Последние новости Кировска Могилевской области https://mogilev.media/category/rayony/kirovsk/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Wed, 21 Oct 2026 05:53:38 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=7.1.2 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2026/04/cropped-channels4_profile-32x32.jpg Последние новости Кировска Могилевской области https://mogilev.media/category/rayony/kirovsk/ 32 32 Ухіляўся ад дзікай жывёлы: на трасе Магілёў – Бабруйск трое трапілі ў бальніцу https://mogilev.media/uhilja-sja-ad-dzikaj-zhyvjoly-na-trase-magiljo-babrujsk-troe-trapili-balnicu/ Wed, 21 Oct 2026 06:30:42 +0000 https://mogilev.media/?p=142912 На 64-м кіламетры трасы Магілёў – Бабруйск у Кіраўскім раёне ў аўторак каля паловы дзявятай вечара сутыкнуліся BMW і GMC.  Паводле даных міліцыі, 29-гадовы кіроўца BMW спрабаваў пазбегнуць наезду на дзікую жывёлу, выехаў на сустрэчную паласу. GMC ад удару з’ехаў у кювет. З траўмамі шпіталізаваны кіроўца BMW, 35-гадовы кіроўца GMC і яго 29-гадовая пасажырка. Па […]

The post Ухіляўся ад дзікай жывёлы: на трасе Магілёў – Бабруйск трое трапілі ў бальніцу appeared first on Магілёў.media.

]]>
На 64-м кіламетры трасы Магілёў – Бабруйск у Кіраўскім раёне ў аўторак каля паловы дзявятай вечара сутыкнуліся BMW і GMC. 

Паводле даных міліцыі, 29-гадовы кіроўца BMW спрабаваў пазбегнуць наезду на дзікую жывёлу, выехаў на сустрэчную паласу. GMC ад удару з’ехаў у кювет. З траўмамі шпіталізаваны кіроўца BMW, 35-гадовы кіроўца GMC і яго 29-гадовая пасажырка. Па факце аварыі праводзіцца праверка.

The post Ухіляўся ад дзікай жывёлы: на трасе Магілёў – Бабруйск трое трапілі ў бальніцу appeared first on Магілёў.media.

]]>
Кіраўск, дзе «не п’юць»: 3,2 праміле за рулём і двое памерлых пасля аднаго застолля https://mogilev.media/kira-sk-dze-ne-p-juc-3-2-pramile-za-ruljom-i-dvoe-pamerlyh-paslja-adnago-zastollja/ Thu, 01 Oct 2026 08:53:01 +0000 https://mogilev.media/?p=142192 Кіроўцу Renault у Кіраўскім раёне спынілі інспектары ДАІ. На пытанне, ці піла яна, саракадвухгадовая мясцовая жыхарка ўпэўнена адказала «не». Агляд паказаў 3,2 праміле ў выдыханым паветры. Жанчыне выпісалі штраф у 200 базавых велічынь, дзевяць тысяч рублёў, на пяць гадоў забаранілі садзіцца за руль, а машыну адагналі на ахоўную стаянку. Для Кіраўска спіртное ў міліцэйскіх і […]

The post Кіраўск, дзе «не п’юць»: 3,2 праміле за рулём і двое памерлых пасля аднаго застолля appeared first on Магілёў.media.

]]>
Кіроўцу Renault у Кіраўскім раёне спынілі інспектары ДАІ. На пытанне, ці піла яна, саракадвухгадовая мясцовая жыхарка ўпэўнена адказала «не». Агляд паказаў 3,2 праміле ў выдыханым паветры. Жанчыне выпісалі штраф у 200 базавых велічынь, дзевяць тысяч рублёў, на пяць гадоў забаранілі садзіцца за руль, а машыну адагналі на ахоўную стаянку.
Для Кіраўска спіртное ў міліцэйскіх і экспертных паведамленнях – не навіна. У жніўні ў горадзе пасля аднаго застолля ў адной кватэры памерлі двое мужчын.
Уначы пяцідзесяцігадовы гаспадар патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што яго саракапяцігадовы таварыш, з якім яны напярэдадні выпівалі, не падае прыкмет жыцця. Пасля абеду таго ж дня суседка знайшла ў гэтай кватэры мёртвым ужо самога гаспадара.
Судмедэкспертыза ў Бабруйскім міжраённым аддзеле ДКСЭ ўстанавіла ў абодвух вострае атручэнне этылавым спіртам, расказала Ірына Рачкоўская, афіцыйная прадстаўніца ведамства па Магілёўскай вобласці. У госця ў крыві знайшлі 6,6 праміле, у гаспадара – 4,5.
Судовыя эксперты ў сувязі з гэтым выпадкам нагадалі, што этылавы спірт – гэта яд. Кіроўца Renault, мяркуючы па яе адказе інспектару, з ім увогуле не знаёмая.

