Новости Могилева. Актуально. Объективно. Компетентно. https://mogilev.media/ Новости Могилёва и области Sun, 26 Oct 2025 09:12:24 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.8.1 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Могилева. Актуально. Объективно. Компетентно. https://mogilev.media/ 32 32 Падлетак застаўся без пальцаў пасля летняй падпрацоўкі https://mogilev.media/padletak-zasta-sja-bez-palca-paslja-letnjaj-padpraco-ki/ Fri, 17 Oct 2025 13:28:43 +0000 https://mogilev.media/?p=129564 У Магілёўскім раёне невыкананне тэхнікі бяспекі ў прыватнай арганізацыі прывяло да сур’ёзнай траўмы 16-гадовага падлетка. Як паведамляе Генеральная пракуратура, у ліпені гэтага года хлопец працаваў на станку. Пры гэтым ён, як і яго такі ж непаўналетні калега, быў дапушчаны да працы без заключэння працоўнай дамовы і ўвогуле без належнага афармлення. У арганізацыі не было нават […]

The post Падлетак застаўся без пальцаў пасля летняй падпрацоўкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Магілёўскім раёне невыкананне тэхнікі бяспекі ў прыватнай арганізацыі прывяло да сур’ёзнай траўмы 16-гадовага падлетка.

Як паведамляе Генеральная пракуратура, у ліпені гэтага года хлопец працаваў на станку. Пры гэтым ён, як і яго такі ж непаўналетні калега, быў дапушчаны да працы без заключэння працоўнай дамовы і ўвогуле без належнага афармлення. У арганізацыі не было нават інструкцыі па ахове працы.

Акрамя гэтага, на станках адсутнічалі ахоўная агароджа элементаў, што круцяцца.

Няшчасны выпадак прывёў да таго, што рука падлетка трапіла ў небяспечнае месца і ў выніку ён пазбавіўся пальцаў.

Дырэктар арганізацыі быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне працоўнага заканадаўства – ён заплаціў штраф у 25 базавых велічынь. А цяпер супраць яго ўзбуджана крымінальная справа, бо гэтае парушэнне пацягнула сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні.

Фотаздымак ілюстрацыйны

The post Падлетак застаўся без пальцаў пасля летняй падпрацоўкі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Царкоўны злодзей абрабаваў храм у Магілёўскім раёне https://mogilev.media/carko-ny-zlodzej-abrabava-hram-u-magiljo-skim-rajone/ Tue, 14 Oct 2025 14:54:54 +0000 https://mogilev.media/?p=129830 У аграгарадку Дашкаўка Магілёўскага раёна мужчына здзейсніў кражу ахвяраванняў прыхажан у мясцовай царкве на суму больш за 2 тысячы беларускіх рублёў Да злачынства аказаўся датычны 45-гадовы мясцовы жыхар, які ўжо раней меў судзімасць. Уначы ён скарыстаўся лесвіцай, каб забрацца ў званіцу царквы святога Сергія Раданежскага, дзе зламаў краты і пранік унутр храма. Скрадзеныя грошы ён […]

The post Царкоўны злодзей абрабаваў храм у Магілёўскім раёне appeared first on Магілёў.media.

]]>
У аграгарадку Дашкаўка Магілёўскага раёна мужчына здзейсніў кражу ахвяраванняў прыхажан у мясцовай царкве на суму больш за 2 тысячы беларускіх рублёў

Да злачынства аказаўся датычны 45-гадовы мясцовы жыхар, які ўжо раней меў судзімасць. Уначы ён скарыстаўся лесвіцай, каб забрацца ў званіцу царквы святога Сергія Раданежскага, дзе зламаў краты і пранік унутр храма. Скрадзеныя грошы ён выдаткоўваў на ежу і алкаголь.

У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за крадзеж. Частку выкрадзенага ўдалося вярнуць, і гэтая рэшта будзе перададзена назад царкве.

The post Царкоўны злодзей абрабаваў храм у Магілёўскім раёне appeared first on Магілёў.media.

