Последние новости Шклова и Шкловского района за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/shklov/ Новости Могилёва и области Thu, 29 Jan 2026 13:19:31 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Последние новости Шклова и Шкловского района за сегодня https://mogilev.media/category/rayony/shklov/ 32 32 Палітвязень пра Шклоўскую калонію: замарожвалі, білі, фабрыкавалі парушэнні https://mogilev.media/palitvjazen-pra-shklo-skuju-kaloniju-zamarozhvali-bili-fabrykavali-parushjenni/ Thu, 29 Jan 2026 13:21:23 +0000 https://mogilev.media/?p=132732 Вызвалены ў снежні 2025 года палітвязень Ігар распавёў пра сістэмныя катаванні, ізаляцыю ў холадзе, фізічны гвалт і масавую фабрыкацыю дысцыплінарных спагнанняў у Папраўчай калоніі №17 у Шклове. Каранцін як інструмент ціску Ігара асудзілі ў 2023 годзе па шэрагу палітычных артыкулаў да пяці гадоў зняволення.  Пасля этапавання ў шклоўскую калонію № 17 Ігара, як і іншых, […]

The post Палітвязень пра Шклоўскую калонію: замарожвалі, білі, фабрыкавалі парушэнні appeared first on Магілёў.media.

]]>
Вызвалены ў снежні 2025 года палітвязень Ігар распавёў пра сістэмныя катаванні, ізаляцыю ў холадзе, фізічны гвалт і масавую фабрыкацыю дысцыплінарных спагнанняў у Папраўчай калоніі №17 у Шклове.

Каранцін як інструмент ціску

Ігара асудзілі ў 2023 годзе па шэрагу палітычных артыкулаў да пяці гадоў зняволення.  Пасля этапавання ў шклоўскую калонію № 17 Ігара, як і іншых, змясцілі ў каранцін, адкуль ён выйшаў з дзевяццю дысцыплінарнымі парушэннямі. Пра гэта мужчына распавёў Праваабарончаму цэнтру “Вясна”.  Паводле яго, усе спагнанні мелі фармальны характар і выкарыстоўваліся як механізм далейшай ізаляцыі. Сам палітвязень адзначае, што падобная колькасць рапартаў лічыцца «сярэднім» паказчыкам, паколькі многіх вязняў накіроўваюць у ШІЗА непасрэдна з каранціну.

Ігар сцвярджае, што ў атрадзе дзейнічала практыка вынясення рапартаў за спосаб маўлення і фармулёўкі адказаў. У прыватнасці, зняволеных каралі за выказванні, якія адміністрацыя трактавала як «падтрымку крымінальнай субкультуры». Нават выкарыстанне юрыдычна карэктных фармулёвак, паводле суразмоўцы, станавілася падставай для змяшчэння ў штрафны ізалятар.

ШІЗА: холад і дэпрывацыя

У агульнай складанасці палітвязень правёў каля месяца ў штрафным ізалятары. Першыя пяць сутак ШІЗА яму прызначылі за тое, што нібыта не павітаўся з супрацоўнікам калоніі. Узімку Ігара трымалі аднаго ў трохмеснай камеры без пасцельнай бялізны пры тэмпературы ніжэй за +10 градусаў.

Паводле яго, камеру штодзённа праветрывалі, пакідаючы вокны адчыненымі на ўвесь дзень, што прыводзіла да поўнага вымярзання памяшкання. Адзінай крыніцай цяпла заставаліся ацяпляльныя трубы.

Адно са змяшчэнняў у штрафны ізалятар на 15 сутак, як мяркуе Ігар, было звязанае са спробай перадаць ліст на волю. Мужчына распавёў, што перад накіраваннем у ШІЗА яго цалкам распранулі, змясцілі ў клетку на КПП і пакінулі на марозе пры тэмпературы каля -10 градусаў.

Праз некалькі гадзін, калі стан зняволенага істотна пагоршыўся, яго перавялі ў ізалятар, дзе ўмовы ўтрымання, паводле яго, засталіся экстрэмальнымі.

