Последние новости Горок Могилевская область Горецкий район https://mogilev.media/category/rayony/horki/ Новости Могилёва и области Tue, 16 Dec 2025 15:18:57 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Последние новости Горок Могилевская область Горецкий район https://mogilev.media/category/rayony/horki/ 32 32 У Горацкай калоніі застаецца каля 20 палітвязняў – Бяляцкі https://mogilev.media/u-gorackaj-kalonii-zastaecca-kalja-20-palitvjaznja-bjaljacki/ Tue, 16 Dec 2025 17:16:19 +0000 https://mogilev.media/?p=131045 У калоніі №9 у Горках на гэты момант знаходзіцца каля 20 палітвязняў, заявіў выдвараны ў Літву былы палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі. “Ніводзін з іх не змяніў сваёй пазіцыі, хоць, зразумела, у калоніі нам забаранялася выказваць сваё меркаванне, каментаваць або якім-небудзь чынам рэагаваць на сітуацыю ў Беларусі ці за яе межамі. Там трэба было маўчаць, і […]

The post У Горацкай калоніі застаецца каля 20 палітвязняў – Бяляцкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У калоніі №9 у Горках на гэты момант знаходзіцца каля 20 палітвязняў, заявіў выдвараны ў Літву былы палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі.

“Ніводзін з іх не змяніў сваёй пазіцыі, хоць, зразумела, у калоніі нам забаранялася выказваць сваё меркаванне, каментаваць або якім-небудзь чынам рэагаваць на сітуацыю ў Беларусі ці за яе межамі. Там трэба было маўчаць, і ўсё. Але, размаўляючы з гэтымі людзьмі, я бачыў, што ўсе яны прытрымліваліся тых поглядаў, якія мелі яшчэ да зняволення” – распавёў у праграме літоўскага тэлебачання LRT “Тэма дня” лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год.

Паводле Бяляцкага, для тых, хто ў Беларусі знаходзіцца пры ўладзе, наяўнасць палітзняволеных – гэта ўмова захавання гэтай самай улады. “Такім чынам яны нейтралізуюць сваіх супернікаў. Яны хапаюць людзей з іншым меркаваннем. Яны пашыраюць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў беларускай культуры і тых, хто размаўляе па-беларуску. Ідзе вайна супраць усяго беларускага, супраць самой Беларусі. Па сутнасці, гэта антыбеларускі рэжым, які дзейнічае супраць уласнага народа толькі для таго, каб захаваць сваю ўладу” – адзначае праваабаронца.

Ён сцвярджае, што лукашэнкаўскія ўлады ў першую чаргу зацікаўленыя ў зняцці эканамічных санкцый. Але яны не зацікаўленыя ў тым, каб мяняць сітуацыю да лепшага, даваць людзям магчымасць жыць свабодна, свабодна выказваць сваё меркаванне.

“Свабоды прэсы няма, немагчыма з’явіцца на тэлебачанні, у Беларусі не існуе незалежных газет. Сітуацыя абсалютна антыдэмакратычная, яе можна параўнаць хіба што з савецкімі часамі. Не з апошнім дзесяцігоддзем, а з значна больш раннім перыядам, калі любая альтэрнатыўная інфармацыя і любыя альтэрнатыўныя меркаванні людзей душыліся. Менавіта такая сітуацыя сёння склалася ў Беларусі. Таму, дамагаючыся вызвалення палітычных зняволеных, трэба вельмі добра разумець, з кім вы маеце справу” – кажа Алесь Бяляцкі.

Ён указавае, што вызваляючы адных, улады ў Беларусі працягваюць арыштоўваць іншых. Арышты працягваюцца, рэпрэсіі, якія вяліся раней, нікуды не зніклі. Фактычна адной рукой улады выпускаюць палітычных зняволеных, а другой – набіраюць новых, каб затым эфектыўна «гандляваць» гэтымі людзьмі. 

“Нам неабходна, каб у Беларусі былі спыненыя рэпрэсіі, каб не засталося палітычных зняволеных, каб улады пайшлі на сур’ёзныя структурныя змены. Інакш такія абмены палітычных зняволеных не маюць ніякага сэнсу. Я, вядома, вельмі рады, што некаторых маіх калегаў вызвалілі, але іншыя сябры і паплечнікі па-ранейшаму знаходзяцца ў турме. І невядома, калі гэта скончыцца. Машына тэрору працягвае працаваць, беларускія ўлады і далей падтрымліваюць атмасферу страху. Неабходна дамагацца пераменаў, карэнных пераменаў у Беларусі. Інакш гэта будзе працягвацца бясконца” – сцвярджае дэпартаваны ў замежжа праваабаронца.

