Новости Круглое Могилевской области за сегодня и неделю https://mogilev.media/category/rayony/krugloe/ Новости Могилёва и области Wed, 17 Dec 2025 07:24:24 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Круглое Могилевской области за сегодня и неделю https://mogilev.media/category/rayony/krugloe/ 32 32 Магілёўскіх студэнтаў адправілі чысціць кароўнікі ў снежні https://mogilev.media/magiljo-skih-studjenta-adpravili-chyscic-karo-niki-snezhni/ Wed, 17 Dec 2025 08:42:15 +0000 https://mogilev.media/?p=131066 Магілёўскія тэндэнцыі: студэнты БРУ ўзялі шэфства над стратным калгасам Краснаполля, а студэнты дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання чысцяць кароўнікі калгаса на Кругляншчыне. Студэнтаў другога курса магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання адправілі ў ААТ “Круглянская іскра” чысціць кароўнікі і выконваць іншыя, не менш карысныя функцыі. У калгасе працаваць няма каму, таму традыцыйную паездку “на бульбу” ўлады  Магілёўшчыны замянілі падарожжам […]

The post Магілёўскіх студэнтаў адправілі чысціць кароўнікі ў снежні appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскія тэндэнцыі: студэнты БРУ ўзялі шэфства над стратным калгасам Краснаполля, а студэнты дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання чысцяць кароўнікі калгаса на Кругляншчыне.

Студэнтаў другога курса магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання адправілі ў ААТ “Круглянская іскра” чысціць кароўнікі і выконваць іншыя, не менш карысныя функцыі.

У калгасе працаваць няма каму, таму традыцыйную паездку “на бульбу” ўлады  Магілёўшчыны замянілі падарожжам “на гной”, бо бульба зімой не расце.

На ведамасным сайце ўніверсітэта ці то жартам, ці то ўсур’ёз напісалі: “дзякуем студэнтам за адказнасць і старанне! Жадаем паспяховай здачы сесіі і новых перамог у вучобе і жыцці!”

Як чыстка гною можа спрыяць паспяховай здачы сесіі, ведае, напэўна, толькі сам “прадзюсар” усебеларускага калгаснага шоу. 

Бо за трыццаць гадоў кіравання Лукашэнкі працэс сцірання мяжы паміж разумовай і фізічнай працай запушчаны ў іншы бок.

Раскладаць малекулы на атамы недапушчальна, калі на палях краіны разлагаецца бульба, а каровы стаяць па калена ў гнаі.

Па сумных тварах студэнтаў відаць, што яны поўнасцю ўсведамляюць усю горкую іронію свайго становішча.

Фота сайта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

The post Магілёўскіх студэнтаў адправілі чысціць кароўнікі ў снежні appeared first on Магілёў.media.

]]>
У вёсцы на Кругляншчыне зачыненыя школа і крама, але ФАП пашкадавалі https://mogilev.media/u-vjoscy-na-krugljanshchyne-zachynenyja-shkola-i-krama-ale-fap-pashkadavali/ Fri, 07 Nov 2025 09:52:55 +0000 https://mogilev.media/?p=130129 “Пытанне аб закрыцці ФАПа нават не стаяла” – чыноўнікі круглянскага райвыканкама праявілі высакароднасць. У вёсцы Круча Круглянскага раёна ФАП давялося перанесці з будынка базавай сярэдняй школы – яе закрылі якраз на Дзень ведаў 1 верасня. Добра, што ў вёсцы месца хапае. Цяпер фельчарска-акушэрскі пункт будзе працаваць у пустуючых памяшканнях гандлёвага аб’екта магілёўскага райспажыўсаюза. З школай […]

The post У вёсцы на Кругляншчыне зачыненыя школа і крама, але ФАП пашкадавалі appeared first on Магілёў.media.

]]>
“Пытанне аб закрыцці ФАПа нават не стаяла” – чыноўнікі круглянскага райвыканкама праявілі высакароднасць.

