Новости Краснополья Могилевской области на сегодня https://mogilev.media/category/rayony/krasnapollie/ Новости Могилёва и области Fri, 16 Jan 2026 15:44:58 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Краснополья Могилевской области на сегодня https://mogilev.media/category/rayony/krasnapollie/ 32 32 У Краснаполлі абмяркоўваюць Кястуціса Будрыса і жывёлагадоўлю https://mogilev.media/u-krasnapolli-abmjarko-vajuc-kjastucisa-budrysa-i-zhyvjolagado-lju/ Fri, 16 Jan 2026 15:46:38 +0000 https://mogilev.media/?p=132251 Краснапольская «раёнка» асвятліла праблемы Літвы і дасягненні мясцовай жывёлагадоўлі. Раённая газета Краснапольшчыны закляйміла ганьбай міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса, выкарыстоўваючы ўсім народам вядомую байку «Воўк і ягня». А заадно асвятліла дасягненні краснапольскай жывёлагадоўлі, якая стала ў Магілёўскай вобласці сімвалам безгаспадарчасці. Незразумела, што там яшчэ нарабіў літоўскі міністр, затое з АПК Краснапольшчыны ўсё да крайнасці […]

The post У Краснаполлі абмяркоўваюць Кястуціса Будрыса і жывёлагадоўлю appeared first on Магілёў.media.

]]>
Краснапольская «раёнка» асвятліла праблемы Літвы і дасягненні мясцовай жывёлагадоўлі.

Раённая газета Краснапольшчыны закляйміла ганьбай міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса, выкарыстоўваючы ўсім народам вядомую байку «Воўк і ягня». А заадно асвятліла дасягненні краснапольскай жывёлагадоўлі, якая стала ў Магілёўскай вобласці сімвалам безгаспадарчасці.

Незразумела, што там яшчэ нарабіў літоўскі міністр, затое з АПК Краснапольшчыны ўсё да крайнасці ясна. Пра адзіны калгас раёна можна сказаць толькі тое, што ён пабіў усе рэкорды стратнасці.

ААТ «Краснапольскі» дапамагаюць усе каму не лянота – ад новага старшыні райвыканкама да студэнтаў магілёўскага інстытута, якія ездзяць у Краснаполле, каб разбіраць стары кароўнік.

Паказальна, што калі артыкул, прысвечаны Літве, мае ўражлівы памер, то нарада па жывёлагадоўлі змясцілася ў пару радкоў з мноствам фатаграфій заклапочаных краснапольскіх начальнікаў.

Вельмі падобна на тое, што літоўскае ягня неяк ды выжыве, а вось краснапольскія ваўкі – на мяжы вымірання.

Фота краснапольскай раённай газеты.

The post У Краснаполлі абмяркоўваюць Кястуціса Будрыса і жывёлагадоўлю appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскія студэнты разбіраюць навес у краснапольскім калгасе https://mogilev.media/magiljo-skija-studjenty-razbirajuc-naves-u-krasnapolskim-kalgase/ Wed, 07 Jan 2026 08:36:31 +0000 https://mogilev.media/?p=131907 Студэнты БРУ валодаюць інжынернай тэрміналогіяй і карыстаюцца ёю падчас дэмантажу старога кароўніка ў ААТ «Краснапольскі». Прапагандысты з усіх сіл спрабуюць абгрунтаваць, з якой такой прычыны студэнты магілёўскай ВНУ бясплатна працуюць у ААТ «Краснопольскі», якое настолькі стратнае, што само яго існаванне супярэчыць законам сусвету. Галоўны аргумент – фраза Лукашэнкі, якую ён кінуў на ўсебеларускім народным сходзе: […]

The post Магілёўскія студэнты разбіраюць навес у краснапольскім калгасе appeared first on Магілёў.media.

]]>
Студэнты БРУ валодаюць інжынернай тэрміналогіяй і карыстаюцца ёю падчас дэмантажу старога кароўніка ў ААТ «Краснапольскі».

Прапагандысты з усіх сіл спрабуюць абгрунтаваць, з якой такой прычыны студэнты магілёўскай ВНУ бясплатна працуюць у ААТ «Краснопольскі», якое настолькі стратнае, што само яго існаванне супярэчыць законам сусвету.

Галоўны аргумент – фраза Лукашэнкі, якую ён кінуў на ўсебеларускім народным сходзе: нам трэба акуратненька, не адштурхоўваючы моладзь, прыстасоўваць яе да працы. Калі чалавек панюхае, што такое праца, ён будзе патрыётам і нармальным чалавекам.

