Новости навіна дня - Магілёў.media https://mogilev.media/category/navina-dnja/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Fri, 20 Mar 2026 07:04:54 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости навіна дня - Магілёў.media https://mogilev.media/category/navina-dnja/ 32 32 Сярод вызваленых амерыканцамі 250 палітвязняў чацвёра – з Магілёўскай вобласці (будзе дапаўняцца) https://mogilev.media/sjarod-vyzvalenyh-amerykancami-250-palitvjaznja-dvoe-z-magiljo-skaj-voblasci/ Fri, 20 Mar 2026 06:47:30 +0000 https://mogilev.media/?p=134934 Праваабарончы цэнтр “Вясна” апублікаваў поўны спіс беларускіх палітвязняў, якіх вызвалілі і памілавалі па выніках перамоваў спецпасланніка ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле самога спецпасланніка, вызваліць 250 чалавек удалося шляхам «дастаткова жорсткіх перамоваў» з беларускімі ўладамі. 15 чалавек з усіх вызваленых былі дэпартаваныя ў Літву, 235 засталіся ў Беларусі. Mogilev.media вывучылі поўны спіс вызваленых палітвязняў […]

The post Сярод вызваленых амерыканцамі 250 палітвязняў чацвёра – з Магілёўскай вобласці (будзе дапаўняцца) appeared first on Магілёў.media.

]]>
Праваабарончы цэнтр “Вясна” апублікаваў поўны спіс беларускіх палітвязняў, якіх вызвалілі і памілавалі па выніках перамоваў спецпасланніка ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле самога спецпасланніка, вызваліць 250 чалавек удалося шляхам «дастаткова жорсткіх перамоваў» з беларускімі ўладамі. 15 чалавек з усіх вызваленых былі дэпартаваныя ў Літву, 235 засталіся ў Беларусі.
Mogilev.media вывучылі поўны спіс вызваленых палітвязняў і знайшлі ў ім чатырох жыхароў Магілёўскай вобласці. Гэта Аляксандра Дуброўская, Аляксей Мельнікаў, Марына Храмцова з Магілёва і Аляксандр Маркін з Бабруйска. Спіс яшчэ будзе дапаўняцца.

Аляксандра Дуброўская, настаўніца, была асуджаная 4 верасня 2025 года на тры гады па “Справе дваравых чатаў”.

Аляксей Мельнікаў (на фота) быў затрыманы ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, 9 жніўня 2020 года і асуджаны да 7 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней да гэтага тэрміну яму былі дададзеныя яшчэ паўтары гады. Сярод інкрымінаваных магілёўцу артыкулаў – удзел у беспарадках, захоўванне зброі і непадпарадкаванне адміністрацыі турмы. Мельнікаў прызнаў віну толькі па артыкуле 295 Крымінальнага Кодэкса (Незаконнае захоўванне зброі).

Марына Храмцова, прадпрымальніца, гэтаксама як і Дуброўская, была асуджаная 4 верасня 2025 года на тры гады па “Справе дваравых чатаў”.

Аляксандр Маркін быў затрыманы 5 траўня 2025 года па “справе Гаюна”. У студзені 2026 года ён быў асуджаны, верагодна, да хатняй хіміі.

Фота: “Вясна”

The post Сярод вызваленых амерыканцамі 250 палітвязняў чацвёра – з Магілёўскай вобласці (будзе дапаўняцца) appeared first on Магілёў.media.

]]>
З магілёўскай калоніі вывезлі частку палітвязняў – “Вясна” https://mogilev.media/z-magiljo-skaj-kalonii-vyvezli-chastku-palitvjaznja-vjasna/ Thu, 19 Mar 2026 10:45:27 +0000 https://mogilev.media/?p=134923 Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што як мінімум з двух калоній вывезлі частку палітвязняў. Гэта магілёўская ПК-15 і наваполацкая ПК-1. За апошні год масавыя “вызваленні” палітвязняў адбываюцца на фоне сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскім спецпасланнікам Джонам Коўлам. Такая сустрэча якраз праходзіць сёння ў Мінску. “Вясна” паведамляе, што ў мінулыя разы перад масавым вызваленнем палітвязняў іх перавозілі з калоній […]

The post З магілёўскай калоніі вывезлі частку палітвязняў – “Вясна” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што як мінімум з двух калоній вывезлі частку палітвязняў. Гэта магілёўская ПК-15 і наваполацкая ПК-1. За апошні год масавыя “вызваленні” палітвязняў адбываюцца на фоне сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскім спецпасланнікам Джонам Коўлам. Такая сустрэча якраз праходзіць сёння ў Мінску.

“Вясна” паведамляе, што ў мінулыя разы перад масавым вызваленнем палітвязняў іх перавозілі з калоній у мінскі СІЗА КДБ, а адтуль пазней выдваралі з краіны, нярэдка без дакументаў.

Фота з адкрытых крыніц.

