Последние новости Климовичей за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/klimovichi/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Sat, 14 Mar 2026 07:15:35 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Последние новости Климовичей за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/klimovichi/ 32 32 Магілёвец у Клімавічах парэзаў выпадковага мінака ў пошуку прыгод https://mogilev.media/magiljovec-u-klimavichah-parjeza-vypadkovaga-minaka-poshuku-prygod/ Fri, 13 Mar 2026 14:30:58 +0000 https://mogilev.media/?p=134683 Магілёвец прадстане перад судом у Клімавічах за нанясенне цяжкіх раненняў нажом выпадковаму мінаку. У Клімавічах у райсуд накіраваная крымінальная справа супраць 20-гадовага жыхара Магілёва, якога абвінавачваюць у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў выпадковаму мінаку з хуліганскіх матываў. Інцыдэнт адбыўся ў навагоднюю ноч у цэнтры горада, піша Дзяржкамітэт судовых экспертыз. Паводле матэрыялаў следства, 48-гадовы жыхар Клімавічаў разам […]

The post Магілёвец у Клімавічах парэзаў выпадковага мінака ў пошуку прыгод appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёвец прадстане перад судом у Клімавічах за нанясенне цяжкіх раненняў нажом выпадковаму мінаку.

У Клімавічах у райсуд накіраваная крымінальная справа супраць 20-гадовага жыхара Магілёва, якога абвінавачваюць у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў выпадковаму мінаку з хуліганскіх матываў. Інцыдэнт адбыўся ў навагоднюю ноч у цэнтры горада, піша Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Паводле матэрыялаў следства, 48-гадовы жыхар Клімавічаў разам з сям’ёй знаходзіўся ў цэнтры горада, калі да іх раптоўна падбег незнаёмы малады чалавек. Ён паводзіў сябе агрэсіўна і, паводле сведчанняў, заявіў, што «шукае прыгод» і хоча «дакапацца» да прысутных.

Калі мужчына паспрабаваў абараніць сябе і жанчын, якія былі разам з ім, паміж ім і нападнікам узнікла бойка. У нейкі момант малады чалавек дастаў нож і некалькі разоў ударыў ім пацярпелага ў галаву і тулава.

Жанчыны, якія знаходзіліся побач, змаглі збіць нападніка з ног і выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу. Падазраванага затрымалі на месцы. Пацярпелага з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу.

Судова-медыцынская экспертыза зафіксавала на целе мужчыны адзінаццаць колата-рэзаных ран. Сярод іх – пранізная рана шчакі і пранікальнае раненне жывата з пашкоджаннем унутраных органаў. Паводле экспертаў, гэтыя пашкоджанні адносяцца да цяжкіх, бо ўяўлялі небяспеку для жыцця.

Была праведзена і судова-псіхіятрычная экспертыза нападніка. Яна паказала, што на момант здарэння ён знаходзіўся ў стане псіхічнага расстройства, выкліканага ўжываннем алкаголю. Аднак эксперты прыйшлі да высновы, што ён мог усведамляць характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Цяпер абвінавачанаму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Фотаздымак: sudexpert.gov.by

The post Магілёвец у Клімавічах парэзаў выпадковага мінака ў пошуку прыгод appeared first on Магілёў.media.

]]>
Шэраг аўташкол на Магілёўшчыне спынілі працу пасля пракурорскай праверкі https://mogilev.media/shjerag-a-tashkol-na-magiljo-shchyne-spynili-pracu-paslja-prakurorskaj-praverki/ Mon, 02 Mar 2026 11:35:43 +0000 https://mogilev.media/?p=134004 У пятнаццаці аўташколах Магілёўшчыны пракуратура знайшла недахопы пры навучанні вадзіцеляў аўтамабіляў. Органы сертыфікацыі прынялі рашэнні аб спыненні дзеянняў сертыфікатаў адпаведнасці на аказанне паслуг па падрыхтоўцы вадзіцеляў у трох аўташколах Бабруйска і Магілёва, а таксама ў адной аўташколе Клімавіцкага раёна ў частцы навучання ваджэнню на грузавых аўтамабілях. Акрамя таго, прыпынена дзеянне выдадзеных сертыфікатаў у дачыненні да […]

The post Шэраг аўташкол на Магілёўшчыне спынілі працу пасля пракурорскай праверкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У пятнаццаці аўташколах Магілёўшчыны пракуратура знайшла недахопы пры навучанні вадзіцеляў аўтамабіляў.

