Последние новости Осиповичей на сегодня https://mogilev.media/category/rayony/osipovichi/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Wed, 11 Mar 2026 07:42:33 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Последние новости Осиповичей на сегодня https://mogilev.media/category/rayony/osipovichi/ 32 32 Пекін у захапленні, калгасы ў даўгах: асіповіцкая «Бабуліна крынка» заваёўвае Азію https://mogilev.media/pekin-u-zahaplenni-kalgasy-da-gah-asipovickaja-babulina-krynka-zavajo-vae-aziju/ Wed, 11 Mar 2026 10:00:36 +0000 https://mogilev.media/?p=134582 На форуме «Зроблена ў Беларусі» ў Пекіне «малочка» з Асіповічаў, нібыта, зрабіла фурор. Усе лаўры дасталіся перапрацоўшчыку. Глазіраванымі сыркамі і сухімі сумесямі для марожанага ад філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабуліна крынка» зацікавіліся 200 кітайскіх кампаній, паведамляе раённая газета. Пасол Беларусі Аляксандр Чарвякоў паабяцаў падвоіць экспарт у Кітай за пяць гадоў. Судзячы па рэакцыі азіяцкіх партнёраў, гэта […]

The post Пекін у захапленні, калгасы ў даўгах: асіповіцкая «Бабуліна крынка» заваёўвае Азію appeared first on Магілёў.media.

]]>
На форуме «Зроблена ў Беларусі» ў Пекіне «малочка» з Асіповічаў, нібыта, зрабіла фурор. Усе лаўры дасталіся перапрацоўшчыку.

Глазіраванымі сыркамі і сухімі сумесямі для марожанага ад філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабуліна крынка» зацікавіліся 200 кітайскіх кампаній, паведамляе раённая газета.

Пасол Беларусі Аляксандр Чарвякоў паабяцаў падвоіць экспарт у Кітай за пяць гадоў. Судзячы па рэакцыі азіяцкіх партнёраў, гэта цалкам рэальна.

Прыгожая гісторыя. Толькі вось у яе ёсць адваротны бок, пра які ў Пекіне не расказвалі.

За бліскучым брэндам і натуральным смакам стаяць гаспадаркі Асіповіцкага раёна, многія з якіх ледзь зводзяць канцы з канцамі. Менавіта яны пастаўляюць сыравіну – малако, якое потым ператвараецца ў «пяшчотны дэсерт, што пакарыў сэрцы спакушаных гурманаў».

Самі ж работнікі калгасаў пры гэтым атрымліваюць капейкі, тэхніка старэе, а даўгі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў растуць.

Пры ўсёй павазе, «Бабуліна крынка» валодае толькі ўменнем упакоўваць чужую працу ў прыгожую абгортку і выгадна прадаваць яе на другім канцы свету. Пакуль холдынг прымае кампліменты ад кітайскіх партнёраў, асіповіцкая вёска застаецца ў цені гэтага поспеху.

Чвэрць беларускага харчовага экспарту ідзе ў Кітай. Цудоўна! Пытанне толькі ў тым, каму дастаюцца плады гэтага гандлю.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

The post Пекін у захапленні, калгасы ў даўгах: асіповіцкая «Бабуліна крынка» заваёўвае Азію appeared first on Магілёў.media.

]]>
Агуркі з Індыі выратавалі асіповіцкі завод: як рамонт даху падвоіў вытворчасць кансерваў https://mogilev.media/agurki-z-indyi-vyratavali-asipovicki-zavod-jak-ramont-dahu-padvoi-vytvorchasc-kanserva/ Fri, 06 Mar 2026 10:03:03 +0000 https://mogilev.media/?p=134339 Агуркі з другога канца свету, фарбаванне фасада і свежыя булачкі стварылі эканамічны цуд на асіповіцкім кансервавым заводзе. Асіповіцкі кансервавы завод зноў з’явіўся ў навінах. Раённыя журналісты, не хаваючы захаплення, паведамляюць: за чатыры гады прадпрыемства выбралася з поўнага калапсу і падвоіла аб’ём вытворчасці. Сакрэт поспеху? Інтрыга трымаецца да апошняга абзаца. Гэта… Рамонт фасадаў і штодзённыя булачкі […]

The post Агуркі з Індыі выратавалі асіповіцкі завод: як рамонт даху падвоіў вытворчасць кансерваў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Агуркі з другога канца свету, фарбаванне фасада і свежыя булачкі стварылі эканамічны цуд на асіповіцкім кансервавым заводзе.

