Политика и общество - Новости общественной и политической жизни Могилева https://mogilev.media/category/politics/ Новости Могилёва и области Tue, 03 Feb 2026 15:31:39 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Политика и общество - Новости общественной и политической жизни Могилева https://mogilev.media/category/politics/ 32 32 У Круглым рыхтуюцца даць бой “беглым” у 2030 годзе https://mogilev.media/u-kruglym-ryhtujucca-dac-boj-beglym-u-2030-godze/ Tue, 03 Feb 2026 18:29:39 +0000 https://mogilev.media/?p=132970 У Круглым трывожна – улады пачалі рыхтаваць насельніцтва да “прэзідэнцкіх выбараў” 2030 года. Да 2030 года, як сцвярджаюць мясцовыя эксперты, яшчэ прорва часу. Але ў Круглым ужо чуваць глухі гул трывожных барабанаў: “беглыя” пачалі падрыхтоўку да “прэзідэнцкіх выбараў” загадзя. Відаць, настолькі загадзя, што гэтую падрыхтоўку пакуль, акрамя былога “беглага” Рамана Пратасевіча, ніхто не бачыў, але […]

The post У Круглым рыхтуюцца даць бой “беглым” у 2030 годзе appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Круглым трывожна – улады пачалі рыхтаваць насельніцтва да “прэзідэнцкіх выбараў” 2030 года.

Да 2030 года, як сцвярджаюць мясцовыя эксперты, яшчэ прорва часу. Але ў Круглым ужо чуваць глухі гул трывожных барабанаў: “беглыя” пачалі падрыхтоўку да “прэзідэнцкіх выбараў” загадзя. Відаць, настолькі загадзя, што гэтую падрыхтоўку пакуль, акрамя былога “беглага” Рамана Пратасевіча, ніхто не бачыў, але ў Круглым яе адчуваюць. І настолькі моцна адчуваюць, што нават забыліся пра чарговую элегантную перамогу ў нядаўна прайшоўшым 2025 годзе. Магчыма таму, што падзеі 2020-га мацней запалі ў памяць, чым леташнія дурыбары.

Сілавы сцэнарый 2020-га, як нагадваюць у Круглым, не спрацаваў. Праўда, аднак, у тым, што якраз спрацаваў – пратэсты былі задушаныя сіламі “красаўцаў”, якіх натхняў той самы з сінімі пальцамі і аўтаматам без ражка. У гэтым, пэўна, і была сіла і воля “нашага Главы дзяржавы – Аляксандра Лукашэнкі”, як адзначаецца ў круглянскім тэксце. 

Расслабляцца круглянцам нельга, бо разлічваць, што “змагары” ціхенька прасядзяць пад плінтусамі аж да 2030-га, – гэта, як лічаць у Круглым, недапушчальная раскоша. 

Таму заклік просты і гучны: не далі разваліць краіну ў 2020-м – не дамо і ў 2030-м. А значыць, рыхтавацца не даць разваліць краіну трэба ўжо сёння, каб за чатыры гады паспець.

Фотаздымак: БелТА

The post У Круглым рыхтуюцца даць бой “беглым” у 2030 годзе appeared first on Магілёў.media.

]]>
У магілёўскага актывіста Анатоля Фёдарава здарыўся інсульт у прамым эфіры https://mogilev.media/u-magiljo-skaga-aktyvista-anatolja-fjodarava-zdary-sja-insult-u-pramym-jefiry/ Tue, 03 Feb 2026 08:39:28 +0000 https://mogilev.media/?p=132922 Былому кіраўніку магілёўскай арганізацыі БНФ стала дрэнна на стрыме ў Сяргея Пятрухіна, а ўвечары ён трапіў у бальніцу з інсультам. З адным з самых даўніх членаў партыі БНФ Анатолем Фёдаравым здарылася бяда. Праблемы пачаліся ў Анатоля Фёдаравіча ў прамым эфіры на стрыме ў блогера Сяргея Пятрухіна. Гледачы заўважылі, што 72-гадоваму Фёдараву цяжка гаварыць. Адразу пасля […]

The post У магілёўскага актывіста Анатоля Фёдарава здарыўся інсульт у прамым эфіры appeared first on Магілёў.media.

