Последние новости Хотимска за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/hotimsk/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Mon, 23 Mar 2026 06:52:31 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Последние новости Хотимска за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/hotimsk/ 32 32 У Хоцімскім раёне падтоплены ўчастак дарогі https://mogilev.media/u-hocimskim-rajone-padtopleny-chastak-darogi/ Mon, 23 Mar 2026 07:31:04 +0000 https://mogilev.media/?p=135095 У Магілёўскай вобласці працягваецца рост узроўню вады ў рэках, што прыводзіць да новых выпадкаў падтаплення. Чарговы інцыдэнт зафіксаваны 22 сакавіка ў Хоцімскім раёне. Паводле дадзеных службы МНС, з-за пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Беседзь падтаплены ўчастак грунтавай дарогі Баханы – Дуброўка. Узровень вады на дарозе дасягае 10-15 сантыметраў, працягласць затопленага ўчастка – каля 30 метраў. […]

The post У Хоцімскім раёне падтоплены ўчастак дарогі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёўскай вобласці працягваецца рост узроўню вады ў рэках, што прыводзіць да новых выпадкаў падтаплення. Чарговы інцыдэнт зафіксаваны 22 сакавіка ў Хоцімскім раёне.

Паводле дадзеных службы МНС, з-за пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Беседзь падтаплены ўчастак грунтавай дарогі Баханы – Дуброўка. Узровень вады на дарозе дасягае 10-15 сантыметраў, працягласць затопленага ўчастка – каля 30 метраў.

Рух транспарту паміж аграгарадком Баханы і вёскай Дуброўка часова спынены. З 22 сакавіка праезд па дарозе закрыты, на месцы ўстаноўлены забараняльныя знакі. Аб’езд магчымы праз вёску Беседавічы.

Пацярпелых няма, пагрозы для жыхароў не зафіксавана. Службы працягваюць маніторынг гідралагічнай абстаноўкі ў рэгіёне.

Раней падтапленне было зарэгістравана ў Мсціслаўскім раёне. З 15 сакавіка з-за пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Сож апынуўся затоплены нізкаводны мост і ўчастак дарогі каля вёскі Парадзіно. Узровень вады ў гэтым раёне дасягае 10-60 сантыметраў, даўжыня падтопленага ўчастка каля 80 метраў.

Фота ведамаснага сайта МНС.

The post У Хоцімскім раёне падтоплены ўчастак дарогі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прадукты са шматмесячнай пратэрміноўкай прадавалі на Хоцімшчыне https://mogilev.media/pradukty-sa-shmatmesjachnaj-pratjermino-kaj-pradavali-na-hocimshchyne/ Sun, 15 Mar 2026 12:31:13 +0000 https://mogilev.media/?p=134751 Дзяржкантроль знайшоў у сельскіх магазінах Хоцімскага раёна пратэрмінаваныя прадукты харчавання, у якіх тэрмін прыдатнасці скончыўся больш за сто дзён таму. Маніторынг гандлёвых аб’ектаў правёў абласны Камітэт дзяржаўнага кантролю. Правяраючыя наведалі пяць сельскіх магазінаў, дзе, як аказалася, амаль у кожным былі сур’ёзныя парушэнні. Так, у чатырох з пяці правераных гандлёвых кропак на паліцах знаходзіліся тавары з […]

The post Прадукты са шматмесячнай пратэрміноўкай прадавалі на Хоцімшчыне appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзяржкантроль знайшоў у сельскіх магазінах Хоцімскага раёна пратэрмінаваныя прадукты харчавання, у якіх тэрмін прыдатнасці скончыўся больш за сто дзён таму.

Маніторынг гандлёвых аб’ектаў правёў абласны Камітэт дзяржаўнага кантролю. Правяраючыя наведалі пяць сельскіх магазінаў, дзе, як аказалася, амаль у кожным былі сур’ёзныя парушэнні.

Так, у чатырох з пяці правераных гандлёвых кропак на паліцах знаходзіліся тавары з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці. У адным з магазінаў інспектары налічылі адразу 27 найменняў такіх прадуктаў. Пры гэтым асобныя з іх былі пратэрмінаваныя больш як на сто дзён. Усю небяспечную прадукцыю адразу ж знялі з продажу.

Падчас маніторынгу кантралёры выявілі і іншыя праблемы ў раённым гандлі. У трох правераных магазінах не выконваўся абавязковы пералік тавараў, якія павінны пастаянна быць у наяўнасці. У адным гандлёвым аб’екце такі пералік увогуле адсутнічаў.

Акрамя таго, у некаторых крамах не захоўваліся належныя тэмпературныя ўмовы для прадуктаў. Частка тавараў прадавалася без цэннікаў або без неабходнай інфармацыі для пакупнікоў, у тым ліку звестак пра вытворцу і дату вырабу.

Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, пасля выдадзенага прадпісання ўладальнікі і работнікі гандлёвых аб’ектаў павінны былі неадкладна прыняць меры, каб ліквідаваць выяўленыя парушэнні.

