Новости Навіны - Магілёў.media - Новостной Портал mogilev.media https://mogilev.media/category/naviny/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Tue, 17 Mar 2026 09:47:41 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Навіны - Магілёў.media - Новостной Портал mogilev.media https://mogilev.media/category/naviny/ 32 32 Прыхаджанам бабруйскай царквы расказалі пра пажаратушэнне https://mogilev.media/pryhadzhanam-babrujskaj-carkvy-raskazali-pra-pazharatushjenne/ Tue, 17 Mar 2026 09:49:23 +0000 https://mogilev.media/?p=134829 Супрацоўнік МНС прыйшоў у Свята-Іверскі храм Бабруйска, каб расказаць пра пажарныя апавяшчальнікі і вясновыя палы травы. Ратавальнік Яўген Тойсцік наведаў бабруйскую царкву пасля нядзельнага богаслужэння, каб расказаць прыхаджанам пра акцыю МНС “За бяспеку – разам” – паведамляе абласное ўпраўленне ведамства. Спецыяліст расказаў прысутным пра карысць ад пажарных апавяшчальнікаў, бяспеку на вадзе і небяспеку пры паленні […]

The post Прыхаджанам бабруйскай царквы расказалі пра пажаратушэнне appeared first on Магілёў.media.

]]>
Супрацоўнік МНС прыйшоў у Свята-Іверскі храм Бабруйска, каб расказаць пра пажарныя апавяшчальнікі і вясновыя палы травы.

Ратавальнік Яўген Тойсцік наведаў бабруйскую царкву пасля нядзельнага богаслужэння, каб расказаць прыхаджанам пра акцыю МНС “За бяспеку – разам” – паведамляе абласное ўпраўленне ведамства. Спецыяліст расказаў прысутным пра карысць ад пажарных апавяшчальнікаў, бяспеку на вадзе і небяспеку пры паленні травы.
Прыхаджанам далі магчымасць дакрануцца да чырвоных вогнетушыцеляў, надзець на сябе ахоўную камізэльку. Гледзячы па ўсмешлівых рэакцыях маладых прыхаджан, у бліжэйшай будучыні праваслаўныя прыходы Магілёўшчыны могуць чакаць працяг інфармацыйных выступленняў – пра генацыд беларускага народа ад мясцовых пракурораў, а таксама пра падпіскі на экстрэмісцкія каналы ад ГУБАЗіК.
Фота: МНС

The post Прыхаджанам бабруйскай царквы расказалі пра пажаратушэнне appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзень у гісторыі. 17 сакавіка. Нашэсце мышэй. Скончана «Хроніка Магілёва» https://mogilev.media/dzen-u-gistoryi-17-sakavika-nashjesce-myshjej-skonchana-hronika-magiljova/ Tue, 17 Mar 2026 05:59:02 +0000 https://mogilev.media/?p=134811 Герасім-гракоўнік (народны каляндар). Герасім гракоў прыгнаў. Калі гракі прыляцелі, то праз тры тыдні можна будзе пачынаць пасяўную. Калі гракі “гуляюць”, гэта значыць, што добрае надвор’е будзе. Калі гракі крычаць, значыць надвор’е хутка сапсуецца (хутчэй за ўсё будзе дождж). Калі на Герасіма прыляцяць гракі, то гэта да неўраджаю, а калі пасля, то ўраджай будзе добры. Даўней, […]

The post Дзень у гісторыі. 17 сакавіка. Нашэсце мышэй. Скончана «Хроніка Магілёва» appeared first on Магілёў.media.

]]>
Герасім-гракоўнік (народны каляндар). Герасім гракоў прыгнаў.

Калі гракі прыляцелі, то праз тры тыдні можна будзе пачынаць пасяўную.

Калі гракі “гуляюць”, гэта значыць, што добрае надвор’е будзе.

Калі гракі крычаць, значыць надвор’е хутка сапсуецца (хутчэй за ўсё будзе дождж).

Калі на Герасіма прыляцяць гракі, то гэта да неўраджаю, а калі пасля, то ўраджай будзе добры.

Даўней, у дзень Герасіма Гракоўніка сяляне выпякалі хлеб у выглядзе гракоў.

1233 год. Мільёны мышэй запаўняюць баварскі горад Фрэйзінг, змушаючы жыхароў пакінуць месца.

Як жыхары горада перамаглі мышэй, дакладна невядома. А вось самай вядомай і найбольш часта цытаванай еўрапейскай легендай часоў Сярэднявечча на тэму пазбаўлення ад грызуноў з’яўляецца гісторыя з іншага месца. Аднойчы ў нямецкім горадзе Хамельн зніклі без вестак амаль усе дзеці старэйшыя за чатыры гады, усяго – 130 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Незадоўга да гэтага здарэння нейкі вандроўны Пацукалоў з дапамогай сваёй чароўнай дудачкі ўтапіў у тутэйшай рацэ Везер цэлае полчышча пацукоў, пазбавіўшы ад нашэсця грызуноў гарадскія дамы і сутарэнні. Аднак, нягледзячы на дамову і выкананую паслугу, абяцаную ўзнагароду пацукалову так і не заплацілі.

Бяспраўны валацуга пакінуў горад без належных яму залатых гульдэнаў – сышоў, каб неўзабаве вярнуцца і адпомсціць. Пераапрануўшыся паляўнічым, ён пад гукі свайго чарадзейнага інструмента сярод белага дня, калі дарослыя знаходзіліся на богаслужэнні ў царкве, павёў за сабой амаль усіх юных жыхароў Хамельна – за выключэннем двух-трох хлопцаў і кульгавага хлопчыка на мыліцах. Пацукалоў выкраў у горада самае каштоўнае – яго будучыню. А сёння легенда пра яго і пацукоў прыносіць гораду вялікую карысць ад турыстаў.

Хамельн

1597 год. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Віцебску магдэбургскае права і герб  «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч».

Пасля Віцебскага паўстання (1623) горад быў пазбаўлены магдэбургскага права. Яно было адноўлена ў 1644 годзе.

Гісторыя горада бярэ пачатак ад 974 года. Атрымаў назву ад р. Віцьба. У свой час быў цэнтрам Віцебскага княства (з 1101), Віцебскага ваяводства ў ВКЛ, губерні (1772–1919), цяпер – вобласці (з 1938). 

Быў у ліку 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. Падчас войнаў  неаднаразова спалены і зруйнаваны. 

Сёння мае 360 тысяч насельнікаў. Горад мастакоў, “Славянскага базара”, цэнтр падрыхтоўкі медыкаў, ветэрынараў, тэхнолагаў, настаўнікаў, абутковая сталіца і сталіца дэсантнікаў. 

Буйны прамысловы цэнтр, вядомы прадукцыяй станкабудавання, завода “Віцязь”, кандытарскай фабрыкі „Віцьба“, вогнетушыцеляў, дываноў, футра.