The post З магілёўскай калоніі вывезлі частку палітвязняў – “Вясна” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Мяняюць ахоўную зону манастыра ў Падміколлі – усё дзеля ажыўленай дарогі https://mogilev.media/mjanjajuc-aho-nuju-zonu-manastyra-padmikolli-usjo-dzelja-azhy-lenaj-darogi/ Wed, 18 Mar 2026 09:44:37 +0000 https://mogilev.media/?p=134866 Міністэрства культуры Беларусі пагадзілася на скарачэнне зоны аховы каля ўнікальнага магілёўскага гістарычнага помніка – комплекса манастыра з Мікалаеўскай царквой. Помнік, які ў свой час прэтэндаваў на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА як апошні прадстаўнік школы магілёўскага барока, цяпер будзе суседстваваць з чатырохпалоснай дарогай. Навошта ў Падміколлі траса ажно на чатыры паласы – пакуль незразумела. Зацішная мясцовасць […]

The post Мяняюць ахоўную зону манастыра ў Падміколлі – усё дзеля ажыўленай дарогі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Міністэрства культуры Беларусі пагадзілася на скарачэнне зоны аховы каля ўнікальнага магілёўскага гістарычнага помніка – комплекса манастыра з Мікалаеўскай царквой. Помнік, які ў свой час прэтэндаваў на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА як апошні прадстаўнік школы магілёўскага барока, цяпер будзе суседстваваць з чатырохпалоснай дарогай.

Навошта ў Падміколлі траса ажно на чатыры паласы – пакуль незразумела. Зацішная мясцовасць пакуль не трапіла ў планы пад маштабную разбудову. Тым не менш, праект, які нядаўна выносіўся на абмеркаванне ў Магілёўскім гарвыканкаме, прадугледжвае новую дарогу ад вуліцы Каралёва да Дзебры, паралельна з Падгорнай. А далей яна ў будучыні павінна будзе закальцавацца з існуючымі дарогамі ў Падмікольскім парку. І ўжо для наступнай пракладкі чатырохпалоснай трасы прыйшлося пацясніць зону аховы ўнікальнага гістарычнага помніка. 

Дзеля гэтага спатрэбіўся подпіс міністра культуры Чарнецкага, каб змяніць ахоўную зону, зацверджаную ў 2019 годзе, піша тэлеграм-канал “Спадчына”.

Фота з адкрытых крыніц

The post Мяняюць ахоўную зону манастыра ў Падміколлі – усё дзеля ажыўленай дарогі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве зачыняецца магазін “Юбілейны” https://mogilev.media/u-magiljove-zachynjaecca-magazin-jubilejny/ Sun, 15 Mar 2026 08:03:52 +0000 https://mogilev.media/?p=134741 У Магілёве спыняе працу адзін з самых вядомых магазінаў горада – «Юбілейны» па вуліцы Каралёва.  Гандлёвая кропка, якая больш за паўстагоддзя была важнай часткай гарадскога жыцця, зачыніцца пасля 53 гадоў працы, піша Мogilev.in.  Крама з’явілася амаль адначасова з аднайменным мікрараёнам Юбілейны, які пачалі актыўна забудоўваць у 1960-я гады. Напачатку ён насіў назву “Восток”, гандляваў прамысловымі […]

The post У Магілёве зачыняецца магазін “Юбілейны” appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве спыняе працу адзін з самых вядомых магазінаў горада – «Юбілейны» па вуліцы Каралёва. 

Гандлёвая кропка, якая больш за паўстагоддзя была важнай часткай гарадскога жыцця, зачыніцца пасля 53 гадоў працы, піша Мogilev.in. 

Крама з’явілася амаль адначасова з аднайменным мікрараёнам Юбілейны, які пачалі актыўна забудоўваць у 1960-я гады. Напачатку ён насіў назву “Восток”, гандляваў прамысловымі таварамі. Потым стаў “Маладзёжным”, а затым “Юбілейным”, але яго профіль не змяніўся – тыя ж прамысловыя тавары. 

Магазін быў свайго роду ўніверсальным гандлёвым цэнтрам для жыхароў горада: сюды прыязджалі па пакупкі з розных раёнаў Магілёва. Па словах гараджан, крама адрозніваўся шырокім асартыментам і асаблівай атмасферай, дзякуючы чаму доўгі час заставалася папулярным месцам для пакупак.

Як піша інтэрнэт-выданне, гісторыя магазіна адлюстроўвае і эканамічныя перамены апошніх дзесяцігоддзяў. Пасля распаду СССР ён быў ператвораны ў арэнднае прадпрыемства, а ў 1992 годзе, паводле даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра, стаў адкрытым акцыянерным таварыствам. У яго структуру таксама ўвайшла крама “Магіляўчанка” на вуліцы Першамайскай. Аднак у 2021 годзе «Магіляўчанка», добра вядомая многім жыхарам горада, спыніла працу. Цяпер такі ж лёс напаткаў і “Юбілейны”.

Паводле інфармацыі крыніц, уладальнікі ААТ прыйшлі да высновы, што здача гандлёвых плошчаў у арэнду прыносіць большы даход, чым уласны раздробны гандаль. Так, памяшканні былой “Магіляўчанкі” былі перададзеныя сетцы крам Mark Formelle. Падобная перспектыва, верагодна, чакае і “Юбілейны”. Не выключана, што яго буйныя плошчы падзеляць на некалькі асобных гандлёвых блокаў для арандатараў.

