Новости Белыничи Могилевской области за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/byalynicki/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Thu, 12 Mar 2026 07:18:14 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Белыничи Могилевской области за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/byalynicki/ 32 32 Лепшыя гарады Магілёўскай вобласці – Шклоў, Чэрыкаў і Бялынічы https://mogilev.media/lepshyja-garady-magiljo-skaj-voblasci-shklo-chjeryka-i-bjalynichy/ Thu, 12 Mar 2026 08:40:53 +0000 https://mogilev.media/?p=134620 Падведзены вынікі года добраўпарадкавання ў Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў Турчын. На Магілёўшчыне ёсць пераможцы. Сярод лепшых раёнаў краіны адзначаны Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці – ён стаў пераможцам у сваёй катэгорыі. Тут ужо, як у беларускім хакеі – каманда-пераможца вядомая на трыццаць гадоў наперад.Таксама ў ліку пераможцаў рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання апынуліся два населеныя […]

The post Лепшыя гарады Магілёўскай вобласці – Шклоў, Чэрыкаў і Бялынічы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Падведзены вынікі года добраўпарадкавання ў Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў Турчын. На Магілёўшчыне ёсць пераможцы.

Сярод лепшых раёнаў краіны адзначаны Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці – ён стаў пераможцам у сваёй катэгорыі.

Тут ужо, як у беларускім хакеі – каманда-пераможца вядомая на трыццаць гадоў наперад.Таксама ў ліку пераможцаў рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання апынуліся два населеныя пункты Магілёўскай вобласці.

У катэгорыі гарадоў з насельніцтвам да 10 тысяч жыхароў найлепшымі прызнаны Чэрыкаў і Бялынічы.

Усяго па выніках года добраўпарадкавання вызначаны лепшая вобласць – Гомельская, сем раёнаў – па адным у кожнай вобласці і Мінску – а таксама 15 населеных пунктаў у розных катэгорыях.

Пераможцы агляду традыцыйна ўзнагароджваюцца пераходнымі вымпеламі і грашовымі прэміямі з рэспубліканскага бюджэту.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post Лепшыя гарады Магілёўскай вобласці – Шклоў, Чэрыкаў і Бялынічы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Калі ж Магілёўшчыну заваляць чырвонай ікрой і вясёлкавай фарэллю? https://mogilev.media/kali-zh-magiljo-shchynu-zavaljac-chyrvonaj-ikroj-i-vjasjolkavaj-farjellju/ Sun, 08 Feb 2026 10:08:34 +0000 https://mogilev.media/?p=133139 Пра чарговыя «поспехі» КПП «Форелевое хозяйство «Лахва»» распавёў старшыня камітэта па эканоміцы аблвыканкама Аляксандр Варапаеў. У эфіры тэлеканала «Магілёў-4» старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Варапаеў распавёў пра запуск вытворчасці таварнай чырвонай ікры ў гаспадарцы «Фарэлевая гаспадарка «Лахва» і папярэдзіў, што людзі гэтую ікру есці не будуць – яе плануюць выкарыстоўваць не ў харчовых мэтах, […]

The post Калі ж Магілёўшчыну заваляць чырвонай ікрой і вясёлкавай фарэллю? appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пра чарговыя «поспехі» КПП «Форелевое хозяйство «Лахва»» распавёў старшыня камітэта па эканоміцы аблвыканкама Аляксандр Варапаеў.

У эфіры тэлеканала «Магілёў-4» старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Варапаеў распавёў пра запуск вытворчасці таварнай чырвонай ікры ў гаспадарцы «Фарэлевая гаспадарка «Лахва» і папярэдзіў, што людзі гэтую ікру есці не будуць – яе плануюць выкарыстоўваць не ў харчовых мэтах, а для развядзення фарэлі.

Што адбываецца з фарэллю і яе вытворнымі на Магілёўшчыне – без шклянкі не разабрацца:

  • у 2023 годзе анансавалі стварэнне рыбакомплексу ў Чэрыкаве;
  • у канцы 2025 года планавалася запусціць фермы па развядзенні каштоўных парод рыбы ў Хоцімскім, Чэрыкаўскім і Краснапольскім раёнах Магілёўскай вобласці.