Віцебску магдэбургскае права

1633 год. Кароль і вялікі князь ВКЛ Уладзіслаў IV падпісаў прывілей «Магілёўскім мяшчанам на набыццё плошчы, на пабудову царквы, на фармаванне законаў і брацтва, але не змешчанага ва Уніі».

Была гарантавана свабода выканання праваслаўных абрадаў.

Уладзіслаў IV

1711 год. Пётр I афіцыйна аб’яўляе Марту Скаўронскую (1684–1727, будучую Кацярыну I) сваёй жонкай.

Стала расійская імператрыцай у  1721 годзе як жонка дзейнага імператара, з 1725 як кіруючая гасударыня. Другая жонка Пятра I, маці імпэратрыцы Лізаветы Пятроўны.

Ёсць звесткі аб тым, што паходзілі Скаўронскія з-пад Мінска. Марта была захоплена ў палон расейскімі войскамі ў Прыбалтыцы. У чэрвені 1706 года яе прывез у Магілёў А. Меншыкаў.  

Марта Скаўронская

1746 год. Нарадзіўся Ян Давід Голанд.

Нямецкі кампазітар і дырыжор, кіраўнік нясвіжскай капэлы, выкладчык музыкі ў Віленскім універсітэце.

Ужо ў 1760-х гадах быў дастаткова аўтарытэтным кампазітарам у Германіі.

На пачатку 1780-х гадоў Караль Станіслаў «Пане Каханку» Радзівіл запрасіў кампазітара на пасаду дырыжора нясвіжскай капэлы. Менавіта тут Голанд упершыню звярнуўся да оперна-балетных жанраў.

17 верасня 1784 года адбылася прэм’ера яго оперы «Агатка, або Прыезд пана» – адна з першых опер, створаных і пастаўленых у Беларусі ў XVIII стагоддзі. Пасля гэтага яна  больш за 40 год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай.

У Нясвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы – оперу «Чужое багацце нікому не служыць» і балет «Арфей і Эўрыдыка» («Арфей у пекле»), а таксама кантату, прысвечаную Каралю Радзівілу.

Амаль 20 год працаваў Я. Голанд у Нясвіжы. У пачатку XIX ст. ён пераехаў у Вільню, дзе на працягу 23 год выкладаў музыку ў Віленскім універсітэце, кіраваў універсітэцкім хорам і аркестрам, працягваў пісаць музыку. Тут ён напісаў і сваё самае значнае тэарэтычнае даследаванне – падручнік «Акадэмічны трактат аб сапраўдным мастацтве музыкі», у свой час шырока вядомы і папулярны сярод музыкантаў.

Творчасць Голанда  аказала значны ўплыў на развіццё беларускай музычнай школы эпохі класіцызму.

Памёр 26 снежня 1827 года.

Ян Давід Голанд
Несвіжскі тэатр Радзвілаў.

1807 год. Памёр Казімір Нарбут (1738–1807).

Мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Беларусі і Літве, член ордэна піяраў. Прафесар філасофіі.

Працаваў прафесарам і прэфектам піярскіх калегіумаў, прэфектам піярскай друкарні, пробашчам у розных гарадах.

Аўтар падручніка «Логіка, або Навука разважання і меркавання пра прадметы навукі», курса «Эклектычная філасофія».

Пераклаў з французскай мовы на польскую кнігу «Ваенная навука прускага караля для яго генералаў». У прадмове да яе выказаў сваё захапленне грамадскімі мерапрыемствамі, што ажыццяўляліся ў тагачаснай Беларусі, у прыватнасці будаўніцтвам Пінскага канала. Як член Адукацыйнай камісіі, займаўся рэформай школьнага навучання ў Беларусі і Літве, лічыў свецкую этыку адной з асноўных адукацыйных дысцыплін.

Выступаў за вызваленне філасофіі ад схаластыкі і багаслоўя, за развіццё навукі.

Памёр 17 сакавіка 1807 года.

Казімір Нарбут

1808 год. Нарадзіўся Шыман Канарскі.

Дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.

Удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў, быў у эміграцыі ў Францыі. У 1835 годзе нелегальна вярнуўся з эміграцыі ў Расію і стварыў падпольную арганізацыю «Садружнасць польскага народа».

Фактычна рыхтаваў новае паўстанне. У Беларусі ён знайшоў немалую колькасць прыхільнікаў, а яго арганізацыя пачала разрастацца, быў нават створаны філіял «Жаночае таварыства».

Памёр у вязьніцы 11 сакавіка 1839 года.

Шыман Канарскі
Малюнак Яна Матэйкі. Шыман Канарскі ў турме, Вільня.

1837 год. У Мазыры нарадзіўся Эдуард Каверскі.

Расійскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі, картограф, пад кіраўніцтвам якога ўпершыню была складзена карта Азіяцкай часткі Расійскай Імперыі, фундатар касцёла святога Аляксея у Івянцы.

Член-заснавальнік Рускага астранамічнага таварыства, член Пецярбургскага мінералагічнага, Рускага геаграфічнага таварыства – памочнік старшыні Аддзялення геаграфічнай матэматыкі. Удастоены Малога залатога медаля Геаграфічнага таварыства за складанне карт. Начальнік Трыянгуляцыі Заходняй памежнай прасторы.

Памёр 30 студзеня 1916 года. Пахаванне ў г. Івянец у крыпце касцёла Св. Аляксея.

У 2022 годзе каля касцёла ўсталявана мемарыяльная дошка.

Эдуард Каверскі

1864 год. Летапісец Іван Трубніцкі зрабіў адзіны ў гэты дзень і апошні запіс у знакамітай «Хроніцы горада Магілёва». 

Гэта была згадка аб вялікай навальніцы ўвечары ў горадзе. На гэтым Хроніка скончылася.

А вось у ХХ стагоддзі самая ранняя навальніца ў Магілёўскай вобласці адбылася 18 сакавіка 1938 года.

Магілёўская хроніка – летапісны звод, помнік беларускага гарадскога летапісання. Складалася на працягу ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў купецкім старостам і лаўнікам Трафімам Суртой (да 1701) і рэгентам канцылярыі Юрыем Трубніцкім (1709-1747),  яго сынам Аляксандрам (1747-1788), унукам Міхаілам (1812-1857), праўнукам Іванам (1857-1864).

Пэўны час лічылася згубленай. Магілёўскі краязнавец Геранім Філіповіч адшукаў страчаны арыгінал летапіса ў Салтыкоўскай бібліятэцы ў падмаскоўнай Балашыхе.

Іван Трубніцкі

1922 год. У Магілёве нарадзіўся Ілля Клаз.

Савецкі беларускі пісьменнік. Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Працаваў у рэдакцыях газет, у “Літаратуры і мастацтва”, у бюлетэні “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”.