Фотаздымак: Камітэт дзяржкантроля Беларусі

The post Прадукты са шматмесячнай пратэрміноўкай прадавалі на Хоцімшчыне appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзень у гісторыі. 6 сакавіка. Створана ЗБС “Бацькаўшчына”. Князёўна Хаціма ў Хоцімску https://mogilev.media/dzen-u-gistoryi-6-sakavika-stvorana-zbs-backa-shchyna-knjazjo-na-hacima-hocimsku/ Fri, 06 Mar 2026 07:16:31 +0000 https://mogilev.media/?p=134307 1869 год. Дз. Мендзялееў публічна прадставіў сваю перыядычную сістэму элементаў. Перыядычная сістэма хімічных элементаў (табліца Мендзялеева) – класіфікацыя хімічных элементаў, якая ўстанаўлівае залежнасць розных уласцівасцей элементаў ад зарада атамнага ядра. Сістэма з’яўляецца графічным выразам перыядычнага закона, які ўстанавіў рускі хімік Дз. Мендзялееў.  Усяго прапанавана некалькі соцень варыянтаў малюнка перыядычнай сістэмы (аналітычных крывых, табліц, геаметрычных фігур […]

The post Дзень у гісторыі. 6 сакавіка. Створана ЗБС “Бацькаўшчына”. Князёўна Хаціма ў Хоцімску appeared first on Магілёў.media.

]]>
1869 год. Дз. Мендзялееў публічна прадставіў сваю перыядычную сістэму элементаў.

Перыядычная сістэма хімічных элементаў (табліца Мендзялеева) – класіфікацыя хімічных элементаў, якая ўстанаўлівае залежнасць розных уласцівасцей элементаў ад зарада атамнага ядра. Сістэма з’яўляецца графічным выразам перыядычнага закона, які ўстанавіў рускі хімік Дз. Мендзялееў. 

Усяго прапанавана некалькі соцень варыянтаў малюнка перыядычнай сістэмы (аналітычных крывых, табліц, геаметрычных фігур і іншых). У сучасным варыянце сістэмы мяркуецца звядзенне элементаў у двухмерную табліцу, у якой кожны слупок (група) вызначае асноўныя фізіка-хімічныя ўласцівасці, а радкі ўяўляюць сабой перыяды, у пэўнай меры падобныя адзін аднаму.

Мендзялееў

1896 год. Нарадзіўся Ізі (Ісак) Харык.

Беларускі габрэйскі паэт. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі навук.

Друкаваўся ў габрэйскіх газэтах, працаваў рэдактарам менскага часопіса «Штэрн». Быў членам ЦВК БССР. Аўтар вершаў, 13 кніг вершаў на габрэйскай мове, артыкулаў, нарысаў у беларускамоўных выданнях. Перакладаў на габрэйскую мову творы Якуба Коласа, Міхася Чарота.

Яго паэзія перакладалася на беларускую мову, вершы «Над Бярозай», «Хлеб», «У шэрым змроку», «Век настане такі…» пакладзены на музыку. Паэзію Харыка выконвала Т. Гвердцытэлі (на музыку Мотла Палянскага).

Арыштаваны НКУС і асуджаны ў 1937 годзе як «сябар трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. 

Расстраляны ў «Чорную ноч» 29 кастрычніка 1937 году ва ўнутранай турме НКУС у Менску ў ходзе масавага расстрэлу, які таксама атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў».

5 лістапада 1937 года была арыштавана, потым саслана ў лагер у Казахстан і яго жонка, маці дваіх сыноў, ураджэнка Бабруйска Дзіна Харык (Матліна).

Ізі Харык

1899 год. Нямецкі хімік Фелікс Хофман з кампаніі Bayer атрымаў патэнт на ацэтыльсаліцылавую кіслату пад камерцыйнай назвай “аспірын”.

Аспірын – адны з галоўных лекаў XX стагоддзі.

Па традыцыі нашы продкі зніжалі жар і здымалі боль воднай настойкай кары вярбы.

У 1763 годзе святар Эдвард Стоўн зрабіў у Каралеўскім таварыстве Лондана даклад аб лячэнні ліхаманкавых дрыжыкаў настойкай кары вярбы. А ў 1838 годзе было паказана, што актыўным кампанентам кары вярбы з’яўляецца саліцылавая кіслата. Італьянскі хімік Рафаэль Пірыа вылучыў з вярбовай кары саліцылавую кіслату, вызначыў хімічны склад гэтага рэчыва і паспяхова сінтэзаваў яго. Яно атрымала назву саліцылавай кіслаты.

Каб атрымаць іншыя віды саліцылавай кіслаты, лячэбная ўласцівасць якіх магла б быць яшчэ больш дзейснай, Ф. Хофман распрацаваў тэхналогію вытворчасці ацэтыльсаліцылавай кіслаты.

Фелікс Хофман

1910 год. Нарадзіўся Аляксандр Мазалёў.

Беларускі савецкі жывапісец, графік, педагог.

Скончыў Ленінградскі інстытут пралетарскага мастацтва. Выкладаў у Віцебскім, Мінскім мастацкіх вучылішчах, Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Падчас вайны за ўдзел у дзейнасці падпольнай арганізацыі акупантамі быў адпраўлены ў канцлагер. Пасля вызвалення з яго ў 1944 годзе ваяваў у Чырвонай Арміі.