Фота скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны».

The post Кіраўск, дзе «не п’юць»: 3,2 праміле за рулём і двое памерлых пасля аднаго застолля appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Кіраўскім раёне з загадчыцы склада паспрабавалі спісаць грошы за зніклы бензін https://mogilev.media/u-kira-skim-rajone-z-zagadchycy-sklada-pasprabavali-spisac-groshy-za-znikly-benzin/ Tue, 29 Sep 2026 13:28:17 +0000 https://mogilev.media/?p=142117 У адной з сельгасарганізацый Кіраўскага райна кіраўніцтва незаконна спагнала з загадчыцы склада грошы за зніклы бензін. Падчас інвентарызацыі на складзе гаруча-змазачных матэрыялаў выявілі недастачу. Кіраўнік прадпрыемства знайшоў простае рашэнне: выдаў загад спагнаць з загадчыцы склада больш за 3 тыс. рублёў. Частку грошай – больш за 800 рублёў – з жанчыны паспелі ўтрымаць. Пасля гэтага яна […]

The post У Кіраўскім раёне з загадчыцы склада паспрабавалі спісаць грошы за зніклы бензін appeared first on Магілёў.media.

]]>
У адной з сельгасарганізацый Кіраўскага райна кіраўніцтва незаконна спагнала з загадчыцы склада грошы за зніклы бензін.

Падчас інвентарызацыі на складзе гаруча-змазачных матэрыялаў выявілі недастачу. Кіраўнік прадпрыемства знайшоў простае рашэнне: выдаў загад спагнаць з загадчыцы склада больш за 3 тыс. рублёў.

Частку грошай – больш за 800 рублёў – з жанчыны паспелі ўтрымаць. Пасля гэтага яна пайшла на асабісты прыём да пракурора раёна і папрасіла разабрацца, чаму павінна са сваёй кішэні аплачваць зніклае паліва.

Пракурорская праверка паказала, што адказ на гэтае пытанне трэба было шукаць не ў кішэні загадчыцы, а ў стане тэхнікі. Высветлілася, што недастача бензіну ўзнікла з-за няспраўнасці палівазаправачнага абсталявання. Больш за тое, кіраўнік прадпрыемства сам не забяспечыў неабходных умоў для яго належнай эксплуатацыі. Такім чынам, віны работніцы ў страце паліва пракуратура не знайшла.

Загад аб спагнанні з яе больш як 3 тыс. рублёў прызналі незаконным. Пракурор унёс дырэктару прадпрыемства пратэст з патрабаваннем адмяніць дакумент і вярнуць ужо ўтрыманыя грошы. Кіраўніцтва патрабаванне выканала. Жанчына атрымала назад больш за 800 рублёў.

Фотаздымак: Генпракуратура РБ

The post У Кіраўскім раёне з загадчыцы склада паспрабавалі спісаць грошы за зніклы бензін appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Кіраўску двое памерлі пасля аднаго застолля https://mogilev.media/u-kira-sku-dvoe-pamerli-paslja-adnago-zastollja/ Mon, 28 Sep 2026 13:35:48 +0000 https://mogilev.media/?p=142069 Двое мужчын у Кіраўску памерлі ў адной кватэры з розніцай у некалькі гадзін пасля сумеснага застолля – прычыну смерці ўстанавілі судовыя медыкі Бабруйскага міжраённага аддзела ДКСЭ. Ноччу 50-гадовы гаспадар кватэры патэлефанаваў у міліцыю: напярэдадні ён запрасіў у госці 45-гадовага таварыша, яны выпівалі, і цяпер госць не падаваў прыкмет жыцця. Пасля абеду таго ж дня суседка […]

The post У Кіраўску двое памерлі пасля аднаго застолля appeared first on Магілёў.media.

