Последние новости Дрибина Могилевской области за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/dribin/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Fri, 13 Mar 2026 13:25:59 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Последние новости Дрибина Могилевской области за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/dribin/ 32 32 Лукашэнка прыехаў ратаваць Дрыбін. Каровамі https://mogilev.media/lukashjenka-pryeha-ratavac-drybin-karovami/ Fri, 13 Mar 2026 13:27:18 +0000 https://mogilev.media/?p=134678 Аляксандр Лукашэнка асабіста прыбыў у Дрыбінскі раён. Не з праверкай прамысловых гігантаў – іх тут няма. Не адкрываць школу – навошта яна пры шасці вучнях на настаўніка. Выратавальнік вёскі прыехаў глядзець на кароў герэфордскай пароды – з імі звязаны ўсе мары і спадзяванні Лукашэнкі на адраджэнне Дрыбіншчыны. Рэгіён мары Магілёўская вобласць – асаблівае месца. Рэгіён […]

The post Лукашэнка прыехаў ратаваць Дрыбін. Каровамі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Аляксандр Лукашэнка асабіста прыбыў у Дрыбінскі раён. Не з праверкай прамысловых гігантаў – іх тут няма. Не адкрываць школу – навошта яна пры шасці вучнях на настаўніка. Выратавальнік вёскі прыехаў глядзець на кароў герэфордскай пароды – з імі звязаны ўсе мары і спадзяванні Лукашэнкі на адраджэнне Дрыбіншчыны.

Рэгіён мары

Магілёўская вобласць – асаблівае месца. Рэгіён стабільна трымаецца ў аўтсайдарах амаль па ўсіх сацыяльна-эканамічных паказчыках: ад заробкаў да сельскагаспадарчай вытворчасці і экспарту. Яна генеруе найменш валавога рэгіянальнага прадукту – усяго 7,4 працэнта ад агульнанацыянальнага аб’ёму, і падушавы паказчык тут таксама самы нізкі. Віцебская і Магілёўская вобласці стабільна замыкаюць зарплатны рэйтынг краіны.

І гэта – радзіма Лукашэнкі. Чалавека, які кіруе краінай з 1994 года.

За гэты час насельніцтва Магілёўшчыны скарацілася на 7,5 працэнта – больш чым удвая хутчэй, чым у цэлым па краіне. Людзі галасуюць нагамі – і сыходзяць у напрамку, супрацьлеглым Дрыбіну.

А Дрыбінскі раён – гэта канцэнтрат усяго магілёўскага ў кубе. Колькасць насельніцтва складае 9 190 чалавек. Раённы цэнтр – гарадскі пасёлак, вялікая вёска прыкладна на тры тысячы душ. Размешчаны ў 64 кіламетрах ад Магілёва, у дзесяці – ад чыгуначнай станцыі з гаваркой назвай «Цёмны Лес».

Гістарычна галоўны промысел тут – выраб валёнак.

Зялёнае святло для рагатых

Вялікі эканаміст агледзеў племзавод, дзе разводзяць герэфордаў – мясную пароду жывёлы з «мармуровым» мясам і «спакойным норавам».

Жывёлы, мяркуючы па апісанні, паводзілі сябе спакайней, чым беларускія выбаршчыкі ўзору 2020 года.

Лукашэнка падзяліўся думкамі: такімі тэмпамі – пад 18 працэнтаў рэнтабельнасці – і пры такім попыце не займацца гэтым – гэта злачынства.

Злачынствам, відавочна, з’яўляецца адмова ад развядзення кароў. Іншыя віды злачынстваў чалавека, на якога падаюць у Міжнародны суд, не цікавяць.

Лукашэнка паабяцаў «зялёную вуліцу» праекту, заклікаў укласціся ў раён, падкрэсліў неабходнасць «жалезнай дысцыпліны» і «дакладнага разліку».

Прагучала нават прапанова далучыць да Дрыбінскага яшчэ «кавалак Шклоўскага» раёна. Гэта, безумоўна, гістарычнае рашэнне.

Перспектыва

Планы, як заўсёды, грандыёзныя і як заўсёды невыканальныя: пагалоўе племянной жывёлы, якое цяпер складае каля 5 тысяч галоў, да 2030 года будзе пашырана да 10 тысяч. Падваенне за пяцігодку. Удвая больш кароў у рэгіёне, адкуль удвая хутчэй з’язджаюць людзі – элегантны дэмаграфічны баланс.