Працаваў у галіне станковых жывапісу і графікі, у пейзажным, партрэтным, бытавым і батальным жанрах. Быў аўтарам тэматычных карцін, у якіх вельмі ёміста ўвасабляліся характэрныя прыкметы таго часу і галоўныя грамадскія ідэалы.

Сярод творчай спадчыны мастака таксама шмат эцюдаў, накідаў і замалёвак. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Памёр 1 жніўня 1970 года.

А. Мазалёў
А. Мазалёў. На канікулах. 1966 год.

1913 год. Падчас святкавання 300-годдзя дома Раманавых у Санкт-Пецярбургу з-за цісканіны загінулі сотні людзей, пасля чаго Мікалай II атрымаў мянушку “Крывавы”.

За 19 гадоў да гэтага, 18 траўня 1894 года, на Хадынскім полі ў Маскве, падчас раздачы царскіх падарункаў з нагоды каранацыі Мікалая II з-за халатнасці ўлад адбылася цісканіна. Па афіцыйных дадзеных, загінула 1389 чалавек, знявечана было 1300. Слова Хадынка стала намінальным для гібелі людзей у цісканіне.

Мікалай “Крывавы”

1923 год. Нарадзіўся Анатоль Ляляўскі.

Беларускі тэатральны рэжысёр. Народны артыст.

У 1956-1986 гадах працаваў рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Сярод яго лепшых пастановак па творах беларускіх аўтараў «Дзед і жораў» В.Вольскага, «Сярэбраная табакерка» паводле Змітрака Бядулі, «Ліпавічкі» У.Галубка, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа і іншыя. Ставіў таксама – «Кот у ботах» Г. Уладычынай, «Канёк-гарбунок» паводле П. Яршова, «Доктар Айбаліт» паводле К. Чукоўскага, «Зорны хлопчык» паводле О. Уайлда.

Памёр 7 студзеня 1995 года.

Анатоль Ляляўскі

1937 год. Нарадзілася Валянціна Церашкова.

Першая жанчына-касманаўт (1963), першая беларуска-касманаўт, генерал-маёр авіацыі, Герой Савецкага Саюза, кандыдат тэхнічных навук. Старшыня Камітэта савецкіх жанчын, Расійскага цэнтра міжнароднага навуковага і культурнага супрацоўніцтва пры расійскім урадзе.

Нарадзілася ў в. Вялікае Масленікава Яраслаўскай вобласці ў сялянскай сям’і выхадцаў з Беларусі. Бацька – з Бялыніцкага, маці — з Дубровенскага раёна. Па сведчанні самой Валянціны Церашковай, у дзяцінстве яна гаварыла па-беларуску.

Валянціна Церашкова

1937 год. У Асіповічах  нарадзіўся Уладзімір Крукоўскі.

Беларускі мастак-плакатыст. Суаўтар эталона дзяржаўнага герба «Пагоня», аўтар сцяга і малой эмблемы БНФ.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

Працаваў у часопісах «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», «Спадчына», бюлетэні Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Член БНФ з дня заснавання.

Асноўная тэматыка плакатаў – гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар публікацый па гісторыі беларускай прыватнай геральдыкі.

Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Памёр 3 красавіка 2022 года.

Уладзімір Крукоўскі

1944 год. Пачалося фарміраванне Беларускай краёвай абароны (БКА).

БКА – вайсковае фарміраванне на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь», якое планавалася зрабіць ядром Нацыянальных узброеных сіл незалежнай Беларусі. Рашэнне аб стварэнні БКА было прынята 23 лютага 1944 года выконваючым абавязкі генеральнага камісара Беларусі К. фон Готбергам і прэзідэнтам Беларускай цэнтральнай рады Р. Астроўскім. Кіраўніком стаў маёр Ф. Кушаль.  

Аснову фарміравання складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908-1924 гадоў нараджэння – усяго каля 25 000 чалавек, з якіх планавалася стварыць 48 батальёнаў па 450-500 чалавек. Да сярэдзіны красавіка было створана 39 пяхотных і 6 сапёрна-будаўнічых батальёнаў.

Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, поспехаў Чырвонай Арміі частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў. У той жа час, частка насельніцтва з раёнаў, якія знаходзіліся пад кантролем партызанаў, дабраахвотна ішла служыць у БКА.

Частка жаўнераў БКА вырашылі ісці з немцамі на захад. Ва Усходняй Прусіі і Польшчы было каля 10  000 жаўнераў БКА.

На базе частак БКА на пачатку 1945 года была ўтворана 1-я беларуская грэнадзёрская брыгада, пазней —30-я грэнадзёрская дывізія, якая ўдзел у баях не брала і здалася ў палон да амерыканцаў

Пасля вайны значная частка ўдзельнікаў БКА апынулася ў эміграцыі.

Беларуская краёвая абарона

1964 год. Нарадзіўся Уладзімір Міхно.

Беларускі журналіст і пісьменнік.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у Чашніцкай раённай газеце «Чырвоны прамень», у «Чырвонай змене», «Настаўніцкай газеце».

