Новости Бобруйска - Последние новости за сегодня и за неделю https://mogilev.media/category/rayony/bobruisk/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Tue, 17 Mar 2026 09:47:41 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Бобруйска - Последние новости за сегодня и за неделю https://mogilev.media/category/rayony/bobruisk/ 32 32 Прыхаджанам бабруйскай царквы расказалі пра пажаратушэнне https://mogilev.media/pryhadzhanam-babrujskaj-carkvy-raskazali-pra-pazharatushjenne/ Tue, 17 Mar 2026 09:49:23 +0000 https://mogilev.media/?p=134829 Супрацоўнік МНС прыйшоў у Свята-Іверскі храм Бабруйска, каб расказаць пра пажарныя апавяшчальнікі і вясновыя палы травы. Ратавальнік Яўген Тойсцік наведаў бабруйскую царкву пасля нядзельнага богаслужэння, каб расказаць прыхаджанам пра акцыю МНС “За бяспеку – разам” – паведамляе абласное ўпраўленне ведамства. Спецыяліст расказаў прысутным пра карысць ад пажарных апавяшчальнікаў, бяспеку на вадзе і небяспеку пры паленні […]

The post Прыхаджанам бабруйскай царквы расказалі пра пажаратушэнне appeared first on Магілёў.media.

]]>
Супрацоўнік МНС прыйшоў у Свята-Іверскі храм Бабруйска, каб расказаць пра пажарныя апавяшчальнікі і вясновыя палы травы.

Ратавальнік Яўген Тойсцік наведаў бабруйскую царкву пасля нядзельнага богаслужэння, каб расказаць прыхаджанам пра акцыю МНС “За бяспеку – разам” – паведамляе абласное ўпраўленне ведамства. Спецыяліст расказаў прысутным пра карысць ад пажарных апавяшчальнікаў, бяспеку на вадзе і небяспеку пры паленні травы.
Прыхаджанам далі магчымасць дакрануцца да чырвоных вогнетушыцеляў, надзець на сябе ахоўную камізэльку. Гледзячы па ўсмешлівых рэакцыях маладых прыхаджан, у бліжэйшай будучыні праваслаўныя прыходы Магілёўшчыны могуць чакаць працяг інфармацыйных выступленняў – пра генацыд беларускага народа ад мясцовых пракурораў, а таксама пра падпіскі на экстрэмісцкія каналы ад ГУБАЗіК.
Фота: МНС

The post Прыхаджанам бабруйскай царквы расказалі пра пажаратушэнне appeared first on Магілёў.media.

]]>
Збор сродкаў абвешчаны на рэстаўрацыю Бабруйскай крэпасці https://mogilev.media/zbor-srodka-abveshchany-na-rjesta-racyju-babrujskaj-krjepasci/ Wed, 11 Mar 2026 12:17:34 +0000 https://mogilev.media/?p=134592 Пералічваць грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты для рэстаўрацыі Бабруйскай крэпасці, заклікаюць мясцовыя ўлады. У Бабруйску абвясцілі збор сродкаў на кансервацыю і рэстаўрацыю Бабруйскай крэпасці, якая без перабольшвання з’яўляецца адным з самых значных гістарычных помнікаў рэгіёна. Мясцовыя ўлады прапануюць жыхарам, прадпрыемствам і арганізацыям пералічваць грошы на спецыяльны дабрачынны рахунак, каб выратаваць ад разбурэння ўнікальны фартыфікацыйны комплекс. […]

The post Збор сродкаў абвешчаны на рэстаўрацыю Бабруйскай крэпасці appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пералічваць грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты для рэстаўрацыі Бабруйскай крэпасці, заклікаюць мясцовыя ўлады.

У Бабруйску абвясцілі збор сродкаў на кансервацыю і рэстаўрацыю Бабруйскай крэпасці, якая без перабольшвання з’яўляецца адным з самых значных гістарычных помнікаў рэгіёна. Мясцовыя ўлады прапануюць жыхарам, прадпрыемствам і арганізацыям пералічваць грошы на спецыяльны дабрачынны рахунак, каб выратаваць ад разбурэння ўнікальны фартыфікацыйны комплекс.