Фізічны гвалт у ПКТ

Пасля серыі пакаранняў у ШІЗА палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу, дзе, як ён сцвярджае, да зняволеных ужываўся фізічны гвалт. Паводле яго, зняволеных ставілі на «расцяжку» і наносілі ўдары па нагах, правакуючы супраціў.

У выніку аднаго з такіх эпізодаў Ігар атрымаў вывіх пляча. З-за адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі і дрэнных умоваў утрымання, траўма не загаілася дагэтуль.

Падчас знаходжання ў калоніі Ігар працаваў у швейным цэху. Ён распавёў, што палітвязняў прымушалі шыць форму і спальныя мяшкі для вайсковых патрэбаў. Працоўная змена доўжылася з 22:00 да 6:00, пры адным выходным дні на тыдзень.

«Спіс тэрарыстаў» і перавод у турму

У калоніі Ігара ўнеслі ў так званы «спіс тэрарыстаў». Сам суразмоўца мяркуе, што падставай для гэтага магла стаць узаемадапамога з іншым вязнем. Пасля гэтага адбыўся суд, па выніках якога палітвязня вырашылі перавесці на турэмны рэжым.

Перад пераводам супрацоўнікі калоніі, паводле сведчанняў Ігара, змясцілі яго ў свежапафарбаваную камеру штрафнога ізалятара. Знаходзячыся ў памяшканні, палітвязень неаднаразова губляў прытомнасць ад атручвання парамі фарбы.

Крытычны стан зняволенага, паводле яго слоў, стаў прычынай тэрміновага пераводу з калоніі ў турму.

Напрыканцы лета 2024 года Ігара этапавалі ў магілёўскую турму № 4, а ў снежні 2025 вывезлі з Беларусі ва Украіну з іншымі вызваленымі палітвязнямі.

Фотаздымак: “Новы час”

The post Палітвязень пра Шклоўскую калонію: замарожвалі, білі, фабрыкавалі парушэнні appeared first on Магілёў.media.

]]>
За год у Шклоўскім раёне скралі больш за тры тоны паліва https://mogilev.media/za-god-u-shklo-skim-rajone-skrali-bolsh-za-try-tony-paliva/ Sat, 03 Jan 2026 10:07:48 +0000 https://mogilev.media/?p=131765 Шклоўскі раён выйшаў на першае месца па крадзяжах паліва ў статыстыцы, якую вядуць незалежныя журналісты з Оршы. Цягам 2025 года супрацоўнікі выдання Orsha.eu збіралі розныя даныя з прылеглых да Оршы раёнаў. У прыватнасці, фіксавалі выпадкі крадзяжоў паліва. Падвёўшы вынікі за год, незалежныя журналісты сцвярджаюць, што з больш чым шасці тон паліва, якое скралі ў аналізуемых […]

The post За год у Шклоўскім раёне скралі больш за тры тоны паліва appeared first on Магілёў.media.

]]>
Шклоўскі раён выйшаў на першае месца па крадзяжах паліва ў статыстыцы, якую вядуць незалежныя журналісты з Оршы.

Цягам 2025 года супрацоўнікі выдання Orsha.eu збіралі розныя даныя з прылеглых да Оршы раёнаў. У прыватнасці, фіксавалі выпадкі крадзяжоў паліва. Падвёўшы вынікі за год, незалежныя журналісты сцвярджаюць, што з больш чым шасці тон паліва, якое скралі ў аналізуемых раёнах, амаль палова (3070 літраў) была скрадзена на Шклоўшчыне.

На другім месцы Горацкі раён, дзе злілі 1310 літраў. Далей ідуць Аршанскі і прылеглыя да яго раёны. Прычым паведамленні аб падобных крадзяжах не паступалі з Сенненскага раёна Віцебшчыны і Круглянскага раёна Магілёўшчыны.