Паводле яго, сітуацыя ў Беларусі ўсё больш нагадвае сталінскія часы, калі ажыццяўляліся маштабныя рэпрэсіі. Людзі працягваюць жыць у гнятлівай атмасферы, нібы ў Савецкім Саюзе. 

Што датычна планаў былога палітзняволенага Горацкай калоніі №9, то ён намераны працягваць займацца тым, чым займаўся апошнія 30 гадоў – абаронай правоў чалавека.

Фотаздымак: LRT

The post У Горацкай калоніі застаецца каля 20 палітвязняў – Бяляцкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Палітвязня Алеся Бяляцкага везлі з Горак праз усю краіну з завязанымі вачыма https://mogilev.media/palitvjaznja-alesja-bjaljackaga-vezli-z-gorak-praz-usju-krainu-z-zavjazanymi-vachyma/ Mon, 15 Dec 2025 15:21:48 +0000 https://mogilev.media/?p=130994 Выдваранага з Беларусі палітзняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага везлі з калоніі ў Горках праз усю краіну з завязанымі вачыма. Некалькі палітвязняў былі вывезены ў Літву з Беларусі ўвечары 13 снежня 2025 года. Сярод іх быў праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі. Пасля 1613 дзён ён выглядаў схуднелы і стомлены, але няскораны, і сустрэўся ў Вільні з […]

The post Палітвязня Алеся Бяляцкага везлі з Горак праз усю краіну з завязанымі вачыма appeared first on Магілёў.media.

]]>
Выдваранага з Беларусі палітзняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага везлі з калоніі ў Горках праз усю краіну з завязанымі вачыма.

Некалькі палітвязняў былі вывезены ў Літву з Беларусі ўвечары 13 снежня 2025 года. Сярод іх быў праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі. Пасля 1613 дзён ён выглядаў схуднелы і стомлены, але няскораны, і сустрэўся ў Вільні з беларускай грамадой і журналістамі.

Праваабаронца, які адбываў 10-гадовы тэрмін пакарання ў калоніі №9 у Горках, распавёў, што пра сваё вызваленне даведаўся літаральна ў ноч перад вывазам: а чацвёртай гадзіне раніцы яго разбудзіў дзяжурны па атрадзе і загадаў тэрмінова сабраць рэчы. Пашпарт, паводле словаў праваабаронцы, яму аддалі толькі пасля праходжання беларуска-літоўскай мяжы.

“Пасля таго, як у чэрвені быў вызвалены Сяргей Ціханоўскі, а ў верасні 51 палітзняволены, то было зразумела, што гэты працэс пайшоў. – зазначыў Бяляцкі – Заставалася толькі чакаць і спадзявацца, што ён не сарвецца. Бо мы разумеем, што ў любы момант сітуацыя можа змяніцца ў горшы бок”.

Таму вельмі важна і далей усім працягваць трымаць фокус на тых палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах, а таксама дабівацца поўнага вызвалення ўсіх. 

Журналісты ўдакладнілі, ці быў у яго выбар – выехаць альбо не пакідаць Беларусь. “Насамрэч у той сітуацыі выбару вялікага не было: ці заставацца ў турме, ці быць такім чынам вывезеным, з завязанымі вачыма, з краіны. Я праехаў праз усю Беларусь з завязанымі вачыма” – распавёў ён, павеаміўшы, што не прасіў аб памілаванні.

Алесь Бяляцкі пажадаў усім беларусам вытрымкі і аптымізму, а таксама ніколі не здавацца і не апускаць рукі.

Скрыншот: Белсат

The post Палітвязня Алеся Бяляцкага везлі з Горак праз усю краіну з завязанымі вачыма appeared first on Магілёў.media.

