Новости Раёны - Магілёў.media - Новостной Портал mogilev.media https://mogilev.media/category/rayony/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Fri, 27 Mar 2026 13:19:58 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Раёны - Магілёў.media - Новостной Портал mogilev.media https://mogilev.media/category/rayony/ 32 32 У Круглым забойца-рэцыдывіст спрабаваў задушыць незнаёмую дзяўчыну https://mogilev.media/u-kruglym-zabojca-rjecydyvist-sprabava-zadushyc-neznajomuju-dzja-chynu/ Fri, 27 Mar 2026 13:26:54 +0000 https://mogilev.media/?p=135321 Магілёўскі аблсуд прысудзіў 20 гадоў мужчыне, які спрабаваў без прычыны задушыць 20-гадовую дзяўчыну на вуліцы. Як устаноўлена на судзе, 44-гадовы жыхар Круглага ў верасні 2025 года ў грамадскім месцы каля скрыжавання вуліц Магілёўскай і Юбілейнай без усялякай прычыны напаў на незнаёмую яму 20-гадовую дзяўчыну. Мужчына схапіў яе, сцягнуў з тратуара ў яр, паваліў на зямлю […]

The post У Круглым забойца-рэцыдывіст спрабаваў задушыць незнаёмую дзяўчыну appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскі аблсуд прысудзіў 20 гадоў мужчыне, які спрабаваў без прычыны задушыць 20-гадовую дзяўчыну на вуліцы.

Як устаноўлена на судзе, 44-гадовы жыхар Круглага ў верасні 2025 года ў грамадскім месцы каля скрыжавання вуліц Магілёўскай і Юбілейнай без усялякай прычыны напаў на незнаёмую яму 20-гадовую дзяўчыну. Мужчына схапіў яе, сцягнуў з тратуара ў яр, паваліў на зямлю і пачаў душыць.

Трагедыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы выпадковым сведкам. Пара маладых людзей з немаўлём, якія праходзілі побач, пачулі крыкі аб дапамозе і ўбачылі напад. Яны ўмяшаліся, адцягнулі нападніка ад пацярпелай і выклікалі міліцыю.

Як высветлілася, гэта не першае цяжкае злачынства абвінавачанага. З 2006 па 2022 год ён адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за забойства жанчыны. У дзень нападу ён зноў паспрабаваў здзейсніць аналагічнае злачынства.

На судзе мужчына сваю віну не прызнаў і катэгарычна адмаўляў датычнасць да здарэння. Аднак прадстаўленыя дзяржаўным абвінаваўцам доказы суд прызнаў дастатковымі.

Судовая калегія аблсуда вынесла абвінаваўчы прысуд: паводле крымінальнага заканадаўства Беларусі мужчыну прызначана 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму.

Акрамя таго, суд задаволіў грамадзянскі пазоў пацярпелай і прысудзіў ёй 30 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post У Круглым забойца-рэцыдывіст спрабаваў задушыць незнаёмую дзяўчыну appeared first on Магілёў.media.

]]>
Суд у Чавусах схлусіў наконт “экстрэмізму” герба “Пагоня” https://mogilev.media/sud-u-chavusah-shlusi-nakont-jekstrjemizmu-gerba-pagonja/ Fri, 27 Mar 2026 12:34:56 +0000 https://mogilev.media/?p=135316 Афіцыйная гісторыка-культурная каштоўнасць герб “Пагоня” па меркаванні Чавускага раённага суда ўжо два з паловай гады лічыцца экстрэмісцкай, але гэта хлусня. 25 сакавіка ў чавускай раёнцы “Іскра” з’явілася паведамленне, што былы беларускі дзяржаўны герб “Пагоня”, які акрамя таго, яшчэ ёсць і гісторыка-культурнай каштоўнасцю, аказваецца яшчэ ў верасні 2023 года прызнаны экстрэмісцкім.  Жаданне вынішчыць гістарычную памяць беларусаў […]

The post Суд у Чавусах схлусіў наконт “экстрэмізму” герба “Пагоня” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Афіцыйная гісторыка-культурная каштоўнасць герб “Пагоня” па меркаванні Чавускага раённага суда ўжо два з паловай гады лічыцца экстрэмісцкай, але гэта хлусня.