У вёсцы Круча Круглянскага раёна ФАП давялося перанесці з будынка базавай сярэдняй школы – яе закрылі якраз на Дзень ведаў 1 верасня. Добра, што ў вёсцы месца хапае. Цяпер фельчарска-акушэрскі пункт будзе працаваць у пустуючых памяшканнях гандлёвага аб’екта магілёўскага райспажыўсаюза.

З школай і крамай у вёсцы разабраліся раз і назаўжды. На гэтым фоне вельмі цынічна гучыць фраза ў рэпартажы БелТА: “пытанне закрыцця ФАПа ў вёсцы, як адзначылі ў райвыканкаме, нават не разглядалася”.

Атрымліваецца, што людзі павінны яшчэ і падзякаваць чыноўнікам, якія маглі закрыць да халеры яшчэ і ФАП, але не зрабілі гэтага з гуманітарных меркаванняў?

Фота: БелТА.

The post У вёсцы на Кругляншчыне зачыненыя школа і крама, але ФАП пашкадавалі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У магілёўскіх раённых СМІ святкуюць Кастрычніцкі пераварот https://mogilev.media/u-magiljo-skih-rajonnyh-smi-svjatkujuc-kastrychnicki-peravarot/ Fri, 07 Nov 2025 08:12:37 +0000 https://mogilev.media/?p=130123 Прывід бальшавізму зноў блукае па Магілёўшчыне. У сродках масавай інфармацыі Магілёўшчыны пачынаецца гістэрычнае ўсхваленне “вялікага кастрычніка”, які нібыта аддаў зямлю сялянам і заводы рабочым. Як правіла, больш за ўсіх у гэта вераць чыноўнікі-лукашысты, уладальнікі зямлі ў Драздах і вялікія спецыялісты па стратнасці заводаў. Першай апублікавала рэпартаж са святкавання 7 лістапада круглянская “раёнка”, адзначыўшы, што “для […]

The post У магілёўскіх раённых СМІ святкуюць Кастрычніцкі пераварот appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прывід бальшавізму зноў блукае па Магілёўшчыне.

У сродках масавай інфармацыі Магілёўшчыны пачынаецца гістэрычнае ўсхваленне “вялікага кастрычніка”, які нібыта аддаў зямлю сялянам і заводы рабочым.

Як правіла, больш за ўсіх у гэта вераць чыноўнікі-лукашысты, уладальнікі зямлі ў Драздах і вялікія спецыялісты па стратнасці заводаў.

Першай апублікавала рэпартаж са святкавання 7 лістапада круглянская “раёнка”, адзначыўшы, што “для Беларусі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі заўсёды быў і застаецца культавым, знакавай падзеяй, што вызначыла ўсю наступную гісторыю нашага народа і краіны ў цэлым”.

Помнік Ільічу ў Круглым хоць і ўстаноўлены на нізкім пастаменце, але памеры ў яго ўнушальныя.

Судзячы па засяроджаных тварах удзельнікаў мітынгу, яны перакананыя ў тым, што эпітэт “культавы” можна аднесці да дня захопу ўлады бальшавікамі.

Кіраўніцтва Хоцімскага раёна ўпэўненае ў тым, што захавала і памножыла патэнцыял савецкай улады.

У Кіраўску ўсе чыноўнікі, адзіным парывам, расказалі пра карысць кастрычніцкага перавароту для шараговых грамадзян.

Слаўгарадская раённая газета, вядомая празмернай патэтыкай нават у адносінах да смеццевых бакаў, распавяла чытачам пра Прапойск у тыглі рэвалюцыйных гадоў і ўспомніла “культавага” прапойскага паэта, які заклікаў «не адрываць Беларусь ад жывога цела Расіі».

Ну, а ў Крычаве ўспомнілі пра тое, што дзякуючы рэвалюцыі ў 1937 годзе ў горадзе адкрылі аўтобусны рух.

І гэта толькі пачатак. Проста прыхільнікі рэвалюцыі пакуль што занятыя на мітынгах, а выплёскваць свае эмоцыі ў СМІ будуць пазней і сціхнуць толькі праз некалькі дзён.