Асіповіцкі кансервавы завод зноў з’явіўся ў навінах. Раённыя журналісты, не хаваючы захаплення, паведамляюць: за чатыры гады прадпрыемства выбралася з поўнага калапсу і падвоіла аб’ём вытворчасці. Сакрэт поспеху? Інтрыга трымаецца да апошняга абзаца. Гэта… Рамонт фасадаў і штодзённыя булачкі для рабочых.

Гісторыя, якую лепш не ўспамінаць

Яшчэ ў 2013 годзе на заводзе казалі «працуем стабільна» – і гэта была прыкладна тая ж праўда, што «адчуваю сябе нармальна» ў чалавека з гіпсам на абедзвюх нагах. Прадпрыемства, заснаванае яшчэ ў 1947 годзе, гадамі ішло да таго, каб апынуцца на працэдуры санацыі. Абсталяванне прастойвала, калектыў разбягаўся – людзі шукалі заробак у іншых месцах. Карацей, кансерваваць уласныя страты завод навучыўся лепш, чым таматы.

Пяць гадоў таму прадпрыемства знаходзілася ў самым разгары санацыі – так называюць у Беларусі разнавіднасць агоніі. Аднак завод усё ж выжыў.

Рэцэпт падваення

Дык вось, вытворчасць вырасла ўдвая. За кошт чаго?

Пералічваем дасягненні:

  1. Праведзены рамонт фасадаў і дахаў будынкаў вытворчага цэха і складскіх памяшканняў.
  2. Адрамантаваны пад’яздныя шляхі.
  3. Цяпер вядзецца касметычны рамонт адміністрацыйнага будынка.
  4. Уведзены ў эксплуатацыю новыя лініі ўпакоўкі 0,5 і 3 літры.

Добра хоць тое, што сярод рамонту ганка і фарбавання сцен ёсць сапраўднае тэхналагічнае дасягненне – новыя лініі. Праўда, і тут свае цікавыя нюансы.

Незвычайная тэхналогія: агуркі-падарожнікі

Асаблівай увагі заслугоўвае кулінарнае ноу-хау, якое на асіповіцкім заводзе падаецца як «незвычайная тэхналогія». Узімку завод вырабляе марынаваныя агуркі-карнішоны. Гучыць па-беларуску. Аднак агуркі едуць з Індыі.

Салёныя агуркі ў якасці паўфабрыкату закупляюцца на другім канцы свету, затым праходзяць «спецыяльную апрацоўку» ў Асіповічах і ўрачыста закладваюцца ў банкі.

Гэта «хоць і звыкла многім беларускім кансервавым заводам», але ўсё ж дасягненне: кансервавы завод, які закупляе кансерваваную гародніну за мяжой, каб закансерваваць яе яшчэ раз.

Сацпакет як канкурэнтная перавага

Асобны гонар завода – клопат пра супрацоўнікаў. Паведамляецца, што «кіраўніцтва прадпрыемства супрацоўнічае з мясцовым хлебазаводам і штодня набывае свежую выпечку, каб работнікі маглі своечасова падсілкавацца падчас тэхнічнага перапынку».

Цяжка паверыць у тое, што калі пяць гадоў таму людзі беглі з завода ў пошуках заробку, то цяпер іх утрымлівае пах свежай здобы.

Далей усё будзе яшчэ лепш. Продаж прадукцыі насельніцтву ў розніцу «пакуль немагчымы», але плануецца адкрыць фірмовы магазін. Пакуль што пакупнікамі застаюцца школьныя сталовыя, бальніцы і сілавыя структуры. Гэта значыць тыя, у каго выбару асабліва няма.

Зрэшты, асіповіцкі кансервавы завод жывы і працуе. Гэта сама па сабе добрая навіна для аднаго з райцэнтраў, у якіх падобныя прадпрыемствы маюць уласцівасць не выжываць.

Фота раённай газеты.