25 сакавіка ў чавускай раёнцы “Іскра” з’явілася паведамленне, што былы беларускі дзяржаўны герб “Пагоня”, які акрамя таго, яшчэ ёсць і гісторыка-культурнай каштоўнасцю, аказваецца яшчэ ў верасні 2023 года прызнаны экстрэмісцкім. 

Жаданне вынішчыць гістарычную памяць беларусаў у правінцыйных пракурораў і суддзяў ужо выклікае толькі горкі смех. Праўда, здзіўляцца гэтаму не варта, бо па выказаных глупстах і хлусні ім ёсць на каго раўняцца – на таго, хто больш за 30 гадоў ніяк не можа адарвацца ад улады.

Вось і цяпер яны зрабілі чарговую спробу дацягнуцца да свайго куміра. Спачатку 12 сакавіка 2025 года яны прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі восем стыкераў з тэмай пратэстаў 2020 года. Аднак проста прызнаць стыкеры з заклікамі “Саня, уходи”, “Батьку” в отстойник”, “Я гуляю” ці “Жыве Беларусь” неяк трывіяльна. А калі ўбачыць у гэтых выявах праслаўленне калабарцыянісцкіх дзеячаў часоў нямецка-савецкай вайны, то тым самым адразу можна звярнуць на сябе ўвагу і паспрыяць з’яўленню пытання з зайздрасцю: “А што ж яны там кураць?”.

Але на гэтым “антыэкстрэмісцкі” ўгар чавускіх пракурораў і суддзяў не заканчваецца. 17 сакавіка 2026 года яны прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі тэлеграм-канал “Сымболіка Бытумі”. Гэта свайго роду міні-маркетплейс з 34 падпісчыкамі, дзе прадаецца беларуская і ўкраінская сімволіка на значках, біжутэрыі, цішотках, таксама могуць быць кнігі, торбы і розныя гаспадарчыя рэчы. Такі мікрабізнес, скіраваны на нацыянальна-арыентаваных беларусаў і, па магчымасці, украінцаў. І зноў жа проста прызнаць тыя цішоткі і торбы экстрэміскімі – гэта зусім блякла і нецікава. А вось калі да гэтага яшчэ заявіць, што герб “Пагоня” на гэтай прадукцыі таксама экстрэмісцкі, то тут ўвагу на чавускіх салдафонаў у пракурорскіх мундзірах і судзейскіх мантыях людзі адразу звернуць. 

А для стварэння ўражання, што рашэнне аб экстрэмізме “Пагоні” прынята даўно, можна і “прыцягнуць за вушы” нейкае ранейшае судовае рашэнне. “В указанном Telegram-канале публикуются изображения логотипа (эмблемы) «Пагоня», признанной решением суда Центрального района г.Минска 12.09.2023 экстремистским материалом” – сцвярджаюць у Чавусах і тым самым проста хлусяць. 

Каб упэўніцца ў пракурорскай хлусні варта зазірнуць у тое рашэнне мінскага суда. І там аказваецца, што экстрэмісцкімі прызнаны “Информационная продукция, символика и атрибутика “Рады БНР” и первого заместителя председателя “Рады БНР” С.Наумчика, размещенная на информационных ресурсах:  сайте “Рады БНР”(…).

Символика и атрибутика “Рады БНР”: орден Железного рыцаря; медали “Ордена Погони”, “За боевые заслуги” и медаль к 100-летию БНР, их цифровые изображения”. 

І ўсё, больш 12 верасня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінску ніякую прадукцыю экстрэміскай не прызнаваў. Адпаведна і прызнання экстрэмісцкім герба “Пагоня” няма. 