Запусцілі, не запусцілі, развялі ці не развялі – незразумела.

Праектам займаецца УП «Рыбгас Палуж» – «даччынная» структура гаспадаркі «Фарэлевая гаспадарка «Лахва».

На поўную магутнасць новыя фермы павінны выйсці да 2027 года, але першыя ўловы чакаюць ужо ў 2026-м.

Варапаеў так і не змог выразна растлумачыць, хто ў рыбных справах Магілёўшчыны ўсё ж «дачка», а хто – «маці». Пра «бацьку» ўвогуле нічога не вядома. Магчыма, ён адправіўся за ўловам гэтага года.

Яснасці ў сітуацыю не дадае і паездка Лукашэнкі ў Бялыніцкі раён у верасні 2023 года. Там ён наведаў участак па вырошчванні рыбы гаспадаркі «Фарэлевая гаспадарка «Лахва», выслухаў даклад пра развіццё рыбаводчай галіны ў Магілёўскай вобласці, нарошчванне вытворчасці каштоўных парод рыбы і паеў юшкі.

А яшчэ ў 2018 годзе быхаўская «раёнка» пісала, што вясёлкавая фарэль аказалася незапатрабаванай быхаўскімі гандлёвымі сеткамі. Падобна, нейкія ўловы былі ўжо і тады.

Калі падсумаваць усе гэтыя супярэчлівыя звесткі, можна прыйсці да несуцяшальных высноў – ікра толькі таварная, уловы ці то былі, ці то яшчэ будуць, затое юшку Лукашэнка паеў даўно.

Сярод мноства тэорый пра жыццё вясёлкавай фарэлі ў Магілёўскай вобласці ёсць і зусім радыкальная – гэтую рыбу праблематычна вырасціць у балоце.

Нагадаем, што рака Лахва, у гонар якой названа прадпрыемства, працякае не сярод маляўнічых альпійскіх лугоў, а па землях, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Фота ведамаснага сайта гаспадаркі «Фарэлевая гаспадарка «Лахва».

The post Калі ж Магілёўшчыну заваляць чырвонай ікрой і вясёлкавай фарэллю? appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бялынічах работнікі сельгаспрадпрыемстваў ходзяць у тэатры і ездзяць на мора https://mogilev.media/u-bjalynichah-rabotniki-selgaspradpryemstva-hodzjac-u-tjeatry-i-ezdzjac-na-mora/ Fri, 06 Feb 2026 17:52:25 +0000 https://mogilev.media/?p=133083 У бялыніцкім СПК «Калгас «Радзіма» адпачываюць па формуле «ўсё ўключана» і зарабляюць, упрыгожваючы фермы. Мяжа паміж светам беларускіх прапагандыстаў, якія хваліцца месцамі, дзе яны адпачываюць, і светам насельнікаў ферм канчаткова сцёртая. Спецыяльныя карэспандэнты праўладнай «Беларуси Сегодня» апыталі рабочых і сялян пра тое, дзе яны адпачываюць. Аказалася, што араць не пакладаючы рук у пуле «першага» не […]

The post У Бялынічах работнікі сельгаспрадпрыемстваў ходзяць у тэатры і ездзяць на мора appeared first on Магілёў.media.

]]>
У бялыніцкім СПК «Калгас «Радзіма» адпачываюць па формуле «ўсё ўключана» і зарабляюць, упрыгожваючы фермы.

Мяжа паміж светам беларускіх прапагандыстаў, якія хваліцца месцамі, дзе яны адпачываюць, і светам насельнікаў ферм канчаткова сцёртая.

Спецыяльныя карэспандэнты праўладнай «Беларуси Сегодня» апыталі рабочых і сялян пра тое, дзе яны адпачываюць. Аказалася, што араць не пакладаючы рук у пуле «першага» не так выгадна, як прахалоджвацца ў гумовых ботах і ватоўках на сельскіх фермах.

У бялыніцкім СПК «Калгас «Радзіма» людзі з’яўляюцца на фермах не так часта, як на экскурсіях, у тэатрах і ў Геленджыку.

Жыхарка вёскі Вішова, якая працуе ў «Радзіме» ўсяго тры гады, на самай справе паспела з’ездзіць у Геленджык разам з сям’ёй.