]]>
Берасцейскага палітзняволенага анархіста перавялі ў Горацкую калонію https://mogilev.media/berascejskaga-palitznjavolenaga-anarhista-peravjali-gorackuju-kaloniju/ Wed, 10 Dec 2025 17:08:27 +0000 https://mogilev.media/?p=130860 Стала вядома цяперашняе месца адбыцця пакарання берасцейскага палітвязня Аляксанра Казлянкі – ён знаходзіцца ў Горацкай калоніі №9. Аб пераводзе анархіста, асуджанага па справе “Рэвалюцыйнага дзеяння”, у калонію ў Горках паведаміў тэлеграм-канал АЧК-Беларусь. Гэта адбылося пасля суда над ім па арт. 411 за нібыта непадпарадкаванне адміністрацыі выпраўленчай установы і асуджэння яго яшчэ на паўтара года зняволення. […]

The post Берасцейскага палітзняволенага анархіста перавялі ў Горацкую калонію appeared first on Магілёў.media.

]]>
Стала вядома цяперашняе месца адбыцця пакарання берасцейскага палітвязня Аляксанра Казлянкі – ён знаходзіцца ў Горацкай калоніі №9.

Аб пераводзе анархіста, асуджанага па справе “Рэвалюцыйнага дзеяння”, у калонію ў Горках паведаміў тэлеграм-канал АЧК-Беларусь. Гэта адбылося пасля суда над ім па арт. 411 за нібыта непадпарадкаванне адміністрацыі выпраўленчай установы і асуджэння яго яшчэ на паўтара года зняволення. Раней Аляксандр адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі №1. Там жа праходзіў суд. 

Першапачаткова, 6 верасня 2022 года, палітвязень быў асуджаны на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і да штрафу ў памеры 500 базавых велічынь (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 долараў).

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Аляксандр Казлянка, акрамя датычнасці да анархісцкага руху, быў сябрам “Свабоднага прафсаюза”. Ён раней неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у пратэстных акцыях, напрыклад, супраць акумулятарнага завода (АКБ) у Берасці і супраць дэкрэта “аб дармаедах” у 2017 годзе.

2 сакавіка 2021 года да Аляксандра прыйшлі з вобшукам, а затым затрымалі. 

Аляксандру прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй). У аснову абвінавачвання па арт. 342 КК лёг эпізод з перакрыццём дарог ў Берасці ажно ў 2018 годзе: 5 траўня таго году анархісты блакавалі тры паласы трасы М1, пратэстуючы супраць будаўніцтва заводу АКБ. Пры гэтым знаёмыя Казлянкі кажуць, што ўдзелу ў акцыі ён не прымаў.

З першых дзён знаходжання ў зняволенні Аляксандра абавязалі насіць жоўтую бірку, як “схільнага да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў” (такія біркі носяць усе палітвязні), гэта значыць, што да зняволенага асаблівае стаўленне і больш жорсткія ўмовы адбыцця пакарання.

Фотаздымак: ПЦ “Вясна”

The post Берасцейскага палітзняволенага анархіста перавялі ў Горацкую калонію appeared first on Магілёў.media.

]]>
Горацкі аграном папаўся на хабары ў 35 545 рублёў 26 капеек https://mogilev.media/goracki-agranom-papa-sja-na-habary-35-545-rubljo-26-kapeek/ Tue, 09 Dec 2025 14:26:04 +0000 https://mogilev.media/?p=130829 У Горацкім райсудзе да чатырох гадоў зняволення асудзілі агранома, які цягам чатырох гадоў набраў хабару на амаль 35 тысяч рублёў. Паводле суда Горацкага раёна, 49-гадовы мясцовы жыхар, будучы галоўным аграномам аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, атрымліваў грошы ад пастаўшчыкоў сельгаспрадукцыі. Узамен ён фармаваў пад іх закупкі і забяспечваў выгадныя кантракты. Так цягнулася са студзеня 2020 года па […]

The post Горацкі аграном папаўся на хабары ў 35 545 рублёў 26 капеек appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Горацкім райсудзе да чатырох гадоў зняволення асудзілі агранома, які цягам чатырох гадоў набраў хабару на амаль 35 тысяч рублёў.

Паводле суда Горацкага раёна, 49-гадовы мясцовы жыхар, будучы галоўным аграномам аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, атрымліваў грошы ад пастаўшчыкоў сельгаспрадукцыі. Узамен ён фармаваў пад іх закупкі і забяспечваў выгадныя кантракты. Так цягнулася са студзеня 2020 года па снежань 2023-га.

Агульная сума хабару склала 34 545 рублёў 26 капеек. Для легалізацыі такіх незаконных даходаў была распрацавана схема з фіктыўнымі дамовамі. Гэта былі дамова падраду, калі плацілі за работы, якія выконвала насамрэч прадпрыемства і дамова арэнды аўтамабіля, якога абвінавачаны ў рэчаіснасці не прадастаўляў. Грошы пераводзіліся па гэтым дамовам на асабісты рахунак галоўнага агранома.

