумневу, каб застацца людзьмі, а не правільнымі адказамі ў чыёйсьці анкеце?

Якуб Ясінскі

Фота ілюстрацыйнае, hrodna.life

The post Ідэалогія ў дзіцячым садку: гульні ў страх і недавер appeared first on Магілёў.media.

]]>
Парад на экране, разгубленасць у жыцці: навошта нам памяць без герояў? https://mogilev.media/parad-na-jekrane-razgublenasc-u-zhycci-navoshta-nam-pamjac-bez-geroja/ Wed, 16 Jul 2025 10:50:38 +0000 https://mogilev.media/?p=127398 У Беларусі дагэтуль любяць казаць пра вайну, нібы гэта сямейная рэліквія, якую нельга дакранаць без белых пальчатак. Але апошнія лічбы з дзяржаўнага апытання паказалі нешта балючае: мы захапляемся бронзай помнікаў, але не памятаем тых, хто пад імі пахаваны. У дзяцінстве мне заўсёды здавалася, што 9 траўня – гэта не проста дзень. Гэта быў нейкі чароўны […]

The post Парад на экране, разгубленасць у жыцці: навошта нам памяць без герояў? appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Беларусі дагэтуль любяць казаць пра вайну, нібы гэта сямейная рэліквія, якую нельга дакранаць без белых пальчатак. Але апошнія лічбы з дзяржаўнага апытання паказалі нешта балючае: мы захапляемся бронзай помнікаў, але не памятаем тых, хто пад імі пахаваны.

У дзяцінстве мне заўсёды здавалася, што 9 траўня – гэта не проста дзень. Гэта быў нейкі чароўны рытуал з абавязковай тэлевізійнай казкай пра “дзядоў, што перамаглі вайну”, парадамі, вянкамі і кансерваванаю патрыятычнай эйфарыяй. Я шчыра верыў, што кожны дарослы ведае пра гэту вайну нешта асаблівае. А потым вырас. І зразумеў: не, яны проста добра засвоілі школьныя гімны і штампаваныя лозунгі. І вось апошняе апытанне толькі пацвердзіла маю дзіцячую інтуіцыю: амаль палова беларусаў – 49,2% – лічыць, што ведае “ключавыя падзеі вайны”, але назваць герояў можа толькі кожны трэці – 34,2%. Чым не паказальнік таго, як у нас шануюць гісторыю: прыгожа для тэлевізара, пуставата для сэрца.

Яшчэ больш трывожыць, што ў гэтым ідэалагічным лялечным тэатры роля гледача пераходзіць ад бабулі да ўнука – і з кожным пакаленнем сцэнарый робіцца карацейшым і менш сэнсоўным.

Калі я чытаў гэтыя лічбы, лавіў сябе на думцы: можа, гэта нават не віна людзей. Гэта вынік таго, як дзяржава ўпарта мяняе памяць на фальшывыя медалі. Дзе вайна – гэта ўсё менш трагедыя і ўсё больш відовішча.

Я асабіста памятаю, як яшчэ ў школьныя гады на лінейках нам любілі расказваць пра “беспрэцэдэнтны партызанскі рух”. Але ці часта хтосьці спрабаваў патлумачыць, чаму многія “героі” былі абраныя менавіта такімі? Не дзіўна, што самым папулярным імем сярод апытаных стаў Жукаў (21,2%), а потым Казей (15,7%), Касмадзям’янская (14,3%) і Ракасоўскі (12,1%). Але пры гэтым кожны трэці – 34,2% – не назваў ніводнага героя.

Вясковыя апытаныя часцей успамінаюць вайну як нацыянальную трагедыю (56,4%), а гарадскія – як перамогу (53%). Для адных гэта ўсё яшчэ балючы след, для другіх – частка дзяржаўнага рытуалу. Жанчынам часцей уласціва асацыяваць вайну з трагедыяй (52,6%), а мужчынам – з партызаншчынай (71,8%).

Асабліва выразны разрыў бачны паміж пакаленнямі: сярод моладзі толькі 4,7% заявілі, што маюць “усебаковае ўяўленне” пра вайну, у той час як сярод старэйшых людзей гэты паказчык дасягае 21,7%. Моладзь чапляецца за асобныя вобразы, напрыклад, абарону Брэсцкай крэпасці (77,4%), але ўсё радзей бачыць вайну як вялікую нацыянальную гісторыю.

Што да пачуццяў – больш за палову апытаных (59,5%) адчуваюць гонар за народ, але амаль столькі ж (53,1%) – смутак і горыч. Амаль палова – 47,8% – шчыра баіцца паўтарэння вайны. Гэтую непадробную трывогу не знішчаюць ні парады, ні гімны.

Дзень Перамогі гарадскія жыхары ўспрымаюць як “свята ветэранаў” (41,6%) або “народнае свята” (44,3%), у той час як моладзь бачыць яго хутчэй як “памяць пра ветэранаў” (54,5%), а старэйшае пакаленне – як “народнае свята” (52,1%). Гэта не пра перамогу – гэта пра тое, як кожны ўзроставы слой спрабуе не забыць сябе праз калектыўную памяць.

Калі я думаю пра гэтыя лічбы і пра свой уласны досвед, разумею адно: у Беларусі вайна засталася не перажытай, а толькі разыгранай. Мы бясцэнна страцілі шанс ператварыць памяць у жывы дыялог, замест гэтага зрабілі яе бясформеннай рыторыкай. І калі сёння моладзь не ведае герояў, можа, гэта не лянота, а інстынкт самаабароны ад пустых рытуалаў?