Органы сертыфікацыі прынялі рашэнні аб спыненні дзеянняў сертыфікатаў адпаведнасці на аказанне паслуг па падрыхтоўцы вадзіцеляў у трох аўташколах Бабруйска і Магілёва, а таксама ў адной аўташколе Клімавіцкага раёна ў частцы навучання ваджэнню на грузавых аўтамабілях.

Акрамя таго, прыпынена дзеянне выдадзеных сертыфікатаў у дачыненні да 11 аўташкол вобласці да ліквідацыі імі парушэнняў заканадаўства. Гэта ўсё адбылося пасля пракурорскай праверкі і вынясення адпаведнага прадстаўлення.

Паводле пракуратуры, выяўленыя парушэнні не спрыялі належнаму навучанню грамадзян, атрыманню імі паўнавартасных ведаў і навыкаў кіравання.

Асноўнымі прычынамі прыпынення дзейнасці сталі: неадпаведнасць вучэбных планаў падрыхтоўкі вадзіцеляў; парушэнні ў арганізацыі навучальнага працэсу, звязаныя з неправядзеннем практычных заняткаў і адсутнасцю неабходнага абсталявання для тэарэтычных заняткаў; неналежны стан матэрыяльна‑тэхнічнай базы, у тым ліку аўтадромаў і транспартных сродкаў.

Так, у адной з прыватных аўташкол Магілёва пракуроры выявілі парушэнні арганізацыі навучальнага працэсу, недахоп абсталявання і неадпаведнасць грамадзянска-прававых дагавораў на аказанне паслуг па падрыхтоўцы вадзіцеляў патрабаванням заканадаўства. Пасля ліквідацыі кіраўніцтвам аўташколы недахопаў у працы дзеянне сертыфіката было адноўлена.

Аналагічным чынам пасля прывядзення ў адпаведнасць стану аўтадрома і транспартных сродкаў адноўлена дзеянне сертыфіката прыватнай аўташколы ў Бабруйску.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Шэраг аўташкол на Магілёўшчыне спынілі працу пасля пракурорскай праверкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзмітрый Марціновіч стаў дырэктарам Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў https://mogilev.media/dzmitryj-marcinovich-sta-dyrjektaram-klimavickaga-kambinata-hlebapradukta/ Sun, 08 Feb 2026 09:03:51 +0000 https://mogilev.media/?p=133133 ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» узначаліў былы старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Марціновіч. Дзмітрыя Марціновіча (на фота злева) як новага кіраўніка калектыву Клімавіцкага КХП прадставіў намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі. Марціновіч – спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі. У гэтай сферы ён прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы. Скончыў Палескі сельскагаспадарчы тэхнікум, сельгасакадэмію, аграрны тэхнічны ўніверсітэт і акадэмію кіравання. […]

The post Дзмітрый Марціновіч стаў дырэктарам Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» узначаліў былы старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Марціновіч.

Дзмітрыя Марціновіча (на фота злева) як новага кіраўніка калектыву Клімавіцкага КХП прадставіў намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі.

Марціновіч – спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі. У гэтай сферы ён прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы.

Скончыў Палескі сельскагаспадарчы тэхнікум, сельгасакадэмію, аграрны тэхнічны ўніверсітэт і акадэмію кіравання.

Працаваў дырэктарам Быхаўскай райплемстанцыі, намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі быхаўскага СПК «Володарскі», дырэктарам СПК «Новабыхаўскі».

З Клімавіччынай Дзмітрый Васільевіч знаёмы не па чутках – з 2015 года ён займаў там пасаду начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Пасля гэтага, з 2018 па 2024 год, Марціновіч узначальваў Быхаўскі раён, адкуль яго накіравалі на ААТ «Агракамбінат «Усход» Магілёўскага раёна.