Фота круглянскай раённай газеты.

The post У магілёўскіх раённых СМІ святкуюць Кастрычніцкі пераварот appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Круглянщине лишь меньшая часть хозяйств подготовили фермы к зиме https://mogilev.media/na-krugljanshhine-lish-menshaja-chast-hozjajstv-podgotovili-fermy-k-zime/ Sun, 26 Oct 2025 14:04:47 +0000 https://mogilev.media/?p=129845 Большинство предприятий АПК Круглянского района не выполнили мероприятия по подготовке животноводческих помещений к зимне-стойловому периоду, выяснила прокуратура. Как сообщается на сайте Генеральной прокуратуры, в крышах многих проверенных ферм были щели и сквозные отверстия, не сделан вовремя ремонт, не произведена дезинфекция, не почищены помещения и выгульные площадки. В четырех организациях не были утеплены домики для телят. […]

The post На Круглянщине лишь меньшая часть хозяйств подготовили фермы к зиме appeared first on Магілёў.media.

]]>
Большинство предприятий АПК Круглянского района не выполнили мероприятия по подготовке животноводческих помещений к зимне-стойловому периоду, выяснила прокуратура.

Как сообщается на сайте Генеральной прокуратуры, в крышах многих проверенных ферм были щели и сквозные отверстия, не сделан вовремя ремонт, не произведена дезинфекция, не почищены помещения и выгульные площадки.

В четырех организациях не были утеплены домики для телят.

Также неправильно закладывались корма для хранения – в неподготовленные хранилища, а для герметизации траншей использовался некачественный материал, температура не контролировалась.

В итоге проверки прокуратура потребовала от Круглянского райисполкома устранить нарушения, вынесла пять предписаний руководителям сельхозорганизаций, а три должностных лица привлечены к административной ответственности.

Фотоснимок: Генеральная прокуратура

The post На Круглянщине лишь меньшая часть хозяйств подготовили фермы к зиме appeared first on Магілёў.media.

]]>
Калі сцены гніюць хутчэй, чым справаздачы ў чыноўнікаў: выпадак у Старой Радчы https://mogilev.media/kali-sceny-gnijuc-hutchjej-chym-spravazdachy-chyno-nika-vypadak-u-staroj-radchy/ Wed, 15 Oct 2025 13:04:00 +0000 https://mogilev.media/?p=129656 У Круглянскім раёне вецер зрабіў тое, да чаго чыноўнікі і іх «рэформы» давялі ўжо даўно – разваліў цялятнік у вёсцы Старая Радча. Ад моцных парываў даху і сцен проста не стала. Пад абломкамі апынуліся жывёлы, але, на шчасце, усе 75 цялят выжылі. МНС, працаўнікі фермы і суседзі аператыўна прыбеглі на дапамогу – і вось ужо […]

The post Калі сцены гніюць хутчэй, чым справаздачы ў чыноўнікаў: выпадак у Старой Радчы appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Круглянскім раёне вецер зрабіў тое, да чаго чыноўнікі і іх «рэформы» давялі ўжо даўно – разваліў цялятнік у вёсцы Старая Радча. Ад моцных парываў даху і сцен проста не стала. Пад абломкамі апынуліся жывёлы, але, на шчасце, усе 75 цялят выжылі. МНС, працаўнікі фермы і суседзі аператыўна прыбеглі на дапамогу – і вось ужо на відэа ўсё выглядае амаль як геройскі рэпартаж. Але за кадрам застаецца галоўнае пытанне: чаму ў нас ад ветру абвальваюцца будынкі, якія павінны стаяць дзесяцігоддзямі?

На Магілёўшчыне людзі не здзіўляюцца. Бо ведаюць: калі ў дзяржаве ўсё гніе, то пачынаецца не з палітыкі – з фермы. Гніюць дошкі, цвілее цэгла, ржавеюць кроквы, а потым прыходзіць шквал – і ад «моцнага савецкага фундаменту» застаецца стос дошак. І ўсе робяць выгляд, што гэта «стыхія».

