Последние новости Глуска за сегодня и за неделю https://mogilev.media/category/rayony/glusk/ Новости Могилёва и области Tue, 23 Dec 2025 15:35:15 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Последние новости Глуска за сегодня и за неделю https://mogilev.media/category/rayony/glusk/ 32 32 Глускі бондар Уладзімір Станкевіч – адзіны на ўсю Магілёўшчыну https://mogilev.media/gluski-bondar-uladzimir-stankevich-adziny-na-sju-magiljo-shchynu/ Tue, 23 Dec 2025 15:30:44 +0000 https://mogilev.media/?p=131384 Традыцыйная тэхналогія бондарных вырабаў у Глускім раёне ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Усё гэта дзякуючы глускаму бондару, народнаму майстру Уладзіміру Станкевічу. Ён стварае свае вырабы – бочкі, кадкі, ушаты, шайкі, запарнікі – выключна па тых тэхналогіях, якімі карысталіся нашы продкі. Станкевіч – адзіны народны майстар па бондарнай справе на Магілёўшчыне. Першыя навыкі бондарства […]

The post Глускі бондар Уладзімір Станкевіч – адзіны на ўсю Магілёўшчыну appeared first on Магілёў.media.

]]>
Традыцыйная тэхналогія бондарных вырабаў у Глускім раёне ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Усё гэта дзякуючы глускаму бондару, народнаму майстру Уладзіміру Станкевічу.

Ён стварае свае вырабы – бочкі, кадкі, ушаты, шайкі, запарнікі – выключна па тых тэхналогіях, якімі карысталіся нашы продкі.

Станкевіч – адзіны народны майстар па бондарнай справе на Магілёўшчыне.

Першыя навыкі бондарства ён атрымаў у дзяцінстве, калі назіраў за працай дзеда.

Пачынаў з простых вырабаў, затым перайшоў да вырабу бочак і маслабоек.

Цяпер настолькі авалодаў тэорыяй і практыкай бондарства, што здольны зрабіць любую драўляную пасудзіну.

Станкевіч працуе толькі ўручную, выкарыстоўвае інструменты, што засталіся ад дзеда, ці зробленыя ўласнаручна.

Акрамя таго, майстар перадае свой вопыт моладзі – вядзе гурток па бондарству ў Глускім Доме рамёстваў.

Яго вучні ўдзельнічаюць у выставах усіх узроўняў з 2010 года.

Фота: БелТА.

The post Глускі бондар Уладзімір Станкевіч – адзіны на ўсю Магілёўшчыну appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Глуску распусціліся першацветы https://mogilev.media/u-glusku-raspuscilisja-pershacvety/ Fri, 19 Dec 2025 12:51:14 +0000 https://mogilev.media/?p=131145 Красавіцкі першацвет – прымула заквітнела ў сярэдзіне снежня ў Глуску. У Глуску на вуліцы Кірава, побач з магазінам “Мегаопт”, заквітнела прымула – маленькая яркая плямка сярод зімовай шэрасці. “Мы радуемся яе яркім кветачкам, бо ў такія туманныя дні любы напамін пра вясну, аб цяпле асабліва прыемна” – піша тэлеграм-канал “Мястэчка Глуск”. Але для самой прымулы […]

The post У Глуску распусціліся першацветы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Красавіцкі першацвет прымула заквітнела ў сярэдзіне снежня ў Глуску.

У Глуску на вуліцы Кірава, побач з магазінам “Мегаопт”, заквітнела прымула – маленькая яркая плямка сярод зімовай шэрасці. “Мы радуемся яе яркім кветачкам, бо ў такія туманныя дні любы напамін пра вясну, аб цяпле асабліва прыемна” – піша тэлеграм-канал “Мястэчка Глуск”.

Але для самой прымулы гэта, на жаль, не лепшы знак. Звычайна яна прачынаецца толькі напрыканцы зімы або ранняй вясной, і гэтак ранняе красаванне кажа пра тое, што цёплае надвор’е збіла яе прыродны рытм. Калі халады вернуцца рэзка, расліна можа загінуць.