Дарэчы, «Усход» з’яўляецца своеасаблівым адстойнікам для адстаўленых старшынь Быхаўскага райвыканкама. Да Марціновіча ім кіраваў былы кіраўнік быхаўскай «вертыкалі» Сяргей Ігнаценка.

Цікава, што ў Клімавічах Дзмітрый Васільевіч цяпер апынецца ў непасрэдным падпарадкаванні старшыні райвыканкама, быхаўчаніна Віктара Пугача (на фота другі злева), спадчыннага чыноўніка, які «падымаў» эканоміку Быхаўшчыны на розных пасадах і часта апынаўся не пры справах пры змене кіраўнікоў.

Пугач

У свой час менавіта Марціновіч, стаўшы на чале Быхаўскага раёна, зняў Пугача з «лаўкі запасных» і вярнуў яго на пасаду намесніка кіраўніка рэгіёна па эканоміцы.

Такім чынам, для Дзмітрыя Марціновіча кола замкнулася – як і на раннім этапе сваёй кар’еры, ён зноў падпарадкоўваецца Віктару Пугачу.

З аднаго боку, такая ператасоўка чыноўніцкай калоды, як кажуць, не дае нічога ні розуму, ні сэрцу. З другога – Пугач і Марціновіч гарантавана спрацуюцца.

Фота быхаўскай і клімовіцкай раённых газет.

The post Дзмітрый Марціновіч стаў дырэктарам Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клімавічах удзельнік задушэння пратэстаў заганяў людзей на “антыэкстрэмісцкі” семінар https://mogilev.media/u-klimavichah-udzelnik-zadushjennja-pratjesta-zaganja-ljudzej-na-antyjekstrjemiscki-seminar/ Thu, 05 Feb 2026 08:09:24 +0000 https://mogilev.media/?p=133010 Арганізацыя, якую многія патрабуюць прызнаць тэрарыстычнай, правяла ў Клімавічах семінар па тэме “экстрэмізма”. Мерапрыемства прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе ўжо ўтвораны так званы інфармацыйна-ідэялагічны цэнтр, піша Mayday. На семінар слухачоў збіралі оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку мясцовага РАУС Віталь Сахно і вядомы ў Клімавічах інспектар па справах непаўналетніх Кірыл Васільеў. Апошні, як піша сайт luka.zone, з’яўляецца […]

The post У Клімавічах удзельнік задушэння пратэстаў заганяў людзей на “антыэкстрэмісцкі” семінар appeared first on Магілёў.media.

]]>
Арганізацыя, якую многія патрабуюць прызнаць тэрарыстычнай, правяла ў Клімавічах семінар па тэме “экстрэмізма”.

Мерапрыемства прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе ўжо ўтвораны так званы інфармацыйна-ідэялагічны цэнтр, піша Mayday. На семінар слухачоў збіралі оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку мясцовага РАУС Віталь Сахно і вядомы ў Клімавічах інспектар па справах непаўналетніх Кірыл Васільеў. Апошні, як піша сайт luka.zone, з’яўляецца саўдзельнікам сілавога падаўлення мірных пратэстаў з ужываннем фізічнага і псіхалагічнага гвалту.

Ну а галоўным дакладчыкам стаў супрацоўнік 11 упраўлення (Магілёўская вобласць) ГУБАЗіК МУС РБ, які распавёў, што самым частым відам правапарушэнняў сёння лічыцца распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў – маецца на ўвазе перасылка паведамленняў, рэпосты, “лайкі” і падпіскі на каналы, прызнаныя “экстрэмісцкімі”. 

Акрамя таго, сілавік прыгразіў крымінальнай адказнасцю за стварэнне экстрэмісцкага фармавання і за ўдзел у ім, пра што грамадзяне могуць нават і не здагадвацца. Ён настойліва рэкамендаваў “правяраць усе рэсурсы і падпіскі на прадмет іх знаходжання ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Міліцыянт пагражаў, што яго ведамства ў любым выпадку знойдзе любы рэпост па лічбавым следзе.