На развітанне Лукашэнку падарылі цельную карову. Жыхары Дрыбінскага раёна, назіраючы за гэтай сцэнай, магчыма, адчулі лёгкую зайздрасць да рагулі.

Фота БелТА.

The post Лукашэнка прыехаў ратаваць Дрыбін. Каровамі appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Дрыбіншчыне прадаюць сенажную траншэю https://mogilev.media/na-drybinshchyne-pradajuc-senazhnuju-transhjeju/ Sun, 08 Mar 2026 09:41:42 +0000 https://mogilev.media/?p=134429 У Магілёўскай вобласці выстаўлена на аўкцыён сенажная траншэя – пакупнікі могуць убачыць тавар паблізу вёскі Слабодка Дрыбінскага раёна. На Дрыбіншчыне прадаюць аб’ект нерухомасці, які цяжка пераблытаць з чымсьці іншым: гэта сенажная траншэя плошчай 1052 квадратныя метры каля вёскі Слабодка. Траншэя спісана за даўгі ў ААТ «Трылесіна-Агра» – відаць, прадпрыемства ўжо не мае патрэбы ў сенажы. […]

The post На Дрыбіншчыне прадаюць сенажную траншэю appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёўскай вобласці выстаўлена на аўкцыён сенажная траншэя – пакупнікі могуць убачыць тавар паблізу вёскі Слабодка Дрыбінскага раёна.

На Дрыбіншчыне прадаюць аб’ект нерухомасці, які цяжка пераблытаць з чымсьці іншым: гэта сенажная траншэя плошчай 1052 квадратныя метры каля вёскі Слабодка. Траншэя спісана за даўгі ў ААТ «Трылесіна-Агра» – відаць, прадпрыемства ўжо не мае патрэбы ў сенажы.

Пачатковая цана – 19 900 рублёў, задатак – 1 990 рублёў.

У апісанні асобна ўдакладняецца дэталь, якая дадае аб’екту шарму: капітальнае збудаванне не зарэгістравана ў рэестры нерухомасці. Гэта значыць, юрыдычна траншэя амаль філасофская катэгорыя –  яна нібыта ёсць, а нібы і няма.

Таргі пройдуць 24 сакавіка. Удзельнікам рэкамендуюць загадзя агледзець аб’ект – у траншэі могуць быць свае пікантныя асаблівасці.

Пры ўсім гэтым дрыбінская раённая газета паведамляе пра ААТ «Трылесіна-Агра», што “вынік працы, які дэманструюць жывёлаводы – стабільны. Малако рэалізуюць гатункам «Экстра». Калектыў ставіць перад сабой задачу прырасці і па валу, не апускаць планку па якасці малака, вырабляючы прадукцыю толькі высокай якасці”.

Тут ужо сапраўды сенажная траншэя становіцца лішнім баластам.

Фота БелЮрЗабеспячэнне.

The post На Дрыбіншчыне прадаюць сенажную траншэю appeared first on Магілёў.media.

]]>
У некаторых раёнах Магілёўшчыны расце колькасць зваротаў па-беларуску https://mogilev.media/u-nekatoryh-rajonah-magiljo-shchyny-rasce-kolkasc-zvarota-pa-belarusku/ Sun, 01 Feb 2026 13:36:23 +0000 https://mogilev.media/?p=132833 Нягледзячы на мізэрную колькасць зваротаў у органы ўлады на беларускай мове, там-сям на Магілёўшчыне расце іх доля. Як высветліў “моўны інспектар” Ігар Случак, звяртаючыся па статыстыку ў розныя раёны Магілёўскай вобласці, сітуацыя з беларускай мовай дзіўным чынам мае тэндэнцыю да паляпшэння. Праўда, наколькі трывалай будзе такая тэндэнцыя, прадказаць немагчыма. Згодна адказам Случаку з розных райвыканкамаў, […]

The post У некаторых раёнах Магілёўшчыны расце колькасць зваротаў па-беларуску appeared first on Магілёў.media.

]]>
Нягледзячы на мізэрную колькасць зваротаў у органы ўлады на беларускай мове, там-сям на Магілёўшчыне расце іх доля.

Як высветліў “моўны інспектар” Ігар Случак, звяртаючыся па статыстыку ў розныя раёны Магілёўскай вобласці, сітуацыя з беларускай мовай дзіўным чынам мае тэндэнцыю да паляпшэння. Праўда, наколькі трывалай будзе такая тэндэнцыя, прадказаць немагчыма.