Як падкрэсліывюць незалежныя журналісты, усе даныя сабраныя з адкрытых крыніц, таму ў рэальнасці аб’ёмы крадзяжоў могуць быць большыя.

Ілюстрацыя Orsha.eu

The post За год у Шклоўскім раёне скралі больш за тры тоны паліва appeared first on Магілёў.media.

]]>
На Шклоўшчыне раскрыты падман аб сапсутых кармах https://mogilev.media/na-shklo-shchyne-raskryty-padman-ab-sapsutyh-karmah/ Wed, 31 Dec 2025 14:55:58 +0000 https://mogilev.media/?p=131700 Былога галоўнага агранома чакае суд за ўтойванне сапсутага фуражу і скажэннне статыстыкі. Як высвятліла пракуратура, 44-гадовы магілёвец, працуючы галоўным аграномам на адным з сельгаспрадпрыемстваў у Шклоўскім раёне, ведаў, што ў жніўні 2025 года на зернесушыльным комплексе з-за падвышанай вільготнасці было сапсавана звыш 19,3 тон зернебабовай сумесі. Псаванне фуражу была выкліканая несвоечасовай сушкай і ачысткай, а […]

The post На Шклоўшчыне раскрыты падман аб сапсутых кармах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Былога галоўнага агранома чакае суд за ўтойванне сапсутага фуражу і скажэннне статыстыкі.

Як высвятліла пракуратура, 44-гадовы магілёвец, працуючы галоўным аграномам на адным з сельгаспрадпрыемстваў у Шклоўскім раёне, ведаў, што ў жніўні 2025 года на зернесушыльным комплексе з-за падвышанай вільготнасці было сапсавана звыш 19,3 тон зернебабовай сумесі. Псаванне фуражу была выкліканая несвоечасовай сушкай і ачысткай, а агульная шкода ацэненая больш чым у 6 400 рублёў. Сапсаваны ўраджай пасля вывезлі ў поле для ўтылізацыі.

Затым, ужо ў верасні, галоўны аграном накіраваў у бухгалтэрыю завышаныя даныя аб масе фуражу пасля сарціроўкі і сушкі. Зрабіў ён гэта з мэтай стварыць бачнасць добрай працы прадпрыемства, схаваць дапушчаныя парушэнні і пазбегнуць матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Тайнае выйшла на яў і мужчына не толькі пазбавіўся пасады, але і стаў фігурантам крымінальнай справы аб службовым падмане. Нанесены гаспадарцы ўрон былы аграном кампенсаваў. Цяпер справа накіравана ў суд.

Фотаздымак: azzm22.ru

The post На Шклоўшчыне раскрыты падман аб сапсутых кармах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Экс-палітвязень Шклоўскай калоніі: беларускія турмы – гэта жах для іншаземцаў https://mogilev.media/jeks-palitvjazen-shklo-skaj-kalonii-belaruskija-turmy-gjeta-zhah-dlja-inshazemca/ Sun, 28 Dec 2025 15:29:07 +0000 https://mogilev.media/?p=131594 Экзатычным аб’ектам для назіранняў адчуваў сябе ў Шклоўскай калоніі №17 былы палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада – актывіст анархісцкага руху, сын супрацоўніцы японскага пасольства і беларуса. “Нават у сістэме турэмных паняццяў ёсць правіла, што ў турме няма нацыянальнасцяў, і фармальна табе не павінны прад’яўляць ніякіх прэтэнзій ці пытанняў, звязаных з паходжаннем. Але наколькі гэта працуе, цяжка сказаць. […]

The post Экс-палітвязень Шклоўскай калоніі: беларускія турмы – гэта жах для іншаземцаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Экзатычным аб’ектам для назіранняў адчуваў сябе ў Шклоўскай калоніі №17 былы палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада – актывіст анархісцкага руху, сын супрацоўніцы японскага пасольства і беларуса.