]]>
Лукашенко подарили двух коз, выращенных могилевскими селекционерами https://mogilev.media/lukashenko-podarili-dvuh-koz-vyrashhennyh-mogilevskimi-selekcionerami/ Tue, 08 Jul 2025 09:42:35 +0000 https://mogilev.media/?p=127239 На могилевской ферме РУСПП «Могилевское Госплемпредприятие» Лукашенко вручили двух высокопродуктивных коз. Умке, присутствовавшему на мероприятии, придется потесниться. На ферме по содержанию и выращиванию племенных коз могилевского госплемпредприятия Александру Лукашенко подарили двух коз – зааненской и альпийской пород. Обе козы были выведены здесь же, на ферме. Их возраст – 4,5 и 5 месяцев. Суточный удой у […]

The post Лукашенко подарили двух коз, выращенных могилевскими селекционерами appeared first on Магілёў.media.

]]>
На могилевской ферме РУСПП «Могилевское Госплемпредприятие» Лукашенко вручили двух высокопродуктивных коз. Умке, присутствовавшему на мероприятии, придется потесниться.

На ферме по содержанию и выращиванию племенных коз могилевского госплемпредприятия Александру Лукашенко подарили двух коз – зааненской и альпийской пород.

Обе козы были выведены здесь же, на ферме. Их возраст – 4,5 и 5 месяцев. Суточный удой у зааненской козы составляет 3,7, у альпийской – около 4,6 килограмма.

Во время визита, который, очевидно, был связан с тем, что бывший руководитель предприятия Николай Орленок перешел на должность председателя Горецкого райисполкома, на Лукашенко, в очередной раз снизошло озарение, теперь в плане козоводства и он спросил: почему не интенсифицировать процесс?

Вопрос, как всегда, был чисто риторическим. Ясно, что теперь козам в Беларуси начнут поклоняться так же, как коровам в Индии.

А вот почему Николай Орленок год назад занялся козоводством, понятно и коню, без  просветлений от Лукашенко. Названные породы коз – одни из самых известных в мире.

 Зааненская, помимо высокой молочной продуктивности, известна:

  • белой короткой шерстью;
  • крупным размером;
  • отсутствием рогов.

В зависимости от условий содержания удой такой козы может составлять от 700 до 1200 литров молока в год.

Альпийскую породу отличают:

  • средний удой около 800 литров в год;
  • неприхотливость к условиям содержания;
  • устойчивость к суровому климату;
  • покладистый характер.

Молоко коз обеих пород ценится за вкус. Оно лишено специфического «козьего» запаха и по органолептике близко к коровьему, что делает его особенно привлекательным для потребителя.

Фото: БелТА.

The post Лукашенко подарили двух коз, выращенных могилевскими селекционерами appeared first on Магілёў.media.

]]>
Могилевский район на Купалье: Русалка и Алконост https://mogilev.media/mogilevskij-rajon-na-kupale-rusalka-i-alkonost/ Tue, 08 Jul 2025 08:21:56 +0000 https://mogilev.media/?p=127233 Могилевчанки сыграли мифических существ на александрийском “Купалье”, представляя могилевское подворье.  Экспозиции изделий мастеров-ремесленников и купальские венки – дела для купальского праздника привычные. Это есть на любом подворье. А вот мифическая птица Алконост и Русалочка, разгуливающие у волшебного дуба, действительно привлекли внимание гостей.  Может потому, что они отвечали канонам Купалья и никак не были связаны с […]

The post Могилевский район на Купалье: Русалка и Алконост appeared first on Магілёў.media.

]]>
Могилевчанки сыграли мифических существ на александрийском “Купалье”, представляя могилевское подворье. 

Экспозиции изделий мастеров-ремесленников и купальские венки – дела для купальского праздника привычные. Это есть на любом подворье. А вот мифическая птица Алконост и Русалочка, разгуливающие у волшебного дуба, действительно привлекли внимание гостей. 

Может потому, что они отвечали канонам Купалья и никак не были связаны с Победой, может потому, что красные и зеленые цвета уже порядком всем надоели в бесконечной череде праздников, а может просто потому, что сказочных персонажей сыграли красивые девушки.

Автор задумки – художник-оформитель Могилевского районного Центра культуры Каролина Зубкова.

Ей также принадлежит идея размещения на могилевском подворье травяных гобеленов из зверобоя, ромашек, васильков и полыни, которые порадовали посетителей подворья своим неповторимым ароматом.

Фото: “Прыдняпроўская Ніва”.

The post Могилевский район на Купалье: Русалка и Алконост appeared first on Магілёў.media.