Аўтар кніг, зборнікаў прозы, аповесцей. З апавяданнямі выступаў у беларускім друку, на радыё.

Памёр 26 лістапада 2019 года.

Уладзімір Міхно

1972 год. Заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Утворана на аснове рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны і эстэтычны ўзровень грамадства патрабаваў выдання велізарнай колькасці мастацкай літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэнне класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.

У савецкія часы ў выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладной літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакументальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, якія былі адрасаваны шырокаму кругу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнай паэзіі быў не меней трох тысяч, а арыгінальнай прозы – не меней шасці тысяч асобнікаў.

Выходзілі серыі «Першая кніга паэта», «Першая кніга празаіка», «Паэзія народаў», «Бібліятэка замежнай прозы», «Скарбы сусветнай літаратуры», «Бібліятэка беларускай класікі».

У выдавецтве выйшлі Зборы твораў амаль усіх буйных беларускіх пісьменнікаў.

Выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.», «Жыццё знакамітых людзей Беларусі».

«Мастацкая літаратура»

1975 год. Памёр ураджэнец беларускага г. Рэчыца Яфім Капелян (1912-1975).

Акцёр тэатра і кіно, адзін з вядучых акцёраў Вялікага драматычнага тэатра ў Ленінградзе. Народны артыст СССР.

Скончыў Рэчыцкую школу. Працаваў мастаком пры Рэчыцкім кінатэатры, у Вялікім драматычным тэатры імя М. Горкага. У гады вайны быў акцёрам франтавога Тэатра народнага апалчэння.

Адначасова шмат здымаўся ў кіно, выканаў мноства яркіх характэрных роляў у фільмах «Няўлоўныя мсціўцы», «Інтэрвенцыя», «Даўрыя», «Вечны кліч», «Саламяны капялюшык». Адна з найбольш вядомых работ – аўтарскі тэкст у тэлесерыяле “Семнаццаць імгненняў вясны”. Браў удзел у дубляжы замежных фільмаў на кінастудыі “Ленфільм”, агучыў адну із роляў у фільме “Паласаты рэйс”. Спрабаваў сябе ў рэжысуры, паставіў некалькі спектакляў на Ленінградскім тэлебачанні.

Яфім Капелян

1990 год. У Мінску створана Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” (1990-2021).

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне. Створана дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце, яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, павышэння аўтарытэту беларускай нацыі на міжнародным узроўні.

Першым Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» быў абраны Васіль Быкаў, старшынёй Рады – Яўген Лецка. З’езды ЗБС праводзіліся ў 1993, 1997, 2001, 2005, 2009, 2013, 2017 гадах. Сярод наступных кіраўнікоў ЗБС былі Р. Гарэцкі, А. Грыцкевіч, А. Макоўская.

У чэрвені 2021 года павінен быў прайсці VIII з’езд, але праз распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі Вялікая рада прагаласавала за перанос з’езда, у той час як кіраўніцтва ЗБС пракансультавалася з Міністэрствам юстыцыі, як не парушыць заканадаўства і статут арганізацыі. Аднак у рамках пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі Міністэрства юстыцыі выставіла прэтэнзіі да дзейнасці арганізацыі з нагоды пераносу з’езда.

20 жніўня 2021 года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па «прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь).

24 верасня Вярхоўны суд (суддзя – Рыма Філіпчык) прыняў рашэнне задаволіць позву Міністэрства юстыцыі і ліквідаваць згуртаванне.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”

2018 год. У Хоцімску паставілі скульптуру легендарнай князёўны Хацімы

Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, хоцімцы з’яўляюцца нашчадкамі малой славянскай этнічнай групы хацімлян, што знайшло сваё адлюстраванне ў шматлікіх геаграфічных назвах – Хоцін (Украіна); Хатома (Chotoma), Хоцімна, (Chociemjno), Хоцімаў ​​(Chocimow)  – у Польшчы; вёскі Хацемля і Хацімічы ў Віцебскай вобласці, вёска Хацемка пад Магілёвам – Беларусь.

У фалклоры сфарміраваўся вобраз паўлегендарнай княжны Хацімы, ад імя якой, нібыта вядзе сваю назву горад Хоцімск.

Скульптуру князёўны Хацімы 6 сакавіка 2018 года ўстанавілі ў цэнтральным скверы Хоцімска. Графічную ідэю мясцовага мастака Аляксандра Каржова ўвасобіў у жыццё віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў.

княжна Хаціма

The post Дзень у гісторыі. 6 сакавіка. Створана ЗБС “Бацькаўшчына”. Князёўна Хаціма ў Хоцімску appeared first on Магілёў.media.