Дзеці гэтай жанчыны атрымліваюць стыпендыі за поспехі ў працы і спорце, а сама яна сцвярджае, што можна добра зарабіць на конкурсах па ўпрыгожванні ферм і грунтоўна нагрэць рукі на такой банальнай рэчы, як шоу талентаў.

Зрэшты, у «Радзіме» Геленджык магчымы, бо гэта – узорна-паказальны калгас, які існуе дзеля таго, каб лашчыць самалюбства айчынных «моцных гаспадарнікаў» і рабіць пастановачныя здымкі ідэолагам, якія ілюструюць імі свае байкі.

Цікава, як часта лётаюць на Азорскія астравы работнікі ААТ «Краснапольскі» і асноўнай масы беларускіх калгасаў, дзе зарабляюць на жыццё не на шоу талентаў, а крадзяжом дызельнага паліва?

Адна з падстаўных апытаных прызналася: калі распавядаю сябрам і знаёмым пра свой сацпакет, многія не вераць, што такое магчыма.

І правільна робяць. Бо гэта толькі Лукашэнка перакананы, што тыя, хто пакуль не ўцёк з Беларусі, настолькі дурнейшыя за паравоз, што здольныя верыць сумбуру Тура, шурпатасцям Гладкай і зацьменням Азаронка.

Фота «Беларусь Сегодня».

The post У Бялынічах работнікі сельгаспрадпрыемстваў ходзяць у тэатры і ездзяць на мора appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бялынічах не засталося ўдзельнікаў Другой Сусветнай, іх функцыі перайшлі ветэранам працы https://mogilev.media/u-bjalynichah-ne-zastalosja-dzelnika-drugoj-susvetnaj-ih-funkcyi-perajshli-vetjeranam-pracy/ Thu, 05 Feb 2026 13:01:14 +0000 https://mogilev.media/?p=133030 У Бялыніцкім раёне не засталося ні аднаго ўдзельніка Другой Сусветнай вайны. Пра адсутнасць на Бялыніччынне людзей, якіх можна было б назваць удзельнікам Другой Сусветнай стала вядома на справаздачна-выбарчым сходзе раённай ветэранскай арганізацыі. Праўда, да такіх можна было б аднесці вязняў фашысцкіх канцлагераў, якіх у раёне засталося два чалавекі, але, пэўна, з бюракратычна-юрыдычных падыходаў такое званне […]

The post У Бялынічах не засталося ўдзельнікаў Другой Сусветнай, іх функцыі перайшлі ветэранам працы appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бялыніцкім раёне не засталося ні аднаго ўдзельніка Другой Сусветнай вайны.

Пра адсутнасць на Бялыніччынне людзей, якіх можна было б назваць удзельнікам Другой Сусветнай стала вядома на справаздачна-выбарчым сходзе раённай ветэранскай арганізацыі. Праўда, да такіх можна было б аднесці вязняў фашысцкіх канцлагераў, якіх у раёне засталося два чалавекі, але, пэўна, з бюракратычна-юрыдычных падыходаў такое званне на іх не распаўсюджваецца.

Усе астатнія сябры арганізацыі – 2875 чалавек – ветэраны працы. Па сцвярджэнні іх кіраўніка Яўгена Чарнякова, дзейнасць у наступным справаздачным перыядзе не будзе зніжана. Можна дадаць, што і пра вайну будзе каму распавядаць, прычым гэты рассказчык пойдзе амаль за сведку ваенных падзей. 

Так, у лістападзе мінулага года ў Бялыніцкай сярэдняй школе №1 адкрыўся раённы Цэнтр патрыятычнага выхавання. На ўрачыстай цырымоніі ў ліку ганаровых гасцей выступіла “дачка ветэрана Вялікай айчыннай вайны”, піша Mayday. 