]]>
Камітэт прыродных рэсурсаў выступіў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесе https://mogilev.media/kamitjet-pryrodnyh-rjesursa-vystupi-suprac-buda-nictva-carkvy-pjachjerskim-lese/ Fri, 20 Jun 2025 08:00:44 +0000 https://mogilev.media/?p=126813 На месцы магчымага будаўніцтва царквы Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Пячэрскім лесапарку ў Магілёве, камітэт прыродных рэсурсаў выявіў дрэвы, высякаць якія забаронена. Магілёўскі актывіст Дзмітрый Яўстратаў апублікаваў на старонцы “Магілёў і магілёўцы” ў Facebook адказ, атрыманы ад Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў. На запыт Дзмітрыя Яўстратава праверыць законнасць вырубкі дрэваў у Пячэрскім лесапарку пад будаўніцтва новай […]

The post Камітэт прыродных рэсурсаў выступіў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесе appeared first on Магілёў.media.

]]>
На месцы магчымага будаўніцтва царквы Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Пячэрскім лесапарку ў Магілёве, камітэт прыродных рэсурсаў выявіў дрэвы, высякаць якія забаронена.

Магілёўскі актывіст Дзмітрый Яўстратаў апублікаваў на старонцы “Магілёў і магілёўцы” ў Facebook адказ, атрыманы ад Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў. На запыт Дзмітрыя Яўстратава праверыць законнасць вырубкі дрэваў у Пячэрскім лесапарку пад будаўніцтва новай царквы, у камітэце адказалі наступнае.

“Па выніках абследавання выяўлены факт наяўнасці такіх дрэваў, як дуба чарэшчатага, клёна востралістнага, ясеня звычайнага, ліпы, якія забаронены да выдалення ў межах ахоўнай зоны заказніка мясцовага значэння “Пячэрскі”.

пячэрск

У сувязі з гэтым, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя накіраваў у Магілёўскі гарвыканкам і аблвыканкам прапановы разглядзець іншае месца пад будаўніцтва царквы.

Храм Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Пячэрскім лесапарку плануецца будаваць у межах ахоўнай зоны Пячэрскага лесапарку – пісалі mogilev.media. Гэта выклікала неаднзначную рэакцыю сярод жыхароў навакольных дамоў, збор подпісаў супраць будаўніцтва, якія, аднак, былі праігнараваныя горадабудаўнічым саветам пры Магілёўскім гарвыканкаме.

царква ў пячэрску

The post Камітэт прыродных рэсурсаў выступіў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесе appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскі раён выйшаў на першае месца ў беларускім злачынным антырэйтынгу https://mogilev.media/magiljo-ski-rajon-vyjsha-na-pershae-mesca-belaruskim-zlachynnym-antyrjejtyngu/ Sun, 08 Jun 2025 10:27:46 +0000 https://mogilev.media/?p=126528 Магілёўскі раён у 2024 годзе стаў самым крымінальным у Беларусі. Акрамя таго, большасць самых злачынных раёнаў таксама на Магілёўшчыне. Топ злачынных месцаў у Беларусі ўзначальвае прыгарад Магілёва – тут здзяйсняецца 1 347 злачынстваў на 100 тысяч жыхароў. Пры гэтым у самім Магілёве паказчык умераны – 833. Пра гэта піша, спасылаючыся на звесткі Белстата выданне “Беларусы […]

The post Магілёўскі раён выйшаў на першае месца ў беларускім злачынным антырэйтынгу appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскі раён у 2024 годзе стаў самым крымінальным у Беларусі. Акрамя таго, большасць самых злачынных раёнаў таксама на Магілёўшчыне.

Топ злачынных месцаў у Беларусі ўзначальвае прыгарад Магілёва – тут здзяйсняецца 1 347 злачынстваў на 100 тысяч жыхароў. Пры гэтым у самім Магілёве паказчык умераны – 833. Пра гэта піша, спасылаючыся на звесткі Белстата выданне “Беларусы і рынак”.

Магілёўскі раён стаў лідарам у злачынным антырэйтынгу ўпершыню за апошнія гады, хоць заўсёды знаходзіўся ў топ-10. А раней першыя месцы займала глыбінка – у 2023 годзе, напрыклад, Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці.