The post Агуркі з Індыі выратавалі асіповіцкі завод: як рамонт даху падвоіў вытворчасць кансерваў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Рыбакі загінулі на Вілейскім вадасховішчы. Адзін з іх – жыхар Асіповічаў https://mogilev.media/rybaki-zaginuli-na-vilejskim-vadashovishchy-adzin-z-ih-zhyhar-asipovicha/ Wed, 18 Feb 2026 09:00:18 +0000 https://mogilev.media/?p=133543 Мінчанін і жыхар Асіповічаў загінулі падчас рыбалкі на Вілейскім вадасховішчы. На Вілейскім вадасховішчы, паблізу вёскі Чыжэвічы, у намёце, усталяваным на лёдзе, былі знойдзены целы двух рыбакоў.  Папярэдняя прычына гібелі 53-гадовага мінчаніна і 51-гадовага жыхара Асіповічаў – атручэнне чадным газам. Як паведамляюць следчыя УДКСЭ, у замкнёнай прасторы намёта пры працы ацяпляльных прыбораў назапасіўся чадны газ, што […]

The post Рыбакі загінулі на Вілейскім вадасховішчы. Адзін з іх – жыхар Асіповічаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Мінчанін і жыхар Асіповічаў загінулі падчас рыбалкі на Вілейскім вадасховішчы.

На Вілейскім вадасховішчы, паблізу вёскі Чыжэвічы, у намёце, усталяваным на лёдзе, былі знойдзены целы двух рыбакоў. 

Папярэдняя прычына гібелі 53-гадовага мінчаніна і 51-гадовага жыхара Асіповічаў – атручэнне чадным газам.

Як паведамляюць следчыя УДКСЭ, у замкнёнай прасторы намёта пры працы ацяпляльных прыбораў назапасіўся чадны газ, што і прывяло да трагічных наступстваў.

Фото ведамаснага сайта Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

The post Рыбакі загінулі на Вілейскім вадасховішчы. Адзін з іх – жыхар Асіповічаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Асіповічах карупцыянер перахітрыў судовага выканаўцу https://mogilev.media/u-asipovichah-karupcyjaner-perahitry-sudovaga-vykana-cu/ Tue, 10 Feb 2026 12:25:38 +0000 https://mogilev.media/?p=133238 Асуджаны па карупцыйнай справе жыхар Асіповіцкага раёна фармальна ўладкаваўся на працу вадзіцелем, каб зноў займець права кіравання аўтамабілем. У Асіповіцкім раёне выкрыта спроба перахітрыць судовага выканаўцу па выкананні мер пасля суда аб крымінальнай справе аб карупцыі. Толькі па пратэсце пракурора было скасавана пастанаўленне, якое дазволіла асуджанаму часова зняць забарону на кіраванне транспартнымі сродкамі. Як выявіла […]

The post У Асіповічах карупцыянер перахітрыў судовага выканаўцу appeared first on Магілёў.media.

]]>
Асуджаны па карупцыйнай справе жыхар Асіповіцкага раёна фармальна ўладкаваўся на працу вадзіцелем, каб зноў займець права кіравання аўтамабілем.

У Асіповіцкім раёне выкрыта спроба перахітрыць судовага выканаўцу па выкананні мер пасля суда аб крымінальнай справе аб карупцыі. Толькі па пратэсце пракурора было скасавана пастанаўленне, якое дазволіла асуджанаму часова зняць забарону на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Як выявіла пракуратура, у ліпені 2025 года ў дачыненні да мясцовага жыхара было ўзбуджана выканаўчая вытворчасць аб спагнанні штрафу ў памеры 350 базавых велічынь – гэта 14,7 тыс. рублёў. Штраф быў прызначаны судом па справе аб карупцыйным злачынстве.

Каб прымусіць даўжніка выконваць фінансавыя абавязацельствы, у дачыненні да яго ўвялі часовую забарону на кіраванне транспартнымі сродкамі. Аднак неўзабаве мужчына прадставіў дакументы аб нібыта працаўладкаванні вадзіцелем, што і стала падставай для адмены абмежавання.

Аднак пракурорская праверка паказала, што працаўладкаванне насіла фармальны характар. Фактычна мужчына прапрацаваў у арганізацыі ўсяго месяц, пасля чаго пайшоў у сацыяльны адпачынак без захавання заработнай платы, а затым увогуле звольніўся па ўласным жаданні.