]]>
Двое мужчын у Кіраўску памерлі ў адной кватэры з розніцай у некалькі гадзін пасля сумеснага застолля – прычыну смерці ўстанавілі судовыя медыкі Бабруйскага міжраённага аддзела ДКСЭ.
Ноччу 50-гадовы гаспадар кватэры патэлефанаваў у міліцыю: напярэдадні ён запрасіў у госці 45-гадовага таварыша, яны выпівалі, і цяпер госць не падаваў прыкмет жыцця. Пасля абеду таго ж дня суседка знайшла ў той жа кватэры мёртвым самога гаспадара.
Экспертыза ўстанавіла ў абодвух вострае атручэнне этылавым спіртам. У крыві госця было 6,6 праміле, у гаспадара – 4,5. Эксперты ў чарговы раз нагадалі, што этылавы спірт – гэта яд, а вялікая колькасць спіртнога за кароткі час можа скончыцца смерцю.
У жніўні падобная гісторыя здарылася ў Быхаве, толькі загінулых было трое. Суседка паведаміла ў міліцыю, што суседзі не выходзяць на сувязь, а з дома даносіцца пах. 

У доме знайшлі целы 62- і 59-гадовага мужчын і 58-гадовай жанчыны – яны праляжалі каля тыдня, і асобы ўстанаўлівалі па адбітках пальцаў. Экспертыза паказала атручэнне этыленгліколем, які выкарыстоўваюць у антыфрызе і тасоле. Яго знайшлі і ў адной з канфіскаваных у доме бутэлек. У кампаніі быў і чацвёрты чалавек: яму сказалі, што п’юць «напой хатняга прыгатавання». Калі яму стала дрэнна, ён звярнуўся да ўрачоў і выжыў.

Фота ведамаснага сайта ДКСЭ.

The post У Кіраўску двое памерлі пасля аднаго застолля appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ужо сёння ў Жылічах пройдзе «Вераснёўскі фэст»: вось поўная праграма і кошты https://mogilev.media/uzho-sjonnja-zhylichah-projdze-verasnjo-ski-fjest-vos-po-naja-pragrama-i-koshty/ Sat, 26 Sep 2026 09:00:02 +0000 https://mogilev.media/?p=141977 26 верасня палац Булгакаў у Жылічах зноў прыме «Вераснёўскі фэст». Гасцям абяцаюць баль, жывую музыку, канцэрт артыстаў Вялікага тэатра, выставы, конныя прагулкі, гастрафэст і вечаровую дыскатэку. За год пасля папярэдняга свята тэрыторыя палацава-паркавага комплексу змянілася. Каля вялікай штучнай сажалкі добраўпарадкавалі дарожкі, усталявалі ратонды і лаўкі, з’явіліся масткі і павільён на востраве. Вакол вадаёма прапануюць пракаціцца […]

The post Ужо сёння ў Жылічах пройдзе «Вераснёўскі фэст»: вось поўная праграма і кошты appeared first on Магілёў.media.

]]>
26 верасня палац Булгакаў у Жылічах зноў прыме «Вераснёўскі фэст». Гасцям абяцаюць баль, жывую музыку, канцэрт артыстаў Вялікага тэатра, выставы, конныя прагулкі, гастрафэст і вечаровую дыскатэку.

За год пасля папярэдняга свята тэрыторыя палацава-паркавага комплексу змянілася. Каля вялікай штучнай сажалкі добраўпарадкавалі дарожкі, усталявалі ратонды і лаўкі, з’явіліся масткі і павільён на востраве. Вакол вадаёма прапануюць пракаціцца ў карэце. У комплексе таксама адкрылі бар, кавярню і вялікую сувенірную краму.

Адной з галоўных падзей фэсту застануцца гістарычныя танцы – у бальнай зале і ўнутраным дворыку. Таксама ў праграме класічная музыка, гала-канцэрт, гастрафэст «Свята смажанкі», выставы жывапісу, ювелірнага мастацтва і сярэднявечных прылад катавання. Можна будзе ўзяць напракат стылізаваны гістарычны касцюм.