Бабруйская крэпасць была ўзведзена ў першай палове ХІХ стагоддзя і лічыцца адным з найбуйнейшых помнікаў абарончага будаўніцтва ў Беларусі. Па маштабе яе часта параўноўваюць з Брэсцкай крэпасцю. 

Аднак значная частка збудаванняў знаходзіцца ў аварыйным стане і патрабуе неадкладнай кансервацыі. Паводле спецыялістаў, у першую чаргу плануецца правесці работы на аб’ектах так званага трэцяга палігона. Асобна разглядаецца праект поўнага аднаўлення цэнтральнага горжавага рэдуіту, дзе ў будучыні могуць з’явіцца музейныя экспазіцыі. У перспектыве на базе крэпасці плануюць стварыць гісторыка-культурны музейны комплекс «Бабруйская крэпасць». 

Варта адзначыць, што крэпасць, якая мае статус помніка нацыянальнага значэння, гадамі патрабуе сістэмнай дзяржаўнай падтрымкі. Але замест таго, каб закласці неабходныя сродкі ў бюджэт, улады прапануюць збіраць грошы «ў складчыну», у той час як дзяржаўныя выдаткі традыцыйна ідуць на сілавыя структуры або на маштабныя афіцыйныя ўрачыстасці. Цяпер, відаць, грошы будуць збіраць дабраахвотна-прымусова на разнастайных суботніках ды і проста па разнарадцы.

Фотаздымак: Bobrlife

The post Збор сродкаў абвешчаны на рэстаўрацыю Бабруйскай крэпасці appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйску ІП даналічылі больш за 13 тысяч рублёў падаткаў https://mogilev.media/u-babrujsku-ip-danalichyli-bolsh-za-13-tysjach-rubljo-padatka/ Wed, 11 Mar 2026 09:15:06 +0000 https://mogilev.media/?p=134577 Бабруйскія падаткавікі праверылі індывідуальнага прадпрымальніка, які займаўся грузавымі перавозкамі, пасля таго як ён спыніў дзейнасць. Высветліліся цікавыя факты. Высветлілася, што ў 2022-2024 гадах бабруйскі ІП плаціў зарплату двум супрацоўнікам, не афармляючы іх афіцыйна і не адлюстроўваючы выплаты ў уліку. Так ён заніжаў падаткаабкладаемую базу і недаплачваў падаткі. Факт незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці зафіксаваў эканамічны суд Магілёўскай […]

The post У Бабруйску ІП даналічылі больш за 13 тысяч рублёў падаткаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Бабруйскія падаткавікі праверылі індывідуальнага прадпрымальніка, які займаўся грузавымі перавозкамі, пасля таго як ён спыніў дзейнасць. Высветліліся цікавыя факты.

Высветлілася, што ў 2022-2024 гадах бабруйскі ІП плаціў зарплату двум супрацоўнікам, не афармляючы іх афіцыйна і не адлюстроўваючы выплаты ў уліку. Так ён заніжаў падаткаабкладаемую базу і недаплачваў падаткі. Факт незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці зафіксаваў эканамічны суд Магілёўскай вобласці.

Да даходаў ад незаконнай дзейнасці прымянілі стаўку падаходнага падатку 26 працэнтаў, а звязаныя выдаткі з разліку выключылі. Выніковая сума даналічаных падаткаў – 13,3 тысячы рублёў.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post У Бабруйску ІП даналічылі больш за 13 тысяч рублёў падаткаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
З калоніі ў Бабруйску перасталі выходзіць лісты https://mogilev.media/z-kalonii-babrujsku-perastali-vyhodzic-listy/ Tue, 10 Mar 2026 15:58:30 +0000 https://mogilev.media/?p=134541 Сваякі асуджаных у бабруйскай калоніі №2 ўстрывожаны адсутнасцю карэспандэнцыі ад іх.  Паводле інфармацыі праваабаронцаў, лісты не выходзяць з калоніі цягам апошняга тыдня. Як удалося высветліць, прычына ў тым, што абодва цэнзары калоніі сышлі адначасова на бальнічны.  Замена такіх работнікаў адміністрацыяй папраўчай установы ніяк не прадугледжаная. Як мінімум, яшчэ найбліжэйшыя два тыдні сітуацыя будзе працягвацца. Фота: […]

The post З калоніі ў Бабруйску перасталі выходзіць лісты appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сваякі асуджаных у бабруйскай калоніі №2 ўстрывожаны адсутнасцю карэспандэнцыі ад іх. 