На суде абвінавачаны сваю віну ў буйным хабары прызнаў і раскаяўся, а таксама вярнуў усе незаконна здабытыя сродкі.

Былога галоўнага агранома асудзілі на чатыры гады зняволенння ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штрафу ў 29 400 рублёў з забаронай на пяць гадоў займаць кіруючыя і распарадчыя пасады.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Горацкі аграном папаўся на хабары ў 35 545 рублёў 26 капеек appeared first on Магілёў.media.

]]>
У вёсцы Шавароўка Горацкага раёна з’явілася слімаковая ферма https://mogilev.media/u-vjoscy-shavaro-ka-gorackaga-rajona-z-javilasja-slimakovaja-ferma/ Tue, 09 Dec 2025 10:40:57 +0000 https://mogilev.media/?p=130823 Слімаковая гаспадарка ўвайшла ў новы маршрут гастранамічнага і экалагічнага турызму Горацкага раёна. Унікальным бізнесам занялася жыхарка горада Горкі. Яна была беспрацоўнай, падчас падарожжа па Беларусі наведала слімакавую ферму і вырашыла займацца вырошчваннем слімакоў сама. Спачатку спрабавала рабіць гэта ў кватэры і выкарыстоўвала ванну, аднак ферму хутка перанеслі ў вёску Шавароўка – слімакам быў патрэбны і […]

The post У вёсцы Шавароўка Горацкага раёна з’явілася слімаковая ферма appeared first on Магілёў.media.

]]>
Слімаковая гаспадарка ўвайшла ў новы маршрут гастранамічнага і экалагічнага турызму Горацкага раёна.

Унікальным бізнесам занялася жыхарка горада Горкі. Яна была беспрацоўнай, падчас падарожжа па Беларусі наведала слімакавую ферму і вырашыла займацца вырошчваннем слімакоў сама.

Спачатку спрабавала рабіць гэта ў кватэры і выкарыстоўвала ванну, аднак ферму хутка перанеслі ў вёску Шавароўка – слімакам быў патрэбны і прастор, і асаблівы догляд.

Цяпер на вясковым участку абсталяваны сартавальныя і прамывальныя сталы, поле для выпасу і іншыя, даволі дарагія прыстасаванні для вырошчвання слімакоў.

Аб’ёмы продажу дэлікатэсу пакуль невялікія. Беларусам яшчэ трэба зразумець, што гэта за прадукт і якую ён мае карысць. Напрыклад, уладальніцы фермы трэба пераканаць пакупнікоў, што мяса слімакоў лёгка засвойваецца.

Аднак пачатак ужо ёсць. Як распавяла прадпрымальніца, у многіх тэлефонах яна ўжо запісаная як «Наталля слімак».

Цікавы факт: у райвыканкаме, дзе Наталля атрымала субсідыю ў 4 тысячы рублёў, ёй паведамілі, што слімак у Беларусі лічыцца сельскагаспадарчай жывёлай нароўні з каровамі і курамі.

Фота: «СБ».

The post У вёсцы Шавароўка Горацкага раёна з’явілася слімаковая ферма appeared first on Магілёў.media.

]]>
Горацкую “Копцеўскую ніву” чакае год самастойнай працы https://mogilev.media/gorackuju-kopce-skuju-nivu-chakae-god-samastojnaj-pracy/ Thu, 04 Dec 2025 12:22:26 +0000 https://mogilev.media/?p=130664 Да гаспадаркі “Копцеўская ніва” ў 2021 годзе чыноўнікі далучылі племзавод “Леніна”, давялі прадпрыемства “да ручкі”, а цяпер будуць глядзець, як сяльчане выкруцяцца. У 2021 годзе “Копцеўская ніва” была перадавіком жывёлагадоўчай вытворчасці. Чыноўнікі, гледзячы на яго поспехі, прынялі “добра прадуманае” і “пралічанае да дробязяў” рашэнне далучыць да яго яшчэ племзавод. Праз пэўны час паказчыкі пайшлі ўніз, […]

The post Горацкую “Копцеўскую ніву” чакае год самастойнай працы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Да гаспадаркі “Копцеўская ніва” ў 2021 годзе чыноўнікі далучылі племзавод “Леніна”, давялі прадпрыемства “да ручкі”, а цяпер будуць глядзець, як сяльчане выкруцяцца.