Публікуем поўную праграму паводле інфармацыі BOBR.BY.

Палац

11:00–18:00 – наведванне музейных залаў.

Бальная зала, 12:20–18:00 – баль прафесійных танцавальных калектываў.

Капліца, 11:30–17:30 – жывая музыка.

Зала часовых выстаў, 1-ы паверх, 11:00–18:00 – выстава «Партрэт», праект Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, прысвечаны Году беларускай жанчыны.

Зала часовых выстаў, 2-і паверх, 11:00–18:00 – выстава «Ювелірная палітра», працы Дзяніса Бараноўскага.

Унутраны двор палаца

12:00–16:30 – баль для наведвальнікаў з удзелам танцавальных калектываў.

18:00–19:20 – гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра Беларусі.

20:00–23:00 – вечаровая дыскатэка. Вядоўца – Дзмітрый Ляшкевіч.

Палацавы падвал

11:00–22:00 – гісторыка-асветніцкая выстава прылад катавання інквізіцыі «Паляванне на ведзьмаў».

Востраў

12:30–18:00 – дэфіле і музычны салон.

18:00–23:00 – наведванне вострава і павільёна з агляднай пляцоўкай.

Ратонда №1

11:30–19:00 – інтэрактыўная праграма «Містычны салон».

Ратонда №2

11:30–19:00 – модны салон і аквагрым.

Акрамя таго:

11:00–19:00 – сувенірная крама;

11:00–19:00 – смакаўня «Панскі двор»;

12:30–18:00 – конныя прагулкі.

Тэрыторыя вакол палаца

11:00–22:30 – праца музейных кас і продаж квіткоў.

11:00–22:00 – гандлёвыя рады і фудкорты.

11:00–22:00 – выставы-продажы рамеснікаў.

11:00–19:00 – пракат стылізаваных гістарычных касцюмаў.

11:00–22:00 – выстава пад адкрытым небам «Багацці прыроды».

13:30–14:30 – канцэрт духавога аркестра «Фанфары Кіраўска».

11:00–19:00 – гастрафэст «Свята смажанкі».

У апублікаванай першакрыніцай праграме для музейных экспазіцый адначасова пазначаныя 11:00–19:00 і 16:30–18:00, таму перад паездкай гэты пункт лепш удакладніць у арганізатараў.

11:00–19:00 – фотазоны і фотабудка.

11:00–19:00 – дзіцячыя гульні і мыльныя бурбалкі.

У праграме таксама асобна пазначаныя канцэрт духавога аркестра «Фанфары Кіраўска» і выступленне акардэаністаў Жыліцкай школы мастацтваў, але час гэтых выступленняў у адпаведных радках не ўказаны.

Арганізатары папярэджваюць, што ў праграме магчымыя змены.

Колькі каштуюць квіткі

Палац, 11:00–18:00 – баль, канцэрты і выставы: 20 рублёў для дарослых, 10 рублёў для дзяцей ад 6 да 18 гадоў.

Унутраны двор, 12:00–16:30 – баль з майстар-класамі: 15 рублёў для дарослых, 10 рублёў для дзяцей ад 6 да 18 гадоў.

Гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра, 18:00–19:20 – 40 рублёў за квіток з месцам і 20 рублёў без месца.

Палацавы падвал, 11:00–22:00 – выстава «Паляванне на ведзьмаў»: 10 рублёў для дарослых і 5 рублёў для дзяцей ад 6 да 18 гадоў.

Востраў, 12:00–18:00 – жывая музыка: 20 рублёў.

Прагулка па востраве, 18:00–23:00 – 5 рублёў.

Вечаровая дыскатэка, 20:00–23:00 – 15 рублёў для дарослых і 10 рублёў для дзяцей ад 6 да 18 гадоў.

Фота: mogilev.media

The post Ужо сёння ў Жылічах пройдзе «Вераснёўскі фэст»: вось поўная праграма і кошты appeared first on Магілёў.media.