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, лісты не выходзяць з калоніі цягам апошняга тыдня. Як удалося высветліць, прычына ў тым, што абодва цэнзары калоніі сышлі адначасова на бальнічны. 

Замена такіх работнікаў адміністрацыяй папраўчай установы ніяк не прадугледжаная. Як мінімум, яшчэ найбліжэйшыя два тыдні сітуацыя будзе працягвацца.

Фота: “Наша Ніва”

The post З калоніі ў Бабруйску перасталі выходзіць лісты appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пяць лебедзяў пад адным дахам жывуць у Бабруйску https://mogilev.media/pjac-lebedzja-pad-adnym-daham-zhyvuc-u-babrujsku/ Tue, 10 Mar 2026 07:30:38 +0000 https://mogilev.media/?p=134516 Спачатку ў сям’і з Бабруйска з’явіўся адзін паранены лебедзь, а з часам на падвор’і пасялілася ўжо цэлая зграя. Цяпер сужэнцы даглядаюць адразу пяць птушак. На падвор’і жыхароў Бабруйска Шушлянікавых цяпер жывуць адразу пяць лебедзяў. Усе птушкі трапілі да сужэнцаў на час лячэння пасля розных надзвычайных сітуацый. Першым з’явіўся лебедзь Грыша. Яго знайшлі каля аграгарадка Іванаўка […]

The post Пяць лебедзяў пад адным дахам жывуць у Бабруйску appeared first on Магілёў.media.

]]>
Спачатку ў сям’і з Бабруйска з’явіўся адзін паранены лебедзь, а з часам на падвор’і пасялілася ўжо цэлая зграя. Цяпер сужэнцы даглядаюць адразу пяць птушак.

На падвор’і жыхароў Бабруйска Шушлянікавых цяпер жывуць адразу пяць лебедзяў. Усе птушкі трапілі да сужэнцаў на час лячэння пасля розных надзвычайных сітуацый.

Першым з’явіўся лебедзь Грыша. Яго знайшлі каля аграгарадка Іванаўка пасля таго, як браканьеры застрэлілі лебядзіную сям’ю. У птушкі былі пашкоджаны крыло і лапа. Пасля аперацыі мясцовы ветэрынар папрасіў сужэнцаў узяць лебедзя на ператрымку. Цалкам аднавіцца Грыша не змог, таму так і застаўся жыць у Шушлянікавых.

У канцы снежня мінулага года да яго падсялілі лябёдушку з Жлобіна з моцна абмарожанымі лапамі і крыламі. Новую госцю назвалі Глафірай. Паводле слоў гаспадыні, Грыша адразу пачаў да яе заляцацца і цяпер амаль не адыходзіць ад сваёй сяброўкі.

Неўзабаве ў сям’і з’явіліся яшчэ два маладыя лебедзі – хлопчык і дзяўчынка. Іх знайшлі на кар’еры, дзе птушкі прымерзлі да лёду і пашкодзілі крылы. Навічкоў назвалі Юша і Ванюша. Спачатку старэйшыя птушкі крыху шчыпалі іх, але хутка прынялі.

А ў студзені на падвор’і з’явілася яшчэ адна лябёдушка – Малышка. Яе знайшлі на рацэ з пераломам крыла і траўмаванай лапай. Спачатку птушка была вельмі слабая і некалькі дзён амаль не ўставала. Цяпер ёй стала лепш, але для поўнага аднаўлення патрэбна аперацыя.

Днём лебедзі гуляюць па двары, а ноччу спяць у хляве. Кормяць іх зернем – аўсом, ячменем, пшаніцай, камбікормам і гароднінай. Яшчэ раней гаспадары зрабілі на ўчастку невялікі сажалку, але цяпер, калі птушак стала больш, плануюць увесну яе пашырыць.