Фотаздымак: “Мястэчка Глуск”

The post У Глуску распусціліся першацветы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Глуск заблытаўся ў цытатах Лукашэнкі: аўтобус павінен хадзіць, але грошай няма https://mogilev.media/glusk-zablyta-sja-cytatah-lukashjenki-a-tobus-pavinen-hadzic-ale-groshaj-njama/ Tue, 16 Dec 2025 08:07:30 +0000 https://mogilev.media/?p=131025 Узаемавыключальныя эканамічныя выкладкі Лукашэнкі заблыталі сельскі сход у Глускім раёне, дзе абмяркоўвалі пытанні аўтобусных зносін і вясковай лазні. Старшыні глускага райвыканкама Аляксею Жураўлёву давялося аддувацца за трызненне, якое нясе самапрызначаны кіраўнік Беларусі. Жураўлёў удзельнічаў у сельскім сходзе ў вёсцы Заволочыцы Глускага раёна. Калі ўзнялі пытанне пра перавозку людзей па маршруце Глуск-Бабруйск аўтобусамі бабруйскага філіяла аўтапарка […]

The post Глуск заблытаўся ў цытатах Лукашэнкі: аўтобус павінен хадзіць, але грошай няма appeared first on Магілёў.media.

]]>
Узаемавыключальныя эканамічныя выкладкі Лукашэнкі заблыталі сельскі сход у Глускім раёне, дзе абмяркоўвалі пытанні аўтобусных зносін і вясковай лазні.

Старшыні глускага райвыканкама Аляксею Жураўлёву давялося аддувацца за трызненне, якое нясе самапрызначаны кіраўнік Беларусі.

Жураўлёў удзельнічаў у сельскім сходзе ў вёсцы Заволочыцы Глускага раёна. Калі ўзнялі пытанне пра перавозку людзей па маршруце Глуск-Бабруйск аўтобусамі бабруйскага філіяла аўтапарка №2 і маршруткай, высветлілася, што прыватнік запусціць маршрут у тэставым рэжыме і пралічыць яго эканамічную выгаду.

Ён будзе вазіць людзей з панядзелка па пятніцу, а аўтобус – па пятніцах, суботах і нядзелях.

Праблема ў тым, што людзям давядзецца апраўдваць чаканні маршрутчыка і часцей карыстацца транспартам. Інакш – ніякіх паездак не будзе.

І тут адзін з удзельнікаў сельскага сходу нагадаў старшыні райвыканкама словы Лукашэнкі пра тое, што аўтобус павінен хадзіць нават туды, дзе жыве адзін чалавек. Гэта прагучала як аргумент на карысць таго, што ўладам варта не чакаць рашэння прыватніка, а павялічыць колькасць рэйсаў дзяржаўнага аўтобуса.

Аляксею Жураўлёву давялося прывесці іншае выказванне Лукашэнкі – што лішніх грошай у дзяржавы няма. Адсюль выснова: аўтобусы дзяржаўнага прадпрыемства не збіраюцца вазіць паветра.

Падобная сітуацыя і з мясцовай лазняй – яе закрылі з-за эканамічнай немэтазгоднасці.

Сельскі сход нібыта «адзінагалосна» пагадзіўся з довадамі старшыні, але асадачак застаўся.

А як інакш? Эканоміка не слухае загадаў Лукашэнкі і пастаноў яго прадстаўнікоў на месцах. Таму і даводзіцца выкручвацца. Добра, што супярэчлівых выказванняў у Лукашэнкі хапае на ўсе выпадкі жыцця.

Фота раённай газеты “Радзіма”.

The post Глуск заблытаўся ў цытатах Лукашэнкі: аўтобус павінен хадзіць, але грошай няма appeared first on Магілёў.media.