Змусіць усю Беларусь «панюхаць працу» і, па магчымасці, працу бясплатную – крыштальная мара Аляксандра Рыгоравіча, які ніяк не можа дараваць народу свайго цяжкага дзяцінства.

І вось з 8 снежня ў ААТ «Краснопольскі» ўжо папрацавалі больш за 170 студэнтаў, а штодзённа туды ездзіць ад 15 да 30 чалавек. Навошта?

Аказваецца, што будучым:

  • інжынерам-механікам будзе цікава паглядзець на ўладкаванне камбайнаў;
  • інжынерам-будаўнікам будзе вельмі карысна папрацаваць на розных сельскагаспадарчых аб’ектах;
  • інжынерам-электрыкам не перашкодзіць разабрацца ў рамонце машын і механізмаў, знятых з вытворчасці.

І вось яно – першае заданне для будучых інжынераў: разабраць стары навес для цялят. Алею ў агонь гэтай бескарыснай задумы падлівае кіраўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» Павел Марыненка, які лічыць, што «эканамічны факультэт БРУ дае студэнтам выдатныя тэарэтычныя веды, а наша задача – сумясціць іх з практычнымі пытаннямі і кейсамі прадпрыемстваў».

Асаблівасці кейса ААТ «Краснопольскі» Марыненка не называе. І гэта нядзіўна. Адзінае, чаму можна навучыцца ў Краснаполлі, гэта таму, як нельга працаваць. Толькі вось для вывучэння гэтай асаблівасці луканомікі зусім не абавязкова ў ёй удзельнічаць.

Фота: «Беларусь Сегодня».

The post Магілёўскія студэнты разбіраюць навес у краснапольскім калгасе appeared first on Магілёў.media.

]]>
Кіраўнік Краснапольскага раёна павывучаў гімназію https://mogilev.media/kira-nik-krasnapolskaga-rajona-pavyvucha-gimnaziju/ Sun, 04 Jan 2026 09:50:36 +0000 https://mogilev.media/?p=131809 Кіраўнік Краснапольшчыны пабываў у гімназіі і даў станоўчую ацэнку ўмовам, створаным там для вучняў. Старшыня Краснапольскага райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў разам з чыноўнікамі наведаў раённую дзяржаўную гімназію. Яму паказалі абмундзіраванне для ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба, аўтамат Калашнікава і манітор з клавіятурай. Мяркуючы па рэпартажу з месца падзей, экскурсія была нуднай.  Тым не менш Яфімчыкаў застаўся задаволены становішчам […]

The post Кіраўнік Краснапольскага раёна павывучаў гімназію appeared first on Магілёў.media.

]]>
Кіраўнік Краснапольшчыны пабываў у гімназіі і даў станоўчую ацэнку ўмовам, створаным там для вучняў.

Старшыня Краснапольскага райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў разам з чыноўнікамі наведаў раённую дзяржаўную гімназію. Яму паказалі абмундзіраванне для ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба, аўтамат Калашнікава і манітор з клавіятурай.

Мяркуючы па рэпартажу з месца падзей, экскурсія была нуднай. 

Тым не менш Яфімчыкаў застаўся задаволены становішчам спраў у сферы адукацыі. Прынамсі, сітуацыя тут значна лепшая, чым у сельскай гаспадарцы раёна, прадстаўленай адзіным калгасам. Старшыня райвыканкама ўжо пабываў там і параіў работнікам выконваць службовыя інструкцыі. 

У гімназіі Аляксандр Яфімчыкаў ад рэкамендацый настаўнікам устрымаўся.

Фота раённай газеты.

The post Кіраўнік Краснапольскага раёна павывучаў гімназію appeared first on Магілёў.media.

]]>
Студэнты БРУ будуць рамантаваць тэхніку для адзінага краснапольскага калгаса https://mogilev.media/studjenty-bru-buduc-ramantavac-tjehniku-dlja-adzinaga-krasnapolskaga-kalgasa/ Sat, 06 Dec 2025 08:45:35 +0000 https://mogilev.media/?p=130732 Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (БРУ) будзе дапамагаць працоўнымі рукамі ААТ “Краснапольскі” – адзінаму сельгаспрадпрыемству ў раёне. Як паведамляе сайт БРУ, прадстаўнікі гэтага вну наведалі гаспадарку і падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Паводле яе, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта акажуць дапамогу прадпрыемству ў рамонце складаных вузлоў і дэталяў сельскагаспадарчай тэхнікі. Як адзначае тэлеграм-канал Mayday, гэта даволі нетыповае шэфства, бо раней […]

The post Студэнты БРУ будуць рамантаваць тэхніку для адзінага краснапольскага калгаса appeared first on Магілёў.media.