Аб маючым адбыцца закрыцці калектыву паведамілі ў лютым. Зараз крама праводзіць маштабны распродаж: рэшткі тавараў рэалізуюцца са значнымі зніжкамі. Па словах супрацоўнікаў, “Юбілейны” будзе працаваць да канца красавіка. Частка работнікаў ужо пакінула прадпрыемства, астатнія завяршаюць апошнія тыдні працы.

На працягу многіх гадоў “Юбілейны” заставаўся адной з нямногіх крам Магілёва, дзе можна было знайсці шырокі асартымент прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці – ад нітак і скургалантарэі да посуду і верхняга адзення. Асаблівай папулярнасцю карысталіся традыцыйныя зніжкавы дні па серадах і чацвяргах, калі па тавары выстройваліся чэргі.

Закрыццё крамы для многіх жыхароў горада стала сімвалам сыходу цэлай эпохі – часу, калі вялікія ўніверсальныя крамы гулялі ключавую ролю ў паўсядзённым жыцці гараджан.

Фотаздымак: “Могилев Live”

The post У Магілёве зачыняецца магазін “Юбілейны” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Лукашэнка прыехаў ратаваць Дрыбін. Каровамі https://mogilev.media/lukashjenka-pryeha-ratavac-drybin-karovami/ Fri, 13 Mar 2026 13:27:18 +0000 https://mogilev.media/?p=134678 Аляксандр Лукашэнка асабіста прыбыў у Дрыбінскі раён. Не з праверкай прамысловых гігантаў – іх тут няма. Не адкрываць школу – навошта яна пры шасці вучнях на настаўніка. Выратавальнік вёскі прыехаў глядзець на кароў герэфордскай пароды – з імі звязаны ўсе мары і спадзяванні Лукашэнкі на адраджэнне Дрыбіншчыны. Рэгіён мары Магілёўская вобласць – асаблівае месца. Рэгіён […]

The post Лукашэнка прыехаў ратаваць Дрыбін. Каровамі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Аляксандр Лукашэнка асабіста прыбыў у Дрыбінскі раён. Не з праверкай прамысловых гігантаў – іх тут няма. Не адкрываць школу – навошта яна пры шасці вучнях на настаўніка. Выратавальнік вёскі прыехаў глядзець на кароў герэфордскай пароды – з імі звязаны ўсе мары і спадзяванні Лукашэнкі на адраджэнне Дрыбіншчыны.

Рэгіён мары

Магілёўская вобласць – асаблівае месца. Рэгіён стабільна трымаецца ў аўтсайдарах амаль па ўсіх сацыяльна-эканамічных паказчыках: ад заробкаў да сельскагаспадарчай вытворчасці і экспарту. Яна генеруе найменш валавога рэгіянальнага прадукту – усяго 7,4 працэнта ад агульнанацыянальнага аб’ёму, і падушавы паказчык тут таксама самы нізкі. Віцебская і Магілёўская вобласці стабільна замыкаюць зарплатны рэйтынг краіны.

І гэта – радзіма Лукашэнкі. Чалавека, які кіруе краінай з 1994 года.

За гэты час насельніцтва Магілёўшчыны скарацілася на 7,5 працэнта – больш чым удвая хутчэй, чым у цэлым па краіне. Людзі галасуюць нагамі – і сыходзяць у напрамку, супрацьлеглым Дрыбіну.

А Дрыбінскі раён – гэта канцэнтрат усяго магілёўскага ў кубе. Колькасць насельніцтва складае 9 190 чалавек. Раённы цэнтр – гарадскі пасёлак, вялікая вёска прыкладна на тры тысячы душ. Размешчаны ў 64 кіламетрах ад Магілёва, у дзесяці – ад чыгуначнай станцыі з гаваркой назвай «Цёмны Лес».

Гістарычна галоўны промысел тут – выраб валёнак.

Зялёнае святло для рагатых

Вялікі эканаміст агледзеў племзавод, дзе разводзяць герэфордаў – мясную пароду жывёлы з «мармуровым» мясам і «спакойным норавам».

Жывёлы, мяркуючы па апісанні, паводзілі сябе спакайней, чым беларускія выбаршчыкі ўзору 2020 года.

Лукашэнка падзяліўся думкамі: такімі тэмпамі – пад 18 працэнтаў рэнтабельнасці – і пры такім попыце не займацца гэтым – гэта злачынства.

Злачынствам, відавочна, з’яўляецца адмова ад развядзення кароў. Іншыя віды злачынстваў чалавека, на якога падаюць у Міжнародны суд, не цікавяць.

Лукашэнка паабяцаў «зялёную вуліцу» праекту, заклікаў укласціся ў раён, падкрэсліў неабходнасць «жалезнай дысцыпліны» і «дакладнага разліку».

Прагучала нават прапанова далучыць да Дрыбінскага яшчэ «кавалак Шклоўскага» раёна. Гэта, безумоўна, гістарычнае рашэнне.