Працаваў пераважна ў гістарычным жанры. Ім напісаны гістарычныя аповесці «Жарцы» (пра 1812 год у Беларусі), «Пралескі» (пра К. Каліноўскага), «Прасталюдзін з Крычава», раман “Белая Русь”, у якім адлюстроўваецца сумесная барацьба беларускіх сялян і казакоў супраць панскага прыгнёту ў ХVII стагоддзі, а таксама «Разбег», «По Двине на вёслах», «Потомству в пример».

Памёр 22 снежня 1980 года.

Ілля Клаз

1937 год. У СССР прыняты закон, які пазбавіў сялян свабоды перамяшчэння.

Была ўведзена пашпартная сістэма, якая не распаўсюджвалася на сялян. Пашпарты ўводзіліся толькі для жыхароў гарадоў, працоўных новабудоўляў і саўгасаў. Сяляне, як і ў часы прыгоннага права, аказаліся намёртва прывязанымі да месца свайго пражывання. Яны павінны былі напаўняць засекі сацыялістычнай Радзімы за так званыя працадні і фактычна бясплатна, бо іншага выбару ў іх проста не было.

Закон дзейнічаў да 1974 года, калі 28 жніўня Пастановай Саўміна СССР № 677 «Аб зацвярджэнні палажэння аб пашпартнай сістэме ў СССР» былі адмененыя абмежаванні.

пашпартная сістэма ў СССР

1951 год. Памёр Альберт Паўловіч (1875–1951).

Беларускі паэт-гумарыст, драматург, перакладчык і мастак. Найбольш значная постаць беларускай гумарыстыкі пачатку XX стагоддзя.

У яго доме ў Мінску бывалі Б. Эпімах-Шыпіла, Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Цішка Гартны, Змітрок Бядуля, М.Багдановіч і іншыя.

Вышываў ваўнянымі ніткамі вялікія дываны з адлюстраваньнем розных краявідаў, два з якіх дэманстраваліся на мастацкай выставе ў 1914 годзе.

Калекцыянер манет, пёраў, паштовак з пейзажамі, марак.

Друкавацца пачаў у «Нашай Ніве». Аўтар 175 гумарыстычных, 120 лірычных вершаў.

Перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і іншых.

Распрацоўшчык беларуска-польскага слоўніка.

Аўтар шматлікіх копіяў карцін Левітана, Шышкіна і іншых расійскіх мастакоў.

Альберт Паўловіч

1969 год. 70-гадовая Голда Мэір уступае на пасаду прэм’ер-міністра Ізраілю. 

Першая і адзіная жанчына – прэм’ер-міністр Ізраіля, трэцяя ў свеце, 4-ты прэм’ер-міністр Ізраіля (1969-1974).

Голда Мэір (Мабовіч, 1898-1978) нарадзілася ў Кіеве ў сям’і выхадцаў з Пінска Мабовічаў. З канца 1920-х па 1948 год – дзеяч сацыялістычнага сіянізму, функцыянер Гістадрута і Габрэйскага агенцтва, член Нацыянальнай рады. Адна з заснавальнікаў Дзяржавы Ізраіль. Працавала паслом Ізраіля ў СССР (1948–1949), міністрам працы і сацыяльнай абароны, міністрам замежных спраў, міністрам унутраных спраў Ізраіля.

У 1903-1906 гадах выхоўвалася ў дзеда з бабай у Пінску, потым з бацькамі выехала ў ЗША.

Голда Мэір

1991 год. У СССР адбыўся першы і апошні за ўсю гісторыю яго існавання рэферэндум.

Было вынесена толькі адно пытанне: «Ці лічыце Вы неабходным захаванне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як абноўленай федэрацыі раўнапраўных суверэнных рэспублік, у якой будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека любой нацыянальнасці ?».

Адмовіліся праводзіць рэферэндум 6 з 15 рэспублік: Латвійская, Літоўская, Эстонская, Малдаўская, Армянская і Грузінская ССР.

З 185,6 мільёна галасуючых грамадзян СССР у рэферэндуме прынялі ўдзел 148,5 мільёна, або 79,5%. З іх 113,5 мільёна, або 76,43%, выказаліся за захаванне СССР, але фактычна меркаванне ўдзельнікаў рэферэндуму ўжо нічога не вырашала, тым больш, што рэферэндум насіў “апытальны і рэкамендацыйны характар”.

рэферэндум СССР

The post Дзень у гісторыі. 17 сакавіка. Нашэсце мышэй. Скончана «Хроніка Магілёва» appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ураджэнца Мсціслава асудзілі за “экстрэмізм” https://mogilev.media/uradzhjenca-mscislava-asudzili-za-jekstrjemizm/ Mon, 16 Mar 2026 14:40:36 +0000 https://mogilev.media/?p=134806 Кандыдат хімічных навук родам з Мсціслава Вадзім Мікуліч прызнаны вінаватым у “садзейнічанні экстрэмізму”. Як піша “Наша Ніва”, асуджанаму да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу 38 гадоў. Ён, як менеджар і даследчык, здаўна працаваў тэме складаных аптычных матэрыялаў. Пасля Мсціслава, Мікуліч паехаў у Мінск, дзе ў 2010 годзе скончыў хімічны факультэт БДУ. […]

The post Ураджэнца Мсціслава асудзілі за “экстрэмізм” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Кандыдат хімічных навук родам з Мсціслава Вадзім Мікуліч прызнаны вінаватым у “садзейнічанні экстрэмізму”.

Як піша “Наша Ніва”, асуджанаму да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу 38 гадоў. Ён, як менеджар і даследчык, здаўна працаваў тэме складаных аптычных матэрыялаў.

Пасля Мсціслава, Мікуліч паехаў у Мінск, дзе ў 2010 годзе скончыў хімічны факультэт БДУ. Пасля ён паступіў у магістратуру, а потым у аспірантуру Інстытута хіміі новых матэрыялаў Акадэміі навук. У 2016 годзе малады навуковец паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па фізічнай хіміі, якая была прысвечана тонкаплёначным матэрыялам для аптычных прылад.

Доўгі час вучоны працаваў у Акадэміі навук: спачатку малодшым, а потым і проста навуковым супрацоўнікам. Там ён займаўся арганічным сінтэзам і стварэннем палімераў.

У 2018 годзе Вадзім перайшоў у ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» – кампанію, якая спецыялізуецца на вытворчасці галаграм і ахоўных знакаў для дакументаў. Там ён з часам заняў пасаду начальніка аддзела па навуцы і інавацыйнай дзейнасці.

Па-за працай і навукай Вадзім заўзяты рыбак. У тэматычных суполках ён дзяліўся ўласным досведам лоўлі на фідар, абмяркоўваў выбар вудаў, лёскі і прыкорму на ліня ці амура. Вадзім даваў карысныя парады пачаткоўцам і ўвогуле шмат пісаў пра сваё хобі.