]]>
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (БРУ) будзе дапамагаць працоўнымі рукамі ААТ “Краснапольскі” – адзінаму сельгаспрадпрыемству ў раёне.

Як паведамляе сайт БРУ, прадстаўнікі гэтага вну наведалі гаспадарку і падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Паводле яе, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта акажуць дапамогу прадпрыемству ў рамонце складаных вузлоў і дэталяў сельскагаспадарчай тэхнікі.

Як адзначае тэлеграм-канал Mayday, гэта даволі нетыповае шэфства, бо раней калгасы аддавалі ў падшэфныя да заможных, прыбытковых прадпрыемстваў. Тут жа шэфамі стала арганізацыя, якая сама існуе за кошт дзяржаўнага бюджэта. 

Да таго ж, асноўны напрамак дзейнасці ААТ “Краснапольскі” – гэта вырошчванне і ўборка збожжавых і зернебабовых культур, што не мае нічога агульнага са спецыфікай БРУ. 

Па ўсім відаць, што галоўнай прычынай такой дапамогі – элементарны недахоп кадраў ў “Краснапольскім”. Паводле яго даных, штогод на прадпрыемстве хуткімі тэмпамі скарачаецца колькасць працуючых. Так, на 1 студзеня 2023 года іх сярэднеспісачная лічба была 366, праз год – 316, а сёлета на 1 студзеня – 307.

Фотаздымак: БРУ

The post Студэнты БРУ будуць рамантаваць тэхніку для адзінага краснапольскага калгаса appeared first on Магілёў.media.

]]>
Харчы замест камп’ютэраў: студэнт з Краснаполля папаўся на махлярстве https://mogilev.media/harchy-zamest-kamp-jutjera-studjent-z-krasnapollja-papa-sja-na-mahljarstve/ Wed, 26 Nov 2025 13:56:31 +0000 https://mogilev.media/?p=130570 Тры гады зняволення прысудзілі студэнту з Краснаполля, які, абяцаючы даставіць купленыя ў яго камп’ютэты, адпраўляў заказчыкам прадукты харчавання. Сваю дзейнасць па размяшчэнні на папулярных інтэрнэт-пляцоўках хлуслівых аб’яў аб продажу камп’ютэрнай тэхнікі і камплектуючых 20-гадовы малады чалавек пачаў размяшчаць у першай палове мінулага года. Тым, хто выказваў зацікаўленнасць у набыцці прапануемых тавараў, ён абяцаў выслаць замоўленае […]

The post Харчы замест камп’ютэраў: студэнт з Краснаполля папаўся на махлярстве appeared first on Магілёў.media.

]]>
Тры гады зняволення прысудзілі студэнту з Краснаполля, які, абяцаючы даставіць купленыя ў яго камп’ютэты, адпраўляў заказчыкам прадукты харчавання.

Сваю дзейнасць па размяшчэнні на папулярных інтэрнэт-пляцоўках хлуслівых аб’яў аб продажу камп’ютэрнай тэхнікі і камплектуючых 20-гадовы малады чалавек пачаў размяшчаць у першай палове мінулага года. Тым, хто выказваў зацікаўленнасць у набыцці прапануемых тавараў, ён абяцаў выслаць замоўленае па пошце. І пасылкі сапраўды былі, праўда, не з камп’ютарнай тэхнікай, а з прадуктамі харчавання.

Як падлічыў суд у Краснаполлі, з мая 2024 года па сакавік 2025, часам разам з падзельнікамі, малады чалавек завалодаў грашыма 22 пацярпелых на агульную суму ў 10 407 рублёў. Пры гэтым не ўдалося падмануць яшчэ чатырох кліентаў, якія раскрывалі падман яшчэ на пошце, калі распакоўвалі там пасылкі і пасля ўбачанага адмаўляліся пералічваць грошы махляру.