]]>
Былому кіраўніку магілёўскай арганізацыі БНФ стала дрэнна на стрыме ў Сяргея Пятрухіна, а ўвечары ён трапіў у бальніцу з інсультам.

З адным з самых даўніх членаў партыі БНФ Анатолем Фёдаравым здарылася бяда.

Праблемы пачаліся ў Анатоля Фёдаравіча ў прамым эфіры на стрыме ў блогера Сяргея Пятрухіна.

Гледачы заўважылі, што 72-гадоваму Фёдараву цяжка гаварыць. Адразу пасля стрыму актывіста забрала хуткая дапамога.

Анатоль Фёдаравіч удзельнічаў у дысідэнцкім руху яшчэ ў часы СССР, узначальваў магілёўскую арганізацыю партыі БНФ «Адраджэнне», прымаў актыўны ўдзел у масавых пратэстах 2020 года, за што падвяргаўся адміністрацыйным арыштам.

Знаходзячыся ў эміграцыі, Фёдараў рэзка крытыкаваў Офіс Святланы Ціханоўскай.

На дадзены момант вядома, што Анатоль Фёдаравіч можа гаварыць, але ў яго наперадзе доўгая рэабілітацыя.

Фота: “Еўрарадыё”.

The post У магілёўскага актывіста Анатоля Фёдарава здарыўся інсульт у прамым эфіры appeared first on Магілёў.media.

]]>
У палітвязня бабруйскай калоніі з’явіўся сімвалічны хросны з Германіі https://mogilev.media/u-palitvjaznja-babrujskaj-kalonii-z-javi-sja-simvalichny-hrosny-z-germanii/ Mon, 02 Feb 2026 15:37:03 +0000 https://mogilev.media/?p=132898 У межах кампаніі #WeStandBYyou сябар Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Енс Берэнс узяў сімвалічнае шэфства над палітвязнем бабруйскай калоніі Сяргеем Ботвічам. “Выступаць за свабоду выказвання меркаванняў у Беларусі па-ранейшаму вельмі рызыкоўна. Любы, хто ўцягнуты ў грамадзянскую супольнасць, рызыкуе стаць мішэнню беларускіх сілавых органаў. Нярэдка такая ўцягнутасць заканчваецца ў судзе. Гэта адбылося з Сяргеем Ботвічам, што адміністраваў чат, […]

The post У палітвязня бабруйскай калоніі з’явіўся сімвалічны хросны з Германіі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У межах кампаніі #WeStandBYyou сябар Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Енс Берэнс узяў сімвалічнае шэфства над палітвязнем бабруйскай калоніі Сяргеем Ботвічам.

“Выступаць за свабоду выказвання меркаванняў у Беларусі па-ранейшаму вельмі рызыкоўна. Любы, хто ўцягнуты ў грамадзянскую супольнасць, рызыкуе стаць мішэнню беларускіх сілавых органаў. Нярэдка такая ўцягнутасць заканчваецца ў судзе. Гэта адбылося з Сяргеем Ботвічам, што адміністраваў чат, які заклікаў да ўдзелу ў дэманстрацыях. Сяргей быў арыштаваны два гады таму і асуджаны да пяці гадоў турэмнага зняволення за “арганізацыю масавых беспарадкаў”. Прысуд заснаваны выключна на палітычных матывах ды парушае правы чалавека. Таму я заклікаю беларускі ўрад вызваліць Сяргея Ботвіча і ўсіх палітычных зняволеных”, – цытуе Праваабарончы цэнтр “Вясна” дэпутата нямецкага Бундэстага Енса Берэнса.

Сяргей Ботвіч працаваў піцаёлай ў адзной з гарадзенскіх піцэрый. Яго затрымалі напачатку студзеня 2023 года і змясцілі ў СІЗА. Тады ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, з’явіўся ролік з затрыманнем супрацоўнікамі ГУБАЗ і АМОН жыхара Гародні, які нібы адміністраваў дваровыя чаты, сярод якіх “Гродно Центр 97%”; удзельнічаў у пратэстных мітынгах і заклікаў іншых удзельнічаць у іх, а таксама прымяняць гвалт у дачыненні да міліцыянтаў, даслоўна, “паліць аўтазакі”.