Выданне сцвярджае, што яго справа ёсць часткай вялікай справы Беларускага Гаюна. Гэта маніторынгавы канал, куды жыхары Беларусі паведамлялі аб перасоўванні расійскіх войск, якія ішлі ваяваць супраць Украіны.

Фотаздымак са старонкі Вадзіма Мікуліча “Укантакце”

The post Ураджэнца Мсціслава асудзілі за “экстрэмізм” appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёве крытыкуюць беларускую медыцыну https://mogilev.media/u-magiljove-krytykujuc-belaruskuju-medycynu/ Mon, 16 Mar 2026 12:44:10 +0000 https://mogilev.media/?p=134801 Незадаволенасць аснашчэннем устаноў аховы здароўя на Магілёўшчыне вылілася ў тэлеграм-канал “Вячэрняга Магілёва”. “Наша медыцына патрабуе значнай перабудовы, асабліва ў сельскай мясцовасці, раённых цэнтрах. Па ўсіх пытаннях: памяшканні, абсталяванне, лекі, спецыялісты. На жаль, пакуль усё зводзіцца да скарачэння і знішчэння” – напісаў магілёвец Аляксей Таранаў. Паводле яго, усё пачалося з “аптымізацыі” яшчэ савецкай медыцыны. “Прыйшлі тады […]

The post У Магілёве крытыкуюць беларускую медыцыну appeared first on Магілёў.media.

]]>
Незадаволенасць аснашчэннем устаноў аховы здароўя на Магілёўшчыне вылілася ў тэлеграм-канал “Вячэрняга Магілёва”.

“Наша медыцына патрабуе значнай перабудовы, асабліва ў сельскай мясцовасці, раённых цэнтрах. Па ўсіх пытаннях: памяшканні, абсталяванне, лекі, спецыялісты. На жаль, пакуль усё зводзіцца да скарачэння і знішчэння” – напісаў магілёвец Аляксей Таранаў.

Паводле яго, усё пачалося з “аптымізацыі” яшчэ савецкай медыцыны. “Прыйшлі тады да кіраўніцтва новыя начальнікі і вырашылі, што яны самыя пісьменныя, самыя разумныя, самыя дасведчаныя спецыялісты. І панеслі ерась або па-навуковаму “аптымізацыю”. І давяла яна да таго, што маем” – са скрухай кажа чытач тэлеграм-канала.

Ён распавёў, што ў нейкай магілёўскай паліклініцы ў хірурга не знайшлося нашатырнага спірту і “бегалі шукалі па ўсім паверсе”. Што ж тады казаць аб аддаленых паліклініках?

“Машыны хуткай дапамогі – дапатопныя “буханкі”, у якой здароваму чалавеку ад трасяніны складана ехаць, што ўжо казаць пра хворага. Але хаця б такія працавалі! А без медыцынскіх работнікаў на перыферыі вельмі цяжка. Пусцеюць вёскі і пасёлкі, усе імкнуцца ў гарады, дзе цывілізацыя і надзея – у выпадку нядужання акажуць дапамогу” – спадзяецца чытач.

Адзначым, што газета “Вячэрні Магілёў” ад кастрычніка 2025 года перастала выходзіць ў друкаванай версіі. У гэты момант не працуе яе сайт, але ад леташняга кастрычніка даволі рэгулярна абнаўляецца тэлеграм-канал. На момант напісання артыкула ў ім было 186 падпісчыкаў.

Фотаздымак: euroradio.fm

The post У Магілёве крытыкуюць беларускую медыцыну appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пракуратура на Магілёўшчыне ўсё актыўней улязае ў выхаванне дзяцей https://mogilev.media/prakuratura-na-magiljo-shchyne-sjo-akty-nej-uljazae-vyhavanne-dzjacej/ Mon, 16 Mar 2026 09:08:38 +0000 https://mogilev.media/?p=134796 Рэдкі ранішнік ці свята ў дзіцячым садку ў Магілёўскай вобласці цяпер абыходзіцца без прысутнасці пракурораў. Дзіцячы садок №18 правёў мерапрыемства прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На ім дзецям не распавядалі пра тыя змены ў Асноўным законе краіны, якія дазволілі адной і той жа асобе без якіх-кольвечы абмежаванняў займаць галоўную пасаду ў дзяржаве дзесяцігоддзямі. Таксама нічога […]

The post Пракуратура на Магілёўшчыне ўсё актыўней улязае ў выхаванне дзяцей appeared first on Магілёў.media.

]]>
Рэдкі ранішнік ці свята ў дзіцячым садку ў Магілёўскай вобласці цяпер абыходзіцца без прысутнасці пракурораў.

Дзіцячы садок №18 правёў мерапрыемства прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На ім дзецям не распавядалі пра тыя змены ў Асноўным законе краіны, якія дазволілі адной і той жа асобе без якіх-кольвечы абмежаванняў займаць галоўную пасаду ў дзяржаве дзесяцігоддзямі. Таксама нічога не сказалі пра тое, што раней Беларусь імкнулася быць нейтральнай і без’ядзернай, а цяпер, насуперак той жа Канстытуцыі, з яе тэрыторыі ўрываліся войскі на тэрыторыю суседняй мірнай краіны. 

Затое на святкаванні прысутнічала старшы памочнік пракурора Магілёва Кацярына Зубрыновіч. Зразумела, прысутнічала не ў цывільным адзенні, а як належыць пракурору пры выкананні службовых абавязкаў – ва ўніформе з пагонамі. Па меркаванні гарадской пракуратуры, якая і ініцыянавала гэтае мерапрымства, такая прысутнасць яшчэ больш натхняе дзяцей любіць Беларусь і быць лаяльным грамадзянінам. 

Праўда, нешта падказвае, што ад такога вобразу Беларусі ў пагонах, ад якога смярдзіць казёншчынай, нараджаецца не любоў і нават не нянавісць, а звычайная агіда. Можа гэта, насамрэч, і ёсць галоўная мэта, якую паставілі перад сабой ініцыятары мерапрымства ў дзіцячым садку пад наглядам пракурора.

Нагадаем, што днямі ў чэрыкаўскім дзіцячым садку №1 напярэдадні Дня Канстытуцыі прайшло мерапрыемства «Пісьмо пра Беларусь». На яго запрасілі памочніцу пракурора Чэрыкаўскага раёна Таццяну Аўчыннікаву. Менавіта перад ёй выхаванцы старэйшых груп дэманстравалі засвоеныя «ўрокі патрыятызму».

Фотаздымак: ТГ Генеральнай пракуратуры РБ

The post Пракуратура на Магілёўшчыне ўсё актыўней улязае ў выхаванне дзяцей appeared first on Магілёў.media.