Перспектыва

Планы, як заўсёды, грандыёзныя і як заўсёды невыканальныя: пагалоўе племянной жывёлы, якое цяпер складае каля 5 тысяч галоў, да 2030 года будзе пашырана да 10 тысяч. Падваенне за пяцігодку. Удвая больш кароў у рэгіёне, адкуль удвая хутчэй з’язджаюць людзі – элегантны дэмаграфічны баланс.

На развітанне Лукашэнку падарылі цельную карову. Жыхары Дрыбінскага раёна, назіраючы за гэтай сцэнай, магчыма, адчулі лёгкую зайздрасць да рагулі.

Фота БелТА.

The post Лукашэнка прыехаў ратаваць Дрыбін. Каровамі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ваенная падрыхтоўка ў магілёўскім медкаледжы: заняткі без закона, скаргі без адказу https://mogilev.media/vaennaja-padryhto-ka-magiljo-skim-medkaledzhy-zanjatki-bez-zakona-skargi-bez-adkazu/ Fri, 13 Mar 2026 07:55:10 +0000 https://mogilev.media/?p=134668 Студэнтаў медыцынскага каледжа ў Магілёве прымусова гоняць на ваенную падрыхтоўку па вечарах. Афіцыйнага раскладу няма, прававой падставы – таксама. Спробы паскардзіцца ні да чаго не прывялі. Гэта тыповая беларуская гісторыя: адміністрацыя робіць што хоча, а сістэма зваротаў грамадзян існуе толькі ў галюцынацыях Лукашэнкі. Кожную сераду ўвечары – строем У магілёўскім медыцынскім каледжы з пачатку навучальнага […]

The post Ваенная падрыхтоўка ў магілёўскім медкаледжы: заняткі без закона, скаргі без адказу appeared first on Магілёў.media.

]]>
Студэнтаў медыцынскага каледжа ў Магілёве прымусова гоняць на ваенную падрыхтоўку па вечарах. Афіцыйнага раскладу няма, прававой падставы – таксама. Спробы паскардзіцца ні да чаго не прывялі. Гэта тыповая беларуская гісторыя: адміністрацыя робіць што хоча, а сістэма зваротаў грамадзян існуе толькі ў галюцынацыях Лукашэнкі.

Кожную сераду ўвечары – строем

У магілёўскім медыцынскім каледжы з пачатку навучальнага года праводзіцца так званая «абавязковая ваенная падрыхтоўка». Кожную сераду з 19:30 да 21:00 – гэта значыць увечары, пасля асноўных пар. У афіцыйным раскладзе гэтых заняткаў няма. У вучэбным плане – таксама.

Але не прыйсці – нельга. Дакладней, можна, але тады давядзецца пісаць тлумачальную на імя намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. Дакументальна гэта, зразумела, не замацавана, але куды ты падзенешся з падводнай лодкі?

Так працуе беларуская бюракратыя: фармальна добраахвотна, рэальна – пад ціскам.

Ходзяць усе. Нават тыя, хто ўжо адслужыў у арміі. Нават тыя, каму больш за 27 гадоў і каго па ўзросце прызваць ужо нельга. На саміх занятках – проста фізкультура. Ніякай ваеннай праграмы. Проста фізра па вечарах, якую чамусьці называюць ваеннай падрыхтоўкай.

Загад міністэрства, якога не існуе

Адміністрацыя тлумачыць тое, што адбываецца, стандартным чынам: «загад зверху». Завуч спасылаецца на загад Міністэрства адукацыі, абавязковы для ўсіх навучальных устаноў краіны. Але паказаць гэты дакумент – не можа. Або не хоча.

Адзін са студэнтаў напісаў падрабязны ліст і ананімна адправіў у тое самае міністэрства – у надзеі на рэакцыю. Два месяцы цішыні. Ліст або не дайшоў, або быў праігнараваны.

У Беларусі ж ананімныя скаргі ў дзяржаўныя органы – гэта, як правіла, сметніца. Сістэма хоча ведаць імя і прозвішча таго, хто скардзіцца на яе бездакорнасць.

Хочаш аспрэчыць? Толькі паспрабуй!

На паперы сітуацыя адназначная. Заканадаўства не дае ніякіх падстаў для такіх заняткаў у каледжы.

Дапрызыўная падрыхтоўка – гэта школьная праграма. Пастанова Міністэрства адукацыі РБ № 97 ад 30 ліпеня 2024 года замацоўвае курс «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» за 10-11 класамі школ. Праграма разлічана на 34-198 вучэбных гадзін і завяршаецца адзнакай у атэстат. Усе, хто прыйшоў у каледж пасля 11 класа, яе ўжо прайшлі. Заканадаўча паўторна праходзіць яе ў ССНУ ніхто не абавязаны.

У тыпавых вучэбных планах каледжаў такога прадмета няма. Кодэкс аб адукацыі (глава 32) і тыпавыя вучэбныя планы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі не прадугледжваюць абавязковага курса ваеннай падрыхтоўкі для студэнтаў ССНУ. Толькі для школ, толькі для пэўных ваенных спецыяльнасцяў.