Сяргей у судзе сваю віну прызнаў часткова. Пасля знаходжання ў Гарадзенскай турме №1 быў пераведзены ў Бабруйскую калонію №2.

Фотаздымак з сацыяльных сетак

The post У палітвязня бабруйскай калоніі з’явіўся сімвалічны хросны з Германіі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сталі вядомыя падрабязнасці паказнога палітычнага суда ў Магілёве https://mogilev.media/stali-vjadomyja-padrabjaznasci-pakaznoga-palitychnaga-suda-magiljove/ Fri, 30 Jan 2026 15:42:15 +0000 https://mogilev.media/?p=132781 Прычынай палітычнай расправы над 45-гадовым магілёўцам сталі два лайкі ў інтэрнэце пад негатыўнай ацэнкай дзейнасці Лукашэнкі. Mogilev.media раней паведамллі, што за нібыта паклёп на беларускага дыктатара ў судзе Ленінскага раёна Магілёва судзілі дарослага мужчыну. Як высветліў Mayday, першая частка яго “злачынства” была ў тым, што ён паставіў лайк пад пастом, які, па меркаванні пракуратуры, змяшчаў […]

The post Сталі вядомыя падрабязнасці паказнога палітычнага суда ў Магілёве appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прычынай палітычнай расправы над 45-гадовым магілёўцам сталі два лайкі ў інтэрнэце пад негатыўнай ацэнкай дзейнасці Лукашэнкі.

Mogilev.media раней паведамллі, што за нібыта паклёп на беларускага дыктатара ў судзе Ленінскага раёна Магілёва судзілі дарослага мужчыну. Як высветліў Mayday, першая частка яго “злачынства” была ў тым, што ён паставіў лайк пад пастом, які, па меркаванні пракуратуры, змяшчаў няпраўду пра дыктатара Лукашэнку і абвінавачваў нелегітымнага правіцеля ў асабліва цяжкім злачынстве. 

Праз некаторы час мужчына зноў паставіў лайк пад публікацыяй, якую выклала ў інтэрнэт нейкае так званае “экстрэмісцкае фармаванне”. Нагадаем, што “экстрэмісцкімі фармаваннямі” ў цяперашняй Беларусі лічацца, у тым ліку, усе незалежныя ад улады Лукашэнкі СМІ. У той публікацыі, якая спадабалася падсуднаму, была не толькі негатыўная ацэнка дзейнасці дыктаратара, але і змяшчалася яго выява.

На агалошванне прысуду 20 студзеня ў залю суда Ленінскага раёна прывялі навучэнцаў Магілёўскага абласнога кадэтскага вучылішча. Дапамагала ў рэалізацыі так званай “праграмы прававога выхавання навучэнцаў” памочнік абласнога суда Іна Драздова.

Сцвярджаецца, што падсудны прызнаў сваю віну і раскаяўся. Суд прызначыў яму два гады абмежавання волі без накіроўвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Фотаздымак: Mayday

The post Сталі вядомыя падрабязнасці паказнога палітычнага суда ў Магілёве appeared first on Магілёў.media.

]]>
Палітвязень пра Шклоўскую калонію: замарожвалі, білі, фабрыкавалі парушэнні https://mogilev.media/palitvjazen-pra-shklo-skuju-kaloniju-zamarozhvali-bili-fabrykavali-parushjenni/ Thu, 29 Jan 2026 13:21:23 +0000 https://mogilev.media/?p=132732 Вызвалены ў снежні 2025 года палітвязень Ігар распавёў пра сістэмныя катаванні, ізаляцыю ў холадзе, фізічны гвалт і масавую фабрыкацыю дысцыплінарных спагнанняў у Папраўчай калоніі №17 у Шклове. Каранцін як інструмент ціску Ігара асудзілі ў 2023 годзе па шэрагу палітычных артыкулаў да пяці гадоў зняволення.  Пасля этапавання ў шклоўскую калонію № 17 Ігара, як і іншых, […]

The post Палітвязень пра Шклоўскую калонію: замарожвалі, білі, фабрыкавалі парушэнні appeared first on Магілёў.media.