Паводле слоў гаспадыні, некаторых птушак, магчыма, удасца вярнуць у дзікую прыроду, калі яны поўнасцю адновяцца. Але лебедзь Грыша, хутчэй за ўсё, застанецца жыць у іх – з-за траўмы ён не можа лётаць.

Фото:  magilev.by

The post Пяць лебедзяў пад адным дахам жывуць у Бабруйску appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйску за даўгі прадаецца Завод жалезабетонных вырабаў https://mogilev.media/u-babrujsku-za-da-gi-pradaecca-zavod-zhalezabetonnyh-vyraba/ Fri, 06 Mar 2026 15:18:07 +0000 https://mogilev.media/?p=134363 Працуючы бабруйскі Завод жалезабетонных вырабаў зноў выставілі на аўкцыён, але цяпер ужо коштам амаль 1 млн 124 тыс. рублёў. Інфармацыя аб аўкцыёне размешчана на сайце РУП “БелЮрЗабеспячэнне”. На таргі выстаўлены галоўны корпус фармовачнага цэха, плошчай больш за 10 000 квадратных метраў і яшчэ тры будынкі, уключаючы склад гатовай прадукцыі. Выставіў прадпрыемства на продаж абласны аддзел […]

The post У Бабруйску за даўгі прадаецца Завод жалезабетонных вырабаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Працуючы бабруйскі Завод жалезабетонных вырабаў зноў выставілі на аўкцыён, але цяпер ужо коштам амаль 1 млн 124 тыс. рублёў.

Інфармацыя аб аўкцыёне размешчана на сайце РУП “БелЮрЗабеспячэнне”. На таргі выстаўлены галоўны корпус фармовачнага цэха, плошчай больш за 10 000 квадратных метраў і яшчэ тры будынкі, уключаючы склад гатовай прадукцыі. Выставіў прадпрыемства на продаж абласны аддзел прымусовага выканання. А ўласнікам завода з’яўляецца ТАА “ЮрБудМаш”. Паводле яго замдырэктара Сяргей Усава, і дачыннае прадпрыемства ў Бабруйску, і гадоўнае ў Магілёве працягваюць працаваць, піша komkur.info.

“Завод у Бабруйску вырабляе жалезабетонныя вырабы – пліты перакрыцця, падмуркавыя блокі, перамычкі, калоны, пярсцёнкі. Прадпрыемства мы купілі ў 2018 годзе, таксама з аўкцыёну, пасля мадэрнізавалі і з 2019 года яно працуе і вырабляе прадукцыю. Створаны 32 працоўныя месцы” – распавёў ён.

Прычынай жа продажу завода з’яўляюцца даўгі перад падатковымі органамі. Прычым яго ўжо прадавалі восенню 2025 года за больш чым 2 млн 800 тыс. рублёў, праўда, пакупнікоў не знайшлося. Цяпер жа цану знізілі больш чым удвая.

А ў прынцыпе Заводу жалезабетонных вырабаў неяк катастрафічна не шанцуе. Раней ён належаў прадпрыемству «Бабруйскжалезабетон». У 2010-х гадах яго ліквідавалі, пасля чаго сталі распрадаваць маёмасць. Адміністрацыйны будынак спрабавалі прадаць асобна. Спачатку аднаму ўласніку, а пасля іншаму. Другая спроба аказалася паспяховай, але цяпер ад завода спрабуе пазбавіцца колішні пакупнік – ТАА “ЮрБудМаш”.