]]>
З найлепшага раёна Магілёўшчыны камбікорм вывозілі на электравеласіпедзе https://mogilev.media/z-najlepshaga-rajona-magiljo-shchyny-kambikorm-vyvozili-na-jelektravelasipedze/ Sat, 15 Aug 2026 08:30:00 +0000 https://mogilev.media/?p=140291 Суд Кіраўскага раёна разгледзеў крымінальную справу работніка сельгаспрадпрыемства, які з чэрвеня па ліпень 2026 года неаднаразова краў камбікорм са склада наймальніка. Схема была ўладкавана так: на складзе ён завышаў звесткі пра тое, колькі корму патрэбна жывёле; у дадатак употай браў корм уласнага памолу гаспадаркі; складаваў здабытае ў невыкарыстоўваемым цялятніку; адтуль вывозіў дадому на электравеласіпедзе; частку […]

The post З найлепшага раёна Магілёўшчыны камбікорм вывозілі на электравеласіпедзе appeared first on Магілёў.media.

]]>
Суд Кіраўскага раёна разгледзеў крымінальную справу работніка сельгаспрадпрыемства, які з чэрвеня па ліпень 2026 года неаднаразова краў камбікорм са склада наймальніка. Схема была ўладкавана так:

  • на складзе ён завышаў звесткі пра тое, колькі корму патрэбна жывёле;
  • у дадатак употай браў корм уласнага памолу гаспадаркі;
  • складаваў здабытае ў невыкарыстоўваемым цялятніку;
  • адтуль вывозіў дадому на электравеласіпедзе;
  • частку скормліваў сваёй жывёле, частку прадаваў знаёмым.

У ліпені, калі справу толькі распачалі, міліцыя паведамляла, што жывёлаводу 44 гады і што пры аглядзе яго дома канфіскавалі больш за пяцьсот кілаграмаў кармавых сумесяў.
Абодва месяцы, чэрвень і ліпень, прыйшліся на кампанію па захаванасці маёмасці ў гаспадарках.
Па раёнах вобласці ў гэты час ездзілі мабільныя групы з прадстаўнікоў Камітэта дзяржкантролю, пракуратуры, УУС аблвыканкама і аблсельгасхарчу, якія правяралі ў тым ліку склады і збожжатокі.
Кіраўскі раён лічыўся пры гэтым сярод выдатнікаў: на 30 ліпеня ён уваходзіў у тройку лідараў вобласці па ўраджайнасці з паказчыкам 43,3 цэнтнера з гектара пры сярэднім па вобласці 29,4.
Паўтоны камбікорму на багажніку веласіпеда за адзін раз не вывезеш. Значыць, месяц запар чалавек ездзіў са склада дадому патроху і рэгулярна.

Як казаў паэт , “мимо ристалищ, капищ, мимо храмов и баров”, міма канторы, міма цялятніка, міма ўсіх, хто ў тыя ж тыдні даваў справаздачы аб захаванасці гаспадарскага дабра.

Фота “Міліцыя Магілёўшчыны”.

The post З найлепшага раёна Магілёўшчыны камбікорм вывозілі на электравеласіпедзе appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пракуратура пазбавіла кіраўскага падлетка права распараджацца грашыма https://mogilev.media/prakuratura-pazbavila-kira-skaga-padletka-prava-rasparadzhacca-grashyma/ Wed, 01 Jul 2026 13:08:23 +0000 https://mogilev.media/?p=138708 У Кіраўску трата стыпендыі на алкаголь і цыгарэты прывяло непаўналетняга да пазбаўлення права распараджацца ўласнымі грашовымі сродкамі. Хлопец-сірата вучыцца ў каледжы, атрымлівае стыпендыю і грашовую кампенсацыю на харчаванне і набыццё адзення і абутку. Аднак гэтыя грошы, паводле пракуратуры, выдаткоўваў не па прызначэнні – на спіртное і цыгарэты. Прычым ужываў іх пастаянна, за што з ім […]

The post Пракуратура пазбавіла кіраўскага падлетка права распараджацца грашыма appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Кіраўску трата стыпендыі на алкаголь і цыгарэты прывяло непаўналетняга да пазбаўлення права распараджацца ўласнымі грашовымі сродкамі.

Хлопец-сірата вучыцца ў каледжы, атрымлівае стыпендыю і грашовую кампенсацыю на харчаванне і набыццё адзення і абутку. Аднак гэтыя грошы, паводле пракуратуры, выдаткоўваў не па прызначэнні – на спіртное і цыгарэты. Прычым ужываў іх пастаянна, за што з ім вялася прафілактычная праца, якая, як відаць, вялікай карысці не прынесла.