Але пакуль у Беларусі не да законаў, то адказнасці за такую хлусню чавускія суддзі і пракуроры ніякай не панясуць.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Суд у Чавусах схлусіў наконт “экстрэмізму” герба “Пагоня” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сказ пра тое, як у Чавусах печ рамантавалі і кралі металалом https://mogilev.media/skaz-pra-toe-jak-u-chavusah-pech-ramantavali-i-krali-metalalom/ Fri, 27 Mar 2026 09:33:46 +0000 https://mogilev.media/?p=135306 Пераказ міліцэйскага пратакола чавуская “раёнка” ператварыла ў займальны дэтэктыў. Як казаў класік, змяркалася… Сутнасць справы простая, як веласіпедная спіца. Жыхарка Чавус скарысталася тым, што сусед выкарыстоўваў дом пад дачу і доўгі час там не з’яўляўся. Суседка са сваім знаёмым вывезлі з чужога прысядзібнага ўчастка металалом і здалі яго ў прыёмны пункт. Выручылі ўсяго сто рублёў. […]

The post Сказ пра тое, як у Чавусах печ рамантавалі і кралі металалом appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пераказ міліцэйскага пратакола чавуская “раёнка” ператварыла ў займальны дэтэктыў. Як казаў класік, змяркалася…

Сутнасць справы простая, як веласіпедная спіца. Жыхарка Чавус скарысталася тым, што сусед выкарыстоўваў дом пад дачу і доўгі час там не з’яўляўся.

Суседка са сваім знаёмым вывезлі з чужога прысядзібнага ўчастка металалом і здалі яго ў прыёмны пункт. Выручылі ўсяго сто рублёў. Штраф – 30 базавых велічынь.

Пры гэтым памочнік злодзейкі не ведаў пра тое, што яго ўцягнулі ў цёмную гісторыю.

Аднак журналісты Чавус, распавядаючы гэтую гісторыю, пачалі танцаваць, як кажуць, ад печкі. У літаральным сэнсе.

Высветлілася, што “раней 49-гадовы жыхар Чэрыкава выконваў работы па рамонце печы ў доме жанчыны. У адзін з дзён, падымаючыся на дах, каб дапамагчы знаёмаму з рамонтам, жанчына звярнула ўвагу на кучу металалому на ўчастку суседа. Спакуса аказалася занадта вялікай”.

Далей, як водзіцца, супрацьпраўныя дзеянні, экспертыза і суд.

Застаецца адкрытым пытанне: якім бокам да ўсёй гэтай справы няшчасны 49-гадовы печнік? Нам разабрацца не ўдалося. Можа чытачы паспрабуюць?

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post Сказ пра тое, як у Чавусах печ рамантавалі і кралі металалом appeared first on Магілёў.media.

]]>
Бабруйскай фірме налічылі амаль 111 тысяч нясплачаных падаткаў https://mogilev.media/babrujskaj-firme-nalichyli-amal-111-tysjach-njasplachanyh-padatka/ Fri, 27 Mar 2026 08:39:41 +0000 https://mogilev.media/?p=135301 Прыватнай будаўнічай фірме з Бабруйскага раёна падатковая інспекцыя налічыла да сплаты 110,7 тыс. рублёў падаткаў па выніках камеральнай праверкі. Падчас праверкі спецыялісты ўстанавілі, што кампанія занізіла падатковыя абавязацельствы па шэрагу пазіцый, а менавіта – па падатку на дабаўленую вартасць, падатку на прыбытак і падаходным падатку з фізічных асоб. Як высветлілася, фірма рэалізавала два легкавыя аўтамабілі […]

The post Бабруйскай фірме налічылі амаль 111 тысяч нясплачаных падаткаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прыватнай будаўнічай фірме з Бабруйскага раёна падатковая інспекцыя налічыла да сплаты 110,7 тыс. рублёў падаткаў па выніках камеральнай праверкі.

Падчас праверкі спецыялісты ўстанавілі, што кампанія занізіла падатковыя абавязацельствы па шэрагу пазіцый, а менавіта – па падатку на дабаўленую вартасць, падатку на прыбытак і падаходным падатку з фізічных асоб. Як высветлілася, фірма рэалізавала два легкавыя аўтамабілі грамадзяніну, звязанаму з дзейнасцю гэтай жа арганізацыі, па заніжаным кошце. Пра гэта паведамляе Інспекцыя па падатках і зборах па Ленінскім раёне Магілёва.