Больш за тое, на момант адмены забароны асуджаны ўжо меў іншую крыніцу даходу. Ён выконваў работы па дамове падраду, аднак гэты факт не быў улічаны пры прыняцці рашэння.

У выніку пракурор Асіповіцкага раёна апратэставаў пастанаўленне судовага выканаўцы. Тады незаконнае рашэнне скасавалі, а даўжніку зноў забаранілі кіраваць транспартнымі сродкамі.

Фотаздымак: Генеральная пракуратура

The post У Асіповічах карупцыянер перахітрыў судовага выканаўцу appeared first on Магілёў.media.

]]>
Асіповіцкая пракуратура адмяніла закупку на 1 мільён рублёў https://mogilev.media/asipovickaja-prakuratura-admjanila-zakupku-na-1-miljon-rubljo/ Wed, 04 Feb 2026 10:55:08 +0000 https://mogilev.media/?p=132985 Асіповіцкае прадпрыемства хацела па тэндары аплаціць паслугі за перавозку хлеба, але пракуроры не далі гэта зрабіць. Паводле пракуратуры, уся прычына адмены закупкі ў шматлікіх парушэннях, якія зрабілі на неназваным прадпрыемстве. Яно за ўласны кошт збіралася аплаціць паслугі па перавозцы хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. І ўсё было б добра, але, як высветлілася, юрысконсульт прадпрыемства даў вялікага […]

The post Асіповіцкая пракуратура адмяніла закупку на 1 мільён рублёў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Асіповіцкае прадпрыемства хацела па тэндары аплаціць паслугі за перавозку хлеба, але пракуроры не далі гэта зрабіць.

Паводле пракуратуры, уся прычына адмены закупкі ў шматлікіх парушэннях, якія зрабілі на неназваным прадпрыемстве. Яно за ўласны кошт збіралася аплаціць паслугі па перавозцы хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. І ўсё было б добра, але, як высветлілася, юрысконсульт прадпрыемства даў вялікага маху.

Так, да ўдзелу ў працэдуры закупкі ён не ўпісаў патрабаванні для патэнцыйных ўдзельнікаў, а тэрмін падачы прапановы паслугі быў неабгрунтавана скарочаны. Напартачыў ён і пры апісанні мяркуемай колькасці транспартных сродкаў, з-за чаго неадпаведнасці ў гэтай колькасці блыталі ўдзельнікаў тэндара. А парадак прызнання пераможцы конкурса аказаўся выкладзеным з парушэннямі рэгламента.

У выніку пракуратура запатрабавала выправіць парушэнні. Прадпрыемства вырашыла ўвогуле адмяніць закупку, а юрысконсульту ад асіповіцкага пракурора было выпісана папярэджанне аб недапушчальнасці паўтарэння такіх памылак.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Асіповіцкая пракуратура адмяніла закупку на 1 мільён рублёў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У некаторых раёнах Магілёўшчыны расце колькасць зваротаў па-беларуску https://mogilev.media/u-nekatoryh-rajonah-magiljo-shchyny-rasce-kolkasc-zvarota-pa-belarusku/ Sun, 01 Feb 2026 13:36:23 +0000 https://mogilev.media/?p=132833 Нягледзячы на мізэрную колькасць зваротаў у органы ўлады на беларускай мове, там-сям на Магілёўшчыне расце іх доля. Як высветліў “моўны інспектар” Ігар Случак, звяртаючыся па статыстыку ў розныя раёны Магілёўскай вобласці, сітуацыя з беларускай мовай дзіўным чынам мае тэндэнцыю да паляпшэння. Праўда, наколькі трывалай будзе такая тэндэнцыя, прадказаць немагчыма. Згодна адказам Случаку з розных райвыканкамаў, […]

The post У некаторых раёнах Магілёўшчыны расце колькасць зваротаў па-беларуску appeared first on Магілёў.media.

]]>
Нягледзячы на мізэрную колькасць зваротаў у органы ўлады на беларускай мове, там-сям на Магілёўшчыне расце іх доля.