]]>
Глускі прадпрымальнік упарадкоўвае могілкі за свой кошт https://mogilev.media/gluski-pradprymalnik-uparadko-vae-mogilki-za-svoj-kosht/ Mon, 15 Dec 2025 06:48:26 +0000 https://mogilev.media/?p=130968 Уладальнік рытуальнага агенцтва з Глуска дапамагае добраўпарадкоўваць мясцовыя могілкі. Грошай за гэта не бярэ. Гаспадар глускага рытуальнага агенцтва “Мемарыял-2” нядаўна па ўласнай ініцыятыве ўсталяваў новыя вароты на могілках у вёсцы Хвастовічы. Старшыня мясцовага сельвыканкама кажа, што гэта не першы выпадак, калі ўладальнік пахавальнага бюро звяртае ўвагу на праблемы, што датычацца яго сферы дзейнасці, і бязвыплатна […]

The post Глускі прадпрымальнік упарадкоўвае могілкі за свой кошт appeared first on Магілёў.media.

]]>
Уладальнік рытуальнага агенцтва з Глуска дапамагае добраўпарадкоўваць мясцовыя могілкі. Грошай за гэта не бярэ.

Гаспадар глускага рытуальнага агенцтва “Мемарыял-2” нядаўна па ўласнай ініцыятыве ўсталяваў новыя вароты на могілках у вёсцы Хвастовічы.

Старшыня мясцовага сельвыканкама кажа, што гэта не першы выпадак, калі ўладальнік пахавальнага бюро звяртае ўвагу на праблемы, што датычацца яго сферы дзейнасці, і бязвыплатна іх вырашае.

Так было з перазахаваннем на Мыслачанскай гары астанкаў дзяцей, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсталяваннем новай агароджы могілак у вёсцы Карніца.

На тэрыторыі іншага сельсавета, на месцы спаленай вёскі Восы-Калёсы, мецэнат вырабіў і ўсталяваў памятную пліту.

Што тут скажаш? Свет не без добрых людзей.

Фота раённай газеты “Радзіма”.

The post Глускі прадпрымальнік упарадкоўвае могілкі за свой кошт appeared first on Магілёў.media.

]]>
Жыхары вёскі пад Глускам захоўваюць памяць аб святарах знішчанай царквы https://mogilev.media/zhyhary-vjoski-pad-gluskam-zaho-vajuc-pamjac-ab-svjatarah-znishchanaj-carkvy/ Fri, 12 Dec 2025 08:35:09 +0000 https://mogilev.media/?p=130907 У Глускім раёне жыхары вёскі Вольніца зрабілі памятнае месца там, дзе калісьці стаяла праваслаўная царква. Як піша тэлеграм-канал “Мястэчка Глуск”, у самым цэнтры вёскі Вольніца ў 1960-ыя гады, змагаючыся з рэлігіяй, камуністы знішчылі драўляную Пакроўскую царкву, пабудаваную ў 1844 годзе. Бажніца была цэнтрам духоўнага жыцця ўласна Вольніцы і навакольных вёсак.  Расійская імператрыца Марыя Аляксандраўна ў […]

The post Жыхары вёскі пад Глускам захоўваюць памяць аб святарах знішчанай царквы appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Глускім раёне жыхары вёскі Вольніца зрабілі памятнае месца там, дзе калісьці стаяла праваслаўная царква.

Як піша тэлеграм-канал “Мястэчка Глуск”, у самым цэнтры вёскі Вольніца ў 1960-ыя гады, змагаючыся з рэлігіяй, камуністы знішчылі драўляную Пакроўскую царкву, пабудаваную ў 1844 годзе. Бажніца была цэнтрам духоўнага жыцця ўласна Вольніцы і навакольных вёсак. 

Расійская імператрыца Марыя Аляксандраўна ў 1861 годзе нават ахвяравала царкве срэбраны крыж і іншыя каштоўныя царкоўныя рэчы. 

Тыя, хто знішчаў царкву, не пашкадавалі і прыцаркоўныя могілкі, дзе па традыцыі хавалі, у тым ліку, святароў. Вяскоўцы кажуць, што каля трыццаці пахаванняў было там, хоць да нашых дзён дайшлі прозвішчы толькі сямі святароў. Усе пахаванні былі знішчаны каўшом экскаватара, а месца зарасло пустазеллем і хмызняком.