У выніку такіх дзеянняў памер заніжанай выручкі склаў 183,4 тыс. рублёў, што прывяло да недаплаты падаткаў у бюджэт.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Бабруйскім раёне раней накіроўвала ў адрас прадпрыемства апавяшчэнне з прапановай добраахвотна пералічыць належныя сумы. Аднак арганізацыя гэтае патрабаванне праігнаравала.

Пасля гэтага падатковы орган склаў акт камеральнай праверкі. Паводле яго вынікаў, фірме прад’яўлена да выплаты ў бюджэт 110,7 тыс. рублёў.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Бабруйскай фірме налічылі амаль 111 тысяч нясплачаных падаткаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Моўны інспектар Ігар Случак атрымаў падзяку з Быхава https://mogilev.media/mo-ny-inspektar-igar-sluchak-atryma-padzjaku-z-byhava/ Thu, 26 Mar 2026 17:29:29 +0000 https://mogilev.media/?p=135271 Галоўны быхаўскі аўтобуснік Дзмітрый Шалабодаў падзякаваў рупліўцу беларушчыны Ігару Случаку за яго дзейнасць. “Дзякуем за актыўную грамадзянскую пазіцыю і імкненне да захавання беларускай мовы і культуры”, – напісаў дырэктар Быхаўскага філіяла Аўтапарк №6 ААТ “Магілёўабаўтатранс” ў адказе Ігару Случаку наконт мовы, якая выкарыстоўваецца на аўтобусных білетах у Быхаве. Што ж тычыцца сутнасці пытання, то Дзмітрый […]

The post Моўны інспектар Ігар Случак атрымаў падзяку з Быхава appeared first on Магілёў.media.

]]>
Галоўны быхаўскі аўтобуснік Дзмітрый Шалабодаў падзякаваў рупліўцу беларушчыны Ігару Случаку за яго дзейнасць.

“Дзякуем за актыўную грамадзянскую пазіцыю і імкненне да захавання беларускай мовы і культуры”, – напісаў дырэктар Быхаўскага філіяла Аўтапарк №6 ААТ “Магілёўабаўтатранс” ў адказе Ігару Случаку наконт мовы, якая выкарыстоўваецца на аўтобусных білетах у Быхаве.

Што ж тычыцца сутнасці пытання, то Дзмітрый Шалабодаў адзначыў, што на гарадскіх аўтобусных маршрутах выкарыстоўваюцца квіткі на праезд на беларускай мове. “На шматразовых квітках інфармацыя размешчана на рускай мове. Колькасць шматразовых квіткоў, як мяркуецца, будзе рэалізована за 5-6 гадоў, у сувязі з гэтым заказваць новую білетную прадукцыю аўтапаркам не плануецца”, – гаворыцца ў адказе дырэктара.

Ігар Случак, размясціўшы копію дакумента ў сваім тэлеграм-канале, дадаў наконт білетаў на рускай мове: “Паспрабуем пазбавіцца ад іх раней”.

Фотаздымак: mogilev.mchs.gov.by

The post Моўны інспектар Ігар Случак атрымаў падзяку з Быхава appeared first on Магілёў.media.

]]>
Быхаўская і касцюковіцкая газеты штампуюць аднолькавыя артыкулы аб сваіх бальніцах https://mogilev.media/byha-skaja-i-kascjukovickaja-gazety-shtampujuc-adnolkavyja-artykuly-ab-svaih-balnicah/ Thu, 26 Mar 2026 11:08:00 +0000 https://mogilev.media/?p=135250 Быхаўская і касцюковіцкая раённыя газеты апублікавалі матэрыялы пра свае бальніцы з ідэнтычнымі загалоўкамі. Супадзенне? Наўрад ці. Працуюць па шаблоне. У пачатку гэтага года быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» апублікавала ўрачысты матэрыял пра тое, што медыцына ў раёне выйшла на новы ўзровень камфорту і тэхналогій. Рэакцыя быхаўчан у TikTok аказалася настолькі бурнай, што аўтарам параднага тэксту […]

The post Быхаўская і касцюковіцкая газеты штампуюць аднолькавыя артыкулы аб сваіх бальніцах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Быхаўская і касцюковіцкая раённыя газеты апублікавалі матэрыялы пра свае бальніцы з ідэнтычнымі загалоўкамі. Супадзенне? Наўрад ці. Працуюць па шаблоне.