Як высветліў “моўны інспектар” Ігар Случак, звяртаючыся па статыстыку ў розныя раёны Магілёўскай вобласці, сітуацыя з беларускай мовай дзіўным чынам мае тэндэнцыю да паляпшэння. Праўда, наколькі трывалай будзе такая тэндэнцыя, прадказаць немагчыма.

Згодна адказам Случаку з розных райвыканкамаў, вымалёўваецца наступная карціна. У 2025 годзе ў Асіповіцкі райвыканкам было пададзена 1,34% зваротаў па-беларуску. У 2024 годзе іх было 0,67%, а ў 2023 – 0,3%. Рост даволі заўважны.

Нешта падобнае адбылося і ў Крычаўскім раёне. Там, у 2025 годзе ў мясцовы райвыканакам па-беларуску былі напісаныя 1,94% зваротаў. Годам раней – 1,13%, а ў 2023 годзе 0,55%. Пры тым што ў 2011 годзе на беларускай мове было пададзена 0,39% зваротаў.

Сярод Асіповіцкага, Крычаўскага і Дрыбінскага раёнаў у сітуацыі са зваротамі па-беларуску найлепшым выглядае апошні. Там летась іх было 7,37%. Аднак не ўсё так гладка, бо ў 2024 годзе беларускамоўнымі было 7,46%, то бок заўважана невялікае змяншэнне. Радуе толькі тое, што ў параўнанні з 2023 годам рост быў шматкротны, бо тады па-беларуску было напісана толькі 1,05% ад усіх зваротаў.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post У некаторых раёнах Магілёўшчыны расце колькасць зваротаў па-беларуску appeared first on Магілёў.media.

]]>
Вось дык візіт: у асіповіцкую вёску Слабада зайшоў зубр https://mogilev.media/vos-dyk-vizit-u-asipovickuju-vjosku-slabada-zajsho-zubr/ Thu, 29 Jan 2026 14:20:01 +0000 https://mogilev.media/?p=132737 Жыхары вёскі Слабада Асіповіцкага раёна заўважылі зубра, які некалькі дзён знаходзіўся побач з населеным пунктам, а потым зайшоў у вёску. Зубр зайшоў у вёску Слабада Асіповіцкага раёна і павёў сябе па-гаспадарску Па словах мясцовай жыхаркі, спачатку жывёлу бачылі на полі і на дарозе Свіслач – Ялізава.  Увечары зубр прыйшоў у Слабаду. Ён паводзіў сябе спакойна, […]

The post Вось дык візіт: у асіповіцкую вёску Слабада зайшоў зубр appeared first on Магілёў.media.

]]>
Жыхары вёскі Слабада Асіповіцкага раёна заўважылі зубра, які некалькі дзён знаходзіўся побач з населеным пунктам, а потым зайшоў у вёску.

Зубр зайшоў у вёску Слабада Асіповіцкага раёна і павёў сябе па-гаспадарску

Па словах мясцовай жыхаркі, спачатку жывёлу бачылі на полі і на дарозе Свіслач – Ялізава. 

Увечары зубр прыйшоў у Слабаду. Ён паводзіў сябе спакойна, рухаўся павольна, да прынесенай людзьмі ежы не дакранаўся.

Зубра прыцягвалі вулічныя ліхтары: ён доўга стаяў пад імі і пераходзіў ад аднаго да другога. 

У нейкі момант жывёла перагародзіла ўезд у двор, і гаспадару дома давялося шукаць абыходны шлях.

Пазней зубр прылёг, а каля другой гадзіны ночы пайшоў у бок Ялізава.

Фота: раённай газеты.

The post Вось дык візіт: у асіповіцкую вёску Слабада зайшоў зубр appeared first on Магілёў.media.

]]>
Асіповіцкая фабрыка “Сонца” абяцае падумаць пра беларускую мову https://mogilev.media/asipovickaja-fabryka-sonca-abjacae-padumac-pra-belaruskuju-movu/ Sun, 25 Jan 2026 14:20:17 +0000 https://mogilev.media/?p=132555 Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” разглядае магчымасць абавязковага размяшчэння беларускай мовы на этыкетцы. “ТАА “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” паведамляе, што разглядае магчымасць выкарыстання беларускай мовы на этыкетцы/упакоўцы сваёй прадукцыі ў выглядзе размяшчэння на ёй абавязковай інфармацыі на беларускай мове. На жаль, дакладных тэрмінаў пакуль не вызначана”, – гаворыцца ў лісце “моўнаму інспектару” Ігару Случаку за подпісам дырэктара прадпрыемства […]

The post Асіповіцкая фабрыка “Сонца” абяцае падумаць пра беларускую мову appeared first on Магілёў.media.