Фотаздымак: “Зара над Друццю”

The post У Бялынічах не засталося ўдзельнікаў Другой Сусветнай, іх функцыі перайшлі ветэранам працы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Егеры Бялыніцкага лясгаса распавялі пра асаблівасці палявання https://mogilev.media/egery-bjalynickaga-ljasgasa-raspavjali-pra-asablivasci-paljavannja/ Mon, 02 Feb 2026 11:48:27 +0000 https://mogilev.media/?p=132882 У Бялыніцкім лясгасе патлумачылі, чаму паляванне – гэта не толькі трафеі і адрэналін, але і карысць для лесу. Бялыніцкі лясгас па выніках 11 месяцаў 2025 года заняў першае месца па даходнасці паляўнічай гаспадаркі сярод 98 лясгасаў Беларусі. Здавалася б, што можа быць прасцей: запрашай у госці паляўнічых, арганізуй ім адпачынак і падлічвай даходы. Аднак, усё […]

The post Егеры Бялыніцкага лясгаса распавялі пра асаблівасці палявання appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бялыніцкім лясгасе патлумачылі, чаму паляванне – гэта не толькі трафеі і адрэналін, але і карысць для лесу.

Бялыніцкі лясгас па выніках 11 месяцаў 2025 года заняў першае месца па даходнасці паляўнічай гаспадаркі сярод 98 лясгасаў Беларусі.

Здавалася б, што можа быць прасцей: запрашай у госці паляўнічых, арганізуй ім адпачынак і падлічвай даходы. Аднак, усё аказваецца не зусім так

Асобныя папуляцыі лясных жывёл маюць патрэбу ў рэгуляванні колькасці. Лічбы гавораць самі за сябе. 

Так, па стане на 20 красавіка 2025 года ў Магілёўскай вобласці налічваецца:

  • 6940 ласёў пры аптымальнай колькасці 6700;
  • 20 485 казуль замест рэкамендаваных 18 802;
  • 6662 аленяў высакародных пры аптымальнай колькасці – 9303.

Парушэнне гэтага балансу прыводзіць да пашкоджання пасеваў, росту ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл і ўразлівасці папуляцый перад хваробамі.

Практычна ўсе даходы ад паляўнічай дзейнасці ўкладаюцца назад у лес: у падкормку, аснашчэнне, заработную плату егераў і ахову ўгоддзяў. А аснашчэнне ў егераў не з танных. Напрыклад, узімку не абысціся без снегаходаў. Толькі так можна дабрацца ў цяжкадаступныя месцы, дзе жывёлы маюць патрэбу ў падкормцы – сене, зерневай сумесі з аўса з гарохам, мінеральных дадатках.

Яшчэ адзін цікавы, але мала вядомы нюанс: падкормачныя пляцоўкі размяшчаюцца не бліжэй як за паўкіламетра ад рэспубліканскіх трас.

«Мы не ствараем прыманку каля дарогі, а дапамагаем жывёлам перажыць зіму ў бяспечных месцах», – кажуць захавальнікі лесу.

Фота БелТА.

The post Егеры Бялыніцкага лясгаса распавялі пра асаблівасці палявання appeared first on Магілёў.media.

]]>
Бялыніцкі суд прызнаў экстрэмізмам стыкеры “Чык Чырык” https://mogilev.media/bjalynicki-sud-pryzna-jekstrjemizmam-stykery-chyk-chyryk/ Sat, 27 Dec 2025 13:39:22 +0000 https://mogilev.media/?p=131559 Tэлеграм-стыкеры «Чык-Чырык» цяпер лічацца ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Рашэнне аб прызнанні 21 стыкера экстрэмізмам прыняў 19 снежня 2025 года суд Бялыніцкага раёна. Варта адзначыць, што “Чык-Чырык” – гэта іранічная мянушка Лукашэнкі. Фраза “Чык-Чырык”, верагодна, паходзіць ад аднайменнай песні беларускага гурта “Саша і Сірожа”. У яе ўваходзілі мастак Аляксей Хацкевіч і Сяргей Міхалок, лідар “Ляпіса Трубяцкога”. […]

The post Бялыніцкі суд прызнаў экстрэмізмам стыкеры “Чык Чырык” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Tэлеграм-стыкеры «Чык-Чырык» цяпер лічацца ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Рашэнне аб прызнанні 21 стыкера экстрэмізмам прыняў 19 снежня 2025 года суд Бялыніцкага раёна. Варта адзначыць, што “Чык-Чырык” – гэта іранічная мянушка Лукашэнкі.