У сваю чаргу, Бабруйскі раён на працягу пяці гадоў нязменна знаходзіўся ў топ-10 па злачыннасці. У яго злачыннасць ніколі не апускалася ніжэй за 1,1 тыс.выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. А ў самы праблемны год – 2021 – яна дасягала 1,7 тыс. выпадкаў.

Хоць большасць найбольш крымінальных месцаў знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці, сярэдняе значэнне злачыннасці вышэй на Гомельшчыне. Там адбылося 873 злачынствы на 100 тыс. жыхароў, тады як на Магілёўшчыне – толькі 840, прыводзіць агульнадаступныя дадзеныя Белстат.

Сярод буйных гарадоў самым небяспечным традыцыйна з’яўляецца сталіца – 885 зладзействаў на 100 тыс. мінчукоў.

Усяго ж у 2024 годзе па Беларусі ў сярэднім здзяйснялася 800 злачынстваў на кожныя 100 тыс. насельніцтва.

Фота: evroflag.by

The post Магілёўскі раён выйшаў на першае месца ў беларускім злачынным антырэйтынгу appeared first on Магілёў.media.

]]>
Яйкі пад кантролем – “Раманавічы” запускаюць кітайскую сартавальную лінію https://mogilev.media/jajki-pad-kantrolem-ramanavichy-zapuskajuc-kitajskuju-sartavalnuju-liniju/ Fri, 06 Jun 2025 08:38:46 +0000 https://mogilev.media/?p=126475 Павелічэнне пагалоўя птушкі і рост аб’ёмаў прадукцыі вымусілі магілёўскую кампанію шукаць новыя рашэнні – імі сталі тэхналагічныя навінкі з Кітая. Птушкафабрыка «Раманавічы» заключыла серыю пагадненняў з кітайскімі кампаніямі. Гэтыя дамоўленасці накіраваны на мадэрнізацыю вытворчасці, паляпшэнне лагістыкі і павышэнне эфектыўнасці асноўных тэхналагічных працэсаў, паведамляе газета “Прыдняпроўская Ніва”. Адзін з ключавых элементаў супрацоўніцтва — закупка спецыяльнай машыны […]

The post Яйкі пад кантролем – “Раманавічы” запускаюць кітайскую сартавальную лінію appeared first on Магілёў.media.

]]>
Павелічэнне пагалоўя птушкі і рост аб’ёмаў прадукцыі вымусілі магілёўскую кампанію шукаць новыя рашэнні – імі сталі тэхналагічныя навінкі з Кітая.

Птушкафабрыка «Раманавічы» заключыла серыю пагадненняў з кітайскімі кампаніямі. Гэтыя дамоўленасці накіраваны на мадэрнізацыю вытворчасці, паляпшэнне лагістыкі і павышэнне эфектыўнасці асноўных тэхналагічных працэсаў, паведамляе газета “Прыдняпроўская Ніва”.

Адзін з ключавых элементаў супрацоўніцтва — закупка спецыяльнай машыны для перавозкі сутачных куранят. Новы транспарт разлічаны на 60 000 галоў і мае інтэлектуальную сістэму падтрымання мікраклімату.

Сістэма забяспечвае кантроль тэмпературы, вільготнасці і вентыляцыі падчас усёй паездкі. Герметычныя камеры гарантуць біябяспеку – кураняты абароненыя ад інфекцый і стрэсу, што павышае іх выжывальнасць.

Пастаўка аўтамабіля запланаваная ўжо на чэрвень 2025 года.

Другі важны крок – набыццё сучаснай сартавальнай лініі для яек. 

Кітайская сістэма аўтаматычна вызначае памер, маркіруе і ўпакоўвае яйкі. Яе прадукцыйнасць значна перавышае існуючыя магчымасці, што дазволіць бесперашкодна працаваць з вялікімі партыямі прадукцыі.

Акрамя новых закупак, на фабрыцы ідзе актыўнае абнаўленне ўжо існуючага абсталявання. У сувязі з ростам нагрузкі частка вузлоў патрабуе замены.

Усё выглядае прыгожа. Пра дэталі ўгоды не паведамляецца – камерцыйны сакрэт. Аднак не варта забываць, што кітайцы дабрачыннасцю не займаюцца і сваёй выгады не выпусцяць ніколі. Таму вельмі цікава: што пакажа падлік куранят па восені?