“Але знайшліся неабыякавыя людзі, якія не далі памяці знікнуць. Адзін з іх – Валянцін Іванавіч Палазняк. Ён расчышчаў царковішча ад хмызняку, знайшоў, выкапаў некалькі старых помнікаў. Яны і сёння стаяць тут на былым царковішчы” – распавядае тэлеграм-канал. А ў 2023 годзе на тым самым месцы, дзе некалі стаяла царква, вяскоўцы паставілі крыж.

Скрыншот: ТГ “Мястэчка Глуск”

The post Жыхары вёскі пад Глускам захоўваюць памяць аб святарах знішчанай царквы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ліст пра Беларусь – пракуратура прыйшла ў дзіцячыя сады Магілёўшчыны https://mogilev.media/list-pra-belarus-prakuratura-pryjshla-dzicjachyja-sady-magiljo-shchyny/ Thu, 13 Nov 2025 09:16:32 +0000 https://mogilev.media/?p=130255 На думку прапагандыстаў Магілёўскай вобласці, малышы ў дзіцячых садах свядома разважаюць пра сэнс колераў і элементаў дзяржаўных сімвалаў. Напісаць “ліст пра Беларусь” прапанавалі выхаванцам дашкольных устаноў адукацыі Магілёўшчыны. Гэта сумесны праект генеральнай пракуратуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для правядзення патрыятычнай акцыі “Ліст пра Беларусь” пракурор Касцюковіцкага раёна наведаў Навасаматэвіцкі дзіцячы сад у Дашкольным цэнтры […]

The post Ліст пра Беларусь – пракуратура прыйшла ў дзіцячыя сады Магілёўшчыны appeared first on Магілёў.media.

]]>
На думку прапагандыстаў Магілёўскай вобласці, малышы ў дзіцячых садах свядома разважаюць пра сэнс колераў і элементаў дзяржаўных сімвалаў.

Напісаць “ліст пра Беларусь” прапанавалі выхаванцам дашкольных устаноў адукацыі Магілёўшчыны. Гэта сумесны праект генеральнай пракуратуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для правядзення патрыятычнай акцыі “Ліст пра Беларусь” пракурор Касцюковіцкага раёна наведаў Навасаматэвіцкі дзіцячы сад у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1.

Дзяцей пастараліся апрануць так, каб пазбегнуць злашчаснага спалучэння белага і чырвонага колераў. 

І пайшло-паехала. Пракурор распавёў дзецям пра выкананне законаў, і яны, быццам бы, нешта зразумелі.

А далей адбылося неверагоднае. Як сцвярджаюць прапагандысты-казачнікі, дзеткі чатырох-пяці гадоў “напісалі для аднагодкаў з іншых краін маляўнічае пісьмо пра сваю Радзіму, яе дзяржаўныя і прыродныя сімвалы, гісторыю і традыцыі. Складаючы пасланне, вундэркінды разважалі пра сэнс колераў і элементаў Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба”.

І гэта яшчэ кветачкі. У рамках акцыі пракуратура, акрамя іншага, збіраецца распавесці дзеткам пра расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе жыхароў БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

Такія ж акцыі прайшлі і ў іншых райцэнтрах.

Праўда, у Глуску намеснік пракурора, на ўсялякі выпадак, заўважыў, што “пастараўся гаварыць на максімальна даступнай для малышоў мове”.

І гэта правільна. Улічваючы тое, што большасць выпускнікоў акадэміі кіравання ў нас пакуль яшчэ пішуць з граматычнымі памылкамі, а асобныя гісторыкі перакананыя ў тым, што Францыск Скарына жыў на Фантанцы, можна падумаць, што ў дзіцячых садах выхоўваюцца дзеці індыга.

Але ёсць больш рэалістычная версія падзей. Малышы, вядома, нічога не зразумелі з той ахінеі, якую неслі ім дарослыя. Прапагандысты, як заўсёды, зманілі, а ў псеўдапатрыётаў канчаткова з’ехала страхоўка ад уседазволенасці, калі палезлі са сваімі псіхадэлічнымі наратывамі ўжо і ў дзіцячыя сады.

Фота: “Голас Касцюкоўшчыны”.

The post Ліст пра Беларусь – пракуратура прыйшла ў дзіцячыя сады Магілёўшчыны appeared first on Магілёў.media.