У пачатку гэтага года быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» апублікавала ўрачысты матэрыял пра тое, што медыцына ў раёне выйшла на новы ўзровень камфорту і тэхналогій.

Рэакцыя быхаўчан у TikTok аказалася настолькі бурнай, што аўтарам параднага тэксту давялося здымаць ролік у адказ, у якім быхаўчанак прымусілі хваліць бальніцу на камеру. Гэтым справа не скончылася

На гэтым тыдні «Голас Касцюкоўшчыны» адрапартаваў пра дасягненні раённай медыцыны практычна тымі ж словамі.

газета

Гэта не супадзенне і не плагіят – гэта шаблон ў якім нават нічога не змяняюць. 

Абласныя ідэолагі спусцілі раённым рэдакцыям адзіны фармат: падстаўце назву свайго раёна, пералічыце дасягненні і гатова. Не журналістыка, а запаўненне бланка. Прычым бланка з загадзя вядомым зместам: галоўны ўрач адрапартаваў, журналіст кіўнуў, чытач робіць высновы самастойна.

Што напісана ў касцюковіцкім «бланку»

Змест адпавядае жанру. Два апараты УГД. Папярэдні, паведамляецца між іншым, «праслужыў у бальніцы больш за 20 гадоў». Абсталяванне давялі да поўнага фізічнага зносу і цяпер называюць яго замену дасягненнем. У нармальна працуючай сістэме гэта норма, а не свята.

Велаэргометр для дыягностыкі сардэчных захворванняў куплены «дзякуючы спонсарскай дапамозе ПМК № 260» – будаўнічай арганізацыі. Дзве стаматалагічныя ўстаноўкі ў сельскія амбулаторыі – на грошы мясцовага аддзялення Белінвестбанка. Дзяржаўная ахова здароўя абапіраецца на дапамогу банка і будаўнікоў. І гэта лічыцца падставай для ўрачыстага артыкула.

А што ж са стаматолагам у Касцюковічах?

У матэрыяле пра «новы ўзровень камфорту» пра стаматалогію – ні слова. Між тым усяго чатыры месяцы таму тая ж газета сумленна апісала, як жыхары раёна не могуць трапіць да зубнога ўрача.

Журналістка правяла ўласнае расследаванне: у чацвер у 16.30 заняла чаргу ў стаматалогіі – была шостай. З 17.00 пачала тэлефанаваць, каб запісацца па тэлефоне. За 20 хвілін патэлефанавала восем разоў – безвынікова: то занята, то не адказваюць. Да 17.40 у жывой чарзе яна была васямнаццатай. Талона не хапіла.

Малады чалавек, які прыехаў з Мінска, два дні запар не мог узяць талон да хірурга-стаматолага. З’ехаў ні з чым – выдаляць зубы ў сталіцы за ўласныя грошы. У той жа чарзе стаяла намесніца старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях – асабіста, як звычайны жыхар.

Прычына простая: на ўвесь раён штодня выдаецца роўна 12 талонаў на тэлефонны запіс і жывую чаргу. Хірург-стаматолаг у дэкрэце, яго замяняе зубны фельчар. І гэтак далей.

Чатыры месяцы пазней

У лістападзе 2025 года тая ж газета сумленна піша, што трапіць да зубнога ў раёне – яшчэ той квэст. У сакавіку 2026 года яна ж распавядае пра «новы ўзровень камфорту». Дзве стаматалагічныя ўстаноўкі з’ехалі ў вёскі – гэта добра. Але ў раённым цэнтры па-ранейшаму 12 талонаў на ўвесь горад. Які ўжо там новы ўзровень. На старым бы ўтрымацца.