Калі паглядзець уважліва, «стыхія» тут жыве даўно – у справаздачах, дзе рамонт адрамантаванага будынка праходзіць пяць разоў запар; у подпісах, дзе кіраўнік раёна зацвярджае «гатоўнасць» да восеньскіх дажджоў; у дакументах, дзе ўсё пад кантролем, толькі каровы пасвяцца паміж руін.

Пасля абвалу чыноўнікі абяцалі «правесці ацэнку наступстваў і пачаць аднаўленне». Гэта гучыць ужо як традыцыйная мантра: спачатку разваліцца, потым ацэнім, потым паабяцаем, потым забудзем. І, можа быць, калі праз год прыедзе праверка, цялятнік ужо будзе «на стадыі ўзнаўлення». На паперы – ў любым выпадку.

Тым часам, людзі з суседніх гаспадарак кажуць проста: «Вецер быў, ды не такі ўжо і страшны. А вось дошкі трухлявыя – дык яны і не вытрымалі». Гэта і ёсць уся формула краіны. Бо калі ў нас кожны аб’ект будуецца, як тэлеграм-канал – хутка, танна і для справаздачы – то чаго чакаць ад ураганаў?

Вецер толькі паказаў тое, што даўно прагніло. Не толькі сцены – сістэму, у якой уся адказнасць заканчваецца на слове «стыхія». Бо так зручна: не трэба шукаць вінаватых, не трэба глядзець у смету, не трэба ўспамінаць, хто падпісаў акт прыёмкі. Проста сказаць: «прырода вінаватая».

Можа, гэты шквал – не пра надвор’е, а пра сімвал. Бо, калі дзяржава будуе ўсё на гнілых падпорках, то першы ж моцны парыў – і абваліцца не толькі цялятнік. І тады не застанецца ні герояў, ні цялят, толькі голае поле і чарговая справаздача, што ўсё «ў межах нормы».

Якуб Ясінскі

The post Калі сцены гніюць хутчэй, чым справаздачы ў чыноўнікаў: выпадак у Старой Радчы appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Шклоўскім раёне кароў кармілі сенам з цвіллю https://mogilev.media/u-shklo-skim-rajone-karo-karmili-senam-z-cvillju/ Mon, 08 Sep 2025 16:03:49 +0000 https://mogilev.media/?p=128728 Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні ў жывёлагадоўлі рэгіёну. Як высветлілі пракуроры, у Горацкім раёне пры праверцы парадку закладкі травяных кармоў быў парушаны тэмпературны рэжым зялёнай масы і тэрміны закладкі. Нараканні пракурора выклікала перавышэнне даўжыні рэзкі травы. У адзінкавым выпадку кармы, нарыхтаваныя ў палімерную ўпакоўку, мелі пашкоджанні плёнкі. У адной з арганізацый Шклоўскага раёна на […]

The post У Шклоўскім раёне кароў кармілі сенам з цвіллю appeared first on Магілёў.media.

]]>
Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні ў жывёлагадоўлі рэгіёну.

Як высветлілі пракуроры, у Горацкім раёне пры праверцы парадку закладкі травяных кармоў быў парушаны тэмпературны рэжым зялёнай масы і тэрміны закладкі. Нараканні пракурора выклікала перавышэнне даўжыні рэзкі травы. У адзінкавым выпадку кармы, нарыхтаваныя ў палімерную ўпакоўку, мелі пашкоджанні плёнкі.

У адной з арганізацый Шклоўскага раёна на момант праверкі жывёлам давалі няякасныя кармы з цвіллю.

А ў Круглянскім і Горацкім раёнах пракурорамі ў трох арганізацыях устаноўлены факты нарыхтоўкі кармоў у капцы пры наяўнасці свабодных бетанаваных сховішчаў.