]]>
Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” разглядае магчымасць абавязковага размяшчэння беларускай мовы на этыкетцы.

“ТАА “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” паведамляе, што разглядае магчымасць выкарыстання беларускай мовы на этыкетцы/упакоўцы сваёй прадукцыі ў выглядзе размяшчэння на ёй абавязковай інфармацыі на беларускай мове. На жаль, дакладных тэрмінаў пакуль не вызначана”, – гаворыцца ў лісце “моўнаму інспектару” Ігару Случаку за подпісам дырэктара прадпрыемства Вадзіма Варкова. Гэты адказ Случак размясціў у сваім Фэйсбуку.

Разам з тым Варкоў нагадвае, што “Сонца” выкарыстоўвае беларускую мову ў рэкламе і “плануе працягваць гэта рабіць у мэтах пашырэння ўжывання беларускай мовы”.

Варта адзначыць, што нягледзячы на выкарыстанне беларускай мовы ў назвах розных вырабаў, фабрыка “Сонца” за ўсе гады свайго існавання не займела беларускамоўнай версіі ўласнага сайту.

Фотаздымак: “Асіповіцкі край”

The post Асіповіцкая фабрыка “Сонца” абяцае падумаць пра беларускую мову appeared first on Магілёў.media.

]]>
Міліцыянер са складаным лёсам прызначаны намеснікам старшыні ў Асіповічах https://mogilev.media/milicyjaner-sa-skladanym-ljosam-pryznachany-namesnikam-starshyni-asipovichah/ Sat, 17 Jan 2026 12:50:41 +0000 https://mogilev.media/?p=132276 Амаль інжынер Талмудоўскі – новы намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама мяняў месцы працы, як пальчаткі. На пасаду намесніка старшыні райвыканкама ў Асіповічах прызначаны Сяргей Федзянін, якога, трэба прызнаць, нямала паматала па жыцці. У 2009 годзе ён скончыў Акадэмію МУС, а з 2004 па 2014 гады працаваў на розных прадпрыемствах у Барысаве і Мінску. Потым Федзянін год […]

The post Міліцыянер са складаным лёсам прызначаны намеснікам старшыні ў Асіповічах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Амаль інжынер Талмудоўскі – новы намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама мяняў месцы працы, як пальчаткі.

На пасаду намесніка старшыні райвыканкама ў Асіповічах прызначаны Сяргей Федзянін, якога, трэба прызнаць, нямала паматала па жыцці. У 2009 годзе ён скончыў Акадэмію МУС, а з 2004 па 2014 гады працаваў на розных прадпрыемствах у Барысаве і Мінску.

Потым Федзянін год працаваў інспектарам Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Яшчэ год Сяргей Іванавіч працаваў вядучым, а потым і галоўным спецыялістам аддзела архітэктуры і будаўніцтва Барысаўскага райвыканкама.

Наступныя пяць гадоў былі стабільнымі. Іх Федзянін аддаў працы галоўным спецыялістам сектара архітэктуры і будаўніцтва ўпраўлення па архітэктуры, будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Жодзінскага гарвыканкама. 

Потым год быў начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва Смалявіцкага райвыканкама.

Ствараецца ўражанне, што міліцыянера Федзянiна не ведалі, куды прыстроіць. Тым не менш яго лічылі перспектыўным кадрам і дазволілі прайсці перападрыхтоўку ў лукашэнкаўскай акадэміі кіравання.

Цікава, што ў профілі ВК нейкі 40-гадовы Сяргей Федзянін з Барысава усталяваў усяго адну гульню з красамоўнай назвай «Жажда власти».

Мяркуючы па спісе займаных пасад, у ведамстве Геворга Мелканяна Сяргей Федзянін будзе адказваць за пытанні будаўніцтва і ЖКГ. Напэўна, падыдзе да гэтай справы з чыста міліцэйскай хваткай, якую яму раней чамусьці не ўдалося рэалізаваць.