“Нават у сістэме турэмных паняццяў ёсць правіла, што ў турме няма нацыянальнасцяў, і фармальна табе не павінны прад’яўляць ніякіх прэтэнзій ці пытанняў, звязаных з паходжаннем. Але наколькі гэта працуе, цяжка сказаць. На побытавым узроўні і ў зняволеных, і ў турэмшчыкаў усё роўна праяўляецца пачуццё «экзатычнасці», што прыехаў нехта незвычайны” – распавёў былы палітзняволены сайту моладзевай арганізацыі “Іншыя”.

Паводле Акіхіры, асабліва выразна ён адчуў гэта менавіта ў Шклоўскай калоніі. “У шклоўскай калоніі я адразу адчуў рэакцыю: «О, прыехаў японец!» Для большасці я быў як экзатычны аб’ект для назірання” – ўзгадвае ён.

Прычым для некаторых, больш ідэалагічна зацятых ці прадузятых, усе ідэнтычнасці складаюццца ў «бінга» – экстрэміст, анархіст, замежнік. “І пачынаецца: «А, ты замежнік, жыў у нашай краіне, і табе яшчэ не падабалася? Трэба было з’язджаць! Валі ў сваю Японію!» Такое таксама сустракаў. Не магу сказаць, што часта, але здаралася. У цэлым для большасці працаўнікоў турэмнай сістэмы больш характэрная абыякавасць. Адкрытая нянавісць сустракаецца радзей. У супрацоўнікаў ГУБАЗіКа – так, у іх шмат вось гэтага: «іншаземец», «вузкавокі», «жоўты» і гэтак далей. Ім падабаецца за гэта чапляцца” – кажа Акіхіра Гаеўскі-Ханада.

Ён распавёў пра пачутае з магілёўскай калоніі. Там калі збівалі нейкага афрыканца, то крычалі, што ён “малпа”, “негр”. Канфлікт быў справакаваны не гэтым, але ў момант збіцця праявілася менавіта такое стаўленне. 

Акіхіра Гаеўскі-Ханада 2000 года нараджэння. Скончыў мінскую гімназію №19. Лаўрэат спецыяльнага фонду па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Вучыўся ў БДУ, але затым паступіў у ЕГУ. Быў затрыманы 12 жніўня 2020 года, абвінавачаны па шэрагу палітычных артыкулаў па справе “Рэвалюцыйнага дзеяння”. Асуджаны да 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі №17, а потым яго перавялі ў Магілёўскую турму №4. Выдвараны з Беларусі ў Літву 21 чэрвеня 2025 года.

Фотаздымак: theothersby.org

The post Экс-палітвязень Шклоўскай калоніі: беларускія турмы – гэта жах для іншаземцаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Шклоўскую калонію змясцілі беларуса-найміта, што ваяваў супраць Украіны https://mogilev.media/u-shklo-skuju-kaloniju-zmjascili-belarusa-najmita-shto-vajava-suprac-ukrainy/ Thu, 25 Dec 2025 14:06:01 +0000 https://mogilev.media/?p=131475 Вызвалены ў межах абмену з украінскага палону беларускі грамадзянін Максім Зязюльчык асуджаны ў Беларусі за найміцтва. Як піша праваабарончая арганізацыя dissidentby, Украіна ў межах абмену ў 2024 годзе перадала Расіі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў на баку РФ у складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут». У палоне ён знаходзіўся з верасня 2022 года. Раней ва […]

The post У Шклоўскую калонію змясцілі беларуса-найміта, што ваяваў супраць Украіны appeared first on Магілёў.media.

]]>
Вызвалены ў межах абмену з украінскага палону беларускі грамадзянін Максім Зязюльчык асуджаны ў Беларусі за найміцтва.

Як піша праваабарончая арганізацыя dissidentby, Украіна ў межах абмену ў 2024 годзе перадала Расіі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў на баку РФ у складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут». У палоне ён знаходзіўся з верасня 2022 года. Раней ва Украіне Зязюльчыка асудзілі як найміта да 10 гадоў пазбаўлення волі. 