Па фактах закладкі кармоў у капцы пракурор Круглянскага раёна ініцыяваў прыцягненне дырэктара сельгасарганізацыі да адміністрацыйнай адказнасці. Кіраўнікі прадпрыемстваў Горацкага раёна таксама прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Пра пакаранне кіраўніка сельгасарганізацыі на Шклоўшчыне не паведамляецца.

Фотаздымак: Генпрокуратура РБ

The post У Шклоўскім раёне кароў кармілі сенам з цвіллю appeared first on Магілёў.media.

]]>
Сапраўдны круглянскі герой – Аляксандр Калін https://mogilev.media/sapra-dny-krugljanski-geroj-aljaksandr-kalin/ Thu, 21 Aug 2025 13:23:37 +0000 https://mogilev.media/?p=128217 «Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсоўца-палітвязня Аляксандра Каліна распавяла “Нашай ніве”, як разам з братам чакае яго з калоніі. Аляксандр Калін – адзін з самых вядомых прадпрымальнікаў Круглянскага раёна. Яго сетка з трох крам з прадуктамі, адзеннем і абуткам забяспечвала працай каля 50 чалавек. Ён своечасова […]

The post Сапраўдны круглянскі герой – Аляксандр Калін appeared first on Магілёў.media.

]]>
«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсоўца-палітвязня Аляксандра Каліна распавяла “Нашай ніве”, як разам з братам чакае яго з калоніі.

Аляксандр Калін – адзін з самых вядомых прадпрымальнікаў Круглянскага раёна. Яго сетка з трох крам з прадуктамі, адзеннем і абуткам забяспечвала працай каля 50 чалавек. Ён своечасова плаціў заробкі, дапамагаў школам, ветэранам і дзецям. Але пасля 2020 года, калі Калін адкрыта падтрымаў пратэсты, жыццё яго і сям’і рэзка змянілася.

Ад поспеху да калоніі

У лютым 2023 года бізнэсоўца затрымалі. У лістападзе яго асудзілі на шэсць з паловай гадоў калоніі, абвінаваціўшы адразу па двух артыкулах: «удзел у пратэстах» і «нясплата падаткаў». Зараз Калін адбывае пакаранне ў івацэвіцкай калоніі “Воўчыя норы”.

Дачка прадпрымальніка, 26-гадовая Настасся, распавядае, што ціск пачаўся яшчэ задоўга да суда. «За паўгода да затрымання супрацоўнікі ДФР прыходзілі амаль кожны дзень. У дзень арышту бацька ўжо ведаў, што гэта адбудзецца» – кажа яна.

Сілавікі абвясцілі, што за дзесяць гадоў працы Калін нібыта не даплаціў 3,5 млн рублёў падаткаў. Але ў невялікім горадзе з насельніцтвам у 7 тысяч чалавек гэтая сума выглядае нерэальнай. Паводле дачкі, следчыя ўлічылі нават тавар, які яшчэ ляжаў на складах.

Ціск і абразы

Сітуацыя абвастрылася пасля таго, як у 2020 годзе Калін далучыўся да вулічных акцый. На адным з мітынгаў кіраўнік райвыканкама публічна крычаў у бок прадпрымальнікаў «ганьба» і нават называў іх «фашыстамі». Калін звяртаўся ў пракуратуру з заявай, але справа так і не зрушылася.

Першы яго арышт адбыўся ў Мінску на акцыі ў дзень нараджэння Лукашэнкі. Тады мужчыну адпусцілі праз тры дні, але дачка памятае яго словы пасля Марша студэнтаў: «Уяўляеш, яны не на лінейцы, а на пратэстах» – і слёзы за стырном.

«Золата з сабой не забярэш»

У тым жа годзе Калін разам з іншымі прадпрымальнікамі вярнуў уладам усе граматы і падзякі. Ён заўсёды падкрэсліваў: галоўнае – рабіць нешта для людзей. «Ён дапамагаў усім: дзецям, ветэранам. Тавары часта аддаваў у доўг тым, хто не меў грошай» – успамінае Настасся.

Ён быў чалавекам дабрачыннасці і прынцыпаў. Калі дачка папрасіла залаты ланцужок на выпускны, ён адказаў: «Золата з сабой не забярэш. Лепш зрабіць нешта для іншых».