Закон аб воінскім абавязку – таксама не падстава. Закон № 363-З ад 3 красавіка 2024 года сур’ёзна пашырыў кантроль над прызыўнікамі: база даных ухілістаў, забарона на выезд, адзнакі ў ваенным білеце. Але нават гэты ўзмоцнены закон не прадугледжвае абавязковую ваенную падрыхтоўку ў каледжах як асобны від навучання. Артыкул 19 гаворыць пра абавязковую падрыхтоўку да ваеннай службы – але праз устаноўлены законам парадак, гэта значыць праз школьную праграму.

Ветэраны і асобы старэйшыя за 27 гадоў – наогул асобная гісторыя. Грамадзяне, якія ўжо прайшлі службу па прызыве, залічваюцца ў запас – гэта прама замацавана ў законе аб воінскім абавязку.

Для грамадзян старэйшых за 27 гадоў прызыў на тэрміновую службу немагчымы. Ніякіх нормаў, якія абавязваюць іх хадзіць на вячэрнюю фізкультуру пад назвай «ваенная падрыхтоўка», у беларускім заканадаўстве не існуе.

Усё гэта, зрэшты, не мае асаблівага значэння. Бо адміністрацыя каледжа, мяркуючы па ўсім, на законы не абапіраецца і абапірацца не збіраецца. Гэта працуе інакш: сказалі – рабі. Хочаш аспрэчыць – паспрабуй.

Як гэта працуе ў рэальнасці

Механізм ціску просты і правераны. Заняткі не ўнесены ў расклад – значыць, фармальна іх няма, і прыцягнуць адміністрацыю да адказнасці за іх правядзенне складаней.

Пры гэтым пропуск цягне адміністрацыйныя наступствы ў выглядзе тлумачальных – гэта значыць стварае ціск без фармальнага парушэння. Спасылка на неіснуючы «загад міністэрства» адбівае жаданне спрачацца: супраць міністэрства не папрэш.

Гэта не ўнікальная гісторыя канкрэтнага каледжа. Гэта стандартная мадэль: навучальная ўстанова ўводзіць нешта, не прадугледжанае законам, прыкрывае гэта аўтарытэтам «загаду зверху» і разлічвае на тое, што ніхто не будзе разбірацца. Студэнты – уразлівая група. Яны залежаць ад адміністрацыі, баяцца наступстваў і, як правіла, не ведаюць сваіх правоў дастаткова добра, каб супраціўляцца.

Нагадваем, што падобная сітуацыя ў іншай навучальнай установе Магілёва – БДУХТ. Там рэктар, функцыянер «Белай Русі», урачыста прымае студэнтаў у сваю партыю. Таксама “добраахвотна” і таксама з парушэннем закона.

Што рэальна можна зрабіць

Афіцыйныя каналы ў Беларусі фактычна працуюць. Ананімныя лісты, як паказвае гэтая гісторыя, не працуюць увогуле. Тым не менш некалькі рэчаў маюць сэнс:

  1. Дакументаваць усё. Скрыншоты паведамленняў пра «абавязковую» яўку, копіі тлумачальных, запісы размоў (там, дзе гэта бяспечна). Без дакументаў – няма гісторыі. Гэта важна і для магчымых скаргаў, і для публікацый.
  2. Запатрабаваць дакумент пісьмова. Не вусна – падаць пісьмовую заяву на імя дырэктара з просьбай прадаставіць рэквізіты нарматыўнага акта, на падставе якога ўведзены заняткі. Гэта не гарантуе выніку, але стварае афіцыйны след і ставіць адміністрацыю ў нязручнае становішча: або дакумент ёсць і яго пакажуць, або яго няма – і гэта ўжо зафіксавана.
  3. Расказваць. Менавіта так працуюць незалежныя медыя ў выгнанні – праз інфармацыю, якую перадаюць самі грамадзяне. Кожны падобны выпадак, які становіцца публічным, – гэта ціск на сістэму. Не праз пракуратуру, а праз агалоску.

Мілітарызацыя «знізу»: трэнд апошніх гадоў

Любая дыктатура рана ці позна прыходзіць да ідэі мілітарызацыі грамадства. Тое, што адбываецца ў магілёўскім медыцынскім каледжы, – частка агульнай карціны.

У беларускіх навучальных установах апошніх гадоў узмацнілася ваенна-патрыятычная складовая: супрацоўнікі спецслужбаў на пасадах па ваенна-патрыятычным выхаванні ў школах, пашыраная праграма дапрызыўнай падрыхтоўкі, абноўлены жорсткі закон аб воінскім абавязку. Рэжым Лукашэнкі паслядоўна ўбудоўвае ваенную тэму ў адукацыю.

Але адна справа – сістэмныя змены праз законы і афіцыйныя праграмы. І зусім іншая – калі асобныя навучальныя ўстановы ўводзяць «ваенную падрыхтоўку» самавольна, не абапіраючыся ні на які нарматыўны акт, у вячэрні час, для ўсіх запар – уключаючы тых, каго гэта наогул не датычыцца. Гэта не дзяржаўная палітыка. Гэта – самадзейнасць з прэтэнзіяй на дзяржаўны аўтарытэт.