Трэба прызнаць, што і ў Касцюковічах, і ў Быхаве, як і ва ўсіх раённых цэнтрах Магілёўшчыны, праблемы з медыцынай ёсць. І яны не жартоўныя. Чаму б не распавядаць пра іх у нармальным, дзелавым тоне, які не выклікаў бы ў чытачоў ні смеху, ні жадання выказвацца нецэнзурна.

Аднак абласным ідэолагам напляваць на такія моманты або… Што больш верагодна – яны маюць вельмі смутнае ўяўленне пра журналістыку. Для іх гэта нешта кшталту “бітвы” за ўраджай або барацьбы з падзяжом жывёлы дэкрэтамі пра тое, каб жывёла не падала.

Ну і, у рэшце рэшт, адкуль аднолькавыя загалоўкі? Няўжо на шматлікіх нарадах “сенатар” з Касцюковіч Ірына Петрусевіч і аграном Кацярына Музычэнка нічому не вучаць сваіх меншых братоў-прапагандыстаў? Трэба ж як-небудзь дзяліцца досведам. Хай нават негатыўным.

Фота раённых газет.

The post Быхаўская і касцюковіцкая газеты штампуюць аднолькавыя артыкулы аб сваіх бальніцах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Жыхар Мсціслаўшчыны паплаціўся за пераробку зброі ў агнястрэл https://mogilev.media/zhyhar-mscisla-shchyny-paplaci-sja-za-perarobku-zbroi-agnjastrjel/ Wed, 25 Mar 2026 15:52:36 +0000 https://mogilev.media/?p=135217 Тры гады “хатняй хіміі” атрымаў жыхар Мсціслаўскага раёна за тое, што рабіў дазволеную зброю агнястрэльнай і прадаваў яе. У Мсціславе суд вынес прысуд 51-гадоваму мужчыне, які займаўся незаконнай пераробкай і продажам зброі. Ключавую ролю ў расследаванні справы адыгралі балістычныя экспертызы. Паводле даных правахоўнікаў, аднойчы мужчына набыў ахалошчаны пісталет і святлогукавыя патроны, пасля чаго з дапамогай […]

The post Жыхар Мсціслаўшчыны паплаціўся за пераробку зброі ў агнястрэл appeared first on Магілёў.media.

]]>
Тры гады “хатняй хіміі” атрымаў жыхар Мсціслаўскага раёна за тое, што рабіў дазволеную зброю агнястрэльнай і прадаваў яе.

У Мсціславе суд вынес прысуд 51-гадоваму мужчыне, які займаўся незаконнай пераробкай і продажам зброі. Ключавую ролю ў расследаванні справы адыгралі балістычныя экспертызы.

Паводле даных правахоўнікаў, аднойчы мужчына набыў ахалошчаны пісталет і святлогукавыя патроны, пасля чаго з дапамогай падручных сродкаў змяніў іх канструкцыю. У выніку зброя і боепрыпасы сталі прыдатнымі для стральбы. Перароблены пісталет ён прадаў знаёмаму, у якога пазней супрацоўнікі міліцыі і канфіскавалі і зброю, і патроны.

Эксперты ўстанавілі, што пісталет быў самаробна перароблены са спісанага ахалошчанага «Р-411» калібра 10ТК і фактычна стаў наразной агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для выканання стрэлаў. Патроны таксама аказаліся самаробнымі і баяздольнымі.

На гэтым мужчына не спыніўся. Пазней ён набыў пісталет для падводнага палявання яшчэ савецкай вытворчасці, які таксама перарабіў у агнястрэльную зброю і прадаў іншаму чалавеку. Аднак і гэты пакупнік трапіў у поле зроку праваахоўнікаў і добраахвотна выдаў прадмет, падобны на пісталет.

Судова-балістычная экспертыза пацвердзіла, што і гэтая зброя была самаробна мадыфікавана і прыдатная для стральбы патронамі кальцавога запальвання, што дазваляе аднесці яе да кароткаствольнай гладкаствольнай агнястрэльнай зброі.

Суд Мсціслаўскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у незаконных дзеяннях са зброяй. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, а таксама штраф у памеры 35 базавых велічынь. Прысуд уступіў у законную сілу.