У спіс для абмену з Расіяй палоннымі Максім Зязюльчык трапіў яшчэ вясной 2023-га. Зянон Пазняк прапаноўваў абмяняць яго на беларускіх палітвязняў. “Мне вельмі прыемна, што мяне не пакінулі на варагуючай тэрыторыі” – сказаў Зязюльчык пасля перадачы расіянам.

Пасля вяртання з палону і пры перасячэнні мяжы Беларусі ўвосень 2024 года Зязюльчыка затрымалі. У Беларусі ён быў асуджаны паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і 133 (найміцтва) Крымінальнага кодэксу. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а сама крымінальная справа засакрэчаная. Правааабронцам вядома, што прысуд склаў не менш за 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго накіравалі адбываць пакаранне ў папраўчую калоні №17 у Шклоў.

Максім Зязюльчык – ураджэнец Рудзенска, што ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. На пачатак поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны ён служыў у Беларусі ў войску па кантракце. Пра ЧВК «Рэдут» даведаўся ад камандзіра сваёй часткі і ў ліпені 2022 года паехаў у Тамбоў, дзе завербаваўся. Пасля трохдзённай падрыхтоўкі яго накіравалі ва Украіну. 19 верасня 2022 года Зезюльчык атрымаў раненне ў нагу і трапіў у палон. Украінскі бок заяўляў, што ён можа быць агентам КДБ.

Расійскі рух «Ветэраны Расіі» звярнуўся да беларускага дыктатара з просьбай аб памілаванні Зязюльчыка, называючы яго «добраахвотнікам СВА» і падкрэсліваючы, што ён нібыта выконваў абавязкі інструктара па медыцынскай падрыхтоўцы і быў узнагароджаны расійскім медалём «За адвагу». Амбасада РФ у Беларусі заявіла, што магчымасці “абароны” абмежаваныя яго грамадзянствам РБ, але яно будзе дамагацца зняцця абвінавачання па артыкуле «найміцтва».

Фотаздымак: Тэлеграм-канал СБУ

The post У Шклоўскую калонію змясцілі беларуса-найміта, што ваяваў супраць Украіны appeared first on Магілёў.media.

]]>
Былы палітвязень Шклоўскай калоніі: гэта былі катаванні ва ўсіх сэнсах https://mogilev.media/byly-palitvjazen-shklo-skaj-kalonii-gjeta-byli-katavanni-va-sih-sjensah/ Mon, 22 Dec 2025 14:09:35 +0000 https://mogilev.media/?p=131263 Умовы, у якіх знаходзяцца палітвязні, гэта катаванні ва ўсіх сэнсах, сцвярджае праваабаронца, былы зняволены Шклоўскай калоніі №17 Уладзімір Лабковіч. “Умовы былі надзвычай цяжкія. Напрыклад, у калоніі №17 мне адразу начальнік гэтай установы сказаў: ты ж ведаеш, што твае сябры на волі робяць з цябе сакральную ахвяру. Мы ім, канешне, дапаможам у гэтым ва ўсім. Формула […]

The post Былы палітвязень Шклоўскай калоніі: гэта былі катаванні ва ўсіх сэнсах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Умовы, у якіх знаходзяцца палітвязні, гэта катаванні ва ўсіх сэнсах, сцвярджае праваабаронца, былы зняволены Шклоўскай калоніі №17 Уладзімір Лабковіч.

“Умовы былі надзвычай цяжкія. Напрыклад, у калоніі №17 мне адразу начальнік гэтай установы сказаў: ты ж ведаеш, што твае сябры на волі робяць з цябе сакральную ахвяру. Мы ім, канешне, дапаможам у гэтым ва ўсім. Формула простая – мы проста пеленгуем інтэрнэт, адна ўзгадка (пра цябе – заўв. mogilev.media) ў прэсе, незалежна дзе, і ты адразу едзеш у ШЫЗА. Узгадак было шмат, ШЫЗА таксама хапала” – распавёў Лабковіч на прэс-канферэнцыі былых палітвязняў у Вільні.