Згодна адказам Случаку з розных райвыканкамаў, вымалёўваецца наступная карціна. У 2025 годзе ў Асіповіцкі райвыканкам было пададзена 1,34% зваротаў па-беларуску. У 2024 годзе іх было 0,67%, а ў 2023 – 0,3%. Рост даволі заўважны.

Нешта падобнае адбылося і ў Крычаўскім раёне. Там, у 2025 годзе ў мясцовы райвыканакам па-беларуску былі напісаныя 1,94% зваротаў. Годам раней – 1,13%, а ў 2023 годзе 0,55%. Пры тым што ў 2011 годзе на беларускай мове было пададзена 0,39% зваротаў.

Сярод Асіповіцкага, Крычаўскага і Дрыбінскага раёнаў у сітуацыі са зваротамі па-беларуску найлепшым выглядае апошні. Там летась іх было 7,37%. Аднак не ўсё так гладка, бо ў 2024 годзе беларускамоўнымі было 7,46%, то бок заўважана невялікае змяншэнне. Радуе толькі тое, што ў параўнанні з 2023 годам рост быў шматкротны, бо тады па-беларуску было напісана толькі 1,05% ад усіх зваротаў.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post У некаторых раёнах Магілёўшчыны расце колькасць зваротаў па-беларуску appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Магілёўшчыне падлеткі зрывалі ЧЗ-сцяг https://mogilev.media/na-magiljo-shchyne-padletki-zryvali-chz-scjag/ Fri, 23 Jan 2026 14:04:35 +0000 https://mogilev.media/?p=132481 Пасярод ночы маладыя жыхары магілёўскай глыбінкі сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынка мясцовага аддзялення банка, а потым зафарбоўвалі нешта на пешаходных пераходах.  Здарэнне, яўна падобнае на супраціўленне афіцыёзу, у афіцыйных крыніцах апісваецца досыць мудрагеліста. На сайце Вярхоўнага суда гаворыцца пра дзяўчыну, якая на кастрычнік 2025 года, ужо дасягнула паўналецця, і якая, быццам бы, вырашыла выпрабаваць пачуцці […]

The post На Магілёўшчыне падлеткі зрывалі ЧЗ-сцяг appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пасярод ночы маладыя жыхары магілёўскай глыбінкі сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынка мясцовага аддзялення банка, а потым зафарбоўвалі нешта на пешаходных пераходах. 

Здарэнне, яўна падобнае на супраціўленне афіцыёзу, у афіцыйных крыніцах апісваецца досыць мудрагеліста. На сайце Вярхоўнага суда гаворыцца пра дзяўчыну, якая на кастрычнік 2025 года, ужо дасягнула паўналецця, і якая, быццам бы, вырашыла выпрабаваць пачуцці 17-гадовага хлопца. Як піша суд, яна мела ў яго аўтарытэт і карысталася даверам. Дзяўчыне раптам захацелася мець чырвона-зялёны сцяг РБ і яна папрасіла хлопца сарваць яго ўначы з будынка банка. Што той і зрабіў, заадно зламаўшы дрэўка. 

Таксама яна прапанавала зафарбаваць дарожныя знакі фарбай, якая не была хлопцу патрэбная. Той паслухмяна зафарбаваў два знакі “Пешаходны пераход”, прычыніўшы шкоду камунальнай гаспадарцы на амаль 140 рублёў.

На судзе абодва прызналі сваю віну. Хлопец па абвінавачванні ў хуліганстве і “здзеку з дзяржсцягу” атрымаў год калоніі з адтэрміноўкай на год. А дзяўчына – тры гады і шэсць месяцаў “хатняй хіміі” за падбухторванне заведама непаўналетняга.

Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў.

Фотаздымак ілюстрацыйны

The post На Магілёўшчыне падлеткі зрывалі ЧЗ-сцяг appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дрыбін: у бой ідуць штрафнікі https://mogilev.media/drybin-u-boj-iduc-shtrafniki/ Sun, 11 Jan 2026 09:52:44 +0000 https://mogilev.media/?p=132080 Дрыбінскі РАУС недальнабачна прыцягнуў да працы асоб, не занятых у эканоміцы. Ім даверылі ўборку снегу на Алеі Славы. У разгар цыклона «Улі» праваахоўнікі з Дрыбіна заявілі, што прыцягнулі да грамадска-карыснай працы несвядомых грамадзян, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі мясцовага АУС. Не надта законапаслухмяным дрыбінцам даверылі ўборку снегу на Алеі Славы і на вуліцы […]

The post Дрыбін: у бой ідуць штрафнікі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дрыбінскі РАУС недальнабачна прыцягнуў да працы асоб, не занятых у эканоміцы. Ім даверылі ўборку снегу на Алеі Славы.