]]>
Вызвалены ў снежні 2025 года палітвязень Ігар распавёў пра сістэмныя катаванні, ізаляцыю ў холадзе, фізічны гвалт і масавую фабрыкацыю дысцыплінарных спагнанняў у Папраўчай калоніі №17 у Шклове.

Каранцін як інструмент ціску

Ігара асудзілі ў 2023 годзе па шэрагу палітычных артыкулаў да пяці гадоў зняволення.  Пасля этапавання ў шклоўскую калонію № 17 Ігара, як і іншых, змясцілі ў каранцін, адкуль ён выйшаў з дзевяццю дысцыплінарнымі парушэннямі. Пра гэта мужчына распавёў Праваабарончаму цэнтру “Вясна”.  Паводле яго, усе спагнанні мелі фармальны характар і выкарыстоўваліся як механізм далейшай ізаляцыі. Сам палітвязень адзначае, што падобная колькасць рапартаў лічыцца «сярэднім» паказчыкам, паколькі многіх вязняў накіроўваюць у ШІЗА непасрэдна з каранціну.

Ігар сцвярджае, што ў атрадзе дзейнічала практыка вынясення рапартаў за спосаб маўлення і фармулёўкі адказаў. У прыватнасці, зняволеных каралі за выказванні, якія адміністрацыя трактавала як «падтрымку крымінальнай субкультуры». Нават выкарыстанне юрыдычна карэктных фармулёвак, паводле суразмоўцы, станавілася падставай для змяшчэння ў штрафны ізалятар.

ШІЗА: холад і дэпрывацыя

У агульнай складанасці палітвязень правёў каля месяца ў штрафным ізалятары. Першыя пяць сутак ШІЗА яму прызначылі за тое, што нібыта не павітаўся з супрацоўнікам калоніі. Узімку Ігара трымалі аднаго ў трохмеснай камеры без пасцельнай бялізны пры тэмпературы ніжэй за +10 градусаў.

Паводле яго, камеру штодзённа праветрывалі, пакідаючы вокны адчыненымі на ўвесь дзень, што прыводзіла да поўнага вымярзання памяшкання. Адзінай крыніцай цяпла заставаліся ацяпляльныя трубы.

Адно са змяшчэнняў у штрафны ізалятар на 15 сутак, як мяркуе Ігар, было звязанае са спробай перадаць ліст на волю. Мужчына распавёў, што перад накіраваннем у ШІЗА яго цалкам распранулі, змясцілі ў клетку на КПП і пакінулі на марозе пры тэмпературы каля -10 градусаў.

Праз некалькі гадзін, калі стан зняволенага істотна пагоршыўся, яго перавялі ў ізалятар, дзе ўмовы ўтрымання, паводле яго, засталіся экстрэмальнымі.

Фізічны гвалт у ПКТ

Пасля серыі пакаранняў у ШІЗА палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу, дзе, як ён сцвярджае, да зняволеных ужываўся фізічны гвалт. Паводле яго, зняволеных ставілі на «расцяжку» і наносілі ўдары па нагах, правакуючы супраціў.

У выніку аднаго з такіх эпізодаў Ігар атрымаў вывіх пляча. З-за адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі і дрэнных умоваў утрымання, траўма не загаілася дагэтуль.

Падчас знаходжання ў калоніі Ігар працаваў у швейным цэху. Ён распавёў, што палітвязняў прымушалі шыць форму і спальныя мяшкі для вайсковых патрэбаў. Працоўная змена доўжылася з 22:00 да 6:00, пры адным выходным дні на тыдзень.

«Спіс тэрарыстаў» і перавод у турму

У калоніі Ігара ўнеслі ў так званы «спіс тэрарыстаў». Сам суразмоўца мяркуе, што падставай для гэтага магла стаць узаемадапамога з іншым вязнем. Пасля гэтага адбыўся суд, па выніках якога палітвязня вырашылі перавесці на турэмны рэжым.