]]>
Журналіст з Хоцімска, 67-гадовы Ляйчынскі называе Пазняка дзедам https://mogilev.media/zhurnalist-z-hocimska-67-gadovy-ljajchynski-nazyvae-paznjaka-dzedam/ Fri, 19 Dec 2025 11:21:03 +0000 https://mogilev.media/?p=131142 Тэорыя адноснасці: у Хоцімску, арыентуючыся на ўзрост Лукашэнкі, лічаць 70 гадоў другой маладосцю і ненавідзяць дэмакратычнасць TikTok. Хоцімскі журналіст Аляксандр Ляйчынскі, які завіс у думках дзесьці ў раёне ХХVII з’езда КПСС, паразважаў “пра ўнутраныя органы ўспрымання знешняй рэчаіснасці”. Самы час – Ляйчынскаму 67 гадоў, і ўспрымаць навакольную рэчаіснасць з дапамогай унутраных органаў становіцца ўсё цяжэй. […]

The post Журналіст з Хоцімска, 67-гадовы Ляйчынскі называе Пазняка дзедам appeared first on Магілёў.media.

]]>
Тэорыя адноснасці: у Хоцімску, арыентуючыся на ўзрост Лукашэнкі, лічаць 70 гадоў другой маладосцю і ненавідзяць дэмакратычнасць TikTok.

Хоцімскі журналіст Аляксандр Ляйчынскі, які завіс у думках дзесьці ў раёне ХХVII з’езда КПСС, паразважаў “пра ўнутраныя органы ўспрымання знешняй рэчаіснасці”.

Самы час – Ляйчынскаму 67 гадоў, і ўспрымаць навакольную рэчаіснасць з дапамогай унутраных органаў становіцца ўсё цяжэй.

Таму Аляксандр Ляйчынскі лічыць, што:

  • Савецкі Саюз прайграў капіталістычнаму лагеру ў вайне сэнсаў;
  • ад сусветна вядомага палітыка і “дзеда” Зянона Пазняка пара хаваць запалкі;
  • TikTok – прамы шлях да інфармацыйнага бясчынства;
  • у Беларусі можа быць прынята рашэнне пра стварэнне кібервойскаў, а Лукашэнка падтрымлівае гэтую ідэю.

Ляйчынскі, з яго загартоўкай у школе савецкай журналістыкі, у шоку ад таго, што любы ахвотны можа зняць на тэлефон звычайную для Беларусі сельскую дарогу, традыцыйна складзеную з ям і лужын, а пасля выкласці гэта без адпаведнага рашэння сельвыканкама ў інтэрнэт.

Само сабой, больш за ўсё хоцімскага пенсіянера напружвае бесшабашнасць сучаснай моладзі, якая мае магчымасць паведаміць усяму свету, што вяртаецца дадому падпітай.

Усе свае надзеі Ляйчынскі звязвае з магутнымі кібервойскамі Беларусі, якія абавязкова здабудуць перамогу над TikTok і прымусяць папулярную сацсетку распавядаць праваслаўнаму народу пра такія цікавыя рэчы, як падняцце зябліва і тонкая наладка плугоў у Хоцімску.

Узрост, узрост і яшчэ раз узрост. Менавіта ён не дазваляе такім, як Ляйчынскі і Лукашэнка, зразумець, што вайна сэнсу і бессэнсоўя даўно скончылася не на карысць савецкіх наратываў. Таксама як і двубой праўладных прапагандыстаў з незалежнымі СМІ на тэрыторыі TikTok. Мы проста ўмеем падаваць інфармацыю хутчэй, якасней і цікавей, чым дзедаўскія кібервойскі.

Ну, а што да Зянона Пазняка, дык у свае 81 год ён выглядае значна лепш, чым 70-гадовы Аляксандр Лукашэнка, ад якога хутка і запалкі хаваць не спатрэбіцца, бо ён да іх самастойна ўжо не дабярэцца.

Фота хоцімскай раённай газеты «Шлях Кастрычніка»

The post Журналіст з Хоцімска, 67-гадовы Ляйчынскі называе Пазняка дзедам appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Хоцімску парачка хлопцаў каталася на чужых машынах і хавала марыхуану на гарышчы https://mogilev.media/u-hocimsku-parachka-hlopca-katalasja-na-chuzhyh-mashynah-i-havala-maryhuanu-na-garyshchy/ Tue, 16 Dec 2025 11:44:01 +0000 https://mogilev.media/?p=131028 Двое, раней судзімыя жыхары Хоцімска, уганялі аўтамабілі, але выключна каб пакатацца. Экспертыза дапамагла выкрыць двух жыхароў Хоцімска, якіх падазравалі ва ўгоне аўтамабіляў. Угоны адбываліся з розніцай у адзін дзень. Спачатку быў угнаны грузавы “мерседэс”, затым – легкавы ВАЗ. Абедзве машыны стаялі каля дамоў уладальнікаў, незамкнёныя і з ключамі запальвання ў замках. Угоншчыкі пакідалі аўтамабілі на […]

The post У Хоцімску парачка хлопцаў каталася на чужых машынах і хавала марыхуану на гарышчы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Двое, раней судзімыя жыхары Хоцімска, уганялі аўтамабілі, але выключна каб пакатацца.

Экспертыза дапамагла выкрыць двух жыхароў Хоцімска, якіх падазравалі ва ўгоне аўтамабіляў. Угоны адбываліся з розніцай у адзін дзень.