Фотаздымак: sudexpert.gov.by

The post Жыхар Мсціслаўшчыны паплаціўся за пераробку зброі ў агнястрэл appeared first on Магілёў.media.

]]>
На вайне ва Украіне загінуў вагнеравец, меркавана, з Клічава https://mogilev.media/na-vajne-va-ukraine-zaginu-vagneravec-merkavana-z-klichava/ Wed, 25 Mar 2026 10:54:01 +0000 https://mogilev.media/?p=135201 Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі, а таксама прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнер” усталяваў капыльчанін на магіле забітага наёмніка Анатоля, які, меркавана, быў з Клічава. Відэа з ўсталяванні сцягоў на свежай магіле недзе ў Беларусі капыльчанін Міхаіл Сапешка выклаў некалькі дзён таму ў ТікТок. У каментарах карыстальнікі выказалі меркаванне, што вагнеравец Анатоль – з Клічава. Аднак даная […]

The post На вайне ва Украіне загінуў вагнеравец, меркавана, з Клічава appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі, а таксама прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнер” усталяваў капыльчанін на магіле забітага наёмніка Анатоля, які, меркавана, быў з Клічава.

Відэа з ўсталяванні сцягоў на свежай магіле недзе ў Беларусі капыльчанін Міхаіл Сапешка выклаў некалькі дзён таму ў ТікТок. У каментарах карыстальнікі выказалі меркаванне, што вагнеравец Анатоль – з Клічава. Аднак даная інфармацыя патрабуе пацвярджэння.

Скрыншот: ТікТок micha792

The post На вайне ва Украіне загінуў вагнеравец, меркавана, з Клічава appeared first on Магілёў.media.

]]>
У праблемным Глускім лясгасе новы дырэктар https://mogilev.media/u-prablemnym-gluskim-ljasgase-novy-dyrjektar/ Tue, 24 Mar 2026 14:12:02 +0000 https://mogilev.media/?p=135169 У Глускім лясгасе дрэнныя мінулагоднія эканамічныя паказчыкі прывялі да змены ў кіраўніцтве. Ад 25 сакавіка 2026 года кіраваць Глускім лясгасам будзе Дзмітрый Кудзін. Яго кандыдатуру ўзгадніў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, які сам, дарэчы паходзіць з вёскі Прыварацце Глускага раёна. Глускі лясгас па выніках мінулага года спрацаваў са стратамі, у сувязі з чым і адбыліся […]

The post У праблемным Глускім лясгасе новы дырэктар appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Глускім лясгасе дрэнныя мінулагоднія эканамічныя паказчыкі прывялі да змены ў кіраўніцтве.

Ад 25 сакавіка 2026 года кіраваць Глускім лясгасам будзе Дзмітрый Кудзін. Яго кандыдатуру ўзгадніў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, які сам, дарэчы паходзіць з вёскі Прыварацце Глускага раёна. Глускі лясгас па выніках мінулага года спрацаваў са стратамі, у сувязі з чым і адбыліся кадравыя перамены.

Згодна інфармацыі тэлеграм-канала міністэрства, глуская лясная гаспадарка – вельмі праблемная. Таксама як і клецкая ў Мінскай вобласці, куды адначасова 24 сакавіка быў прызначаны новы дырэктар Дзяніс Паўловіч. Пралікі ў вытворчай дзейнасці, аднаўленні лясоў, не лепшая кадравая сітуацыя – усім гэтым характарызуюцца абедзьве гаспадаркі. Напрыклад, у Глускім лясгасе вакантныя 50% пасад ляснічых, то бок занята чатыры з васьмі.

“Ёсць нядрэнныя майстры лесу, памочнікі ляснічых – будзем разглядаць іх на павышэнне”, – паабяцаў Дзмітрый Кудзін міністру.

Кар’ерны рост самога Кудзіна даволі імклівы. Літаральна ў студзені гэтага года ён быў прызначаны на пасаду галоўнага інжынера Глускага лясгаса, да гэтага працаваў ляснічым Круглянскага лясніцтва Бялыніцкага лясгаса, некалькі гадоў быў галоўным ляснічым Суражскага лясгаса ў Віцебскай вобласці.