У разгар цыклона «Улі» праваахоўнікі з Дрыбіна заявілі, што прыцягнулі да грамадска-карыснай працы несвядомых грамадзян, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі мясцовага АУС. Не надта законапаслухмяным дрыбінцам даверылі ўборку снегу на Алеі Славы і на вуліцы Савецкай.

Тут мясцовым уладам давялося адступіць ад агульных прынцыпаў, бо на Магілёўшчыне, мяркуючы па паведамленнях дзяржаўных СМІ, да ліквідацыі наступстваў цыклона дапускаюць толькі лепшых з лепшых.

Фота раённай газеты «Савецкая вёска».

The post Дрыбін: у бой ідуць штрафнікі appeared first on Магілёў.media.

]]>
«Рэха Дрыбіна» даўно сціхла https://mogilev.media/rjeha-drybina-da-no-scihla/ Sun, 16 Nov 2025 14:45:51 +0000 https://mogilev.media/?p=130324 Дрыбінская «раёнка» панастальгіравала па мясцовым радыё, закрытым у 2016 годзе з-за «адсутнасці якаснага прыёму радыёпраграм у дыяпазоне УКХ». Да 100-годдзя беларускага радыё дрыбінская раёнка ўспомніла пра тое, як цудоўна было па паўгадзіны слухаць перадачы «Сельская гаспадарка», «Мясцовая ўлада ў дзеянні», «Жыццё Саветаў», «Сустрэча з насельніцтвам», «Наш край», «Нашы землякі» і «Віншуем». Нягледзячы на тое, што […]

The post «Рэха Дрыбіна» даўно сціхла appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дрыбінская «раёнка» панастальгіравала па мясцовым радыё, закрытым у 2016 годзе з-за «адсутнасці якаснага прыёму радыёпраграм у дыяпазоне УКХ».

Да 100-годдзя беларускага радыё дрыбінская раёнка ўспомніла пра тое, як цудоўна было па паўгадзіны слухаць перадачы «Сельская гаспадарка», «Мясцовая ўлада ў дзеянні», «Жыццё Саветаў», «Сустрэча з насельніцтвам», «Наш край», «Нашы землякі» і «Віншуем».

Нягледзячы на тое, што раённае радыё было «надзейнай, даверлівай, кампетэнтнай і ўдумлівай крыніцай інфармацыі», яго закрылі не толькі ў Дрыбіне, а паўсюдна.

Прычым не з-за тэхнічных праблем з вяшчаннем, а таму што:

  • правадное радыё аджыло свой век яшчэ на дзесяць гадоў раней;
  • утрымліваць бескарысную структуру ўладам стала не па кішэні.

І нават тое, што цяпер у Беларусі зарэгістравана больш за 90 радыёстанцый, кажа не пра рост папулярнасці радыё, а хутчэй пра інертнасць уладаў.

Ды што там раённае радыё, калі цяпер адзін толковы блогер можа з поспехам замяніць увесь працоўны калектыў любой раённай газеты разам з бухгалтарам і прыбіральшчыцай.

Падаецца, што справа тут не ў настальгіі па радыё, а ў шкадаванні пра беззваротна страчаныя часы, калі інфармацыя знаходзілася пад татальным кантролем уладаў.

Фота раённай газеты.

The post «Рэха Дрыбіна» даўно сціхла appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пераломны момант для Дрыбіна https://mogilev.media/peralomny-momant-dlja-drybina/ Fri, 14 Nov 2025 06:51:09 +0000 https://mogilev.media/?p=130262 Дрыбінская “раёнка” апублікавала спіс вясковых клубаў, дзе пройдуць паказы спартыўнай драмы “Пераломны момант”. Амаль месяц, згодна з планам, гледачы Дрыбінскага раёна будуць атрымліваць асалоду ад твору айчынных кінематаграфістаў – гісторыі спартоўца, які атрымаў траўму, але прадэманстраваў трываласць духу. На жаль, але ўжо з самага пачатку паказ спартыўнай драмы выкліча ў гледача хутчэй устойлівае непрыняцце, чым […]

The post Пераломны момант для Дрыбіна appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дрыбінская “раёнка” апублікавала спіс вясковых клубаў, дзе пройдуць паказы спартыўнай драмы “Пераломны момант”.