Фота belarus-news.by.

The post Міліцыянер са складаным лёсам прызначаны намеснікам старшыні ў Асіповічах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Расія развівае вайсковую інфраструктуру ў Магілёўскай вобласці https://mogilev.media/rasija-razvivae-vajskovuju-infrastrukturu-magiljo-skaj-voblasci/ Sat, 17 Jan 2026 10:54:34 +0000 https://mogilev.media/?p=132266 У Крычаўскім і Асіповіцкім раёнах для перамяшчэння расійскіх узбраенняў развіваюць вайсковую інфраструктуру. На бягучы момант факт увозу і размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх баявых ракетных комплексаў «Арэшнік», уключаючы пускавыя ўстаноўкі, дакументальна і фактычна не пацверджаны, сцвярджае “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”. Разам з тым зафіксавана прыбыццё дапаможнай тэхнікі, якая не адносіцца да баявых сродкаў комплексу. Так, заўважаны […]

The post Расія развівае вайсковую інфраструктуру ў Магілёўскай вобласці appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Крычаўскім і Асіповіцкім раёнах для перамяшчэння расійскіх узбраенняў развіваюць вайсковую інфраструктуру.

На бягучы момант факт увозу і размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх баявых ракетных комплексаў «Арэшнік», уключаючы пускавыя ўстаноўкі, дакументальна і фактычна не пацверджаны, сцвярджае “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”. Разам з тым зафіксавана прыбыццё дапаможнай тэхнікі, якая не адносіцца да баявых сродкаў комплексу.

Так, заўважаны працы на тэрыторыі былой авіябазы “Крычаў-6”. Там праводзіцца паэтапная падрыхтоўка пляцоўкі: ствараецца мінімальна неабходная чыгуначная і дапаможная інфраструктура, таемна дастаўляецца тэхніка і фармуюцца ўмовы для магчымага пастаяннага прысутнасці асабістага складу. 

“Характар і накіраванасць гэтых работ дазваляюць з высокай ступенню верагоднасці разглядаць тэрыторыю былой авіябазы як перспектыўную пляцоўку для разгортвання расійскай ваеннай базы альбо іншага пастаянна дзеючага ваеннага аб’екта, якая знаходзіцца на ранняй стадыі фарміравання, але не як месца фактычнага размяшчэння БРСД «Арэшнік» на дадзены момант”, – робяць выснову ў “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі”.

У сваю чаргу на тэрыторыі 1405-й артылерыйскай базы боепрыпасаў (в/ч 42707), што паблізу вёскі Вялікая Гарожа Асіповіцкага раён, ствараецца аб’ект вайсковай інфраструктуры, які прадугледжвае развіццё чыгуначнага забеспячэння, і будуюцца будынкі для размяшчэння асабістага складу і аўтатранспартнай тэхнікі.

Пры гэтым аналіз спадарожнікавых здымкаў па стане на 24 снежня 2025 года паказаў, што будаўніцтва чыгуначнай інфраструктуры ў раёне 1405-й базы знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

“У цэлым аб’ект будаўніцтва ў Вялікай Гарожы дэманструе больш грунтоўны і сістэмны падыход да размяшчэння і забеспячэння вайсковай інфраструктуры ў параўнанні з шэрагам іншых пляцовак на тэрыторыі Беларусі. Тут фармуецца не часовая схема і не адаптацыя пад разавае мерапрыемства, а ўстойлівы і тэхналагічна прадуманы элемент чыгуначнай ваеннай лагістыкі, разлічаны на працяглую эксплуатацыю”, – высвятлілі ў “Супольнасці”.

Там мяркуюць, што ў сукупнасці гэтыя прыклады ўказваюць не на разрозненыя або сітуатыўныя мерапрыемствы, а на паслядоўнае і сістэмнае пашырэнне ваеннай інфраструктуры і лагістычнай прысутнасці Узброеных Сіл Расіі ў Беларусі, якое рэалізуецца як праз паскораныя падрыхтоўчыя рашэнні, так і праз капітальныя доўгатэрміновыя праекты.

Фотакалаж “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”

The post Расія развівае вайсковую інфраструктуру ў Магілёўскай вобласці appeared first on Магілёў.media.

]]>