Спачатку быў угнаны грузавы “мерседэс”, затым – легкавы ВАЗ. Абедзве машыны стаялі каля дамоў уладальнікаў, незамкнёныя і з ключамі запальвання ў замках.

Угоншчыкі пакідалі аўтамабілі на вуліцах вёсак Хоцімскага раёна.

Як высветлілася пасля іх затрымання, мужчынамі кіравала толькі жаданне пакатацца.

Узрост угоншчыкаў – 19 і 27 гадоў. У старэйшага з іх, на гарышчы дома быў знойдзены амаль кілаграм марыхуаны.

Узбуджаная крымінальная справа. Следства ўлічыць і тое, што абодва яго фігуранты ў момант здзяйснення злачынстваў былі п’яныя.

Фота ведамаснага сайта дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

The post У Хоцімску парачка хлопцаў каталася на чужых машынах і хавала марыхуану на гарышчы appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Хоцімску на догляд за воінскімі пахаваннямі выдзелілі 7 000 рублёў https://mogilev.media/u-hocimsku-na-dogljad-za-voinskimi-pahavannjami-vydzelili-7-000-rubljo/ Mon, 15 Dec 2025 09:42:53 +0000 https://mogilev.media/?p=130980 На сем тысяч рублёў расшчодрыўся Хоцімскі райвыканкам, каб забяспечыць належны догляд за воінскімі пахаваннямі – па 125 рублёў на кожнае. Аб’яднанне з надзвычай доўгай назвай “раённая міжведамасная рабочая група па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войнаў і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” правяло ў Хоцімску чарговае пасяджэнне. Гаварылі шмат і пра ўсё: […]

The post У Хоцімску на догляд за воінскімі пахаваннямі выдзелілі 7 000 рублёў appeared first on Магілёў.media.

]]>
На сем тысяч рублёў расшчодрыўся Хоцімскі райвыканкам, каб забяспечыць належны догляд за воінскімі пахаваннямі – па 125 рублёў на кожнае.

Аб’яднанне з надзвычай доўгай назвай “раённая міжведамасная рабочая група па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войнаў і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” правяло ў Хоцімску чарговае пасяджэнне.

Гаварылі шмат і пра ўсё: пра агні-пажарышчы, пра сяброў-таварышаў. Сярод іншага пахваліліся тым, што “на фінансаванне комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі праграмы ў Хоцімскім раёне на пачатак 2025 года было выдзелена 7000 рублёў”.

На тэрыторыі Хоцімскага раёна знаходзіцца 20 воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, сярод якіх 8 брацкіх магіл і 12 індывідуальных магіл, а таксама 36 памятных знакаў.

Што можна было з імі зрабіць за год на сем тысяч рублёў, застаецца загадкай – атрымліваецца роўна па 125 рублёў на кожны помнік. Уся ж сума, напэўна, не нашмат большая за месячны заробак кіраўніка групы, намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Хучова. 

А калі ўжо суміраваць заробкі ўсёй тусоўскі, атрымаецца, даруй Госпадзі, што генацыд беларускага народа працягваецца.

Фота раённай газеты.

The post У Хоцімску на догляд за воінскімі пахаваннямі выдзелілі 7 000 рублёў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У крамах Магілёўшчыны зноў пратэрміноўка і завышэнне цэн https://mogilev.media/u-kramah-magiljo-shchyny-zno-pratjermino-ka-i-zavyshjenne-cjen/ Fri, 05 Dec 2025 08:35:40 +0000 https://mogilev.media/?p=130684 Шэраг парушэнняў выяўлены КДК у гандлёвых аб’ектах Бабруйска, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў. Кантралёры КДК Магілёўскай вобласці праверылі гандлёвыя аб’екты і выявілі шэраг парушэнняў: у трох гандлёвых аб’ектах ІП горада Бабруйска дапушчана завышэнне цэн больш чым на 30 найменняў харчовых тавараў; на некаторыя тавары адсутнічалі дакументы, што пацвярджаюць іх набыццё, якасць і бяспеку; у двух гандлёвых […]

The post У крамах Магілёўшчыны зноў пратэрміноўка і завышэнне цэн appeared first on Магілёў.media.

]]>
Шэраг парушэнняў выяўлены КДК у гандлёвых аб’ектах Бабруйска, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў.

Кантралёры КДК Магілёўскай вобласці праверылі гандлёвыя аб’екты і выявілі шэраг парушэнняў:

  • у трох гандлёвых аб’ектах ІП горада Бабруйска дапушчана завышэнне цэн больш чым на 30 найменняў харчовых тавараў;
  • на некаторыя тавары адсутнічалі дакументы, што пацвярджаюць іх набыццё, якасць і бяспеку;
  • у двух гандлёвых аб’ектах (Касцюковічы і Хоцімск) выяўлены тавары з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці на суму больш за 270 рублёў;
  • выяўлены факты неабгрунтаванага спагнання платы за спажывецкую ўпакоўку не ўпакаваных вытворцам тавараў.