Фраза “Чык-Чырык”, верагодна, паходзіць ад аднайменнай песні беларускага гурта “Саша і Сірожа”. У яе ўваходзілі мастак Аляксей Хацкевіч і Сяргей Міхалок, лідар “Ляпіса Трубяцкога”. Як адзначае Мemepedia, трэк з’явіўся ў 2005 годзе і ўвайшоў у альбом “Скаты!”. У 2010 годзе на Ютуб загрузілі мультыплікацыйны кліп.

Толькі праз шмат гадоў гукаперайманне стала іранічнай мянушкай Аляксандра Лукашэнкі. Як мяркуецца, усё пачалося з карыкатуры, якую 21 студзеня 2016 года апублікаваў у каментарах падпісчык суполкі “Чай з малінавым варэннем”.

У 2020 годзе на фоне пратэстаў фраза “Чык-Чырык” стала зноў папулярнай. Шмат у чым гэта адбылося дзякуючы коміку Славе Камісаранкі. Менавіта ён пачаў публічна і вельмі часта называць Лукашэнку “Чык-Чырыкам”.

Выява з адкрытых крыніц

The post Бялыніцкі суд прызнаў экстрэмізмам стыкеры “Чык Чырык” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Фермер з Бялыніцкага раёна памёр, напіўшыся пестыцыда https://mogilev.media/fermer-z-bjalynickaga-rajona-pamjor-napi-shysja-pestycyda/ Wed, 29 Oct 2025 13:10:47 +0000 https://mogilev.media/?p=129910 У Бялыніцкім раёне фермер выпіў вадкасці з бутэлькі з-пад газіроўкі, а гэта аказаўся сродак супраць пустазелля. Як паведамляе Дзяржаўны камітэт судовыых экспертыз, знаходзячыся ў сваёй гаспадарцы ў Бялыніцкім раёне, 53-гадовы мужчына ўзяў для апрацоўкі раслін ядахімікат цёмна-карычневага колеру, частку адліў у пластыкавую бутэльку з-пад газаванага напою. Праз непрацяглы час па памылцы стаў піць з гэтай […]

The post Фермер з Бялыніцкага раёна памёр, напіўшыся пестыцыда appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бялыніцкім раёне фермер выпіў вадкасці з бутэлькі з-пад газіроўкі, а гэта аказаўся сродак супраць пустазелля.

Як паведамляе Дзяржаўны камітэт судовыых экспертыз, знаходзячыся ў сваёй гаспадарцы ў Бялыніцкім раёне, 53-гадовы мужчына ўзяў для апрацоўкі раслін ядахімікат цёмна-карычневага колеру, частку адліў у пластыкавую бутэльку з-пад газаванага напою.

Праз непрацяглы час па памылцы стаў піць з гэтай бутэлькі – зрабіў усяго адзін глыток… Самастойнае прамыванне страўніка і прыём лекаў не дапамагала: са скаргамі на млоснасць, ваніты, болі па ўсім жываце мужчыну шпіталізавалі.

У Магілёве ў бальніцы на наступны дзень фермер памёр з-за вострага атручвання, якое выклікаў памылкова спажыты ядахімікат. Гэтым ядахімікатам, як высвятлілі эксперты, аказалася вадкасць дыкват, якая выкарыстоўваецца для барацьбы з пустазеллем.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Фермер з Бялыніцкага раёна памёр, напіўшыся пестыцыда appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Бялыніцкім раёне хочуць паставіць помнік меліярацыі https://mogilev.media/u-bjalynickim-rajone-hochuc-pastavic-pomnik-melijaracyi/ Wed, 15 Oct 2025 11:12:45 +0000 https://mogilev.media/?p=129662 Памятны знак з нагоды 100-годдзя пачатку меліярацыі на Магілёўшчыне плануецца паставіць каля вёскі Забалоцце Бялыніцкага раёна. Пляцоўка, дзе плануецца ўстаноўка помніка, на сёння ўжо ўпарадкаваная. “Пляцоўка каля вёскі Забалоцце была выбрана невыпадкова, бо з яе  адкрываецца добры від на сучасныя меліярацыйныя збудаванні, якія ўзведзены ў рэчышчы канала. У межах самога канала плануецца стварыць экалагічны маршрут, […]

The post У Бялыніцкім раёне хочуць паставіць помнік меліярацыі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Памятны знак з нагоды 100-годдзя пачатку меліярацыі на Магілёўшчыне плануецца паставіць каля вёскі Забалоцце Бялыніцкага раёна.