Амаль месяц, згодна з планам, гледачы Дрыбінскага раёна будуць атрымліваць асалоду ад твору айчынных кінематаграфістаў – гісторыі спартоўца, які атрымаў траўму, але прадэманстраваў трываласць духу.

На жаль, але ўжо з самага пачатку паказ спартыўнай драмы выкліча ў гледача хутчэй устойлівае непрыняцце, чым цікавасць.

І справа нават не ў тым, што яе сюжэт нагадвае найгоршыя савецкія фільмы, у якіх палітычна безграматны гультай ператвараецца ў перадавіка сацыялістычнай вытворчасці праз пераломны момант у жыцці.

Такое масіраванае рэкламаванне, падаецца, скончыцца тым, што на фільм беларускіх кінематаграфістаў гледачоў будуць заганяць сілай, і гісторыя з фільмам “Класная” паўторыцца: карцінай будуць захапляцца толькі ідэолагі, для якіх захапленне, як у булгакаўскага папугая на бале ў Сатаны – звыклы стан.

Ну, а глядач, у тым ліку і дрыбінскі, проста ўздыхне і пацісне плячыма.

Фота з адкрытых крыніц.

The post Пераломны момант для Дрыбіна appeared first on Магілёў.media.

]]>
Жилья в Дрибине построено на два метра больше, чем планировалось https://mogilev.media/zhilja-v-dribine-postroeno-na-dva-metra-bolshe-chem-planirovalos/ Sun, 19 Oct 2025 13:06:26 +0000 https://mogilev.media/?p=129577 Дрибинский райисполком подвел итоги девяти месяцев своей деятельности. Лучше всех сработал председатель Дмитрий Чигирь. В дрибинском райисполкоме подводили итоги девяти месяцев уходящего года. Чиновники сыпали цифрами так, что понять, насколько хорошо живется в самом депрессивном районе области, было невозможно.  Наиболее внятно прозвучало то, что  выполнено 10 из 14 доведенных показателей. А также то, что “ […]

The post Жилья в Дрибине построено на два метра больше, чем планировалось appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дрибинский райисполком подвел итоги девяти месяцев своей деятельности. Лучше всех сработал председатель Дмитрий Чигирь.

В дрибинском райисполкоме подводили итоги девяти месяцев уходящего года. Чиновники сыпали цифрами так, что понять, насколько хорошо живется в самом депрессивном районе области, было невозможно. 

Наиболее внятно прозвучало то, что  выполнено 10 из 14 доведенных показателей. А также то, что “ выполнены 5 из 6 показателей матрицы задач для оценки эффективности работы председателя райисполкома”. 

Если перевести эту канцелярскую тарабарщину на человеческий язык, похоже, что председатель дрибинского райисполкома Дмитрий Чигирь выбил пять очков из шести возможных. 

Для того, чтобы расшифровать остальные цифры потребуются криптологи. 

Вот несколько интересных моментов:

  • зарплата на Дрибинщине вроде бы выросла, но скорее всего – нет;
  • жилья введено в эксплуатацию на два квадратных метра больше, чем собирались;
  • плановый показатель по энергосбережению по оценочным данным будет перевыполнен вдвое.

Судя по недоумению на лицах сидящих в зале чиновников, они тоже не очень-то разобрались  в том, о чем шла речь на заседании.

Фото дрибинской районной газеты.

The post Жилья в Дрибине построено на два метра больше, чем планировалось appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Дрыбіншчыне студатрад ледзьве не застаўся без заробку https://mogilev.media/na-drybinshchyne-studatrad-ledzve-ne-zasta-sja-bez-zarobku/ Wed, 27 Aug 2025 11:37:37 +0000 https://mogilev.media/?p=128377 Толькі з дапамогай пракуратуры 15 студатрадаўцам удалося атрымаць заробак пасля працы на адну сельгасарганізацыю ў Дрыбінскім раёне. Як распавядаецца на сайце Генеральнай пракуратуры, сельгасарганізацыя заключыла з 15 непаўналетнімі студэнтамі працоўныя дамовы. Аднак пры заканчэнні іх сельгаспрац і натуральным звальненні выплочваць заробак адмовілася. У выніку студэнты аказаліся без 4,2 тыс. рублёў заробленых грошай. На сайце не […]

The post На Дрыбіншчыне студатрад ледзьве не застаўся без заробку appeared first on Магілёў.media.