]]>
Быхаўская арыфметыка: як раёнка лічыць польскія мільярды на плот ад Лукашэнкі https://mogilev.media/byha-skaja-aryfmetyka-jak-rajonka-lichyc-polskija-miljardy-na-plot-ad-lukashjenki/ Mon, 16 Mar 2026 08:17:11 +0000 https://mogilev.media/?p=134791 Пакуль у Польшчы будуюць умацаванні на мяжы з Беларуссю, у Быхаве, мяркуючы па ўсім, заняты куды больш важнай справай – уважліва падлічваюць, колькі грошай палякі трацяць на тое, каб трымацца далей ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Мясцовая раённая газета, здаецца, вырашыла выступіць у ролі бухгалтэрыі Варшавы: пералічыць усе равы, бункеры і кіламетры калючага дроту і з […]

The post Быхаўская арыфметыка: як раёнка лічыць польскія мільярды на плот ад Лукашэнкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пакуль у Польшчы будуюць умацаванні на мяжы з Беларуссю, у Быхаве, мяркуючы па ўсім, заняты куды больш важнай справай – уважліва падлічваюць, колькі грошай палякі трацяць на тое, каб трымацца далей ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Мясцовая раённая газета, здаецца, вырашыла выступіць у ролі бухгалтэрыі Варшавы: пералічыць усе равы, бункеры і кіламетры калючага дроту і з шчырым абурэннем паведаміць чытачам, што на ўсё гэта сыходзяць мільярды.

Карціна, якую малюе раёнка, простая і кранальная: палякі нібыта «закапваюць грошы ў зямлю», будуючы ўмацаванні на мяжы. Праўда, у гэтай арыфметыцы чамусьці забываюць адну маленькую дэталь. Канцэпцыя «Еўропы без межаў» ніколі не распаўсюджвалася на краіны, якія дапамагаюць Расіі весці вайну супраць Украіны. А Беларусь сёння, на жаль, менавіта такая краіна-саагрэсар, і чакаць ад рэжыму Лукашэнкі можна чаго заўгодна.

Таму нядзіўна, што Польшча аддае перавагу ўмацаванню мяжы. Дзіўна хутчэй іншае – здзіўленне быхаўскіх прапагандыстаў. З такім жа поспехам можна здзіўляцца, чаму суседзі зачыняюць дзверы, калі ў доме насупраць пасялілася кампанія людзей з сумніўнай рэпутацыяй.

Асабліва камічна ўсё гэта гучыць з Быхава. Раён, які даўно лічыцца адным з самых карумпаваных у Магілёўскай вобласці, раптам перажывае за тое, як менавіта Польшча распараджаецца сваімі грашыма.

Можна падумаць, што калі б польскія мільярды выпадкова апынуліся тут, яны імгненна ператварыліся б у адрэстаўраваны Быхаўскі замак, а не былі б, як заўсёды, скрадзены.

Таму Польшча і будуе свой «Усходні шчыт». Магчыма, гэта дорага. Магчыма, месцамі нават выглядае як вяртанне да сярэднявечча. Але ў Варшаве, прынамсі, аддаюць перавагу траціць грошы на бяспеку, а не на артыкулы пра тое, як няправільна іншыя распараджаюцца сваімі мільярдамі.

А калі ўжо казаць пра тое, ад чаго сапраўды варта было б адгарадзіцца, то для Быхаўскага раёна калючага дроту было б відавочна недастаткова. Тут больш падышла б кітайская сцяна. Каб не бачыць таго, як раённая прэса лічыць чужыя грошы, ігнаруючы ўласную ўбогую рэальнасць.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post Быхаўская арыфметыка: як раёнка лічыць польскія мільярды на плот ад Лукашэнкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзень у гісторыі. 16 сакавіка. Катэхізіс Буднага https://mogilev.media/dzen-u-gistoryi-16-sakavika-katjehizis-budnaga/ Mon, 16 Mar 2026 07:16:30 +0000 https://mogilev.media/?p=134778 1562 год. Беларускі асветнік Сымон Будны (1530-1593) у Нясвіжы надрукаваў свой “Катэхізіс”. Яго Катэхізіс перавыдаваўся 2 разы: у Стакгольме (1628), у Мінску (2005). Да 2005 года бібліятэкі Беларусі не мелі ніводнага асобніка гэтай кнігі, а пазнаёміцца з ёй маглі толькі даследчыкі, у аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальная бібліятэкі і толькі з ксеракопіяй. С. Будны – філосаф […]

The post Дзень у гісторыі. 16 сакавіка. Катэхізіс Буднага appeared first on Магілёў.media.

]]>
1562 год. Беларускі асветнік Сымон Будны (1530-1593) у Нясвіжы надрукаваў свой “Катэхізіс”.

Яго Катэхізіс перавыдаваўся 2 разы: у Стакгольме (1628), у Мінску (2005). Да 2005 года бібліятэкі Беларусі не мелі ніводнага асобніка гэтай кнігі, а пазнаёміцца з ёй маглі толькі даследчыкі, у аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальная бібліятэкі і толькі з ксеракопіяй.

С. Будны – філосаф і гісторык, актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі, прыхільнік кальвінізму, антытрынітарызму. Адзін з заснавальнікаў кальвінісцкай друкарні ў Нясвіжы. Акрамя Катэхізісу, выдаў Бібліію, Новы Запавет у перакладзе на старабеларускую і польскую мовы.

Памёр з клятвай, што не ведае ніякага Бога і ніякага Хрыста.

Помнікі асветніку ўсталяваны ў Нясвіжы і ва ўнутраным дворыку БДУ (кампазіцыя «Дыспут: Цяпінскі і Будны»).

Катэхізіс

1757 год. Пад Прапойскам (зараз – Слаўгарад) нарадзіўся Восіп Казлоўскі.

Беларускі, польскі і расійскі кампазітар, арганіст. Класік рускай музыкі даглінкаўскай пары.

Вучыўся ў Варшаўскай капэле пры касцёле Святога Яна. Настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага, Караля Ельскага. Выдавец твораў Агінскага. Аўтар неафіцыйнага гімна Расійскай імперыі паланэза «Гром перамогі, гучы», «інспектар музыкі» імператарскіх тэатраў, фактычны кіраўнік музычнага і тэатральнага жыцця Пецярбурга.

Пасля 1819 года жыў у Прапойску, дзе працаваў кіраўніком хору і аркестра графа Мурамцава.

Аўтар музыкі да спектакля «Дажынкі ў Залессі», «Рэквіема» (на смерць караля С. Панятоўскага), аркестравых і фартэпіянных паланэзаў, песен-рамансаў, меладрам.

Ён наблізіў жанр «трагедыі на музыцы» да оперы. Адзін з пачынальнікаў рускага раманса. Аўтар уверцюр і антрактаў для аркестра, якія падрыхтавалі глебу для рускага праграмнага сімфанізму.

Памёр 11 сакавіка 1831 года.

З ушанаваннем памяці кампазітара на радзіме ўтварылася кур’ёзная сітуацыя: на мемарыяльнай шыльдзе замест яго партрэта размешчана выява яго аднафамільца – дыпламата, паэта, князя Пятра Казлоўскага (1783–1840).