Тут варта нагадаць, што яшчэ 20 лістапада 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла аб запуску працэсу міжнароднага прызнання структур ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі са здзейсненымі імі злачынствамі пры падаўленні пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі. Праўда, дагэтуль не чуваць, што такое прызнанне адбылося.

Фотаздымак: luka.zone

The post У Клімавічах удзельнік задушэння пратэстаў заганяў людзей на “антыэкстрэмісцкі” семінар appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клімавічах «развілі» малы і сярэдні бізнес https://mogilev.media/u-klimavichah-razvili-maly-i-sjarjedni-biznes/ Mon, 02 Feb 2026 10:50:38 +0000 https://mogilev.media/?p=132877 Паступленні ад малога і сярэдняга бізнесу ў клімавіцкі бюджэт выраслі на цэлы працэнт. У Клімавічах прааналізавалі выкананне дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады. Разглядалі ўсю гэтую справу чамусьці на пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. Камісія высветліла, што на 1 студзеня 2026 года сваю дзейнасць на Клімавіччыне ажыццяўлялі 110 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, […]

The post У Клімавічах «развілі» малы і сярэдні бізнес appeared first on Магілёў.media.

]]>
Паступленні ад малога і сярэдняга бізнесу ў клімавіцкі бюджэт выраслі на цэлы працэнт.

У Клімавічах прааналізавалі выкананне дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады. Разглядалі ўсю гэтую справу чамусьці на пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

Камісія высветліла, што на 1 студзеня 2026 года сваю дзейнасць на Клімавіччыне ажыццяўлялі 110 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, 412 індывідуальных прадпрымальнікаў. У 2025 годзе было зарэгістравана 18 прадпрыемстваў і 30 ІП.

У мінулым годзе ўдзельная вага паступленняў у даход раёна ад дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склала 7,5 працэнта, гэта на 1 працэнт больш у параўнанні з 2024 годам.

Старшыня райвыканкама Віктар Пугач заявіў, што на строгім кантролі камісіі знаходзяцца пытанні выкарыстання бюджэтных сродкаў, аб’ектаў нерухомасці.

Якім бокам да карупцыі адносяцца прыватнікі, Віктар Мікалаевіч не ўдакладніў.

Тым часам, рост паступленняў у бюджэт роўна на адзін працэнт выклікае сур’ёзныя сумненні. 

Хутчэй за ўсё нічога і не думала расці, а чыноўнікам Клімавіч проста патрабавалася зрабіць выгляд, што дзяржпраграма спрацавала, і камісія была створана не дарма.

Фота раённай газеты.

The post У Клімавічах «развілі» малы і сярэдні бізнес appeared first on Магілёў.media.

]]>
“I said YES” – Крысціна Ціманоўская выходзіць замуж https://mogilev.media/i-said-yes-kryscina-cimano-skaja-vyhodzic-zamuzh/ Sat, 27 Dec 2025 14:25:31 +0000 https://mogilev.media/?p=131564 Ураджэнка Клімавічаў, сусветна вядомая спартсменка Крысціна Ціманоўская паведаміла аб згодзе выйсці замуж пасля болеснага растання з былым мужам. Ціманоўская, якая цяпер выступае за Польшчу, апублікавала ў сваім Інстаграме фота з заручальным пярсцёнкам. Яе жаніх – Аляксандр Салонскі, з якім спартсменка пачала сустракацца пасля разводу. Прапанову рукі і сэрца Крысціна атрымала ў Цэнтральным парку Нью-Йорка. Мяркуючы […]

The post “I said YES” – Крысціна Ціманоўская выходзіць замуж appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ураджэнка Клімавічаў, сусветна вядомая спартсменка Крысціна Ціманоўская паведаміла аб згодзе выйсці замуж пасля болеснага растання з былым мужам.

Ціманоўская, якая цяпер выступае за Польшчу, апублікавала ў сваім Інстаграме фота з заручальным пярсцёнкам. Яе жаніх – Аляксандр Салонскі, з якім спартсменка пачала сустракацца пасля разводу.

Прапанову рукі і сэрца Крысціна атрымала ў Цэнтральным парку Нью-Йорка. Мяркуючы па фота лёгкаатлеткі, Аляксандр Салонскі падарыў ёй пярсцёнак з дыяментам ад вядомага брэнда Tiffany, мяркуе “Зеркало”.