Сітуацыя, увогуле, не новая. Хочацца толькі адзначыць, што, распавядаючы пра праверку, дзяржаўнае СМІ зрабіла акцэнт на парушэннях, дапушчаных індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Не вельмі верыцца, што ў крамах аблспажыўсаюза, які знаходзіцца пад абаронай уладаў, парушэнні ўжо выкаранены.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post У крамах Магілёўшчыны зноў пратэрміноўка і завышэнне цэн appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прызначаны новыя старшыні Асіповіцкага, Хоцімскага і Краснапольскага раёнаў https://mogilev.media/pryznachany-novyja-starshyni-asipovickaga-hocimskaga-i-krasnapolskaga-rajona/ Fri, 21 Nov 2025 08:19:28 +0000 https://mogilev.media/?p=130453 Усе яны маюць прамое дачыненне да ранейшых правалаў. Усе новыя кіраўнікі трох раёнаў Магілёўшчыны – выпускнікі сельскагаспадарчай акадэміі. У іх шмат дыпломаў аб «вышэйшай адукацыі» і не менш правалаў на ранейшых месцах працы. Дыплом за дыпломам Краснапольскі раён узначаліў ураджэнец Чавусаў Аляксандр Яфімчыкаў. На ягоным прыкладзе зразумела, адкуль у беларускіх кіраўнікоў бяруцца па тры дыпломы. […]

The post Прызначаны новыя старшыні Асіповіцкага, Хоцімскага і Краснапольскага раёнаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Усе яны маюць прамое дачыненне да ранейшых правалаў.

Усе новыя кіраўнікі трох раёнаў Магілёўшчыны – выпускнікі сельскагаспадарчай акадэміі. У іх шмат дыпломаў аб «вышэйшай адукацыі» і не менш правалаў на ранейшых месцах працы.

Дыплом за дыпломам

Краснапольскі раён узначаліў ураджэнец Чавусаў Аляксандр Яфімчыкаў. На ягоным прыкладзе зразумела, адкуль у беларускіх кіраўнікоў бяруцца па тры дыпломы. Сельскагаспадарчую акадэмію ён скончыў у 2006 годзе, а ўжо ў 2007 атрымаў другі дыплом. Само сабой, у набор уваходзіць і акадэмія кіравання.

Яфімчыкаў працаваў галоўным аграномам, старшынёй двух сельгаспрадпрыемстваў, першым намеснікам старшыні Касцюковіцкага райвыканкама і нават два гады ўзначальваў Чавускі райвыканкам. А пасля – раптоўна пайшоў у фермерства.

Яфімчыкаў

Хоцімскі старшыня стаў Асіповіцкім

Для Геворга Мелканяна прызначэнне старшынём Асіповіцкага райвыканкама – крок уверх, бо Хоцімскі раён не самы прэстыжны ў вобласці. 

Мелканян працаваў інжынерам-гідратэхнікам у Чачэрску, узначальваў сельскагаспадарчае прадпрыемства «Батвінава» і нават Чачэрскі фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай».

Пазней ён пераехаў у Бабруйскі раён, дзе з 2016 года працаваў намеснікам дырэктара і дырэктарам ПМК-84. 

У ліпені 2021 года яго прызначылі старшынём Бабруйскага раённага савета «дэпутатаў», а потым – кіраўніком Хоцімшчыны.

МелканянУ Хоцімску – Дзівакоў

Ураджэнцу Слаўгарада Аляксандру Дзівакову – 50 гадоў. Сельскагаспадарчую акадэмію ён скончыў у 1997 годзе і пачаў кар’еру чыноўніка інспектарам па ахове працы ў райсельгасхарчы Лёзненскага райвыканкама. 

Пасля працаваў у аблсельгасхарчы і быў першым намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама.

Хоцімшчына далёка не самы «перадавы» раён вобласці, аднак цяпер Дзівакоў атрымаў даволі самастойную пасаду.

Дзівакоў

На першы погляд замена Лукашэнкам адразу трох кіраўнікоў раёнаў – сур’ёзны кадравы крок. Аднак біяграфіі Яфімчыкава, Мелканяна і Дзівакова сведчаць: вялікіх прарываў ні ў Асіповічах, ні на Краснапольшчыне, ні на Хоцімшчыне чакаць не даводзіцца.

Урэшце, Лукашэнка, мяняючы шыла на мыла, гэтага і не чакае. Пры прызначэнні ён не выпадкова заўважыў: усе прызначаныя кіраўнікі маюць прамое дачыненне да раней дапушчаных правалаў.

Фота: mogilev.in.

The post Прызначаны новыя старшыні Асіповіцкага, Хоцімскага і Краснапольскага раёнаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Школьнікам Хоцімска зрабілі тэлемост з выхаваўчай калоніяй https://mogilev.media/shkolnikam-hocimska-zrabili-tjelemost-z-vyhava-chaj-kalonijaj/ Fri, 14 Nov 2025 08:30:34 +0000 https://mogilev.media/?p=130268 Раней сядзеш – раней выйдзеш: у Хоцімску прайшоў тэлемост паміж школьнікамі і выхаваўчай калоніяй. Прапагандысты Магілёўскай вобласці прывіваюць вучням законапаслухмянасць, адразу хапаючы быка за рогі: паказваюць, што жыццё за кратамі – не мёд. Па сутнасці, палохаюць школьнікаў зонай. Яны лічаць, што менавіта такі прамалінейны падыход да выхавання будзе самым эфектыўным. У СШ №2 Хоцімска адбыўся […]

The post Школьнікам Хоцімска зрабілі тэлемост з выхаваўчай калоніяй appeared first on Магілёў.media.