Восіп Казлоўскі

1890 год. Нарадзіўся Саламон Міхоэлс (Воўсі).

Акцёр, рэжысёр, яўрэйскі грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Народны артыст СССР, лаўрэат Сталінскай прэміі. Адзін з арганізатараў і кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра ў Маскве, старшыня Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта (1942-1948).

У 1923 годзе пастановай ЦВК БССР Маскоўскаму яўрэйскаму тэатру  было нададзена званне секцыі Беларускага акадэмічнага тэатра.

Здымаўся ў фільме беларускай кінастудыі «Вяртанне Нейтана Бекера», быў кансультантам фільма «Шукальнікі шчасця», здымаўся ў фільмах расійскіх кінастудый, у тым ліку, «Цырк» (роля гледача ў цырку, які спявае калыханку на ідышы).

Забіты ў Мінску супрацоўнікамі дзяржбяспекі 13 студзеня 1948 года.

У яго гонар адкрыты маскоўскі Міжнародны культурны цэнтр імя Міхоэлса, названыя плошча ў Тэль-Авіве і вуліца ў Даўгаўпілсе, яму прысвечаны фільмы, песні, у тым ліку А. Галіча, раман братоў Вайнераў «Пятля і камень у зялёной траве».

У 1998 годзе была прынята пастанова Савета міністраў Беларусі аб усталяванні мемарыяльнай дошкі С. Міхоэлсу на будынку Рускага драмтэатра імя М. Горкага ў Мінску. Але пастанова не выканана.

Саламон Міхоэлс

1928 год. Застрэлены камуністамі Міхаіл Гурын-Маразоўскі (1891-1928).

Беларускі палітык, журналіст.

Скончыў Пскоўскі настаўніцкі інстытут, настаўнічаў. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, прапаршчык кавалерыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў у Чырвонай Арміі, вучыўся ў Акадэміі Генштаба.

Рэдагаваў газеты «Белорусская деревня» і «Савецкая Беларусь». У 1921 годзе за крытыку Галоўпалітасветы БССР, пазбаўлены права абірацца на кіраўнічыя пасады, засланы на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь для падрыхтоўкі ўзброенага паўстання і далучэння да БССР. Але апынуўшыся на тэрыторыі Польшчы, парваў з кампартыяй і стаў пазбаўляць Кампартыю Заходняй Беларусі ад уплыву бальшавікоў. Пачаў ствараць сваю свабодную нацыянальную партыю, стаў падпольна выдаваць віленскую газету «Чырвоны сцяг».

На “працэсе 56-і” над лідарамі БСРГ даў паказанні супраць Б. Тарашкевіча і С. Рак-Міхайлоўскага.

Сябар, паэт Міхась Чарот лічыў Гурын-Мазароўскага смелым і парывістым дзеячам пачатку 1920-х гадоў і сцвярджаў, што той быў ініцыятарам таго, што ў Беларусі з’явіўся свой першы самалёт.

Застрэлены С. Клінцэвічам і А. Капуцкім пад час правядзення серыі палітычных забойстваў па рашэнні ЦК КПЗБ.

1943 год. Нарадзіўся Леанід Кучко.

Беларускі акцёр.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Працаваў у тэатрах Магілёва, Мінска, Томска, Новасібірска, Бабруйска (1987-2018).

Вядомы гледачу па спектаклях: «Свае людзі – злічымся», «Лес», «Пучына» А. Астроўскага, «Выходзілі бабкі замуж», «Любіш? Не любіш?» Ф. Булякова, «Далей-цішыня» В. Дэльмара, «Добры чалавек з Сычуані» Б. Брэхта, «Страчаны лебедзь» Ю. Сохара, «Лісток на ветры» А. Дзялендзіка, «Прымакі» Я. Купалы, «Нерон» Ю. Сохара) і іншым.

Здымаўся ў расійскіх, беларускіх і сумесных праектах, сярод якіх фільмы і серыялы “Цёмная ноч”, “Чалавек вайны”, “Выклік”, “Дэтэктыўнае агенцтва “Іван ды Мар’я”, “Суд”.

Памёр 15 студзеня 2023 года. Пахаваны на могілках “Усходняе” ў Бабруйску.

Леанід Кучко

1952 год. На востраве Рэюньён у Індыйскім акіяне прайшоў дождж з рэкорднай кольскасцю ападкаў.

За адны суткі (15-16 сакавіка) у мястэчку Кілаос дождж абрынуў на зямлю 1870 мм ападкаў. А за 5 дзён з 13 па 18 сакавіка гэтага года лівень праліў на зямлю 3854 мм, за сем дзён тут выпала 4110 мм ападкаў.

Увогуле, Рэюньён – уладальнік рэкордаў па моцных ліўнях.

28-29 лютага 1964 года тут быў адзначаны самы інтэнсіўны ў свеце 12-гадзінны лівень, калі выпала 1350 мм.

Для прыкладу, месячная норма ападкаў у Беларусі рэдка перавышае 100 мм.

1870 мм

1954 год. У Лондане заснавана Англа-беларускае таварыства.

Грамадская арганізацыя ўтворана членамі Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, дзеячамі беларускай эміграцыі і англійскімі навукоўцамі-беларусістамі для пашырэння ведаў пра Беларусь сярод грамадзян Каралеўства.

Разам з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Ф. Скарыны ў Лондане таварыства з’яўляецца цэнтрам беларускага навукова-культурнага жыцця Вялікабрытаніі. У 1965-1988 гадах выпускала «Часопіс беларускіх даследаванняў», у якім славісты ЗША, Ізраіля, Германіі, Англіі, Польшчы друкавалі артыкулы па гісторыі, палітыцы, культурных праблемах жыцця беларускага народа.

3 1966 года арганізуе штогадовыя курсы лекцый па гісторыі літаратуры і культуры Беларусі. Выдае кнігі беларускіх аўтараў на беларускай і англійскай мовах.

Прэзідэнтамі і Старшынямі Таварыства з’яўляліся вядомыя брытанскія палітыкі, даследчыкі. Зараз арганізацыю ачольвае філолаг-славіст, прафесар, папулярызатар беларускай літаратуры, уладальнік медаля 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Арнольд Мак-Мілін.

Арнольд Мак-Мілін

1964 год. Нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў.

Беларускі дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст, перакладчык. Сябра Беларускага ПЭН-клуба.

Удзельнік Беларускай Майстроўні.

Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і персанальных выстаўках за мяжой і на Беларусі.

Адзін з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 1990-х. Аўтар ідэі і тэкстаў культавага музычнага праекта «Народны альбом» (1997, «альбом года»). Песні на яго вершы выконваюцца гуртамі «Новае Неба», «N.R.M.», «IQ48», Касяй Камоцкай.