Пры гэтым кіраўнік лясной галіны лічыць Кудзіна і Паўловіча маладымі кіраўнікамі і пасля ўступлення на пасаду параіў “пачынаць жыць з чыстага аркуша”, і асаблівая ўвага павінна быць нададзена эканамічнай сітуацыі ва ўстановах. 

Але не толькі Кудзін будзе надаваць асаблівую ўвагу Глускаму лясгасу. Сітуацыя ў ім яшчэ будзе ўзятая на ручны кантроль у Мінлясгасе. Начальніку ўпраўлення эканомікі і інвестыцый ведамства пастаўлена задача асабіста кантраляваць сітуацыю ў глускіх лясах.

Нагадаем, 12 сакавіка 2026 года ў Глускі лясгас прыязджаў намеснік міністра лясной гаспадаркі Ігар Малашэвіч. Падставай для такога візіту стала падзенне выручкі і нестабільныя фінансавыя паказчыкі ў пачатку года. Раней стала вядома, што на пасаду галоўнага ляснічага там ўзгоднены Аляксандр Порсік, які апошняе дзесяцігоддзе працуе ў Глускім лясгасе, дзе да нядаўняга часу ўзначальваў Докальскае лясніцтва.

У Мінлясгасе разлічваюць, што новая каманда зможа стабілізаваць фінансавую сітуацыю ў лясгасе і вярнуць гаспадарцы страчаныя пазіцыі. У сваю чаргу Кудзін атрымаў ад міністра антыкарупцыйную параду – каб не было ніякага кумаўства.

Фотаздымак: Інстаграм gluskles

The post У праблемным Глускім лясгасе новы дырэктар appeared first on Магілёў.media.

]]>
Лукашэнка паабяцаў адрадзіць Дрыбіншчыну. Пачалі з смеццевых бакаў https://mogilev.media/lukashjenka-paabjaca-adradzic-drybinshchynu-pachali-z-smeccevyh-baka/ Tue, 24 Mar 2026 09:38:27 +0000 https://mogilev.media/?p=135161 У Дрыбін завезлі 106 новых кантэйнераў для смецця. Адраджэнне пачалося. Пасля гучных заяў Лукашэнкі пра адраджэнне Дрыбіншчыны раён атрымаў першы адчувальны вынік – 106 новых пластыкавых кантэйнераў для смецця. Сорак бакаў ужо расстаўлены па вуліцах райцэнтра. Яны з накрыўкамі, на колцах, сумяшчальныя з новымі смеццявозамі – увогуле, Еўропа. Астатнія 66 адправяцца ў аграгарадкі, каб адраджэнне […]

The post Лукашэнка паабяцаў адрадзіць Дрыбіншчыну. Пачалі з смеццевых бакаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Дрыбін завезлі 106 новых кантэйнераў для смецця. Адраджэнне пачалося.

Пасля гучных заяў Лукашэнкі пра адраджэнне Дрыбіншчыны раён атрымаў першы адчувальны вынік – 106 новых пластыкавых кантэйнераў для смецця.

Сорак бакаў ужо расстаўлены па вуліцах райцэнтра. Яны з накрыўкамі, на колцах, сумяшчальныя з новымі смеццявозамі – увогуле, Еўропа.

Астатнія 66 адправяцца ў аграгарадкі, каб адраджэнне ахапіла ўвесь раён раўнамерна.

Жыхары, аднак, велічы моманту не адчулі і камунальшчыкі гэтым засмучаны. У кантэйнеры для змешаных адходаў ляціць шкло і пластык, пакеты кладуць міма, а прыватны сектар прывозіць хлам цэлымі прычэпамі.

Зрэшты, чаго чакаць: людзі відавочна разлічвалі на нешта большае, чым новы бак каля пад’езда. Але гэта большае, калі верыць Лукашэнку, наступіць да 2030 года. А верыць яму, як падказвае досвед, нельга.

Фота раённай газеты.

The post Лукашэнка паабяцаў адрадзіць Дрыбіншчыну. Пачалі з смеццевых бакаў appeared first on Магілёў.media.

]]>