Перад пераводам супрацоўнікі калоніі, паводле сведчанняў Ігара, змясцілі яго ў свежапафарбаваную камеру штрафнога ізалятара. Знаходзячыся ў памяшканні, палітвязень неаднаразова губляў прытомнасць ад атручвання парамі фарбы.

Крытычны стан зняволенага, паводле яго слоў, стаў прычынай тэрміновага пераводу з калоніі ў турму.

Напрыканцы лета 2024 года Ігара этапавалі ў магілёўскую турму № 4, а ў снежні 2025 вывезлі з Беларусі ва Украіну з іншымі вызваленымі палітвязнямі.

Фотаздымак: “Новы час”

The post Палітвязень пра Шклоўскую калонію: замарожвалі, білі, фабрыкавалі парушэнні appeared first on Магілёў.media.

]]>
Вязень Шклоўскай калоніі прызнаны палітзняволеным https://mogilev.media/vjazen-shklo-skaj-kalonii-pryznany-palitznjavolenym/ Wed, 28 Jan 2026 17:02:04 +0000 https://mogilev.media/?p=132689 Праваабаронцы прызналі палітзняволеным Уладзіміра Джараева, які адбывае пакаранне ў Шклоўскай калоніі №17. Заяву пра прызнанне 54-гадовага Джараева, а таксама яшчэ сямёх іншых вязняў палітзняволенымі прыняла 28 студзеня 2026 года беларуская праваабарончая супольнасць. Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Джараеў быў затрыманы ў студзені 2025 года. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады, абразе беларускага дыктатара, стварэнні экстрэмісцкага […]

The post Вязень Шклоўскай калоніі прызнаны палітзняволеным appeared first on Магілёў.media.

]]>
Праваабаронцы прызналі палітзняволеным Уладзіміра Джараева, які адбывае пакаранне ў Шклоўскай калоніі №17.

Заяву пра прызнанне 54-гадовага Джараева, а таксама яшчэ сямёх іншых вязняў палітзняволенымі прыняла 28 студзеня 2026 года беларуская праваабарончая супольнасць.

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Джараеў быў затрыманы ў студзені 2025 года. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады, абразе беларускага дыктатара, стварэнні экстрэмісцкага фармаавання або ўдзеле ў ім.

Джараеву прысудзілі адбыванне пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, аднак тэрмін зняволення праваабаронцам не вядомы. 

Фотаздымак: shklovinfo.by

The post Вязень Шклоўскай калоніі прызнаны палітзняволеным appeared first on Магілёў.media.

]]>
Адмаўлялі Дзень Перамогі – ў Магілёве затрыманыя неаязычнікі https://mogilev.media/adma-ljali-dzen-peramogi-magiljove-zatrymanyja-neajazychniki/ Wed, 28 Jan 2026 09:36:02 +0000 https://mogilev.media/?p=132674 Трох жыхароў Магілёва затрымалі па абвінавачанні ў прапагандзе нацызму. Супрацоўнікі 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрада спецыяльнага прызначэння «Гром» унутраных войскаў МУС затрымалі трох жыхароў Магілёва. Іх аб’явілі прыхільнікамі нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі. Як сцвярджаецца ў паведамленні тэлеграм-канала МУС Беларусі, аднаму з магілёўцаў – 21 год. Ён, разам з двума сябрамі, святкаваў дзень нараджэння Гітлера […]

The post Адмаўлялі Дзень Перамогі – ў Магілёве затрыманыя неаязычнікі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Трох жыхароў Магілёва затрымалі па абвінавачанні ў прапагандзе нацызму.

Супрацоўнікі 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрада спецыяльнага прызначэння «Гром» унутраных войскаў МУС затрымалі трох жыхароў Магілёва.

Іх аб’явілі прыхільнікамі нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі.

Як сцвярджаецца ў паведамленні тэлеграм-канала МУС Беларусі, аднаму з магілёўцаў – 21 год. Ён, разам з двума сябрамі, святкаваў дзень нараджэння Гітлера і адмаўляў Дзень Перамогі. 

Хлопцы нібыта стварылі і адміністравалі тэлеграм-каналы, якія прапагандавалі і ўслаўлялі нацызм.