Аўтар перакладаў тэкстаў польскіх гуртоў «Brygada Kryzys», «Republika», «Chłopcy z placu broni», «Perfekt», Марка Грэхуты.

У 2006 годзе  абраны «Чалавекам году» па версіі інтэрнэт-парталу «Tuzin.fm».

Памёр 23 студзеня 2018 года.

М. Анемпадыстаў
М. Анемпадыстаў, Л. Вольскі.

1964 год. Нарадзіўся Уладзімір Давыдоўскі.

Беларускі музыкант, літаратар і журналіст.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава і факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з заснавальнікаў беларускага рок-гурта «Мроя», стваральнік гурта «Вялікае Княства». 

Аўтар інфармацыйнага праекта «Сусветная служба Беларускай Маладзёжнай». Удзельнічаў у музычных і кнігавыдавецкіх праектах, тэматычна звязаных з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва», на радыёстанцыях «Беларуская маладзёжная», Радыё «Рацыя», «Радыё Свабода».

Каардынатар парталаў «Вялікае Княства. Навіны» і «Вялікае Княства. Эліта».

Уладзімір Давыдоўскі

2000 год. Памёр ураджэнец в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Павел Пруднікаў (1911-2000).

Беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры. Стрыечны брат паэта Алеся Пруднікава.

У 15 гадоў разам з А. Пруднікавым стаў мясцовым школьным паэтам, дзеткорам, юнкорам, селькорам розных газет. Так, у прыватнасці, калі быў знойдзены скарб старажытных манет у роднай вёсцы, напісаў рэпартаж у «Беларускаю вёску».

Працаваў на будаўніцтве шаўковай фабрыкі ў Магілёве, ў БелТА.

Рэпрэсаваны ў 1937 годзе. Некалькі месяцаў утрымліваўся ў ленінградскіх «Крыжах», потым да 1945 года быў у сібірскай ссылцы.

Вярнуўся да паўнацэннай літаратурнай дзейнасці толькі ў 1959 годзе і гэтую падзею  разглядаў як сваё другое нараджэнне.

Аўтар зборнікаў вершаў, выбраных твораў, кнігі для дзяцей «Заранка», кніг успамінаў аб беларускіх літаратарах, пачынаючы са Зм. Жылуновіча (Цішкі Гартнага) і канчаючы Іванам Мележам, у тым ліку якія загінулі на вайне ці падчас вялікага тэрору ў СССР, твораў на тэму сталінскіх рэпрэсій.

У Клімавіцкім і Браслаўскім краязнаўчых музеях працуюць экспазіцыі, прысвечаныя пісьменніку.

Павел Пруднікаў

2022 год. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) прагаласавала за выключэнне Расійскай Федэрацыі з Савета Еўропы за ваенную агрэсію супраць Украіны.

Галасавала 216 дэпутатаў Парламенцкай асамблеі і ніводны дэпутат не прагаласаваў супраць.

У ПАСЕ лічаць, што вайна Расіі супраць Украіны вядзецца з лютага 2014 года, а 24 лютага 2022 года пачалася актыўная фаза.

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы

The post Дзень у гісторыі. 16 сакавіка. Катэхізіс Буднага appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўцы ў эміграцыі: куды едуць, што шукаюць https://mogilev.media/magiljo-cy-jemigracyi-kudy-educ-shto-shukajuc/ Sun, 15 Mar 2026 14:29:18 +0000 https://mogilev.media/?p=134756 Магілёўцы таксама ўдзельнічаюць у вялікім зыходзе народа з Беларусі, якога так доўга і настойліва дамагаўся Лукашэнка. Што шукаюць па-за межамі “беларускага раю” магілёўцы? Пасля выбараў 2020 года Беларусь перажывае найбуйнейшы зыход насельніцтва ў сваёй гісторыі. Паводле ацэнак даследчыкаў Цэнтра новых ідэй, краіну пакінулі ад 500 да 600 тысяч чалавек. Нават намеснік міністра ўнутраных спраў Карпенкаў […]

The post Магілёўцы ў эміграцыі: куды едуць, што шукаюць appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўцы таксама ўдзельнічаюць у вялікім зыходзе народа з Беларусі, якога так доўга і настойліва дамагаўся Лукашэнка. Што шукаюць па-за межамі “беларускага раю” магілёўцы?

Пасля выбараў 2020 года Беларусь перажывае найбуйнейшы зыход насельніцтва ў сваёй гісторыі. Паводле ацэнак даследчыкаў Цэнтра новых ідэй, краіну пакінулі ад 500 да 600 тысяч чалавек. Нават намеснік міністра ўнутраных спраў Карпенкаў прызнаў лічбу ў 350 тысяч – і гэта з вуснаў чалавека, які не зацікаўлены яе завышаць.

Магілёўская вобласць – прыкладна дзясятая частка насельніцтва Беларусі. Простая арыфметыка дае ад 35 да 60 тысяч магілёўцаў за мяжой. Гэта супастаўна з насельніцтвам Крычава, Асіповіч і Горак разам узятых.

Куды едуць

Галоўны напрамак – Польшча. Да пачатку 2024 года там асела не менш за 130 тысяч беларусаў – у восем разоў больш, чым да 2020 года. Многія жывуць у Варшаве, Беластоку, Гданьску.

Прычым Беласток – асаблівы выпадак: невялікі горад каля мяжы, дзе беларуская мова на вуліцы ўжо даўно нікога не здзіўляе.

Другім па папулярнасці напрамкам стала Літва – каля 63 тысяч чалавек. Германія прыняла 6-8 тысяч беларусаў, Ізраіль – больш за 3,6 тысячы, Грузія – каля 10-11 тысяч. Частка з’ехала ў Расію, хаця дакладных дадзеных няма.

Хто з’язджаў

Першая хваля – 2020-2021 гады: у асноўным актывісты, журналісты, тыя, хто выходзіў на вуліцы і трапіў пад пераслед. Другая – пасля лютага 2022 года: айцішнікі, прадпрымальнікі, маладыя сем’і, якія проста не захацелі жыць у краіне, уцягнутай у вайну на баку агрэсара.

З’ехалі ўрачы, настаўнікі, інжынеры. Людзі, якія будавалі нармальнае жыццё ў Магілёве гадамі. І горад гэта адчувае – апусцелыя кватэры, закрытыя кавярні, знаёмыя твары, якіх больш няма.

Тыя, каго выціснулі

Асобная гісторыя – людзі, якія не планавалі з’язджаць. Журналісты, рэдактары, актывісты, юрысты. Тыя, хто проста рабіў сваю працу гадамі, часам дзесяцігоддзямі. Да 2020 года яны жылі ў Магілёве, плацілі падаткі, вадзілі дзяцей у школу. Потым дзяржава абвясціла іх ворагамі.