Фота: “Прыдняпроўская Ніва”.

The post Яйкі пад кантролем – “Раманавічы” запускаюць кітайскую сартавальную лінію appeared first on Магілёў.media.

]]>
В Могилеве заведующая и кассир попались на краже выручки из магазина https://mogilev.media/v-mogileve-zavedujushhaja-i-kassir-popalis-na-krazhe-vyruchki-iz-magazina/ Tue, 03 Jun 2025 11:32:31 +0000 https://mogilev.media/?p=126407 В Могилеве две сотрудницы магазина потратили на себя 10 тыс. рублей магазинной выручки. Теперь они стали фигурантками уголовного дела.  Как сообщает телеграм-канал “Милиция Могилевщины”, сотрудники отдела по борьбе с экономическими преступлениями Октябрьского РОВД в Могилеве выявили факт хищения денежных средств в одном из продуктовых магазинов города. Подозрение пало на 40-летнюю заведующую и 36-летнюю кассиршу. Как […]

The post В Могилеве заведующая и кассир попались на краже выручки из магазина appeared first on Магілёў.media.

]]>
В Могилеве две сотрудницы магазина потратили на себя 10 тыс. рублей магазинной выручки. Теперь они стали фигурантками уголовного дела. 

Как сообщает телеграм-канал “Милиция Могилевщины”, сотрудники отдела по борьбе с экономическими преступлениями Октябрьского РОВД в Могилеве выявили факт хищения денежных средств в одном из продуктовых магазинов города. Подозрение пало на 40-летнюю заведующую и 36-летнюю кассиршу.

Как установили правоохранители, ранее не судимые женщины в течение нескольких месяцев систематически нарушали кассовую дисциплину. Они отменяли чеки или вовсе не пробивали товар через кассу. Таким образом, выручка оседала у них в карманах. Деньги злоумышленницы тратили на личные нужды.

Общая сумма похищенного составила более 10 тысяч рублей.

В отношении женщин возбуждено уголовное дело по статье о хищении, совершенном группой лиц по предварительному сговору с использованием служебного положения в крупном размере. Следственные действия продолжаются.

Схожий случай выявления нечистых на руку работников торговли был в прошлом году. Тогда, тоже в Могилеве, 23-летняя продавщица на протяжении месяца списывала деньги с банковской карты 73-летнего пенсионера, проводя за одну покупку несколько платежей и объясняя это техническими сбоями. Общая сумма хищения составила более 1 500 рублей. Против девушки возбуждено уголовное дело по факту мошенничества.

Фото из открытых источников

The post В Могилеве заведующая и кассир попались на краже выручки из магазина appeared first on Магілёў.media.

]]>
Памятаеце вертыкальную велапаркоўку ў Магілёве – вось як яна эксплуатуецца зараз https://mogilev.media/pamjataece-vertykalnuju-velaparko-ku-magiljove-vos-jak-jana-jekspluatuecca-zaraz/ Sun, 01 Jun 2025 13:06:55 +0000 https://mogilev.media/?p=126350 Год таму, у чэрвені 2024-га ў Магілёве абвясцілі пра ўсталяванне “элегантнага вынаходніцтва” ліфтавага завода – вертыкальнай велапаркоўкі, якая адначасова ўяўляе сабой “малую архітэктурную форму” з “арыгінальным дызайнам”.  Аранжавая несуразная херабора, насамрэч, сапсавала і так немілавідны краявід на плошчы перад “Атрыумам”, заняла месца на восем-дзесяць веласіпедаў, прапануючы паркоўку ўсяго для шасці.  Праз два (!) месяцы пасля […]

The post Памятаеце вертыкальную велапаркоўку ў Магілёве – вось як яна эксплуатуецца зараз appeared first on Магілёў.media.

]]>
Год таму, у чэрвені 2024-га ў Магілёве абвясцілі пра ўсталяванне “элегантнага вынаходніцтва” ліфтавага завода – вертыкальнай велапаркоўкі, якая адначасова ўяўляе сабой “малую архітэктурную форму” з “арыгінальным дызайнам”. 

Аранжавая несуразная херабора, насамрэч, сапсавала і так немілавідны краявід на плошчы перад “Атрыумам”, заняла месца на восем-дзесяць веласіпедаў, прапануючы паркоўку ўсяго для шасці. 