Фотаздымак: e-auction.by

The post У Бабруйску за даўгі прадаецца Завод жалезабетонных вырабаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйску знайшлі месца, каб пагаварыць пра занятасць – прыязджала сама Качанава https://mogilev.media/u-babrujsku-znajshli-mesca-kab-pagavaryc-pra-zanjatasc-pryjazdzhala-sama-kachanava/ Thu, 05 Mar 2026 12:15:50 +0000 https://mogilev.media/?p=134246 Пасяджэнне савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры “парламенце” правялі на базе ААТ «Белшына». Сустрэчу ўзначаліла Наталля Качанава. Тэма была сур’ёзная: занятасць насельніцтва і роля мясцовых дэпутатаў у яе падтрымцы.  Высветлілася: сітуацыя на рынку працы ў цэлым добрая. Колькасць занятых расце, беспрацоўе падае, эканоміка развіваецца. У доказ прагучалі нейкія самазаспакаяльныя лічбы з нейкіх […]

The post У Бабруйску знайшлі месца, каб пагаварыць пра занятасць – прыязджала сама Качанава appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пасяджэнне савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры “парламенце” правялі на базе ААТ «Белшына». Сустрэчу ўзначаліла Наталля Качанава. Тэма была сур’ёзная: занятасць насельніцтва і роля мясцовых дэпутатаў у яе падтрымцы. 

Высветлілася: сітуацыя на рынку працы ў цэлым добрая. Колькасць занятых расце, беспрацоўе падае, эканоміка развіваецца. У доказ прагучалі нейкія самазаспакаяльныя лічбы з нейкіх “асноўных індыкатараў”.

Галоўны “дэпутат” Магілёўскай вобласці Гарошкін заявіў, што работа добра наладжана і выказаў жаданне супрацоўнічаць з калегамі з іншых рэгіёнаў, дзеля “прырастання эканомікі”.

Вось тут ёсць нюансы. Каля 15 тысяч прадпрыемстваў краіны адчуваюць недахоп работнікаў, а колькасць вакансій па рабочых прафесіях перавышае 160 тысяч. Пры гэтым забяспечанасць кадрамі ў краіне ацэньваюць у 96 працэнтаў.

На месцах з «незанятымі ў эканоміцы» працуюць спецыяльныя камісіі. Як вядома, толк ад іх нулявы – народ аддае перавагу раз на месяц чысціць снег, абы не працаўладкоўвацца ў галоўныя кузні працвітання – калгасы.

Пасля пасяджэння Качанава агледзела вытворчыя магутнасці «Белшыны». Гэта дазволіла ёй самой пераканацца, што занятасць высокая, беспрацоўе нізкае, эканоміка расце – хаця вакансій усё больш, кадраў усё менш, а абмяркоўваць дабрабыт даводзіцца ўсё часцей.

Фота БелТА.

The post У Бабруйску знайшлі месца, каб пагаварыць пра занятасць – прыязджала сама Качанава appeared first on Магілёў.media.

]]>
Расійскі наёмнік з Бабруйска трапіў ва ўкраінскі палон https://mogilev.media/rasijski-najomnik-z-babrujska-trapi-va-krainski-palon/ Thu, 05 Mar 2026 09:04:42 +0000 https://mogilev.media/?p=134235 Паквапіўся на вялікія грошы, пайшоў забіваць украінцаў і ўжо больш за паўгода знаходзіцца ва ўкраінскім палоне. Такая гісторыя 53-гадовага бабруйчаніна Сяргея Тарасава. Жыхар Бабруйску выпадкова сустрэўся з былымі баевікамі групы Вагнера ў маскоўскай саўне. “Пазнаёміўся з людзьмі ў Маскве, у саўне, можна сказаць. І яны мяне падштурхнулі падпісаць кантракт. Сядзелі, выпівалі, яны расказвалі пра баявыя […]

The post Расійскі наёмнік з Бабруйска трапіў ва ўкраінскі палон appeared first on Магілёў.media.

]]>
Паквапіўся на вялікія грошы, пайшоў забіваць украінцаў і ўжо больш за паўгода знаходзіцца ва ўкраінскім палоне. Такая гісторыя 53-гадовага бабруйчаніна Сяргея Тарасава.

Жыхар Бабруйску выпадкова сустрэўся з былымі баевікамі групы Вагнера ў маскоўскай саўне. “Пазнаёміўся з людзьмі ў Маскве, у саўне, можна сказаць. І яны мяне падштурхнулі падпісаць кантракт. Сядзелі, выпівалі, яны расказвалі пра баявыя справы. Яны ўжо былі. Адзін быў з ПВК Вагнэра. Вось ён мяне, хутчэй за ўсё, больш падштурхнуў” – распавёў тэлеканалу “Вот так” цяперашні ваеннапалонны.