У 2021 годзе “Копцеўская ніва” была перадавіком жывёлагадоўчай вытворчасці. Чыноўнікі, гледзячы на яго поспехі, прынялі “добра прадуманае” і “пралічанае да дробязяў” рашэнне далучыць да яго яшчэ племзавод. Праз пэўны час паказчыкі пайшлі ўніз, бо не была прадумана ні лагістыка, ні ўзаемадзеянне. У гэтым годзе нават кармоў для жывёлы не хапала, вынікае з рэпартажа СТБ. 

Чыноўнікі, як раённыя, так і абласныя, зноў крэатывяць – цяпер яны хочуць адлучыць “Копцеўскую ніву” ад “Леніна” і далучыць да больш блізкай тэрытарыяльна гаспадаркі “Горы”.  

Праўда, працаўнікі “Копцеўскай нівы” не пагадзіліся з такімі планамі і вельмі просяць пакінуць ім самастойнасць. Яны нават распрацавалі ўласны бізнес-план, пра які ўжо пісалі “Магілёў.media”. 

У гаспадарцы ўжо прайшло два сходы, прычым на абодвух прысутнічаў старшыня Горацкага райвыканкама Мікалай Арлёнак, які пагадзіўся даць людзям магчымасць год працаваць самастойна. “Да ўсіх спецыялістаў усіх сфер звяртаюся – страпяніцеся і пачніце працаваць, каб у гаспадарцы быў парадак” – пераклаў ён чыноўніцкую віну ў праблемах гаспадаркі на яе працаўнікоў. 

Скрыншот СТБ

The post Горацкую “Копцеўскую ніву” чакае год самастойнай працы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Жыхароў Паршына пад Горкамі палохаюць шалёныя лісы і бадзяжныя сабакі https://mogilev.media/zhyharo-parshyna-pad-gorkami-palohajuc-shaljonyja-lisy-i-badzjazhnyja-sabaki/ Thu, 04 Dec 2025 08:25:20 +0000 https://mogilev.media/?p=130660 Беспрытульныя сабакі і каты бадзяюцца па аграгарадку Паршына Горацкага раёна, а час ад часу да іх далучаюцца шалёныя лісы – паскардзіліся жыхары пасёлка на сустрэчы з раённым начальствам. Начальства – не было б яно начальствам – абвінаваціла ў праблеме саміх жыхароў пасёлка. На працягу сустрэчы старшыня раённага савета дэпутатаў Максім Патапенка (на фота – справа) […]

The post Жыхароў Паршына пад Горкамі палохаюць шалёныя лісы і бадзяжныя сабакі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Беспрытульныя сабакі і каты бадзяюцца па аграгарадку Паршына Горацкага раёна, а час ад часу да іх далучаюцца шалёныя лісы – паскардзіліся жыхары пасёлка на сустрэчы з раённым начальствам. Начальства – не было б яно начальствам – абвінаваціла ў праблеме саміх жыхароў пасёлка. На працягу сустрэчы старшыня раённага савета дэпутатаў Максім Патапенка (на фота – справа) тры разы ўсклаў адказнасць на прысутных у зале: 

  • даў тлумачэнні аб адказнасці за ўтрыманне хатніх гадаванцаў;
  • указаў, што бяздомныя і безнаглядныя жывёлы з’яўляюцца толькі па віне людзей;
  • даручыў старшыні мясцовага сельвыканкама ўзяць на кантроль дадзеную праблемную сітуацыю і вырашаць яе разам з іншымі адказнымі службамі, і “трэба працаваць і з гаспадарамі жывёл”.

Такім чынам, цяпер сітуацыя са стыхійнымі паводзінамі дзікіх і паўдзікіх жывёл у аграгарадку Паршына цалкам стала залежыць ад здольнасцяў да красамоўя старшыні Паршынскага сельскага выканкама Дзмітрыя Навумава (на фота – злева).

Паршына шаленства

Таксама перад жыхарамі пасёлка раённае начальства паклялося, што мясцовы “Камунальнік” падаў заяўку на адлоў бадзяжных жывёлаў у магілёўскае спецаўтапрадпрыемства.