“I said YES” – напісала Крысціна пад фота.

Пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе, калі беларускую спартсменку спрабавалі гвалтоўна вывезці з Японіі, Ціманоўская пераехала ў Польшчу. Туды ж перабраўся і яе муж – трэнер па фітнесу Арсень Зданевіч. Але праз пару гадоў пара рассталася. Пра рашэнне развесціся з мужам Ціманоўская абвясціла ў верасні 2023 года. Праз паўгода развод адбыўся і Крысціна назвала гэты дзень лепшым у сваім жыцці.

У траўні 2025 года Ціманоўская заявіла, што яе былы муж Арсень Зданевіч супрацоўнічае з КДБ. Паводле спартсменкі, калісьці яна сама хадайнічала перад польскім прэзідэнтам аб прадастаўленні грамадзянства не толькі сабе, але і свайму мужу. Па яе словах, тады ён быў для яе важнай эмацыйнай і маральнай апорай.

Потым сітуацыя змянілася кардынальна. Былы муж спартсменкі, які з’ехаў у Беларусь, адмаўляецца ад польскага грамадзянства, заяўляючы, што яно яму «ніколі не было патрэбнае». 

Пасля таго як Зданевіч апынуўся ў Беларусі, Ціманоўская хацела, каб лукашысты схапілі яго за фатаграфаванне з бел-чырвона-белым сцягам.

Восенню 2024 года лёгкаатлетка пераехала ў ЗША. На той момант яна ўжо сустракалася з Аляксандрам Салонскім.

Фотаздымак: Інстаграм Крысціны Ціманоўскай

The post “I said YES” – Крысціна Ціманоўская выходзіць замуж appeared first on Магілёў.media.

]]>
«Арэшнік», магчыма, базуецца на базе пад Крычавам – даследвальнікі https://mogilev.media/arjeshnik-magchyma-bazuecca-na-baze-pad-krychavam-dasledvalniki/ Sat, 27 Dec 2025 07:34:39 +0000 https://mogilev.media/?p=131528 Амерыканскія даследчыкі выявілі верагодную базу для размяшчэння расійскіх гіпергукавых ракет – яна можа знаходзіцца побач з Крычавам. Агенцтва Reuters паведамляе, што спадарожнікавыя здымкі, зробленыя кампаніяй Planet Labs, указваюць на інтэнсіўнае будаўніцтва на былым ваенным аэрадроме пад Крычавам, усяго за некалькі кіламетраў ад расійскай мяжы. На тэрыторыі аэрадрома з’явіўся новы чыгуначны вузел ваеннага прызначэння з ахоўнай […]

The post «Арэшнік», магчыма, базуецца на базе пад Крычавам – даследвальнікі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Амерыканскія даследчыкі выявілі верагодную базу для размяшчэння расійскіх гіпергукавых ракет – яна можа знаходзіцца побач з Крычавам.

Агенцтва Reuters паведамляе, што спадарожнікавыя здымкі, зробленыя кампаніяй Planet Labs, указваюць на інтэнсіўнае будаўніцтва на былым ваенным аэрадроме пад Крычавам, усяго за некалькі кіламетраў ад расійскай мяжы.

На тэрыторыі аэрадрома з’явіўся новы чыгуначны вузел ваеннага прызначэння з ахоўнай агароджай і бетанаваныя пляцоўкі, якія пазней былі засыпаныя зямлёй для маскіроўкі. 

З вялікай верагоднасцю менавіта там і размешчаны «Арэшнік».

Пра тое, што пад Крычавам адбываецца аднаўленне закінутай вайсковай базы часоў СССР паведамлялі таксама крыніцы mogilev.media. У матэрыяле ад 24 снежня мы пісалі, што працы вядуцца ў мясцовасці пад назвай “Крычаў-2”, а таксама – што аналагічныя работы заўважныя таксама ў Клімавіцкім раёне. Тут каля вёскі Барсукі ідзе аднаўленне былога вайсковага аэрадрома.

Фота кампаніі Planet Labs.