Пляцоўка, дзе плануецца ўстаноўка помніка, на сёння ўжо ўпарадкаваная. “Пляцоўка каля вёскі Забалоцце была выбрана невыпадкова, бо з яе  адкрываецца добры від на сучасныя меліярацыйныя збудаванні, якія ўзведзены ў рэчышчы канала. У межах самога канала плануецца стварыць экалагічны маршрут, на якім будуць адноўлены асноўныя этапы развіцця меліярацыйнай галіны за мінулыя сто гадоў” – прыводзіць словы прадстаўніка “Магілёўводбуд” Аляксея Пчэльнікава раённае выданне “Зара над Друццю”.

На пляцоўцы будзе размешчаны не толькі помнік, але і створана месца адпачынку, якое будзе аб’ядноўваць элементы музея меліярацыі пад адкрытым небам і паркавага ландшафту. Больш за тое, плануецца 20 месцаў для парковак, а таксама зялёныя зоны з дэкаратыўнымі раслінамі, альтанкамі ды лаўкамі. 

Сам помнік прысвечаны 100-годдзю ўзнагароджання Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР меліярацыйнага таварыства «Васількі», удзельнікі якога амаль уручную асушылі балота, што раздзяляла вёскі Васількі і Забалоцце Бялыніцкага раёна.

The post У Бялыніцкім раёне хочуць паставіць помнік меліярацыі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Андрей Кунцевич – журналист из Белынич, поэт и первый заместитель министра. Знакомимся https://mogilev.media/andrej-kuncevich-zhurnalist-iz-belynich-pojet-i-pervyj-zamestitel-ministra-znakomimsja/ Wed, 20 Aug 2025 07:34:34 +0000 https://mogilev.media/?p=128183 Талантливый уроженец Белынич, который сделал блистательную карьеру, поднявшись с самых низов, но никогда не рубил с плеча. Карьера Андрея Михайловича  Кунцевича впечатляет – за каких-то двадцать лет он прошел путь от заведующего отделом писем редакции белыничской районной газеты “Зара над Друццю” до первого заместителя министра информации, заняв этот пост в сорок лет. При этом, пользуясь […]

The post Андрей Кунцевич – журналист из Белынич, поэт и первый заместитель министра. Знакомимся appeared first on Магілёў.media.

]]>
Талантливый уроженец Белынич, который сделал блистательную карьеру, поднявшись с самых низов, но никогда не рубил с плеча.

Карьера Андрея Михайловича  Кунцевича впечатляет – за каких-то двадцать лет он прошел путь от заведующего отделом писем редакции белыничской районной газеты “Зара над Друццю” до первого заместителя министра информации, заняв этот пост в сорок лет.

При этом, пользуясь китайской терминологией, сохранил лицо: не клялся в беззаветной преданности Лукашенко, как это делали выскочки-нувориши вроде Азаренка и Муковозчика, но и на сторону народа в 2020-м не перешел, оставшись опытным чиновником, классным специалистом своего дела.

Своей четкой позицией, без переобуваний и метаний из сторону в сторону, Кунцевич заслужил уважение не только у властей Беларуси, но и у противников Лукашенко.

О нем с уважением пишет “Наша Нива”, а историк Марзалюк, признавший смену своих взглядов, считает Кунцевича замечательным человеком и журналистом и отмечает его свободное владение беларуским языком в публичных выступлениях.

Более того, Андрей Михайлович пишет стихи на родном языке:

Пакідае наш край чарада журавоў,

Шэрым клінам пранізвае даль.

Адлятаюць ад нас да чужых берагоў,

Бо наладжвае восень свой баль.

Мы добавим в историю блистательного взлета Кунцевича несколько фактов, которые известны только узкому кругу людей в Могилевской области.

Стартом своей карьеры Андрей Кунцевич обязан Геннадию Михайловичу Лавренкову, который долгое время курировал кадры Могилевщины и рассмотрел в молодом, но амбициозном сотруднике районной газеты, большой потенциал.