]]>
В Глуске зерно занималось самосогреванием https://mogilev.media/v-gluske-zerno-zanimalos-samosogrevaniem/ Tue, 16 Sep 2025 07:57:28 +0000 https://mogilev.media/?p=128969 Слишком много зерна собрали в Глусском районе. Оно начало портиться. Битва за урожай прошла чересчур успешно. Теперь комитету госконтроля приходится разгребать последствия неуемной доставки зерна в закрома государства. В Глусском районе, на одном из сельхозпредприятий, закрома, а точнее зерносушильный комплекс, не справился с дикими объемами нового урожая. Невысушенное зерно, хранившееся в ангарах на мехдворе, начало […]

The post В Глуске зерно занималось самосогреванием appeared first on Магілёў.media.

]]>
Слишком много зерна собрали в Глусском районе. Оно начало портиться.

Битва за урожай прошла чересчур успешно. Теперь комитету госконтроля приходится разгребать последствия неуемной доставки зерна в закрома государства.

В Глусском районе, на одном из сельхозпредприятий, закрома, а точнее зерносушильный комплекс, не справился с дикими объемами нового урожая.

Невысушенное зерно, хранившееся в ангарах на мехдворе, начало самосогреваться, на нем появилась плесень.

Руководство хозяйства этого не заметило и, если бы не КГК, 500 тонн нового урожая могло бы испортиться.

А так – зерно высушили на соседних предприятиях и его удалось почти полностью сохранить.

Фото БелТА.

The post В Глуске зерно занималось самосогреванием appeared first on Магілёў.media.

]]>
Непогода вернулась в Могилевскую область https://mogilev.media/nepogoda-vernulas-v-mogilevskuju-oblast/ Mon, 18 Aug 2025 06:21:31 +0000 https://mogilev.media/?p=128131 Ураган прошелся по Кировску и агрогородку Заелица Глусского района. Повреждены дома и соцобъекты. Как сообщили в МЧС Беларуси, в результате прохождения грозового фронта появились проблемы в Кировске и агрогородке Заелица Глусского района Могилевской области, а также в агрогородке Жидче Пинского района Брестской области. Ураганный ветер повредил кровли 16 жилых домов, одного нежилого здания, одного производственного […]

The post Непогода вернулась в Могилевскую область appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ураган прошелся по Кировску и агрогородку Заелица Глусского района. Повреждены дома и соцобъекты.

Как сообщили в МЧС Беларуси, в результате прохождения грозового фронта появились проблемы в Кировске и агрогородке Заелица Глусского района Могилевской области, а также в агрогородке Жидче Пинского района Брестской области.

Ураганный ветер повредил кровли 16 жилых домов, одного нежилого здания, одного производственного и двух социально-культурных объектов.

Зафиксированы пять случаев падения деревьев.

Скриншот видео МЧС Беларуси.

The post Непогода вернулась в Могилевскую область appeared first on Магілёў.media.

]]>
Василия из Глуска неумолимо тянет в Россию https://mogilev.media/vasilija-iz-gluska-neumolimo-tjanet-v-rossiju/ Fri, 27 Jun 2025 11:34:43 +0000 https://mogilev.media/?p=127008 Вор-рецидивист из Глусского района в очередной раз оказался в центре внимания правоохранительных органов после неудачной попытки нелегального возвращения в Россию. Василий Касько, 40-летний житель деревни Байлюки Глусского района Могилевской области специализируется на кражах металла. По крайней мере, с этим были связаны две его судимости. В 2017 году суд Ленинградской области приговорил Касько к четырем месяцам […]

The post Василия из Глуска неумолимо тянет в Россию appeared first on Магілёў.media.

]]>
Вор-рецидивист из Глусского района в очередной раз оказался в центре внимания правоохранительных органов после неудачной попытки нелегального возвращения в Россию.

Василий Касько, 40-летний житель деревни Байлюки Глусского района Могилевской области специализируется на кражах металла. По крайней мере, с этим были связаны две его судимости.

В 2017 году суд Ленинградской области приговорил Касько к четырем месяцам колонии-поселения за попытку кражи алюминиевых листов со стен вагончика-прицепа.