Асаблівыя пакуты ў ШЫЗА ў яго выклікала знаходжанне ў камеры-адзіночцы. 

“Гэта адзіночкі, гэта надзвычай халоднае памяшканне. У кожнага розны ўзровень сацыяльнай моцы. Для мяне асабліва цяжка было ў адзіночках, калі ты там адзін тыдзень, два, тры, чатыры, пяць, і іх было шмат. І сутак было шмат бесперапынна. Тады сапраўды становіцца цяжка” – ўзгадвае праваабаронца, падкрэсліваючы, што катаванні камерамі-адзіночкамі “вельмі-вельмі цяжкія”.

“Ёсць шмат момантаў, пра якія я не гатовы ўзгадваць, калі сапраўды былі і фізічны ўздзеянні, а маральныя і псіхалагічныя былі кожны раз” – кажа Уладзімір Лабковіч.

Уладзімір Лабковіч – юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна”, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Уладзімір быў затрыманы разам з жонкай Нінай Лабковіч 14 ліпеня 2021 г. пасля вобшуку ў іх кватэры па так званай “справе Вясны”. Па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу яму прысудзілі сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

13 снежня 2025 г. Уладзімір Лабковіч разам з іншымі палітвязнямі быў выдвараны з Беларусі ва Украіну, а затым пераехаў у Літву.

Скрыншот: YouTube-канал Святланы Ціханоўскай

The post Былы палітвязень Шклоўскай калоніі: гэта былі катаванні ва ўсіх сэнсах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёў на «БелЭкспа»: у трэндзе – “Трафімава крыніца” https://mogilev.media/magiljo-na-beljekspa-u-trjendze-trafimava-krynica/ Sat, 20 Dec 2025 09:10:05 +0000 https://mogilev.media/?p=131171 Магілёўшчына згуляла “джокерам” на выставе “БелЭкспа” – выставіла “Трафімаву крыніцу”, нібыта звязаную з дзедам Лукашэнкі. Шмат цікавых экспанатаў можна было пабачыць на выставе ў міжнародным выставачным цэнтры «БелЭкспа». Магілёўшчына актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемстве і дамаглася “глыбокага пагружэння ў багатую спадчыну, жывыя рамёствы і самабытную атмасферу народных традыцый”. Сярод галоўных напрамкаў пагружэння – гістарычныя помнікі, што […]

The post Магілёў на «БелЭкспа»: у трэндзе – “Трафімава крыніца” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўшчына згуляла “джокерам” на выставе “БелЭкспа” – выставіла “Трафімаву крыніцу”, нібыта звязаную з дзедам Лукашэнкі.

Шмат цікавых экспанатаў можна было пабачыць на выставе ў міжнародным выставачным цэнтры «БелЭкспа».

Магілёўшчына актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемстве і дамаглася “глыбокага пагружэння ў багатую спадчыну, жывыя рамёствы і самабытную атмасферу народных традыцый”.

Сярод галоўных напрамкаў пагружэння – гістарычныя помнікі, што распавядаюць пра слаўнае мінулае рэгіёна.

Мабыць, галоўным экспанатам стаў макет, так званай, “Трафімавай крыніцы”.

Легенду пра дзеда Лукашэнкі, які, прадчуваючы з’яўленне геніяльнага ўнука, добраўпарадкаваў крыніцу, стварылі прапагандысты, выдаліўшы з біяграфіі шклоўскага самародка усе падазроныя факты і дадаўшы новыя. 

А вось стваральнікі макета забяспечылі яго дваістасным надпісам надпісам: “П’еш ваду – памятай пра крыніцу”.

Што яна павінна азначаць – нецяжка здагадацца. Маўляў, не забывай, да чаго дакранаешся.

Але трактаваць гэты заклік можна і словамі Алёнушкі, якая папярэджвае Іванушку пра тое, што той можа стаць казляняткам. І народная мудрасць пра калодзеж, у які плюнуць нельга, але вельмі хочацца, таксама дарэчы.