Калі вы вучыцеся ў гэтай або іншай навучальнай установе Беларусі і сутыкаліся з падобным – напішыце нам. Мы не называем крыніцы. Кожная такая гісторыя важная.

І карыстайцеся нарматыўнай базай: Закон РБ № 1914-XII «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» (са зменамі паводле Закона № 363-З ад 03.04.2024); Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі № 243-З; Пастанова Міністэрства адукацыі РБ № 97 ад 30.07.2024.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post Ваенная падрыхтоўка ў магілёўскім медкаледжы: заняткі без закона, скаргі без адказу appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве знеслі ўнікальны старадаўні будынак https://mogilev.media/u-magiljove-znesli-nikalny-starada-ni-budynak/ Wed, 11 Mar 2026 14:31:37 +0000 https://mogilev.media/?p=134597 У Магілёве знеслі апошні дарэвалюцыйны дом на гістарычнай Ледзькаўскай вуліцы, якая цяпер цалкам знікла з карты горада. Пра знос будынка ў Фэйсбуку паведаміў магілёвец Аляксандр Капёнкін. “За 21-й школай знеслі старадаўні асабняк (вул. Сялянская 6), у якім апошнім часам знаходзіліся рэстаўрацыйныя майстэрні Краязнаўчага музея. А да гэтага з 1981 года да канца 1990-х – Музей […]

The post У Магілёве знеслі ўнікальны старадаўні будынак appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве знеслі апошні дарэвалюцыйны дом на гістарычнай Ледзькаўскай вуліцы, якая цяпер цалкам знікла з карты горада.

Пра знос будынка ў Фэйсбуку паведаміў магілёвец Аляксандр Капёнкін. “За 21-й школай знеслі старадаўні асабняк (вул. Сялянская 6), у якім апошнім часам знаходзіліся рэстаўрацыйныя майстэрні Краязнаўчага музея. А да гэтага з 1981 года да канца 1990-х – Музей этнаграфіі. Для сучаснага Магілёва дом быў унікальны, бо заставаўся адзіным у горадзе драўляным домам з вонкавым брандмаўарам-супрацьпажарнай кантавой цаглянай сцяной. Да рэвалюцыі дом напэўна належаў заможнаму гараджаніну, але пасля да канца 1970-х гадоў тут жылі 2-3 сям’і”, – напісаў ён.

Як адзначае тэлеграм-канал “Спадчына”, гістарычная Ледзькаўская вуліца (перайменаваная ў Сялянскую) амаль цалкам страціла сваю аўтэнтычную забудову і трасіроўку яшчэ ў 1930-я гады, калі яе перагарадзілі “сталінкай” па вуліцы Першамайскай. Дом №6 быў апошнім сведкам маштабу і характару гістарычнай забудовы гэтага раёна.

На месцы гістарычнага дом пабудуюць чатырохпавярховы інтэрнат для навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №3. 

“Трасіроўка гістарычнай Ледзькаўскай (Сялянскай вуліцы) цалкам знікне, бо апошні кавалак асфальтаванай дарогі, які вёў да гэтага дома, знясуць і пераплануюць зусім па-іншаму. Пра тое, каб паказаць трасіроўку страчанай вуліцы хоць бы адрозным брукам, вядома, ніхто нават не задумваўся”, – піша “Спадчына”.

Фотаздымак: Фэйсбук Аляксандра Капёнкіна

The post У Магілёве знеслі ўнікальны старадаўні будынак appeared first on Магілёў.media.

]]>
Каровы шклоўскага аграхолдынга «Купалаўскі» зноў чакаюць сустрэчы з Лукашэнкам https://mogilev.media/karovy-shklo-skaga-agraholdynga-kupala-ski-zno-chakajuc-sustrjechy-z-lukashjenkam/ Tue, 10 Mar 2026 09:18:50 +0000 https://mogilev.media/?p=134526 КДК выявіў шматлікія парушэнні пры зімова-стойлавым утрыманні жывёлы ў Магілёўскай вобласці. Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падвёў вынікі праверак утрымання жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёна. У 2026 годзе праверкі прайшлі ў 91 сельскагаспадарчай арганізацыі і на 113 жывёлагадоўчых аб’ектах. Парушана ўсё, што можна было парушыць. Спіс уражвае: занавожанасць жывёлагадоўчых памяшканняў і несвоечасовая ачыстка ферм; нездавальняючы […]

The post Каровы шклоўскага аграхолдынга «Купалаўскі» зноў чакаюць сустрэчы з Лукашэнкам appeared first on Магілёў.media.

]]>
КДК выявіў шматлікія парушэнні пры зімова-стойлавым утрыманні жывёлы ў Магілёўскай вобласці.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падвёў вынікі праверак утрымання жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёна.

У 2026 годзе праверкі прайшлі ў 91 сельскагаспадарчай арганізацыі і на 113 жывёлагадоўчых аб’ектах.