]]>
Толькі з дапамогай пракуратуры 15 студатрадаўцам удалося атрымаць заробак пасля працы на адну сельгасарганізацыю ў Дрыбінскім раёне.

Як распавядаецца на сайце Генеральнай пракуратуры, сельгасарганізацыя заключыла з 15 непаўналетнімі студэнтамі працоўныя дамовы. Аднак пры заканчэнні іх сельгаспрац і натуральным звальненні выплочваць заробак адмовілася. У выніку студэнты аказаліся без 4,2 тыс. рублёў заробленых грошай.

На сайце не распавядаецца, якім чынам звесткі аб нявыплаце дайшлі да пракуратуры. Верагодна, да яе звярнуліся бацькі пакрыўджаных сельгасарганізацыяй студэнтаў. Так ці інакш, але тая выявіла парушэнні патрабаванняў працоўнага заканадаўства і працоўных працоў непаўналетніх.

Пракуратура вынесла прадпісанне кіраўніку сельгасарганізацыі і студэнтам выплацілі заробкі.

Дарэчы, паводле даных нагляднага ведамства, у Дрыбінскім раёне за летні перыяд было восем студэнцкіх атрадаў, у якіх працавалі 96 чалавек, з іх 88 непаўналетніх.

Фотаздымак: Генпракуратура

The post На Дрыбіншчыне студатрад ледзьве не застаўся без заробку appeared first on Магілёў.media.

]]>
Как правильно отделаться от медведя: советы от идеолога горецкого лесхоза https://mogilev.media/kak-pravilno-otdelatsja-ot-medvedja-sovety-ot-ideologa-goreckogo-leshoza/ Wed, 27 Aug 2025 05:36:51 +0000 https://mogilev.media/?p=128352 Дрибинская районная газета “Савецкая вёска” опубликовала памятку о том, что делать при встрече с медведем в лесу. Автор рекомендаций – идеолог “Горецкого лесхоза”. Единственной нерешенной проблемой для Могилевской области, на сегодня, остаются медведи. По крайней мере, в лесных угодьях горецкого лесхоза. В связи с этим, заместитель руководителя организации по идеологической работе Олеся Закурдаева (на фото) […]

The post Как правильно отделаться от медведя: советы от идеолога горецкого лесхоза appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дрибинская районная газета “Савецкая вёска” опубликовала памятку о том, что делать при встрече с медведем в лесу. Автор рекомендаций – идеолог “Горецкого лесхоза”.

Единственной нерешенной проблемой для Могилевской области, на сегодня, остаются медведи. По крайней мере, в лесных угодьях горецкого лесхоза.

В связи с этим, заместитель руководителя организации по идеологической работе Олеся Закурдаева (на фото) объяснила гражданам, как поступать при встрече с косолапым.

Вот рекомендации идеолога:

  1. Не торопясь, бочком и держа зверя в поле зрения, отходите в сторону. 
  2. Не стоит смотреть в глаза медведю и поворачиваться к нему спиной. 
  3. Также нельзя бежать, медведь все равно быстрее, а убегающий человек для зверя автоматически переходит в категорию добычи.
  4. Если вы стали медленно отходить, и заметили, что зверь движется за вами, прекратите движение и стойте на месте.
  5. Поднять  шапку на палке. Так вы будете казаться выше.

Ну, а чтобы у медведя отпала охота встречаться с человеком на узких лесных тропах, Закурдаева дает бонусный лайфхак – привязать к рюкзаку колокольчик.

На самом деле, гораздо интереснее медведей только сам автор этих советов.

Олеся Александровна Закурдаева часто освещает в районной прессе беды и победы горецких хранителей леса. Правда, до этого она ограничивалась правилами сборов грибов и ягод, “наличия валежника и сухостоя” и на медведей вышла впервые.

Из совета поднимать шапку на палке, видно – хватка у Закурдаевой стальная. На таких, идеологах, которые явно не даром едят свой хлеб и держится порядок. Даже среди медведей.

идеолог Олеся Закурдаева
Фото районной газеты «Горацкі веснік».

The post Как правильно отделаться от медведя: советы от идеолога горецкого лесхоза appeared first on Магілёў.media.

]]>