Можа, менавіта ў гэтым і ёсць сучаснае пакаленне – не “забыўчывае”, а шчыра стомленае ад фальшывых парадаў? І калі б я сёння спытаў свайго пляменніка пра вайну, ён бы, напэўна, спытаў: “Дзядзька, а гэта будзе са сцэнаром, ці нешта сапраўднае?”

Якуб Ясінскі

Фота: LookByMedia

The post Парад на экране, разгубленасць у жыцці: навошта нам памяць без герояў? appeared first on Магілёў.media.

]]>
Гогаль, Вій, Трамп і геапалітычная аналітыка з Краснаполля https://mogilev.media/gogal-vij-tramp-i-geapalitychnaja-analityka-z-krasnapollja/ Tue, 15 Jul 2025 09:58:22 +0000 https://mogilev.media/?p=127364 Галоўны рэдактар краснапольскай раёнкі “Чырвоны сцяг” Наталля Козік паспрабавала разабрацца ў геапалітыцы з пазіцый гогалеўскага “Вія”. Спроба выклікала ўсмешку. Навіны ад Гогаля Артыкул Наталлі Козік пад назвай “Вайна і мір: урокі гісторыі ад Гогаля ў кантэксце сучасных канфліктаў”, які з’явіўся ў тэлеграм-канале “Новости Краснополья”, афіліяваным з раённай газетай “Чырвоны сцяг”, стаў спробай растлумачыць складаную міжнародную […]

The post Гогаль, Вій, Трамп і геапалітычная аналітыка з Краснаполля appeared first on Магілёў.media.

]]>
Галоўны рэдактар краснапольскай раёнкі “Чырвоны сцяг” Наталля Козік паспрабавала разабрацца ў геапалітыцы з пазіцый гогалеўскага “Вія”. Спроба выклікала ўсмешку.

Навіны ад Гогаля

Артыкул Наталлі Козік пад назвай “Вайна і мір: урокі гісторыі ад Гогаля ў кантэксце сучасных канфліктаў”, які з’явіўся ў тэлеграм-канале “Новости Краснополья”, афіліяваным з раённай газетай “Чырвоны сцяг”, стаў спробай растлумачыць складаную міжнародную сітуацыю з дапамогай літаратурных вобразаў XIX стагоддзя. У выніку замест аналізу мы атрымалі дзіўную сумесь містыкі, наіўных палітычных ілюзій і амаль канспіралагічнага погляду на падзеі.

Козік сцвярджае, што “ў нашай шматвяковай гісторыі і культуры ёсць адказы на ўсе пытанні”. У якасці аргументу прыводзіцца аповесць “Вій”. Гэта тое самае, як разважаць аб міжнароднай палітыцы, абапіраючыся на “Калабка” або “Гары Потэра”. 

З мастацкага пункту гледжання вобраз Вія – выразны. Але наўрацці ён падыходзіць у якасці інструмента аналізу ваенных канфліктаў або міжнародных дамоваў. Вобраз “жалезнага пальца” Трампа, па аналогіі з Віем – гэта не метафара, а проста літаратурная карыкатура без фактычнага зместу.

Спроба падмены рэчаіснасці

Наталля Козік справядліва закідае Трампу яго невыкананае абяцанне скончыць вайну Расіі супраць Украіны за 24 гадзіны. Але гэта хіба адно, з чым можна пагадзіцца ў артыкуле. Усё астатняе – камічныя праявы неразумення ці наўмыснае прыхоўванне прычын вайны, а менавіта расійскага імперыялізму, які ніякім чынам не асуджае Козік. Больш таго, сваім артыкулам яна называе вайну супраць суверэннай дзяржавы – славянскай “драчкай” ва Украіне. Тым самым ніяк не асуджаюччы агрэсара і не спачуваючы ахвяры.

Больш за тое, аўтар наўмысна скажае рэальнасць, перакладваючы віну за ўварванне расійскіх войск ва Украіну на ЗША. Аўтар піша: “Амерыка спарадзіла гэта пекла”. І пры гэтым Козік спадзяецца, што Трамп, прадстаўнік той самай Амерыкі, пекла і пагасіць. 

Гэта значыць “яны дрэнныя, але калі прыйдзе іншы дрэнны, але харызматычны, то ўсё стане добра». Гэта называецца верай у казку, а не палітычны аналіз. Козік быццам бы папракае ЗША за ўмяшанне, але адначасова чакае ад іх ўмяшання ў «правільнай» форме.

Казка не стала быллю

Параўнанне палітыкаў з міфічнымі пачварамі – зручны спосаб пазбегнуць неабходнасці разбірацца ў фактах. Аўтару не трэба аналізаваць, як працуюць перамовы, якія інтарэсы ў бакоў канфлікту, які ўплыў, напрыклад, аказваюць санкцыі. Дастаткова проста сказаць: “Быў Байдэн – стала дрэнна. Прыйшоў Трамп – стаў Вій. Гогаль ведаў”. Гэта не аналітыка, а фальклорны стэндап.

Калі звесці артыкул да сутнасці, то пасыл просты: «Мне балюча глядзець на вайну, я не разумею, як уладкаваная сусветная палітыка, таму я перакладу ўсё на Гогаля і буду спадзявацца на цуд». 

Галоўны рэдактар краснапольскай раёнкі выкарыстоўвае культурныя коды, каб схавацца ад рэальнасці. Таму, замест таго, каб «уключаць мазгі і аналізаваць», як яна сама раіць – краснапольская прапагандыстка робіць цалкам супрацьлеглае. Рамантыка літаратурных вобразаў тут не дапамагае – яна толькі перашкаджае ўбачыць, што насамрэч адбываеццца ў міжнароднай палітыцы.

Фота: “Чырвоны сцяг”

The post Гогаль, Вій, Трамп і геапалітычная аналітыка з Краснаполля appeared first on Магілёў.media.

]]>