Паводле яго, кантракт падпісалі ў Смаленску. Сваё рашэнне пайсці забіваць украінцаў тлумачыць, па-першае, настальгіяй па СССР, бо для яго “Расея, Беларусь – адна краіна, таксама і Украіна – адна краіна”, а па-другое, жаданнем атрымаць вялікія грошы, а менавіта тры мільёны семсот расійскіх рублёў.

Вайсковую падрыхтоўку Тарасаў прайшоў у Варонежы, а потым быў купянскі кірунак у складзе 1-й танкавай арміі. Аднак абяцаныя грошы Сяргей атрымаць не паспеў, бо ў жніўні 2025 года яго ўзялі ў палон ваяры Расейскага добраахвотніцкага корпусу. Цяпер ён спадзяецца, што яго абмяняюць улады Беларусі.

«Мяркую, Аляксандр Рыгоравіч не супраць быў бы нас вярнуць дадому. Я не ведаю, як гэтая працэдура наагул адбываецца, і ўлады, я не ведаю, як яны вырашаюць. Думаю, хутчэй за ўсё, магчымы такі варыянт», – марыць расійскі наёмнік з Бабруйску.

Ва ўкраінскім палоне ён працуе ў цэху, жыве ў пакоі на восем чалавек, мае сталы доступ у душ, бібліятэку, царкву і вялікую сталоўку.

Паводле выдання, украінскі бок сцвярджае, што ўмовы для ваеннапалонных адпавядаюць міжнароднаму гуманітарнаму праву, а беларусы ды іншыя замежнікі ў расейскай арміі юрыдычна лічацца вайскоўцамі Расіі. Некаторыя беларусы застаюцца ў лагеры ўжо некалькі гадоў. Яны чакаюць, што расійскі бок унясе іх у спісы на абмен. Пры гэтым Украіна афіцыйных запытаў пра іх ад Крамля не атрымлівала.

Фотаздымак: “Вот так”

The post Расійскі наёмнік з Бабруйска трапіў ва ўкраінскі палон appeared first on Магілёў.media.

]]>
“Бабруйскаграмаш” з-за кадравага калапсу шукае работнікаў “у арэнду” https://mogilev.media/babrujskagramash-z-za-kadravaga-kalapsu-shukae-rabotnika-u-arjendu/ Tue, 03 Mar 2026 13:31:18 +0000 https://mogilev.media/?p=134079 “Бабруйскаграмаш” просіць Мінпрам дапамагчы ў пошуку работнікаў, без залічэння іх у штат. Як даведалася арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BELPOL, у Міністэрства прамысловасці паступіў афіцыйны зварот ад ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”. Прадпрыемства просіць садзейнічання ў падборы персаналу па дамовах аўтстафінгу, гэта значыць узяць работнікаў “у арэнду” ў іншых арганізацый без залічэння іх у штат. Сам […]

The post “Бабруйскаграмаш” з-за кадравага калапсу шукае работнікаў “у арэнду” appeared first on Магілёў.media.

]]>
“Бабруйскаграмаш” просіць Мінпрам дапамагчы ў пошуку работнікаў, без залічэння іх у штат.

Як даведалася арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BELPOL, у Міністэрства прамысловасці паступіў афіцыйны зварот ад ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”. Прадпрыемства просіць садзейнічання ў падборы персаналу па дамовах аўтстафінгу, гэта значыць узяць работнікаў “у арэнду” ў іншых арганізацый без залічэння іх у штат.

Сам па сабе такі крок выглядае паказальным. Адзін з буйных дзяржаўных машынабудаўнічых холдынгаў не можа самастойна закрыць базавыя вытворчыя патрэбы і вымушаны шукаць часовых супрацоўнікаў, каб падтрымліваць працэс вытворчасці.