Падчас судовага працэса падсудны прызнаў віну часткова. Згодна выраку, яму прызначана тры гады зняволення, штраф 4200 рублёў і канфіскацыя яго мабільных тэлефонаў як сродкаў злачынства. На карысць пацярпелых спагнана кампенсацыя маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Харчы замест камп’ютэраў: студэнт з Краснаполля папаўся на махлярстве appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прызначаны новыя старшыні Асіповіцкага, Хоцімскага і Краснапольскага раёнаў https://mogilev.media/pryznachany-novyja-starshyni-asipovickaga-hocimskaga-i-krasnapolskaga-rajona/ Fri, 21 Nov 2025 08:19:28 +0000 https://mogilev.media/?p=130453 Усе яны маюць прамое дачыненне да ранейшых правалаў. Усе новыя кіраўнікі трох раёнаў Магілёўшчыны – выпускнікі сельскагаспадарчай акадэміі. У іх шмат дыпломаў аб «вышэйшай адукацыі» і не менш правалаў на ранейшых месцах працы. Дыплом за дыпломам Краснапольскі раён узначаліў ураджэнец Чавусаў Аляксандр Яфімчыкаў. На ягоным прыкладзе зразумела, адкуль у беларускіх кіраўнікоў бяруцца па тры дыпломы. […]

The post Прызначаны новыя старшыні Асіповіцкага, Хоцімскага і Краснапольскага раёнаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Усе яны маюць прамое дачыненне да ранейшых правалаў.

Усе новыя кіраўнікі трох раёнаў Магілёўшчыны – выпускнікі сельскагаспадарчай акадэміі. У іх шмат дыпломаў аб «вышэйшай адукацыі» і не менш правалаў на ранейшых месцах працы.

Дыплом за дыпломам

Краснапольскі раён узначаліў ураджэнец Чавусаў Аляксандр Яфімчыкаў. На ягоным прыкладзе зразумела, адкуль у беларускіх кіраўнікоў бяруцца па тры дыпломы. Сельскагаспадарчую акадэмію ён скончыў у 2006 годзе, а ўжо ў 2007 атрымаў другі дыплом. Само сабой, у набор уваходзіць і акадэмія кіравання.

Яфімчыкаў працаваў галоўным аграномам, старшынёй двух сельгаспрадпрыемстваў, першым намеснікам старшыні Касцюковіцкага райвыканкама і нават два гады ўзначальваў Чавускі райвыканкам. А пасля – раптоўна пайшоў у фермерства.

Яфімчыкаў

Хоцімскі старшыня стаў Асіповіцкім

Для Геворга Мелканяна прызначэнне старшынём Асіповіцкага райвыканкама – крок уверх, бо Хоцімскі раён не самы прэстыжны ў вобласці. 

Мелканян працаваў інжынерам-гідратэхнікам у Чачэрску, узначальваў сельскагаспадарчае прадпрыемства «Батвінава» і нават Чачэрскі фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай».

Пазней ён пераехаў у Бабруйскі раён, дзе з 2016 года працаваў намеснікам дырэктара і дырэктарам ПМК-84. 

У ліпені 2021 года яго прызначылі старшынём Бабруйскага раённага савета «дэпутатаў», а потым – кіраўніком Хоцімшчыны.

МелканянУ Хоцімску – Дзівакоў

Ураджэнцу Слаўгарада Аляксандру Дзівакову – 50 гадоў. Сельскагаспадарчую акадэмію ён скончыў у 1997 годзе і пачаў кар’еру чыноўніка інспектарам па ахове працы ў райсельгасхарчы Лёзненскага райвыканкама. 

Пасля працаваў у аблсельгасхарчы і быў першым намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама.

Хоцімшчына далёка не самы «перадавы» раён вобласці, аднак цяпер Дзівакоў атрымаў даволі самастойную пасаду.

Дзівакоў

На першы погляд замена Лукашэнкам адразу трох кіраўнікоў раёнаў – сур’ёзны кадравы крок. Аднак біяграфіі Яфімчыкава, Мелканяна і Дзівакова сведчаць: вялікіх прарываў ні ў Асіповічах, ні на Краснапольшчыне, ні на Хоцімшчыне чакаць не даводзіцца.

Урэшце, Лукашэнка, мяняючы шыла на мыла, гэтага і не чакае. Пры прызначэнні ён не выпадкова заўважыў: усе прызначаныя кіраўнікі маюць прамое дачыненне да раней дапушчаных правалаў.

Фота: mogilev.in.