Па месцах пражывання маладых людзей былі знойдзены і канфіскаваны нацысцкія сцягі, тэматычная літаратура, незарэгістраваная сімволіка, а таксама інструкцыі па выбуховай справе і халодная зброя.

Судзячы па здымках, размешчаных у міліцэйскім тэлеграм-канале, магілёўцы былі неаязычнікамі. Прапаганду нацызму ім маглі «прышпіліць да кучы», каб надаць справе вагі.

На самай справе язычніцкія руны і меч, паказаныя ў міліцэйскім відэа, могуць сведчыць пра пакланенне зусім не Гітлеру.

І калі ўжо гаворка заходзіць пра пакланенне правадыру Трэцяга рэйха, то прыцягваць да крымінальнай адказнасці варта не каго-небудзь, а галоўнага сябра і апекуна  беларускага ГУБАЗіКа.

Фота – скрыншот відэа тэлеграм-канала МУС Беларусі.

The post Адмаўлялі Дзень Перамогі – ў Магілёве затрыманыя неаязычнікі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Зноў сарвалі чырвона-зялёны сцяг – цяпер у Магілёве, пасля вечарынкі https://mogilev.media/zno-sarvali-chyrvona-zjaljony-scjag-cjaper-u-magiljove-paslja-vecharynki/ Mon, 26 Jan 2026 14:44:42 +0000 https://mogilev.media/?p=132611 Магілёўскі суд прызначыў тры месяцы арышту. Да трох месяцаў арышту прысудзілі магілёўцу, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з аднаго з будынкаў. Дрэўка пры гэтым зламалася, а палотнішча мужчына кінуў на зямлю. Перадгісторыя «нападу» на сцяг не вылучаецца ўнікальнасцю і пачынаецца са слоў «два сябры вярталіся з забаўляльнай установы ў стане алкагольнага ап’янення». Тым самым падкрэсліваецца, што […]

The post Зноў сарвалі чырвона-зялёны сцяг – цяпер у Магілёве, пасля вечарынкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскі суд прызначыў тры месяцы арышту.

Да трох месяцаў арышту прысудзілі магілёўцу, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з аднаго з будынкаў. Дрэўка пры гэтым зламалася, а палотнішча мужчына кінуў на зямлю.

Перадгісторыя «нападу» на сцяг не вылучаецца ўнікальнасцю і пачынаецца са слоў «два сябры вярталіся з забаўляльнай установы ў стане алкагольнага ап’янення».

Тым самым падкрэсліваецца, што ніводзін беларус, які знаходзіцца ў здаровым розуме і цвёрдай памяці, на падобнае блюзнерства не пойдзе. 

Пры гэтым статыстыка паказвае, што стаўленне беларусаў да калькі сцяга часоў СССР – не самае цёплае. Можна нават сказаць, што не зрывае яго толькі лянівы, і п’янка тут – не галоўны пасыл.

Зрэшты, прыхільнікі Лукашэнкі, якія рвалі на кавалкі БЧБ-сцяг пасля антыканстытуцыйнага перавароту 1995 года, відавочна перад гэтым «прынялі на грудзі». Адсюль і традыцыя. 

Незразумела толькі, чаму за аднолькавыя ўчынкі адных саджаюць у міністэрскія крэслы, а другіх – у камеру.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post Зноў сарвалі чырвона-зялёны сцяг – цяпер у Магілёве, пасля вечарынкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дачку журналіста магілёўскага YouTube-канала прызналі палітзняволенай https://mogilev.media/dachku-zhurnalista-magiljo-skaga-youtube-kanala-pryznali-palitznjavolenaj/ Sat, 24 Jan 2026 11:35:56 +0000 https://mogilev.media/?p=132515 Арыштаваная разам з журналістам Кірылам Пазняком яго дачка Яніна прызнаная палітзняволенай. Заяву аб прызнанні 20-гадовай Яніны Пазняк палітзняволенай беларускія праваабаронцы прынялі 23 студзеня 2026 года. Пры гэтым вядома, што яна была затрымана разам з бацькам 4 верасня 2025 года.  Спачатку Яніну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а праз некалікі дзён ёй прад’явілі крымінальнае абвінавачанне і […]

The post Дачку журналіста магілёўскага YouTube-канала прызналі палітзняволенай appeared first on Магілёў.media.