У дакуменце падкрэсліваецца, што перад прадпрыемствам стаіць «стратэгічная задача» па пастаўцы сельскагаспадарчай тэхнікі ў краіны так званай «далёкай дугі». Аднак за гэтай фармулёўкай хаваецца больш прыземленая праблема, а менавіта востры дэфіцыт рабочых кадраў. Менавіта недахоп персаналу называецца адным з фактараў, які ставіць пад пагрозу выкананне экспартных кантрактаў у вызначаныя тэрміны.

Паводле звароту, прадпрыемству тэрмінова патрабуюцца 35 чалавек на ключавыя пазіцыі:

 

  • слесары механазборачных работ – 10 чалавек;
  • маляры – 15 чалавек;
  • машыністы крана – 10 чалавек.

 

Гаворка ідзе не пра вузкапрофільных інжынераў, а пра базавыя рабочыя спецыяльнасці, без якіх машынабудаўнічая вытворчасць не можа функцыянаваць. Адсутнасць менавіта гэтых работнікаў сведчыць пра сістэмны характар праблемы.

Раней, як піша BELPOL, з’яўлялася інфармацыя пра складаную кадравую сітуацыю на МАЗе. Цяпер аналагічныя цяжкасці фактычна прызнаюцца і ў структуры «Бабруйскаграмаша», які ўваходзіць у сістэму Міністэрства прамысловасці.

Такім чынам, дэфіцыт рабочых рук выходзіць за межы аднаго прадпрыемства. Зварот з просьбай дапамагчы ў аўтстафінгу работнікаў сведчыць, што нават дзяржаўныя гіганты вымушаны шукаць часовыя рашэнні, каб закрыць элементарныя вытворчыя патрэбы. На гэтым фоне рыторыка пра «стратэгічныя рынкі» і «далёкую дугу» кантрастуе з рэальнасцю, у якой заводу бракуе слесараў, маляроў і машыністаў крана.

Калі прамысловае прадпрыемства дзяржаўнага сектара вымушана звяртацца да механізму аўтстафінгу для закрыцця базавых вакансій, гэта сведчыць пра глыбокі кадравы крызіс, які ўжо немагчыма ігнараваць.

Фотаздымак: Яндэкс.Карты

The post “Бабруйскаграмаш” з-за кадравага калапсу шукае работнікаў “у арэнду” appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бабруйску можа абрынуцца мост 1972 года пабудовы https://mogilev.media/u-babrujsku-mozha-abrynucca-most-1972-goda-pabudovy/ Tue, 03 Mar 2026 07:58:14 +0000 https://mogilev.media/?p=134056 Пакуль краіна мадэрнізуе кароўнікі, мост у Бабруйску вось-вось абрынецца. Мост 1972 года пабудовы ў Бабруйску над чыгуначнымі шляхамі на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца на мяжы абвалу – металічныя канструкцыі, якія падтрымлівалі пешаходную частку, не вытрымалі нагрузкі. Як высветлілася, мост быў у плане гарвыканкама па рэканструкцыі, але ад гэтага яму не стала ні холадна, ні горача. […]

The post У Бабруйску можа абрынуцца мост 1972 года пабудовы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пакуль краіна мадэрнізуе кароўнікі, мост у Бабруйску вось-вось абрынецца.
Мост 1972 года пабудовы ў Бабруйску над чыгуначнымі шляхамі на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца на мяжы абвалу – металічныя канструкцыі, якія падтрымлівалі пешаходную частку, не вытрымалі нагрузкі.
Як высветлілася, мост быў у плане гарвыканкама па рэканструкцыі, але ад гэтага яму не стала ні холадна, ні горача.
У краіне, дзе не відаць канца-краю мадэрнізацыі кароўнікаў, уладам, зразумела, не да мастоў.
Ну, а пакуль створана камісія па надзвычайных сітуацыях на чале са старшынём Бабруйскага гарвыканкама Максімам Гурыным. Рух па мосце перакрыты, вырашана дэмантаваць частку тратуара.
Гурын кажа пра тое, што была праведзена ацэнка цяперашняй сітуацыі. Аднак і без яго заяўленняў відавочна, што цяперашняя сітуацыя вельмі дрэнная.

Фота: БелТА.

The post У Бабруйску можа абрынуцца мост 1972 года пабудовы appeared first on Магілёў.media.

]]>