The post Прызначаны новыя старшыні Асіповіцкага, Хоцімскага і Краснапольскага раёнаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Краснапольшчыне беларускамоўнае дашкольнае навучанне цалкам вынішчана https://mogilev.media/na-krasnapolshchyne-belaruskamo-nae-dashkolnae-navuchanne-calkam-vynishchana/ Fri, 14 Nov 2025 19:25:04 +0000 https://mogilev.media/?p=130283 Сёлета ні адзін дзіцёнак не навучаецца ў садках Краснапольскага раёну па-беларуску. У Краснапольскім раёне тры дзіцячых садкі. Усё яны з рускай мовай навучання. У раёне не існуе нават беларускамоўных груп у садках. Пра гэта сведчыць адказ начальніка аддзела па адукацыі Краснапольскага райвыканкама Алесі Шапавалавай на зварот ад абаронцы беларускай мовы Ігара Случака. Такая сітуацыя адпавядае […]

The post На Краснапольшчыне беларускамоўнае дашкольнае навучанне цалкам вынішчана appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сёлета ні адзін дзіцёнак не навучаецца ў садках Краснапольскага раёну па-беларуску.

У Краснапольскім раёне тры дзіцячых садкі. Усё яны з рускай мовай навучання. У раёне не існуе нават беларускамоўных груп у садках. Пра гэта сведчыць адказ начальніка аддзела па адукацыі Краснапольскага райвыканкама Алесі Шапавалавай на зварот ад абаронцы беларускай мовы Ігара Случака. Такая сітуацыя адпавядае пачатку 2025-2026 навучальнага года.

У той жа час, у трох дзіцячых садках раёна навучаецца 246 выхаванцаў у 18 групах.

“Спіс і адрасы дзіцячых садкоў з беларускай мовай навучання і беларускамоўных груп у дзіцячых садках не прадстаўляецца магчымасці даць па прычыне іх адсутнасці” – адказала чыноўніца грамадскаму дзеячу.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post На Краснапольшчыне беларускамоўнае дашкольнае навучанне цалкам вынішчана appeared first on Магілёў.media.

]]>
«Наш зубр»: як Ігар Марзалюк стаў героем TikTokу https://mogilev.media/nash-zubr-jak-igar-marzaljuk-sta-geroem-tiktoku/ Sun, 09 Nov 2025 08:14:46 +0000 https://mogilev.media/?p=130158 Прафесар з Краснаполля раптам стаў папулярны сярод моладзі. Чаму часам нават хочацца з ім пагадзіцца? Гісторык, прафесар і ураджэнец Краснаполля Ігар Маразалюк актыўна падтрымлівае Лукашэнку, але БНФ-скае мінулае не-не, ды й дае пра сябе ведаць. Ігар Аляксандравіч нечакана стаў папулярным у TikTokу. Моладзь называе Маразалюка «наш зубр», «наш ваўкалак» і лічыць, што ён «выдаў базу». […]

The post «Наш зубр»: як Ігар Марзалюк стаў героем TikTokу appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прафесар з Краснаполля раптам стаў папулярны сярод моладзі. Чаму часам нават хочацца з ім пагадзіцца?

Гісторык, прафесар і ураджэнец Краснаполля Ігар Маразалюк актыўна падтрымлівае Лукашэнку, але БНФ-скае мінулае не-не, ды й дае пра сябе ведаць.

Ігар Аляксандравіч нечакана стаў папулярным у TikTokу. Моладзь называе Маразалюка «наш зубр», «наш ваўкалак» і лічыць, што ён «выдаў базу».

Некаторыя выказванні Маразалюка сапраўды трапляюць у самае яблычка.

Ён, напрыклад, цалкам слушна лічыць, што масавая расійская самасвядомасць узнікла не на ўзроўні эліты. Не ў часы Пушкіна або Лермантава.

Яна сфарміравалася значна пазней – у перыяд ленінска-сталінскай мадэрнізацыі.

І калі беларусы называлі сябе «тутэйшымі», то расіяне – «скамскімі», гэта значыць «пскоўскімі».

Ёсць і іншыя выказванні, якія міжволі выклікаюць, калі не павагу да Маразалюка, дык згоду з ім.

Сярод папулярных відэа ёсць фрагмент, у якім прафесар сцвярджае, што беларусы – ніякія не малодшыя браты Расіі, а нашае Палессе – зыходная тэрыторыя, з якой славянства пачало набіраць сілу.

Фота з адкрытых крыніц.