]]>
Раней сядзеш – раней выйдзеш: у Хоцімску прайшоў тэлемост паміж школьнікамі і выхаваўчай калоніяй.

Прапагандысты Магілёўскай вобласці прывіваюць вучням законапаслухмянасць, адразу хапаючы быка за рогі: паказваюць, што жыццё за кратамі – не мёд. Па сутнасці, палохаюць школьнікаў зонай. Яны лічаць, што менавіта такі прамалінейны падыход да выхавання будзе самым эфектыўным.

У СШ №2 Хоцімска адбыўся тэлемост паміж вучнямі школ Хоцімскага раёна і выхаваўчай калоніяй №2 дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Магілёўскай вобласці.

Што менавіта паказвалі вучням, раённая газета не ўдакладняе, але і без лішніх дэталяў зразумела: «законапаслухмяны лад жыцця» такімі прымітыўнымі метадамі не сфарміруецца. 

Але займацца правым выхаваннем праз вывучэнне асноўных палажэнняў Канстытуцыі і заканадаўства, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна ў Беларусі не прынята, паколькі вельмі часта “не да законаў”.

Дарэчы, ад беларускага рэжыму можна чакаць чаго заўгодна. Бо сам Лукашэнка прызнаваў: законапаслухмянымі яго кіраўнікі становяцца толькі пасля таго, як насёрбаюцца турэмнай баланды.

Фота раённай газеты.

The post Школьнікам Хоцімска зрабілі тэлемост з выхаваўчай калоніяй appeared first on Магілёў.media.

]]>
У магілёўскіх раённых СМІ святкуюць Кастрычніцкі пераварот https://mogilev.media/u-magiljo-skih-rajonnyh-smi-svjatkujuc-kastrychnicki-peravarot/ Fri, 07 Nov 2025 08:12:37 +0000 https://mogilev.media/?p=130123 Прывід бальшавізму зноў блукае па Магілёўшчыне. У сродках масавай інфармацыі Магілёўшчыны пачынаецца гістэрычнае ўсхваленне “вялікага кастрычніка”, які нібыта аддаў зямлю сялянам і заводы рабочым. Як правіла, больш за ўсіх у гэта вераць чыноўнікі-лукашысты, уладальнікі зямлі ў Драздах і вялікія спецыялісты па стратнасці заводаў. Першай апублікавала рэпартаж са святкавання 7 лістапада круглянская “раёнка”, адзначыўшы, што “для […]

The post У магілёўскіх раённых СМІ святкуюць Кастрычніцкі пераварот appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прывід бальшавізму зноў блукае па Магілёўшчыне.

У сродках масавай інфармацыі Магілёўшчыны пачынаецца гістэрычнае ўсхваленне “вялікага кастрычніка”, які нібыта аддаў зямлю сялянам і заводы рабочым.

Як правіла, больш за ўсіх у гэта вераць чыноўнікі-лукашысты, уладальнікі зямлі ў Драздах і вялікія спецыялісты па стратнасці заводаў.

Першай апублікавала рэпартаж са святкавання 7 лістапада круглянская “раёнка”, адзначыўшы, што “для Беларусі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі заўсёды быў і застаецца культавым, знакавай падзеяй, што вызначыла ўсю наступную гісторыю нашага народа і краіны ў цэлым”.

Помнік Ільічу ў Круглым хоць і ўстаноўлены на нізкім пастаменце, але памеры ў яго ўнушальныя.

Судзячы па засяроджаных тварах удзельнікаў мітынгу, яны перакананыя ў тым, што эпітэт “культавы” можна аднесці да дня захопу ўлады бальшавікамі.

Кіраўніцтва Хоцімскага раёна ўпэўненае ў тым, што захавала і памножыла патэнцыял савецкай улады.

У Кіраўску ўсе чыноўнікі, адзіным парывам, расказалі пра карысць кастрычніцкага перавароту для шараговых грамадзян.

Слаўгарадская раённая газета, вядомая празмернай патэтыкай нават у адносінах да смеццевых бакаў, распавяла чытачам пра Прапойск у тыглі рэвалюцыйных гадоў і ўспомніла “культавага” прапойскага паэта, які заклікаў «не адрываць Беларусь ад жывога цела Расіі».

Ну, а ў Крычаве ўспомнілі пра тое, што дзякуючы рэвалюцыі ў 1937 годзе ў горадзе адкрылі аўтобусны рух.

І гэта толькі пачатак. Проста прыхільнікі рэвалюцыі пакуль што занятыя на мітынгах, а выплёскваць свае эмоцыі ў СМІ будуць пазней і сціхнуць толькі праз некалькі дзён.

Фота круглянскай раённай газеты.

The post У магілёўскіх раённых СМІ святкуюць Кастрычніцкі пераварот appeared first on Магілёў.media.

]]>