Таму дарослыя вырашылі адабраць у яго права распараджацца яго грашыма. Зрабілі гэта прылюдна праз суд, які прайшоў у будынку каледжа. На выяздное судовае пасяджэнне прывялі іншых навучэнцаў.

Пракуратура сцвярджае, што на судзе хлопец не пярэчыў патрабаванню пракурора аб пазбаўленні магчымасці самастойнага распараджэння ўласнымі сродкамі. Незалежнага пацвярджэння такой пазіцыі навучэнца няма. 

У выніку суд пазбавіў хлопца права на такое распараджэння да моманту паўналецця. Рашэнне суда пакуль не ўступіла ў законную сілу.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Пракуратура пазбавіла кіраўскага падлетка права распараджацца грашыма appeared first on Магілёў.media.

]]>
Кіраўская смажанка як апошні аргумент https://mogilev.media/kira-skaja-smazhanka-jak-aposhni-argument/ Wed, 01 Jul 2026 08:32:52 +0000 https://mogilev.media/?p=138693 Пакуль Белкаапсаюз працягвае імкліва губляць крамы, працаваць са шматмільённымі стратамі і жыць за кошт дзяржаўнай падтрымкі, яго кіраўніцтва зноў распавядае народу пра кіраўскую «Смажанку». Гэтым разам старую песню пра галоўнае на прэс-канферэнцыі на тэму «Кааперацыя ўчора, сёння, заўтра: сувязь пакаленняў і новыя гарызонты» выканаў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў. Гісторыя пра чатыры тысячы […]

The post Кіраўская смажанка як апошні аргумент appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пакуль Белкаапсаюз працягвае імкліва губляць крамы, працаваць са шматмільённымі стратамі і жыць за кошт дзяржаўнай падтрымкі, яго кіраўніцтва зноў распавядае народу пра кіраўскую «Смажанку».

Гэтым разам старую песню пра галоўнае на прэс-канферэнцыі на тэму «Кааперацыя ўчора, сёння, заўтра: сувязь пакаленняў і новыя гарызонты» выканаў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў.

Гісторыя пра чатыры тысячы булачак за дзень гучыць ужо не першы год і, падобна, канчаткова ператварылася ў галоўны і адзіны PR-аргумент прадпрыемства, якое літаральна на вачах прыходзіць у заняпад.

Навін на прэс-канферэнцыі амаль не аказалася: чарговая «Смажанка» ў Бабруйску, аўтакрамы і абяцанні зрабіць кавярні больш прывабнымі.

Калі галоўным дасягненнем найбуйнейшай сістэмы спажывецкай кааперацыі краіны з году ў год застаецца адно і тое ж кафэ ў Кіраўску, гэта само па сабе шмат гаворыць пра жаласны стан усёй сістэмы.

Фота ілюстрацыйнага характару.

The post Кіраўская смажанка як апошні аргумент appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Кіраўскім раёне прадаюць базу адпачынку па цане кватэры ў Мінску https://mogilev.media/u-kira-skim-rajone-pradajuc-bazu-adpachynku-pa-cane-kvatjery-minsku/ Mon, 18 May 2026 13:52:00 +0000 https://mogilev.media/?p=137325 Базу адпачынку “Чыгірынка” ў Кіраўскім раёне выставілі на аўкцыён па цане 306 тыс. рублёў. На беразе Чыгірынскага вадасховішча, сярод хвойнага лесу, на продаж выставілі сучасную базу адпачынку, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і амаль цалкам падрыхтавана да запуску. Аб’ект ужо некалькі месяцаў шукае новага ўладальніка: кошт нават давялося знізіць, але жадаючых пакуль не знайшлося. Чарговыя […]

The post У Кіраўскім раёне прадаюць базу адпачынку па цане кватэры ў Мінску appeared first on Магілёў.media.

]]>
Базу адпачынку “Чыгірынка” ў Кіраўскім раёне выставілі на аўкцыён па цане 306 тыс. рублёў.