The post «Арэшнік», магчыма, базуецца на базе пад Крычавам – даследвальнікі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клімавічах зазываюць у БРСМ, выйсця з якога няма https://mogilev.media/u-klimavichah-zazyvajuc-u-brsm-vyjscja-z-jakoga-njama/ Wed, 24 Dec 2025 17:32:25 +0000 https://mogilev.media/?p=131431 Можна зарэгістраваць асабісты кабінет – так у Клімавічах патлумачылі перавагі ўдзелу ў БРСМ.  У клімавіцкім аграрным каледжы 23 першакурснікі атрымалі новенькія смарт-білеты ад першага сакратара райкама БРСМ Наталлі Судзілоўскай. Судзілоўская расказала пра «бліскучыя перспектывы», якія дасць пластыкавая картка: рэгістрацыя асабістага кабінета з магчымасцю рэдагавання даных, дадання фота і дакументаў; сістэма балаў за ўдзел у мерапрыемствах; […]

The post У Клімавічах зазываюць у БРСМ, выйсця з якога няма appeared first on Магілёў.media.

]]>
Можна зарэгістраваць асабісты кабінет – так у Клімавічах патлумачылі перавагі ўдзелу ў БРСМ. 

У клімавіцкім аграрным каледжы 23 першакурснікі атрымалі новенькія смарт-білеты ад першага сакратара райкама БРСМ Наталлі Судзілоўскай.

Судзілоўская расказала пра «бліскучыя перспектывы», якія дасць пластыкавая картка:

  • рэгістрацыя асабістага кабінета з магчымасцю рэдагавання даных, дадання фота і дакументаў;
  • сістэма балаў за ўдзел у мерапрыемствах;
  • апавяшчэнні пра апошнія навіны і карысную інфармацыю;
  • рэгістрацыя на мерапрыемствы праз дадатак у смартфоне;
  • інтэграцыя з сацыяльнымі сеткамі;
  • рэйтынг актыўнасці карыстальніка.

Навошта ўся гэтая мітусня, сакратар не патлумачыла. Бо і тлумачыць асабліва няма чаго – апісаныя функцыі даступныя кожнаму непартыйнаму карыстальніку любой сацсеткі.

Затое партал CityDog правёў апытанне сярод чальцоў БРСМ і высветліў, што білет арганізацыі не дае зусім нічога – ні розуму, ні сэрцу.

І галоўнае – у секту БРСМ прасцей уступіць, чым выйсці з яе:

  • заявы на выхад з арганізацыі не прымаюцца;
  • неаплата членскіх узносаў не дапамагае;
  • нават з’ехаўшы з Беларусі, усё адно лічышся чальцом БРСМ.

Чым не сапраўдная злачынная групоўка – пакінуць яе можна толькі паводле рашэння «талкавішча».

Дарэчы, для Беларусі тут няма нічога новага – большасць дзяржаўных структур працуе не паводле закона, а паводле крымінальных паняццяў.

Фота раённай газеты.

The post У Клімавічах зазываюць у БРСМ, выйсця з якога няма appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах з’явіліся расійскія ваенныя https://mogilev.media/u-klimavickim-i-krycha-skim-rajonah-z-javilisja-rasijskija-vaennyja/ Wed, 24 Dec 2025 13:56:47 +0000 https://mogilev.media/?p=131415 Расійскія ваенныя ў Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах займаюцца аднаўленнем былых вайсковых аб’ектаў. Як распавяла mogilev.media дасведчаная крыніца, у цяперашні час на тэрыторыі Клімавіцкага раёна каля вёскі Барсукі ідзе аднаўленне былога вайсковага аэрадрома і ваеннага гарадка пры ім. Пасля развалу Савецкага саюза гэты аэрадром, прызначаны менавіта для вайсковай авіяцыі, был закінуты, занядбаны і нават часткова раскрадзены.  […]

The post У Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах з’явіліся расійскія ваенныя appeared first on Магілёў.media.

]]>
Расійскія ваенныя ў Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах займаюцца аднаўленнем былых вайсковых аб’ектаў.