В 2019 году Василий получил два года лишения свободы снова за попытку за кражи. На этот раз – компрессоров с продовольственного склада.

После отбытия срока не слишком удачливого вора депортировали в Беларусь с запретом на въезд в Россию.

В мае 2025 года Василий Касько собирался пересечь границу, но был задержан и приговорен к четырем месяцам лишения свободы в колонии строгого режима.

Сейчас Касько собираются депортировать в Беларусь, но процедура осложняется тем, что у него нет документов.

Пока Василия поместили в Центр временного содержания иностранных граждан, а когда беларуское посольство в Смоленске документально подтвердить его личность, Касько под конвоем доставят на российско-беларускую границу для очередной депортации, сообщает “МогилевОнлайн”.

Фото иллюстративного характера из открытых источников.

The post Василия из Глуска неумолимо тянет в Россию appeared first on Магілёў.media.

]]>
Глуская пракуратура дзеля ідэалагічнай акцыі раскапала старую дагледжаную магілу https://mogilev.media/gluskaja-prakuratura-dzelja-idjealagichnaj-akcyi-raskopala-staruju-dagledzhanuju-magilu/ Mon, 16 Jun 2025 13:27:06 +0000 https://mogilev.media/?p=126674 У Глускім раёне пракуратура арганізавала эксгумацыю парэшткаў ахвяр Другой сусветнай вайны, ператварыўшы вядомае мясцовым жыхарам месца памяці ў аб’ект ідэалагічнай акцыі.   Як піша Mayday, гаворка ідзе пра парэшткі двух жыхароў вёскі Сцяг — бацькі і сына з сям’і Мікулічаў. У 1944 годзе іх расстралялі нямецкія акупанты. На месцы лясной магілы сваякі ўсталявалі крыж і […]

The post Глуская пракуратура дзеля ідэалагічнай акцыі раскапала старую дагледжаную магілу appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Глускім раёне пракуратура арганізавала эксгумацыю парэшткаў ахвяр Другой сусветнай вайны, ператварыўшы вядомае мясцовым жыхарам месца памяці ў аб’ект ідэалагічнай акцыі.

 

Як піша Mayday, гаворка ідзе пра парэшткі двух жыхароў вёскі Сцяг — бацькі і сына з сям’і Мікулічаў. У 1944 годзе іх расстралялі нямецкія акупанты. На месцы лясной магілы сваякі ўсталявалі крыж і шмат гадоў даглядалі за пахаваннем.

Тым не менш, праз восем дзесяцігоддзяў магіла апынулася ў цэнтры ўвагі праваахоўнікаў. У межах справы пра так званы генацыд беларускага народа, якую Генеральная пракуратура распачала яшчэ ў 2021 годзе, была праведзеная эксгумацыя. Работы выканалі вайскоўцы 52-га асобнага пошукавага спецыяльнага батальёна Міністэрства абароны пад наглядам пракурора Глускага раёна Андрэя Ларкіна.

Нягледзячы на тое, што асобы загінулых даўно вядомыя, а месцазнаходжанне магілы ніхто не аспрэчваў, парэшткі накіравалі на дадатковыя даследаванні ў Бабруйскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Пасля атрымання афіцыйнай высновы парэшткі абяцаюць перапахаваць.

Мясцовыя жыхары і родныя забітых адзначаюць, што ўсё гэта больш падобна на дэманстрацыйную акцыю: памяць пра загінулых захоўвалася і без лішняга шуму, а цяпер на месцы адасобленай магілы засталіся сляды раскопак.

Пры гэтым пракуратура настойвае: эксгумацыя праводзіцца ў межах «важнай дзяржаўнай працы па зборы доказаў масавага знішчэння беларускага народа».

Раней паведамлялася, што ўжо больш за год на ўскраіне Магілёва ў Казіміраўскім лесе пракуратура раскопвае месцы масавых расстрэлаў часоў нямецка-савецкай вайны і водзіць туды экскурсіі.

Фотаздымак: Mayday

The post Глуская пракуратура дзеля ідэалагічнай акцыі раскапала старую дагледжаную магілу appeared first on Магілёў.media.

]]>