The post «Наш зубр»: як Ігар Марзалюк стаў героем TikTokу appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Краснаполлі невядомыя шпурлялі тратуарныя пліты з моста ў раку https://mogilev.media/u-krasnapolli-nevjadomyja-shpurljali-tratuarnyja-plity-z-mosta-raku/ Thu, 06 Nov 2025 09:17:41 +0000 https://mogilev.media/?p=130103 У Краснаполлі хуліганы скідаюць пліты ў раку, міліцыя бездзеяннічае, а журналісты вядуць незалежнае расследаванне. У Краснаполлі бурляць жарсці вакол пешаходнай часткі моста на вуліцы Антонава. Хадзіць там стала цяжка, таму што пліты ляжаць так, як ім захочацца. Мясцовы камунгас усебакова прааналізаваў сітуацыю і паведаміў, што: пешаходную частку маста рэканструявалі вясной; нейкія вандалы неаднаразова вырывалі ўсталяваныя […]

The post У Краснаполлі невядомыя шпурлялі тратуарныя пліты з моста ў раку appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Краснаполлі хуліганы скідаюць пліты ў раку, міліцыя бездзеяннічае, а журналісты вядуць незалежнае расследаванне.

У Краснаполлі бурляць жарсці вакол пешаходнай часткі моста на вуліцы Антонава. Хадзіць там стала цяжка, таму што пліты ляжаць так, як ім захочацца.

Мясцовы камунгас усебакова прааналізаваў сітуацыю і паведаміў, што:

  • пешаходную частку маста рэканструявалі вясной;
  • нейкія вандалы неаднаразова вырывалі ўсталяваныя пліты і скідалі іх у раку, але перакінуць за парэнчы адну з пліт хуліганам не ўдалося; 
  • пліта ляжала няроўна, блакіруючы адток вады праз ліўнёўку; 
  • у выніку была парушаная цэласнасць усяго пераходу.

Камунгас таксама раскрытыкаваў РАУС і папрасіў краснапольцаў паважаць чужую працу. Журналісты ж правялі сваё, незалежнае расследаванне і знайшлі пад мастом скінутыя пліты.

пліта

Увогуле, чалавеку збоку цяжка разабрацца ў тым, што адбываецца ў Краснаполлі. 

Мясцовыя звычаі і норавы не паддаюцца класіфікацыі стандартнымі метадамі этнаграфіі. Аднак пры справе ўсе: і камунгас, і міліцыя, і газетчыкі, і вандалы.

І хто ведае: можа, усім было б лягчэй, калі б у вандалаў хапіла б сілы шпурнуць тую самую апошнюю пліту да канца – у раку.

Фота
раённай газеты “Чырвоны сцяг”.

 

The post У Краснаполлі невядомыя шпурлялі тратуарныя пліты з моста ў раку appeared first on Магілёў.media.

]]>
Жители Краснополья испытали смешанные чувства из-за ремонта дороги https://mogilev.media/zhiteli-krasnopolja-ispytali-smeshannye-chuvstva-iz-za-remonta-dorogi/ Sun, 02 Nov 2025 13:31:58 +0000 https://mogilev.media/?p=129995 В Краснополье отремонтировали дорогу, но замешкались с тротуаром – все силы перебросили на другой объект Смешанные чувства испытывают жители улицы Энергетиков в Краснополье. Они поделились ими с редакцией местной газеты. Журналистам удалось установить, что регистрируется ликование в связи с ремонтом улично-дорожной сети на их улице, но: радость была омрачена тем, что работы уже который месяц […]

The post Жители Краснополья испытали смешанные чувства из-за ремонта дороги appeared first on Магілёў.media.

]]>
В Краснополье отремонтировали дорогу, но замешкались с тротуаром – все силы перебросили на другой объект

Смешанные чувства испытывают жители улицы Энергетиков в Краснополье. Они поделились ими с редакцией местной газеты. Журналистам удалось установить, что регистрируется ликование в связи с ремонтом улично-дорожной сети на их улице, но:

  • радость была омрачена тем, что работы уже который месяц не доведены до логического завершения;
  • обещанная пешеходная дорожка на улице так и не сделана; 
  • стопки бордюров к ней завезены, территория ограждена, но работа стоит; 
  • дети пошли в школу и вынуждены передвигаться по проезжей части.

Журналисты обратились за разъяснениями в филиал «Могилевоблдорстрой» и выяснили, что все силы “были задействованы на подготовке объекта “Рыбхоз Палуж”.

Краснопольчан утешает лишь то, что в Эстонии дела обстоят еще хуже. Там, как сообщает автор разгромного текста о рыбхозе, замечено “вопиющее нарушение фундаментальных принципов европейской социальной модели”.

Фото газеты “Чырвоны Сцяг”.

The post Жители Краснополья испытали смешанные чувства из-за ремонта дороги appeared first on Магілёў.media.

]]>