Удзельнікі сустрэчы, аднак, так хутка адступаць ад тэмы не збіраліся. Задавалі пытанні па актуальнай праблеме з ростам выпадкаў захворвання на шаленства дзікіх і хатніх жывёл. Пыталіся, куды звяртацца, калі хатняга сабаку пакусала хворая ліса.
Паколькі гэтая праблема аказалася навінкай для некаторых прысутных, старшыня райсавета дэпутатаў паведаміў, што раённай ветслужбе было дадзена паручэнне прапрацаваць алгарытм дзеянняў з “Камунальнікам”, лясгасам і іншымі службамі па прафілактыцы шаленства. 

Атрымліваецца, што раней падобныя захады нават не прадугледжваліся як прафілактычныя мерапрыемствы, і спатрэбілася паяўленне шалёных ліс на вуліцах пасёлка, каб да гэтага пытання ў Горацкім раёне пачалі падыходзіць комплексна.

Фота: “Горацкі веснік”.

The post Жыхароў Паршына пад Горкамі палохаюць шалёныя лісы і бадзяжныя сабакі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Горках дзяўчынка зламала хрыбетнік на батутах https://mogilev.media/u-gorkah-dzja-chynka-zlamala-hrybetnik-na-batutah/ Fri, 28 Nov 2025 14:06:18 +0000 https://mogilev.media/?p=130615 Закрытыя компрэсійныя пераломы трох грудных пазванкоў 1-й ступені дыягнаставалі ў 10-гадовай дзяўчынкі з Горак пасля таго як яна пабавілася ў дзіцячым забаўляльным цэнтры. Дзіцёнак скакануў з вышыні каля 1,5 метра ў яму з паралонавымі кубікамі. Дзяўчынка прызямлілася на паралонавыя матрасы, агульная таўшчыня якіх 20 см, а пад імі – бетоннае пакрыццё. Школьніца адчула боль у […]

The post У Горках дзяўчынка зламала хрыбетнік на батутах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Закрытыя компрэсійныя пераломы трох грудных пазванкоў 1-й ступені дыягнаставалі ў 10-гадовай дзяўчынкі з Горак пасля таго як яна пабавілася ў дзіцячым забаўляльным цэнтры.

Дзіцёнак скакануў з вышыні каля 1,5 метра ў яму з паралонавымі кубікамі. Дзяўчынка прызямлілася на паралонавыя матрасы, агульная таўшчыня якіх 20 см, а пад імі – бетоннае пакрыццё. Школьніца адчула боль у спіне, які працягваў турбаваць яе і дома. У выніку бацькі выклікалі хуткую дапамогу, паведамляюць са спасылкай на Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз “Магілёўскія ведамасці”.

З раённай бальніцы яе накіравалі ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу. Там дзіцёнка з дыягназам “закрытыя компрэсійныя пераломы трох грудных пазванкоў 1-й ступені” лячылі больш за тры тыдні. 

Цяпер Горацкі раённы аддзел СК па факце прычынення менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў праводзіць праверку, ці адпавядаюць паслугі дзіцячага цэнтра патрабаванням па бяспецы.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post У Горках дзяўчынка зламала хрыбетнік на батутах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Аграгарадок Копцеўка змагаецца за захаванне свайго калгаса https://mogilev.media/agragaradok-kopce-ka-zmagaecca-za-zahavanne-svajgo-kalgasa/ Fri, 28 Nov 2025 11:28:54 +0000 https://mogilev.media/?p=130608 Сяльчане распрацавалі бізнэс-план, каб захаваць сваё сельгаспрадпрыемства, але з усіх даступных опцый па новаму дырэктару – толькі намеснік па ідэалогіі альбо кот у мяшку. Актавая зала Дома культуры ў Копцеўцы Горацкага раёна забітая пад завязку. Практычна ўсе прысутныя – жыхары аграгарадка і адначасова супрацоўнікі ААТ “Копцеўская Ніва”. Яны прыйшлі на сустрэчу з начальнікамі з Горак […]

The post Аграгарадок Копцеўка змагаецца за захаванне свайго калгаса appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сяльчане распрацавалі бізнэс-план, каб захаваць сваё сельгаспрадпрыемства, але з усіх даступных опцый па новаму дырэктару – толькі намеснік па ідэалогіі альбо кот у мяшку.