Як распавяла mogilev.media дасведчаная крыніца, у цяперашні час на тэрыторыі Клімавіцкага раёна каля вёскі Барсукі ідзе аднаўленне былога вайсковага аэрадрома і ваеннага гарадка пры ім. Пасля развалу Савецкага саюза гэты аэрадром, прызначаны менавіта для вайсковай авіяцыі, был закінуты, занядбаны і нават часткова раскрадзены. 

Цэны на кватэры ў ваенным гарадку істотна знізіліся, і тыя, хто хацеў іх прадаць, па сутнасці, аддавалі за бесцань. Цяпер жа, паколькі аэрадром пачалі рамантаваць і аднаўляць, цэны на жыллё ў Барсуках пайшлі ўгору. У сваю чаргу, на аэрадроме ўжо базуюцца верталёты, усталяваны лакатары.

Па сцвярджэннях мясцовых жыхароў, аднаўленчымі працамі займаюцца расійскія ваенныя. Сярод іх афіцэры і салдаты, а тэхніка – з 21-га расійскага рэгіёна, гэта значыць, з Чувашскай рэспублікі. Мясцовыя жыхары адзначаюць, што расійскія вайскоўцы – славянскай знешнасці. Беларусы робяць вывад, што такіх прыслалі ў магілёўскую глыбінку для таго, каб якая-небудзь азіяцкая ці каўказская знешнасць не кідалася ў вочы мясцоваму люду.

Акрамя таго, пад Крычавам пачалося аднаўленне месца, дзе раней таксама дыслакавалася вайсковая частка. Гэтае месца мае назву Крычаў-2. У аднаўленні гэтай ваеннай базы таксама прымаюць актыўны ўдзел расійскія вайскоўцы. 

Мясцовыя назіральнікі мяркуюць, што актыўнасць расіян ў тых мясцінах, магчыма, звязана з заявамі аб размяшчэнні ў Беларусі ракетнага комплекса “Арэшнік”. Агулам жа з’яўленне і актыўнасць расійскіх вайскоўцаў выклікае трывогу ў насельніцтва Клімавіцкага і Крычаўскага раёнаў.

Фотаздымак: o001oo.ru

The post У Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах з’явіліся расійскія ваенныя appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клімавіцкім раёне хлопец выкраў “мазгі” ў пасяўнога агрэгата https://mogilev.media/u-klimavickim-rajone-hlopec-vykra-mazgi-pasja-noga-agrjegata/ Sat, 20 Dec 2025 10:34:54 +0000 https://mogilev.media/?p=131174 У Клімавіцкім раёне 28-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар выкраў электронныя блокі кіравання з пасяўнога агрэгата. Сеялка стаяла на мехдворы і, як звычайна, не ахоўвалася. Узятае абсталяванне раскрадальнік калгаснай маёмасці прадаў знаёмаму. Шкода, паводле падлікаў міліцыі, склала 1500 рублёў. Здавалася б, дабро перамагло зло, але калі ўчытацца ў сухія радкі міліцэйскай зводкі і вылучыць з яе ключавыя […]

The post У Клімавіцкім раёне хлопец выкраў “мазгі” ў пасяўнога агрэгата appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Клімавіцкім раёне 28-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар выкраў электронныя блокі кіравання з пасяўнога агрэгата. Сеялка стаяла на мехдворы і, як звычайна, не ахоўвалася. Узятае абсталяванне раскрадальнік калгаснай маёмасці прадаў знаёмаму. Шкода, паводле падлікаў міліцыі, склала 1500 рублёў.

Здавалася б, дабро перамагло зло, але калі ўчытацца ў сухія радкі міліцэйскай зводкі і вылучыць з яе ключавыя словы, можна пабачыць тое, што адбываецца ў сельскай глыбінцы Магілёўшчыны – 28 гадоў, беспрацоўны, скраў дэталі ад калгаснай сеялкі, якая безгаспадарліва стаяла на вуліцы. Каментары тут, відавочна, лішнія.

Фота: скрыншот тэлеграм-канала “Міліцыя Магілёўшчыны”.

The post У Клімавіцкім раёне хлопец выкраў “мазгі” ў пасяўнога агрэгата appeared first on Магілёў.media.

]]>