Разам з мясцовым тэлеканалам 6TV Bielarus прадпрымальнік паказваў занядбанасць сельскай гаспадаркі: паказваў сапсаванае сена, закінутыя палі з ільном і грэчкай.

Рэпрэсіі супраць сям’і

Пад ціск трапіла і сям’я. У 2023 годзе Настассю і яе 31-гадовага брата з праблемамі зроку затрымлівалі разам з бацькам. Ім прысудзілі па 15 сутак за скрыншот, які сам Калін даслаў дачцэ.

«Ён убачыў у TikTok плётку пра смерць Сяргея Ціханоўскага і даслаў мне, пытаючыся, ці гэта праўда. Я адказала, што не ведаю. Але суд палічыў, што гэта распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» – кажа дзяўчына.

У ізалятары іх дапытвалі супрацоўнікі КДБ, цікавіліся фотаздымкамі з пратэстаў і магчымай арганізацыяй аўтапрабегаў у Круглым. Гэтыя здымкі пазней выкарысталі і супраць самога Аляксандра. Да яго абвінавачання дадалі артыкул аб «грубым парушэнні грамадскага парадку».

Пасля вызвалення Настасся і брат былі вымушаныя з’ехаць спачатку ў Грузію, а пазней у Польшчу.

Жыццё ў выгнанні і чаканне

Зараз Настасся працуе ў «Бядронцы». Першыя месяцы яны жылі ў хостэле, цяпер здымаюць кватэру. Дзяўчына прызнаецца, што бытавыя цяжкасці вялікія: «Мы пачыналі з чыстага ліста: новая краіна, моўны бар’ер, стрэсы. Але галоўнае – падтрымліваць тату. Мы рэгулярна пішамся з ім, хоць пра палітыку ніколі не гаворым».

Настасся здымае ролікі ў TikTok, дзе распавядае пра бацьку, яго справу і прадпрымальніцкую дзейнасць. Сам ён пра гэта пакуль не ведае.

У Круглянскім раёне крамы сям’і працягвае весці маці, але фінансавае становішча цяжкае, і, паводле дачкі, яны могуць хутка закрыцца.

«Для мяне бацька самы добры чалавек у свеце. Ён ніколі не сварыўся, заўсёды дапамагаў іншым. Мы з братам чакаем яго кожны дзень і верым, што хутка зможам абняць» – кажа Настасся.

Скрыншот з відэа: 6TV Bielarus

The post Сапраўдны круглянскі герой – Аляксандр Калін appeared first on Магілёў.media.

]]>
Помните историю бани в Круглом? Теперь ее продают https://mogilev.media/pomnite-istoriju-bani-v-kruglom-teper-ee-prodajut/ Fri, 15 Aug 2025 13:17:08 +0000 https://mogilev.media/?p=128099 Индифферентное отношение жителей Круглого к общественной бане получило продолжение – местный коммунхоз продает ее за долги. Не так давно первый заместитель председателя облисполкома Сергей Савицкий, проводя прием в Круглом, отказал одному из местных любителей общественных бань в этом бесхитростном удовольствии. Аргументация была железная: бани в райцентре заведомо убыточны, а социальные стандарты не предусматривают обязательного наличия […]

The post Помните историю бани в Круглом? Теперь ее продают appeared first on Магілёў.media.

]]>
Индифферентное отношение жителей Круглого к общественной бане получило продолжение – местный коммунхоз продает ее за долги.

Не так давно первый заместитель председателя облисполкома Сергей Савицкий, проводя прием в Круглом, отказал одному из местных любителей общественных бань в этом бесхитростном удовольствии. Аргументация была железная: бани в райцентре заведомо убыточны, а социальные стандарты не предусматривают обязательного наличия бани в Круглом.

Надо отметить, что коммунальщики бились за баню до последнего – заменили большую баню на маленькую баньку, но и туда ходили всего пять человек. Так что закрыли и ее, отметив, что “нет таких стандартов”, чтобы баня в городе обязательно была.