Актавая зала Дома культуры ў Копцеўцы Горацкага раёна забітая пад завязку. Практычна ўсе прысутныя – жыхары аграгарадка і адначасова супрацоўнікі ААТ “Копцеўская Ніва”. Яны прыйшлі на сустрэчу з начальнікамі з Горак – старшынямі райвыканкама, сельвыканкама, раённага савета дэпутатаў. Галоўная прычына хвалявання публікі ў зале – стратну. “Копцеўскую Ніву” запланавалі расфарміраваць, далучыўшы да іншага, больш паспяховага прадпрыемства.

Каб супрацьстаяць гэтаму працэсу, работнікі аграпрадпрыемства на чале з галоўным бухгалтарам распрацавалі і прэзентавалі на сустрэчы свой бізнэс-план, піша “Горацкі веснік”.

коптевка

План, гэта добра – адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай Арлёнак, але вось пытанне – хто яго будзе рэалізоўваць? “Ёсць спецыялісты, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў, і ёсць намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Пытанне трэба вырашыць у бліжэйшы час.” – патлумачыў панурую рэальнасць Мікалай Арлёнак і напрыканцы наогул сарваўся на нервовы выпад:


– Встрепенитесь и начинайте все работать! Посмотрим, какая будет отдача, Нужно, чтобы у вас был результат. Время покажет правильность решения.

На бягучы момант, такім чынам, было вырашана пакінуць прадпрыемства ў ранейшым стане. А там паглядзім.

Фота: Горацкі веснік

The post Аграгарадок Копцеўка змагаецца за захаванне свайго калгаса appeared first on Магілёў.media.

]]>
Горацкі МНС-нік паспрабаваў патлумачыць з’яўленне ў горадзе таблічак “Укрыццё” https://mogilev.media/goracki-mns-nik-pasprabava-patlumachyc-z-ja-lenne-goradze-tablichak-ukryccjo/ Wed, 19 Nov 2025 14:59:15 +0000 https://mogilev.media/?p=130411 Таблічкі з надпісам “Укрыццё” ўсхвалявалі жыхароў недалёкага ад Расіі райцэнтра. Начальнік мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях паспрабаваў іх супакоіць. Нагадаем, што яшчэ ў кастрычніку ў Горках мясцовыя жыхары ўбачылі новыя шыльды з указаннем адлегласці да ўкрыццяў. Узнікла меркаванне, што гэта звязана з актыўнасцю расійскіх дронаў, якія час ад часу залятаюць у Беларусь. Нават у чат-бот […]

The post Горацкі МНС-нік паспрабаваў патлумачыць з’яўленне ў горадзе таблічак “Укрыццё” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Таблічкі з надпісам “Укрыццё” ўсхвалявалі жыхароў недалёкага ад Расіі райцэнтра. Начальнік мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях паспрабаваў іх супакоіць.

Нагадаем, што яшчэ ў кастрычніку ў Горках мясцовыя жыхары ўбачылі новыя шыльды з указаннем адлегласці да ўкрыццяў. Узнікла меркаванне, што гэта звязана з актыўнасцю расійскіх дронаў, якія час ад часу залятаюць у Беларусь.

Нават у чат-бот мясцовай раёнкі звярнуўся мужчына, які быў занепакоены з’яўленнем у горадзе такіх таблічак. “Заўважыў ужо некалькі такіх пазначэнняў: каля бальніцы, кінатэатра і ў раёне акадэміі. Як убачыў, то стала крыху страшна” – адзначае мясцовы жыхар.

Начальнік Горацкага райаддзела МНС Дзмітрый Казлоў даў тлумачэнні. Ён адзначыў, што з’яўленне ўказальнікаў «Укрыццё» каля мясцовай бальніцы, кінастудыі, у раёне акадэміі і ў іншых месцах не звязана з надзвычайнымі здарэннямі і з’яўляецца планавымі працамі па сістэматызацыі і ўліку аб’ектаў грамадзянскай абароны.

Паводле інструкцыі па ўтрыманні такіх збудаванняў прадугледжваецца іх абазначэнне і пазначэнне шляхоў падыходу да іх. Укрыцці існавалі ў Горках заўсёды, але цяпер «у ходзе кантрольных мерапрыемстваў гэтыя аб’екты былі прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі інструкцыі».

Праўда, начальнік РАНС не патлумачыў, чаму менавіта цяпер былі праведзены «кантрольныя мерапрыемствы». 

Фотаздымак: gorkiv.by

The post Горацкі МНС-нік паспрабаваў патлумачыць з’яўленне ў горадзе таблічак “Укрыццё” appeared first on Магілёў.media.

]]>