Праз два (!) месяцы пасля ўстаноўкі, на велапаркоўцы правялі пусканаладачныя работы – задорна паведаміў гарвыканкамаўскі паблік “Магілёў – мой горад!”. Два месяцы пасля ўстаноўкі – гучыць даволі экзатычна, але ладна. Добра, што наогул правялі.

А сёння аўтару гэтых радкоў на вока трапіўся матэрыял магілёўскіх журналістаў з той самай плошчы перад “Атрыумам”, і ў кадр патрапіла якраз вертыкальная велапаркоўка.

велапаркоўка

Памятаецца, у дні адкрыцця паркоўкі мы адразу напісалі, што незразумела, каму гэтая бздура патрэбная. Так і атрымалася. Вось яна, стаіць пустая, пакуль побач раварысты дзясяткамі паркуюцца на нармальнай, альбо выбіраюць проста каля лаўкі трымаць свой веласіпед і не звязвацца з “элегантным вынаходніцтвам” з “арыгінальным дызайнам”.

вертыкальная паркоўка

Фота: magilev.by

The post Памятаеце вертыкальную велапаркоўку ў Магілёве – вось як яна эксплуатуецца зараз appeared first on Магілёў.media.

]]>
Жыхар Магілёўскага раёна, які спаліў сваю сужыцельку, асуджаны на 11 гадоў https://mogilev.media/zhyhar-magiljo-skaga-rajona-jaki-spali-svaju-suzhycelku-asudzhany-na-11-gado/ Fri, 30 May 2025 08:35:05 +0000 https://mogilev.media/?p=126279 67-гадовы жыхар вёскі Шапчыцы Магілёўскага раёна асуджаны на 11 гадоў калоніі за падпал дома, у якім знаходзілася яго сужыцелька. Жанчына памерла ў бальніцы ад апёкаў. Як паведамляе Магілёўскі аблсуд, у судзе Магілёўскага раёна ўстаноўлена, што 6 студзеня 2025 года абвінавачаны, будучы п’яным, пасля сваркі са сваёй 66-гадовай сужыцелькай, з якой пражываў каля 15 гадоў, здзейсніў […]

The post Жыхар Магілёўскага раёна, які спаліў сваю сужыцельку, асуджаны на 11 гадоў appeared first on Магілёў.media.

]]>
67-гадовы жыхар вёскі Шапчыцы Магілёўскага раёна асуджаны на 11 гадоў калоніі за падпал дома, у якім знаходзілася яго сужыцелька. Жанчына памерла ў бальніцы ад апёкаў.

Як паведамляе Магілёўскі аблсуд, у судзе Магілёўскага раёна ўстаноўлена, што 6 студзеня 2025 года абвінавачаны, будучы п’яным, пасля сваркі са сваёй 66-гадовай сужыцелькай, з якой пражываў каля 15 гадоў, здзейсніў наўмысны падпал яе дома. Ён абліў дыван гаручай вадкасцю, а пасля падпаліў яго запалкамі.

Да прыезду супрацоўнікаў МНС дом гарэў адкрытым полымем. На вуліцы знаходзіўся мужчына, сужыцель гаспадыні будынку, які патлумачыў, што ў доме нікога няма, паведамлялі тады ратавальнікі.

На самой жа справе, у доме знаходзілася жанчына. Пра гэта ведаў абвінавачаны, сцвярджаюць у судзе, але пры гэтым мужчына не пераканаўся, што сужыцелька зможа пакінуць памяшканне без шкоды для здароўя і не зрабіў спроб аказаць ёй дапамогу.

У выніку пажару яна атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе тэрмічных апёкаў каля 33% паверхні цела, і 24 студзеня 2025 года памерла ў бальніцы.

Абвінавачаны віну ў здзяйсненні злачынства не прызнаў, сцвярджаючы, што падпал адбыўся па неасцярожнасці.

Суд адправіў пенсіянера ў калонію ўзмоцненага рэжыму на 11 гадоў. Ён таксама павінен выплаціць дачцэ памерлай сужыцелькі кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 5 тысяч рублёў.

Фота: Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС

The post Жыхар Магілёўскага раёна, які спаліў сваю сужыцельку, асуджаны на 11 гадоў appeared first on Магілёў.media.

]]>