Однажды Кунцевич пришел к могущественному чиновнику и предложил ему свой план развития газеты “Зара над Друццю” и попросил пост редактора. План, предложенный Андреем Михайловичем, выглядел убедительно, а уж после того, как Кунцевич через год сумел выполнить все его пункты, вопросов у Лавренкова больше не возникало.

Дальнейшему карьерному росту Андрея Кунцевича способствовали также главный идеолог Могилевской области Валерий Малашко и Владислав Грибанов, исполнявший при “губернаторе” Петре Руднике обязанности пресс-секретаря могилевского облисполкома.

В конечном итоге Кунцевич обошел обоих. Середнячку Малашко не хватало чиновничьей хватки и знаний в этой области. Талантливого же журналиста Грибанова сгубило стремление во имя карьеры прыгать через головы и пьяная драка в Молдавии, где Владислав Олегович возглавлял международной делегацию.

Из-за этого скандала Грибанов, не без участия возмущенного Геннадия Лавренкова, потерял должность заместителя председателя быховского райисполкома.

Примерно в это же время в Быхове произошел беспрецедентный случай – был объявлен конкурс на занятие вакантной должности главного редактора районной газеты “Маяк Прыдняпроўя”.

Столь демократичный ход инициировал Лавренков, а руководил конкурсом начальник главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Могилевского облисполкома Кунцевич. 

Два главных претендента на вакантную должность, оба быховчане, писатель-фантаст Сергей Антонов и безработный, опальный чиновник Владислав Грибанов набрали одинаковое число баллов. Однако Андрей Кунцевич помог выиграть коллеге и бывшему покровителю, сославшись на то, что у писателя нет журналистского образования. Да и отношение к Сергею Антонову, из-за его неприкрытой враждебности к властям, у Кунцевича, конечно, было настороженным.

Геннадия Лавренкова, после скандала с немытыми коровами “ушли” на пенсию. Валерий Малашко, поболтавшись в Минске, карьеры там не сделал и вернулся в Могилев с сомнительным званием “депутата”. 

Грибанов не смог удержаться даже на должности редактора быховской “районки”, оскандалился в Бобруйске, но, опять-таки, благодаря покровительству Кунцевича, все-таки прибился к берегу, став главным редактором “Брестского вестника”.

Впрочем, это не просто дружественный жест первого заместителя министра информации. Кунцевич, как и его наставник Лавренков, отлично разбирается в кадрах и, ради пользы дела, готов закрыть глаза на проделки “кадра”, если тот отличный специалист.

Поэтому и карьерный взлет Андрея Михайловича является не следствием везения или приспособленчества. Просто талантливые профессионалы нужны любой власти.

The post Андрей Кунцевич – журналист из Белынич, поэт и первый заместитель министра. Знакомимся appeared first on Магілёў.media.

]]>
Водитель в Белыничах восемь месяцев воровал комбикорм https://mogilev.media/voditel-v-belynichah-vosem-mesjacev-voroval-kombikorm/ Wed, 20 Aug 2025 06:03:09 +0000 https://mogilev.media/?p=128177 В Белыничском районе раскрыта кража комбикорма, принадлежащего сельхозпредприятию. Сотрудники Белыничского РОВД установили, что с января по август текущего года 36-летний водитель систематически похищал комбикорм к сельхозпредприятия, на котором работал, сообщает телеграмм-канал “Милиция Могилевщины”. Похищенное мужчина вывозил и прятал у себя на подворье. Всего там накопилось три тонны комбикорма. Комбикорм изъят, ведется проверка. Фото: скриншот видео […]

The post Водитель в Белыничах восемь месяцев воровал комбикорм appeared first on Магілёў.media.

]]>
В Белыничском районе раскрыта кража комбикорма, принадлежащего сельхозпредприятию.

Сотрудники Белыничского РОВД установили, что с января по август текущего года 36-летний водитель систематически похищал комбикорм к сельхозпредприятия, на котором работал, сообщает телеграмм-канал “Милиция Могилевщины”.

Похищенное мужчина вывозил и прятал у себя на подворье. Всего там накопилось три тонны комбикорма.

Комбикорм изъят, ведется проверка.

Фото: скриншот видео “Милиция Могилевщины”.

The post Водитель в Белыничах восемь месяцев воровал комбикорм appeared first on Магілёў.media.

]]>