Парушана ўсё, што можна было парушыць. Спіс уражвае:

  • занавожанасць жывёлагадоўчых памяшканняў і несвоечасовая ачыстка ферм;
  • нездавальняючы стан дахаў жывёлагадоўчых будынкаў;
  • няспраўнасці сістэм напавання і стойлавага абсталявання;
  • неналежнае захоўванне травяных кармоў;
  • адсутнасць належнага ветэрынарнага суправаджэння;
  • парушэнні санітарных патрабаванняў на фермах;
  • несвоечасовае правядзенне рамонтных работ на аб’ектах.

Асабліва вызначыліся гаспадаркі Глускага раёна – ААТ «Глускі райаграпрамтэхснаб» і ААТ «Эксперыментальная база «Глуск».

Зрэшты і ў іншых раёнах таксама не ўсё гладка. Парушэнні выяўлены:

  • у ААТ «Любінічы-Агра» і ААТ «Новагародзішчанскае» аграхолдынга «Купалаўскае» (Шклоўскі раён);
  • у КСУП «Палашкова» (Клімавіцкі раён);
  • у ААТ «Племянны завод «Ціманава» (Клімавіцкі раён).

Звяртаем увагу, што аграхолдынг «Купалаўскае» здабыў сабе кіслую славу яшчэ падчас знакамітай сустрэчы Лукашэнкі з аб…ранымі каровамі.

Падобна, з часам там нічога не змяняецца, як і ва ўсім “узорна-паказальным” Шклоўскім раёне.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post Каровы шклоўскага аграхолдынга «Купалаўскі» зноў чакаюць сустрэчы з Лукашэнкам appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дроб у пазваночніку: як быў паралізаваны першы сакратар Быхаўскага райкама партыі https://mogilev.media/drob-u-pazvanochniku-jak-by-paralizavany-pershy-sakratar-byha-skaga-rajkama-partyi/ Sun, 08 Mar 2026 10:38:15 +0000 https://mogilev.media/?p=134434 “Дзікае паляванне” ў Быхаве – як першы кіраўнік лукашэнкаўскай вертыкалі Быхава і яго сябры спрабавалі схаваць няшчасны выпадак на паляванні. Сваяк урача, які працаваў на пачатку лукашэнкаўскай эпохі ў Быхаве, пераехаў у Літву і расказаў mogilev.media пра тое, як пасля няшчаснага выпадку на паляванні быў паралізаваны да канца сваіх дзён Міхаіл Красніцкі – вядомы партыйны […]

The post Дроб у пазваночніку: як быў паралізаваны першы сакратар Быхаўскага райкама партыі appeared first on Магілёў.media.

]]>
“Дзікае паляванне” ў Быхаве – як першы кіраўнік лукашэнкаўскай вертыкалі Быхава і яго сябры спрабавалі схаваць няшчасны выпадак на паляванні.

Сваяк урача, які працаваў на пачатку лукашэнкаўскай эпохі ў Быхаве, пераехаў у Літву і расказаў mogilev.media пра тое, як пасля няшчаснага выпадку на паляванні быў паралізаваны да канца сваіх дзён Міхаіл Красніцкі – вядомы партыйны чыноўнік мясцовага ўзроўню.

Удзельнікі цёмнай гісторыі

Злашчаснае паляванне адбывалася ў першыя гады прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, калі ключавыя пасады ў краіне сталі займаць выпускнікі БДСГА – ВНУ, якая раней лічылася адной з найменш прэстыжных у Магілёўскай вобласці.

Быхаўскую “вертыкаль” тады ўзначаліў

 – былы старшыня калгаса, які хоць і працарстваваў у Быхаве нядоўга, але паспеў абараніць кандыдацкую дысертацыю.

Генадзь Гунёў
Генадзь Гунёў

Кар’ера калгасніка-выдвіжэнца была імклівай, а крах – сакрушальным. Ён паціснуў руку Лукашэнку, верталёт якога прызямляўся на быхаўскім стадыёне, пасяліўся ў шыкоўным асабняку, які будаваў для сябе іншы кіраўнік, а неўзабаве быў арыштаваны.

Сутнасць абвінавачанняў, прад’яўленых Генадзю Гунёву, так і засталася таямніцай. Ён выйшаў з СІЗА пасля таго, як заявіў на магілёўскім тэлебачанні пра тое, што пачынае гаварыць.

За маўчанне з Гунёвым шчодра расплаціліся: у 2012 годзе ён ужо займаў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара «Белплемжыўаб’яднання» – дзяржаўнага аб’яднання па племянной жывёлагадоўлі, размешчанага ў Мінску.

Пра што мог расказаць Гунёў? У тым ліку – пра паляванне, на якім атрымаў зарад дробі ў спіну былы першы сакратар Быхаўскага райкама партыі Міхаіл Красніцкі. А ў ім удзельнічала не толькі быхаўская эліта.

Прынамсі, дакладна вядома пра ўдзел у паляванні яшчэ аднаго прадстаўніка студэнцкага братэрства сельгасакадэміі Аляксея Сцяпанавіча Камая. Ён таксама, з 1973 па 1974 год, быў першым сакратаром Быхаўскага райкама кампартыі і нават кандыдатам у члены ЦК КПСС.

Аляксей Камай
Аляксей Камай

Увогуле, у скандальнай гісторыі былі замешаныя такія ўплывовыя асобы, што схаваць канцы ў ваду асаблівай складанасці не склала.