]]>
Арыштаваная разам з журналістам Кірылам Пазняком яго дачка Яніна прызнаная палітзняволенай.

Заяву аб прызнанні 20-гадовай Яніны Пазняк палітзняволенай беларускія праваабаронцы прынялі 23 студзеня 2026 года. Пры гэтым вядома, што яна была затрымана разам з бацькам 4 верасня 2025 года. 

Спачатку Яніну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а праз некалікі дзён ёй прад’явілі крымінальнае абвінавачанне і перавялі ў следчы ізалятар №1.

У дачыненні да дзяўчыны распачатая крымінальная справа за ўзаемадзеянне з “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Чацвёртага верасня, у дзень затрымання Кірыла Пазняка і Яніны Пазняк, рашэннем КДБ Беларусі “экстрэмісцкім фармаваннем” быў абвешчаны YouTube-канал “Платформа 375” – дзе ў асвячэнні беларускіх навін рабіўся акцэнт на Магілёўскую вобласць – а таксама афіляваныя з ім акаўнты ў сацыяльнай сетцы TikTok. Паводле КДБ, “экстрэмісцкай дзейнасцю” займаецца “група грамадзян з ліку прадстаўнікоў фармавання”, Кірыл Пазняк быў згаданы як арганізатар.

Фотаздымак: ПЦ “Вясна”

The post Дачку журналіста магілёўскага YouTube-канала прызналі палітзняволенай appeared first on Магілёў.media.

]]>
Былы начальнік магілёўскага следства асуджаны за “экстрэмізм” https://mogilev.media/byly-nachalnik-magiljo-skaga-sledstva-asudzhany-za-jekstrjemizm/ Sat, 24 Jan 2026 09:24:20 +0000 https://mogilev.media/?p=132504 Магілёўскі абласны суд вынес прысуд 59‑гадоваму былому следчаму Дзмітрыю Шышкову, якому выраблялі фэйкавы пашпарт “Новай Беларусі”. Былога следчага асудзілі паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэкса – «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе «хіміі» з накіраваннем або пазбаўлення волі ў калоніі. Пры гэтым дакладны тэрмін пакарання не раскрываецца: не выключана, што ён мог цалкам […]

The post Былы начальнік магілёўскага следства асуджаны за “экстрэмізм” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскі абласны суд вынес прысуд 59‑гадоваму былому следчаму Дзмітрыю Шышкову, якому выраблялі фэйкавы пашпарт “Новай Беларусі”.

Былога следчага асудзілі паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэкса – «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе «хіміі» з накіраваннем або пазбаўлення волі ў калоніі. Пры гэтым дакладны тэрмін пакарання не раскрываецца: не выключана, што ён мог цалкам адбыць яго ў следчым ізалятары або атрымаць умоўны прысуд. Пра гэта паведамляе «Наша ніва».

У 2010 годзе ён узначаліў следчае ўпраўленне УУС Магілёўскага аблвыканкама, а пазней працягнуў службу ў Следчым камітэце.

Пасля сыходу з праваахоўных органаў Шышкоў уладкаваўся ў праўладнае інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». У 2019 годзе ў “Магілёўскіх ведамасцях” яго прадстаўлялі як падпалкоўніка юстыцыі ў адстаўцы. Публікацый за яго подпісам у адкрытым доступе няма. У 2023 годзе ў эфіры тэлеканала АНТ заяўлялі, што яго звольнілі з агенцтва з-за палітычных поглядаў.

У сакавіку 2024 года той жа канал АНТ прадэманстраваў так званы «пашпарт Новай Беларусі», нібыта аформлены на імя Шышкова. Аднак прадстаўлены дакумент меў прыкметы падробкі: прозвішча было напісана па-беларуску з памылкай, а менавіта – з выкарыстаннем рускай літары «и».

Скрыншот АНТ

The post Былы начальнік магілёўскага следства асуджаны за “экстрэмізм” appeared first on Магілёў.media.

]]>