Фота: “Магілёскія ведамасці”

The post Магілёў на «БелЭкспа»: у трэндзе – “Трафімава крыніца” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Прадаецца маёмасць Шклоўскай ПМК-2, што пагразла ў даўгах https://mogilev.media/pradaecca-majomasc-shklo-skaj-pmk-2-shto-pagrazla-da-gah/ Fri, 12 Dec 2025 18:20:40 +0000 https://mogilev.media/?p=130920 Маёмасць Шклоўскай ПМК-2, якая знаходзіцца ў санацыі, спрабуюць прадаць з аўкцыёна. Арыштаваныя транспартныя сродкі, большасць з якіх нагадвае аўтахлам, спрабуе рэалізаваць Шклоўская ПМК-2. Сярод выстаўленых на пляцоўцы “БелЮрЗабеспячэнне” лотаў – аўтобусы, легкавыя аўтамабілі, будаўнічая аўтатэхніка. Па многіх машынах ужо праходзіді аўкцыёны, але яны не адбываліся, бо жадаючых прыняць у іх удзел не было. Як піша […]

The post Прадаецца маёмасць Шклоўскай ПМК-2, што пагразла ў даўгах appeared first on Магілёў.media.

]]>
Маёмасць Шклоўскай ПМК-2, якая знаходзіцца ў санацыі, спрабуюць прадаць з аўкцыёна.

Арыштаваныя транспартныя сродкі, большасць з якіх нагадвае аўтахлам, спрабуе рэалізаваць Шклоўская ПМК-2. Сярод выстаўленых на пляцоўцы “БелЮрЗабеспячэнне” лотаў – аўтобусы, легкавыя аўтамабілі, будаўнічая аўтатэхніка. Па многіх машынах ужо праходзіді аўкцыёны, але яны не адбываліся, бо жадаючых прыняць у іх удзел не было.

Як піша тэлеграм-канал Orsha.eu, Шклоўская ПМК-2 – прадпрыемства, якое ў 2017 годзе было прызнана банкрутам. І толькі ў 2022 годзе выйшла на бясстратную працу, стабілізаваўшы працу ў рэжыме санацыі. Для выратавання прадпрыемства прыйшлося значна паменшыць транспартныя выдаткі, павялічыўшы аб’ём будаўніча-мантажных работ. Але праблемы з дэбіторскай запазычанасцю застаюцца нявырашанымі дагэтуль.

Фотаздымак: e-auction.by

The post Прадаецца маёмасць Шклоўскай ПМК-2, што пагразла ў даўгах appeared first on Магілёў.media.

]]>
У палітвязня шклоўскай калоніі з’явіўся сімвалічны хросны з Германіі https://mogilev.media/u-palitvjaznja-shklo-skaj-kalonii-z-javi-sja-simvalichny-hrosny-z-germanii/ Thu, 11 Dec 2025 17:21:32 +0000 https://mogilev.media/?p=130892 Дэпутат нямецкага парламента ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Парса Марві стаў “хросным” палітвязня Аляксандра Шабаліна, які знаходзіцца ў шклоўскай калоніі №17. “Аляксандр Шабалін знаходзіцца ў турме, бо ён мужна адстойваў дэмакратыю ў Беларусі. Ён працаваў у перадвыбарчым штабе Святланы Ціханоўскай і збіраў подпісы, за што быў арыштаваны і асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі нібыта за “арганізацыю […]

The post У палітвязня шклоўскай калоніі з’явіўся сімвалічны хросны з Германіі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дэпутат нямецкага парламента ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Парса Марві стаў “хросным” палітвязня Аляксандра Шабаліна, які знаходзіцца ў шклоўскай калоніі №17.