На беразе Чыгірынскага вадасховішча, сярод хвойнага лесу, на продаж выставілі сучасную базу адпачынку, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і амаль цалкам падрыхтавана да запуску. Аб’ект ужо некалькі месяцаў шукае новага ўладальніка: кошт нават давялося знізіць, але жадаючых пакуль не знайшлося. Чарговыя таргі прызначаныя на 5 чэрвеня 2026 года.

Чыгірынскае вадасховішча лічыцца адным з самых папулярных месцаў летняга адпачынку ў Магілёўскай вобласці. Адсюль прыкладна аднолькавая адлегласць да Магілёва і Бабруйска – каля 60 кіламетраў. У разгар сезона свабодныя нумары ў мясцовых аграсядзібах і турбазах звычайна разбіраюць загадзя.

На аўкцыён выстаўлены комплекс з некалькіх драўляных будынкаў. Два гасцявыя домікі плошчай каля 50 м2 кожны, разлічаныя на размяшчэнне да шасці чалавек і абсталяваныя ўсімі неабходнымі выгодамі. Яшчэ адзін будынак, меншы па плошчы, можа выкарыстоўвацца пад адміністрацыйны офіс, лазню або невялікае кафэ для адпачывальнікаў.

База ўжо забяспечана асноўнымі інжынернымі сеткамі. На тэрыторыі ёсць уласная кацельня, пракладзеная цеплатраса, артэзіянская свідравіна, ачышчальныя збудаванні, электразабеспячэнне і стаянка для аўтамабіляў. Участак агароджаны, а да вады і пляжу літаральна некалькі хвілін пешшу.

Першапачаткова ўладальнік ацэньваў аб’ект у 340 тысяч рублёў, аднак пасля кошт знізілі прыкладна на дзесятую частку. Цяпер за турыстычны комплекс просяць 306 тысяч рублёў, што супастаўна з цаной двухпакаёвай кватэры ў Мінску.

Паводле прадаўца, у дамах засталося завяршыць толькі фінальнае ўнутранае аздабленне. З улікам росту цікавасці да адпачынку ўнутры краіны і прагнозаў на спякотнае лета, аб’ект можа стаць прывабным варыянтам для інвестараў у турыстычны бізнес.

Фотаздымак: ipmtorgi.by

The post У Кіраўскім раёне прадаюць базу адпачынку па цане кватэры ў Мінску appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Жыліцкім палацы таварыш Жудро правёў пленум камуністаў https://mogilev.media/u-zhylickim-palacy-tavarysh-zhudro-pravjo-plenum-kamunista/ Sun, 26 Apr 2026 11:42:52 +0000 https://mogilev.media/?p=136680 У бой з імперыялістычнымі акуламі ў Жыліцкім палацы ішлі старыя камуністы. У Жыліцкім палацы прайшоў красавіцкі пленум Магілёўскага абкама КПБ. Усё ў стылі антыкварнага сацрэалізму: ад прамоў да ўзросту ўдзельнікаў.  Старшынстваваў аўтар знакамітых трох навуковых манаграфій Міхаіл Жудро – рэктар малаўразумнага інстытута развіцця і старшыня абкама камуністаў Магілёўшчыны. Напрыканцы пленума таварыш Жудро павіншаваў паплечнікаў з […]

The post У Жыліцкім палацы таварыш Жудро правёў пленум камуністаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У бой з імперыялістычнымі акуламі ў Жыліцкім палацы ішлі старыя камуністы.

У Жыліцкім палацы прайшоў красавіцкі пленум Магілёўскага абкама КПБ. Усё ў стылі антыкварнага сацрэалізму: ад прамоў да ўзросту ўдзельнікаў. 

Старшынстваваў аўтар знакамітых трох навуковых манаграфій Міхаіл Жудро – рэктар малаўразумнага інстытута развіцця і старшыня абкама камуністаў Магілёўшчыны.

Напрыканцы пленума таварыш Жудро павіншаваў паплечнікаў з занясеннем Магілёўскай вобласці на рэспубліканскую дошку гонару. Дасягненне, трэба адзначыць, хоць і ганаровае, але такое ж сумнеўнае, як і імкненне кампартыі ўсё ж такі дамагчыся для сябе светлай будучыні.

Фота кіраўскай раённай газеты.

The post У Жыліцкім палацы таварыш Жудро правёў пленум камуністаў appeared first on Магілёў.media.

]]>