Теперь большую баню продают с молотка, за долги. Круглянский коммунхоз планирует выручить за “одноэтажное кирпичное здание бани с котельной, топочной, хлораторной” 126 000 рублей.

Возможно, хоть таким способом банный вопрос в Круглом удастся решить окончательно.

Фото: БелЮрОбеспечение.

The post Помните историю бани в Круглом? Теперь ее продают appeared first on Магілёў.media.

]]>
Отдых в детском лагере на Круглянщине грозил опасностью https://mogilev.media/otdyh-v-detskom-lagere-na-krugljanshhine-grozil-opasnostju/ Tue, 12 Aug 2025 12:13:49 +0000 https://mogilev.media/?p=128007 Попасть под тяжелые ворота или напороться на гвозди на лавочке можно было в детском лагере в Круглянском районе. Речь идет о базе отдыха детей и подростков в Круглянской детско-юношеской спортивной школе. Там в спортивно-оздоровительном лагере дети находились круглосуточно, говорится в сообщении на сайте Генпрокуратуры РБ. Прошедшая прокурорская проверка нашла в лагере, как минимум, два потенциально […]

The post Отдых в детском лагере на Круглянщине грозил опасностью appeared first on Магілёў.media.

]]>
Попасть под тяжелые ворота или напороться на гвозди на лавочке можно было в детском лагере в Круглянском районе.

Речь идет о базе отдыха детей и подростков в Круглянской детско-юношеской спортивной школе. Там в спортивно-оздоровительном лагере дети находились круглосуточно, говорится в сообщении на сайте Генпрокуратуры РБ.

Прошедшая прокурорская проверка нашла в лагере, как минимум, два потенциально опасных места. Во-первых, футбольные ворота находились в незакрепленном состоянии, поэтому не исключалась возможность их случайного падения. Во-вторых, не были приняты меры по ремонту поврежденной скамейки, с которой торчали гвозди. 

Прокуратура Круглянского района вынесла предписание и представляющие опасность конструкции убраны. Остается вопрос, неужели только прокуроры, но никак не педагоги и администрация лагеря, смогли увидеть торчащие из поломанной скамейки гвозди и незакрепленные футбольные ворота?

Фотоснимок: прокуратура Круглянского района

The post Отдых в детском лагере на Круглянщине грозил опасностью appeared first on Магілёў.media.

]]>
В Круглом декоративную лошадь били и щипали, а потом срезали упряжь https://mogilev.media/v-kruglom-dekorativnuju-loshad-bili-i-shhipali-a-potom-srezali-uprjazh/ Sat, 02 Aug 2025 09:07:47 +0000 https://mogilev.media/?p=127798 За три ночи вандалы в Круглом привели в негодность арт-объект в центре города Декоративная лошадь в натуральную величину была установлена в центре Круглого. Арт-объект также включал скамейки в виде кареты. Оставалось лишь оборудовать тротуарную дорожку, но… В первую ночь местные хулиганы били и щипали несчастную лошадку. На вторую ночь от кованой кареты были отломаны два […]

The post В Круглом декоративную лошадь били и щипали, а потом срезали упряжь appeared first on Магілёў.media.

]]>
За три ночи вандалы в Круглом привели в негодность арт-объект в центре города

Декоративная лошадь в натуральную величину была установлена в центре Круглого.

Арт-объект также включал скамейки в виде кареты. Оставалось лишь оборудовать тротуарную дорожку, но…

В первую ночь местные хулиганы били и щипали несчастную лошадку. На вторую ночь от кованой кареты были отломаны два металлических сердца, а на третью – срезана упряжь, сообщает районная газета “Сельскае жыццё”.

Чиновники Круглого негодуют, а местная милиция ищет вандалов, которые попали в объективы видеокамер.

Фото “Сельскае жыццё”.

The post В Круглом декоративную лошадь били и щипали, а потом срезали упряжь appeared first on Магілёў.media.

]]>