Незалежныя выданні адно за адным атрымлівалі статус «экстрэмісцкіх». Гэта азначала: чытаць – ужо злачынства, працаваць там – тым больш. Ператрусы. Допыты ў КДБ. Крымінальныя справы за словы, апублікаваныя год, тры гады або дзесяць гадоў таму. Закону надавалі зваротную сілу. Для такіх людзей эміграцыя была не выбарам – гэта быў спосаб застацца на волі. Сярод іх – і заснавальнікі нашага выдання.

Сёння ў Магілёве не засталося ніводнага незалежнага выдання. Ніводнага. Горад з шматвяковай гісторыяй, з універсітэтамі і заводамі, з дзясяткамі тысяч думаючых людзей – цалкам адрэзаны ад незалежнай журналістыкі. Тыя, хто пісаў пра горад сумленна, пішуць пра яго цяпер з Варшавы, Вільнюса, Беластока.

Свае сярод чужых

У Беластоку магілёўцаў няшмат. Але калі сустракаеш земляка – таго, хто разумее, што такое Дубравенка – гэта асобная радасць. Сустрэнеш чалавека з Бабруйска, Клічава, Асіповічаў – таксама свята. Свой.

Трымаюцца разам. Стэлефаноўваюцца. Дапамагаюць адзін аднаму разабрацца ў польскіх дакументах, знайсці ўрача, уладкаваць дзіця ў школу. Дыяспара – гэта не гучнае слова. Гэта проста людзі, якім ёсць пра што пагаварыць.

Большасць не плануе вяртацца – прынамсі пакуль. Але мара ёсць амаль у кожнага. Простая і канкрэтная: сесці на васьмёрку і даехаць, нарэшце, не да вуліцы Ліпавай, а да праспекта Шміта.

Мы хочам расказваць гэтыя гісторыі. Калі вы магілёвец у эміграцыі і гатовы падзяліцца сваёй – пішыце на newtvmogilev@gmail.com.

Імя і дэталі, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, мы не публікуем. Досвед канспірацыі ёсць.

Фота з адкрытых крыніц.

The post Магілёўцы ў эміграцыі: куды едуць, што шукаюць appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прадукты са шматмесячнай пратэрміноўкай прадавалі на Хоцімшчыне https://mogilev.media/pradukty-sa-shmatmesjachnaj-pratjermino-kaj-pradavali-na-hocimshchyne/ Sun, 15 Mar 2026 12:31:13 +0000 https://mogilev.media/?p=134751 Дзяржкантроль знайшоў у сельскіх магазінах Хоцімскага раёна пратэрмінаваныя прадукты харчавання, у якіх тэрмін прыдатнасці скончыўся больш за сто дзён таму. Маніторынг гандлёвых аб’ектаў правёў абласны Камітэт дзяржаўнага кантролю. Правяраючыя наведалі пяць сельскіх магазінаў, дзе, як аказалася, амаль у кожным былі сур’ёзныя парушэнні. Так, у чатырох з пяці правераных гандлёвых кропак на паліцах знаходзіліся тавары з […]

The post Прадукты са шматмесячнай пратэрміноўкай прадавалі на Хоцімшчыне appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзяржкантроль знайшоў у сельскіх магазінах Хоцімскага раёна пратэрмінаваныя прадукты харчавання, у якіх тэрмін прыдатнасці скончыўся больш за сто дзён таму.

Маніторынг гандлёвых аб’ектаў правёў абласны Камітэт дзяржаўнага кантролю. Правяраючыя наведалі пяць сельскіх магазінаў, дзе, як аказалася, амаль у кожным былі сур’ёзныя парушэнні.

Так, у чатырох з пяці правераных гандлёвых кропак на паліцах знаходзіліся тавары з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці. У адным з магазінаў інспектары налічылі адразу 27 найменняў такіх прадуктаў. Пры гэтым асобныя з іх былі пратэрмінаваныя больш як на сто дзён. Усю небяспечную прадукцыю адразу ж знялі з продажу.

Падчас маніторынгу кантралёры выявілі і іншыя праблемы ў раённым гандлі. У трох правераных магазінах не выконваўся абавязковы пералік тавараў, якія павінны пастаянна быць у наяўнасці. У адным гандлёвым аб’екце такі пералік увогуле адсутнічаў.

Акрамя таго, у некаторых крамах не захоўваліся належныя тэмпературныя ўмовы для прадуктаў. Частка тавараў прадавалася без цэннікаў або без неабходнай інфармацыі для пакупнікоў, у тым ліку звестак пра вытворцу і дату вырабу.

Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, пасля выдадзенага прадпісання ўладальнікі і работнікі гандлёвых аб’ектаў павінны былі неадкладна прыняць меры, каб ліквідаваць выяўленыя парушэнні.

Фотаздымак: Камітэт дзяржкантроля Беларусі

The post Прадукты са шматмесячнай пратэрміноўкай прадавалі на Хоцімшчыне appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Магілёўшчыне самы нізкі сярэдні заробак у Беларусі https://mogilev.media/na-magiljo-shchyne-samy-nizki-sjarjedni-zarobak-u-belarusi/ Sun, 15 Mar 2026 09:08:03 +0000 https://mogilev.media/?p=134746 Па выніках студзеня 2026 года ў Магілёўскай вобласці быў самы меншы сярэдні заробак, сведчаць даныя Белстату. Паводле дзяржаўных статыстаў, сярэдні заробак ў Беларусі за першы месяц 2026 года дасягнуў узроўню 2 757,1 руб. Найбольш у сярэднім зараблялі ў Мінску – на тысячу больш, чым па краіне – 3 747,8 руб.  Рэгіёнам з найменшым сярэднім заробкам […]

The post На Магілёўшчыне самы нізкі сярэдні заробак у Беларусі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Па выніках студзеня 2026 года ў Магілёўскай вобласці быў самы меншы сярэдні заробак, сведчаць даныя Белстату.

Паводле дзяржаўных статыстаў, сярэдні заробак ў Беларусі за першы месяц 2026 года дасягнуў узроўню 2 757,1 руб. Найбольш у сярэднім зараблялі ў Мінску – на тысячу больш, чым па краіне – 3 747,8 руб. 

Рэгіёнам з найменшым сярэднім заробкам з’яўляецца Магілёўская вобласць. Тут гэты паказчык значна ніжэйшы за сярэднерэспубліканскі – 2 271,9 руб. 

У межах Магілёўшчыны больш за ўсё ў сярэднім зарабляюць у Магілёўскім раёне ( 2 621,3 руб.), Магілёве (2 472,1 руб.) і Асіповіцкім раёне (2 285,1 руб.).

А самая нізкая сярэдняя зарплата ў Мсціслаўскім раёне (1 861,5 руб.), Краснапольскім (1 898,1 руб.) і Слаўгарадскім (1 917 руб.).

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post На Магілёўшчыне самы нізкі сярэдні заробак у Беларусі appeared first on Магілёў.media.

]]>