Урачэбны дыягназ – ніякага палявання

Калі гора-паляўнічыя даставілі Міхаіла Красніцкага ў быхаўскую ЦРБ, яны паспрабавалі “ўключыць дурня”. Маўляў, мужчыне нечакана стала дрэнна. Аднак пасля агляду ўрач заявіла, што ў пазваночніку пацярпелага выяўлена дроб. 

Яна ўжо збіралася паведаміць пра здарэнне ў міліцыю, але ёй загадалі маўчаць. Неўзабаве ўрача перавялі ў іншую медыцынскую ўстанову – далей ад Быхава.

І хоць тады ў горадзе ўсе ведалі пра тое, што адбылося, афіцыйна ўсё было шыта-крыта. Красніцкага, нібыта, проста паралізавала.

Аляксей Камай яшчэ нейкі час дэпутацтваваў у “парламенце” ад імя быхаўскіх выбаршчыкаў, перад пенсіяй атрымаў цёплае месца начальніка рэспубліканскай інспекцыі катланагляду, а мімаходам, у 1999 годзе, стаў ганаровым грамадзянінам Быхаўскага раёна.

Кажуць, што вінаватыя ў раненні Міхаіла Красніцкага да канца яго дзён складваліся на тое, каб забяспечыць інваліду максімальны камфорт.

Зусім іншыя справы

Сёння даўняе здарэнне можа здацца дзіцячым лепетам у параўнанні са злачынствамі, здзейсненымі Лукашэнкам і яго паплечнікамі за трыццаць гадоў беларускага шабаша.

Аднак яно наглядна паказвае, на якіх трох кітах трымаецца ўлада яшчэ аднаго выпускніка БДСГА. Імёны ім – КПСС, крымінал і калгас.

Усё тое, чаго спрабуюць пазбягаць у нармальных краінах, у Беларусі паспяхова выкарыстоўваецца і культывуецца рэжымам.

Дзякуючы гэтаму злачынцы, якія павінны даўно адседзець, выйсці і на гарматны стрэл не падпускацца да ўлады, з пашанай сыходзяць на павышаную пенсію, паспяваючы перадаць эстафету карупцыі дзецям і ўнукам.

Бо калі б “быхаўскаму паляванню” быў дадзены афіцыйны ход, кар’ера яго ўдзельнікаў, цалкам заслужана, не была б такой бліскучай, а Беларусь сёння жыла б па-іншаму. Але гэта, як кажуць, зусім іншая гісторыя.

Фота: “Беларусь Сегодня”.

The post Дроб у пазваночніку: як быў паралізаваны першы сакратар Быхаўскага райкама партыі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ядзерны магільнік можа з’явіцца на Мсціслаўшчыне https://mogilev.media/jadzerny-magilnik-mozha-z-javicca-na-mscisla-shchyne/ Sat, 07 Mar 2026 15:17:56 +0000 https://mogilev.media/?p=134404 З’явілася відэа праекта ядзернага магільніка для БелАЭС, які можа быць размешчаны ў Мсціслаўскім раёне. Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі апублікавала відэа, у якім паказала архітэктурна-планіровачныя рашэнні і канцэпцыі будучай кропкі пахавання радыёактыўных адходаў.  Ядзерны магільнік БелАЭС можа з’явіцца ў вёсцы Навасёлкі пад Хойнікамі на Гомельшчыне, або ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, або ў […]

The post Ядзерны магільнік можа з’явіцца на Мсціслаўшчыне appeared first on Магілёў.media.

]]>
З’явілася відэа праекта ядзернага магільніка для БелАЭС, які можа быць размешчаны ў Мсціслаўскім раёне.

Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі апублікавала відэа, у якім паказала архітэктурна-планіровачныя рашэнні і канцэпцыі будучай кропкі пахавання радыёактыўных адходаў. 

Ядзерны магільнік БелАЭС можа з’явіцца ў вёсцы Навасёлкі пад Хойнікамі на Гомельшчыне, або ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, або ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці. Зараз вядзецца выбар пляцоўкі пад яго ўзвядзенне, піша гомельскі “Флагшток”.

У арганізацыі  па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі заяўляюць, што задача – стварыць аб’ект, які гарантуе поўную ізаляцыю радыёактыўных адкідаў ад навакольнага асяроддзя, і што выбраныя рашэнні адпавядаюць самым жорсткім сусветным стандартам бяспекі.

Як адзначае гомельскае выданне, на дадзены момант выклікае пытанні тое, што не названыя базавыя параметры палігона ядзерных адходаў, не паведамляецца, як будуць захоўвацца адходы – на паверхні або на глыбіні, колькі спецыялістаў будзе абслугоўваць аб’ект і дзе іх будуць шукаць – сярод мясцовага насельніцтва, ці гэта будуць прыезджыя работнікі.

Раней афіцыйна было заяўлена толькі тое, што плошча палігона складзе каля аднаго квадратнага кіламетра.

Скрыншот: відаэ ТГ “БелРАО”

The post Ядзерны магільнік можа з’явіцца на Мсціслаўшчыне appeared first on Магілёў.media.

]]>