“Аляксандр Шабалін знаходзіцца ў турме, бо ён мужна адстойваў дэмакратыю ў Беларусі. Ён працаваў у перадвыбарчым штабе Святланы Ціханоўскай і збіраў подпісы, за што быў арыштаваны і асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі нібыта за “арганізацыю масавых беспарадкаў” і “захоп будынкаў”.
Аляксандр – бацька чацвярых дзяцей, якім цяпер даводзіцца спраўляцца без яго. Падтрымліваючы Аляксандра, я хачу паказаць, што ён не застаўся адзін. Яго мужнасць заслугоўвае прызнання, а яго турэмнае зняволенне несправядлівае. 

Мы не мусім адводзіць позірк, калі людзей караюць за іх прыхільнасць свабодзе і дэмакратыі. Я заклікаю да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі, асабліва Аляксандра Шабаліна, і заклікаю міжнародную супольнасць не кідаць яго і ягоную сям’ю” – патлумачыў нямецкі дэпутат сваё далучэнне да акцыі #WeStandBYyou ў якасці сімвалічнага хроснага палітвязня.

Да свайго зняволення Аляксандр Шабалін працаваў таксістам і падтрымліваў кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую ў Гомелі вясной 2020 года ў складзе яе ініцыятыўнай групы. Пасля, 7 чэрвеня 2020 года, ён быў арыштаваны, абвінавачаны ў “арганізацыі масавых беспарадкаў” і “захопе будынкаў”.

4 траўня 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомеля асудзіў палітвязня на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Фотаздымак: ПЦ “Вясна”

The post У палітвязня шклоўскай калоніі з’явіўся сімвалічны хросны з Германіі appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Шклоўскім раёне асфальт у лужы ўжо не кідаюць https://mogilev.media/u-shklo-skim-rajone-asfalt-u-luzhy-zho-ne-kidajuc/ Tue, 09 Dec 2025 11:30:31 +0000 https://mogilev.media/?p=130826 Чыноўнікі Шклоўшчыны сур’ёзна ўзяліся за дарогі. У вобласці многае плануюць выканаць і нават перавыканаць. Сёлета ў Шклоўскім раёне абноўлена 40 тысяч квадратных метраў дарожнага пакрыцця. Трыццаць працэнтаў з іх адрамантаваныя ў “гравійным выкананні”.  У планах мясцовых уладаў – удвая павялічыць гэты аб’ём у наступным годзе. Намеснік старшыні райвыканкама Максім Лісоўскі сцвярджае, што: рамонт не праводзіцца […]

The post У Шклоўскім раёне асфальт у лужы ўжо не кідаюць appeared first on Магілёў.media.

]]>
Чыноўнікі Шклоўшчыны сур’ёзна ўзяліся за дарогі. У вобласці многае плануюць выканаць і нават перавыканаць.

Сёлета ў Шклоўскім раёне абноўлена 40 тысяч квадратных метраў дарожнага пакрыцця. Трыццаць працэнтаў з іх адрамантаваныя ў “гравійным выкананні”. 

У планах мясцовых уладаў – удвая павялічыць гэты аб’ём у наступным годзе.

Намеснік старшыні райвыканкама Максім Лісоўскі сцвярджае, што:

  • рамонт не праводзіцца па традыцыйнай для беларускіх дарожнікаў тэхналогіі «асфальт у лужу»;
  • у наступным годзе ў раёне адрамантуюць у два разы больш дарог.

Дарэчы, выраз «павялічыць у разы» ўсё часцей гучыць ад магілёўскіх чыноўнікаў. 

На нарадзе ў Мсціславе, якую праводзіў кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Дзмітрый Круты, заявілі пра планы на трэць павялічыць надоі і заваліць Магілёўшчыну мясам. Што праўда, не заўтра, а да 2030 года.

У казкі пра добрыя дарогі і велізарныя надоі вельмі хочацца верыць. Шкада толькі, што планы чыноўнікаў Магілёўскай вобласці найчасцей не спраўджваюцца – і тады пачынаюцца апраўданні ў стылі «гранаты не той сістэмы».

Фота: скрыншот рэпартажу ТРК «Магілёў».

The post У Шклоўскім раёне асфальт у лужы ўжо не кідаюць appeared first on Магілёў.media.

]]>