Новости Вайна і Магілёўшчына - Магілёў.media https://mogilev.media/category/vojna-magilevshchyna/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Tue, 31 Mar 2026 16:24:41 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.9 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2022/04/cropped-mogilev.media-favicon-32x32.png Новости Вайна і Магілёўшчына - Магілёў.media https://mogilev.media/category/vojna-magilevshchyna/ 32 32 Расійскі наёмнік з Бабруйска трапіў ва ўкраінскі палон https://mogilev.media/rasijski-najomnik-z-babrujska-trapi-va-krainski-palon/ Thu, 05 Mar 2026 09:04:42 +0000 https://mogilev.media/?p=134235 Паквапіўся на вялікія грошы, пайшоў забіваць украінцаў і ўжо больш за паўгода знаходзіцца ва ўкраінскім палоне. Такая гісторыя 53-гадовага бабруйчаніна Сяргея Тарасава. Жыхар Бабруйску выпадкова сустрэўся з былымі баевікамі групы Вагнера ў маскоўскай саўне. “Пазнаёміўся з людзьмі ў Маскве, у саўне, можна сказаць. І яны мяне падштурхнулі падпісаць кантракт. Сядзелі, выпівалі, яны расказвалі пра баявыя […]

The post Расійскі наёмнік з Бабруйска трапіў ва ўкраінскі палон appeared first on Магілёў.media.

]]>
Паквапіўся на вялікія грошы, пайшоў забіваць украінцаў і ўжо больш за паўгода знаходзіцца ва ўкраінскім палоне. Такая гісторыя 53-гадовага бабруйчаніна Сяргея Тарасава.

Жыхар Бабруйску выпадкова сустрэўся з былымі баевікамі групы Вагнера ў маскоўскай саўне. “Пазнаёміўся з людзьмі ў Маскве, у саўне, можна сказаць. І яны мяне падштурхнулі падпісаць кантракт. Сядзелі, выпівалі, яны расказвалі пра баявыя справы. Яны ўжо былі. Адзін быў з ПВК Вагнэра. Вось ён мяне, хутчэй за ўсё, больш падштурхнуў” – распавёў тэлеканалу “Вот так” цяперашні ваеннапалонны.

Паводле яго, кантракт падпісалі ў Смаленску. Сваё рашэнне пайсці забіваць украінцаў тлумачыць, па-першае, настальгіяй па СССР, бо для яго “Расея, Беларусь – адна краіна, таксама і Украіна – адна краіна”, а па-другое, жаданнем атрымаць вялікія грошы, а менавіта тры мільёны семсот расійскіх рублёў.

Вайсковую падрыхтоўку Тарасаў прайшоў у Варонежы, а потым быў купянскі кірунак у складзе 1-й танкавай арміі. Аднак абяцаныя грошы Сяргей атрымаць не паспеў, бо ў жніўні 2025 года яго ўзялі ў палон ваяры Расейскага добраахвотніцкага корпусу. Цяпер ён спадзяецца, што яго абмяняюць улады Беларусі.

«Мяркую, Аляксандр Рыгоравіч не супраць быў бы нас вярнуць дадому. Я не ведаю, як гэтая працэдура наагул адбываецца, і ўлады, я не ведаю, як яны вырашаюць. Думаю, хутчэй за ўсё, магчымы такі варыянт», – марыць расійскі наёмнік з Бабруйску.

Ва ўкраінскім палоне ён працуе ў цэху, жыве ў пакоі на восем чалавек, мае сталы доступ у душ, бібліятэку, царкву і вялікую сталоўку.

Паводле выдання, украінскі бок сцвярджае, што ўмовы для ваеннапалонных адпавядаюць міжнароднаму гуманітарнаму праву, а беларусы ды іншыя замежнікі ў расейскай арміі юрыдычна лічацца вайскоўцамі Расіі. Некаторыя беларусы застаюцца ў лагеры ўжо некалькі гадоў. Яны чакаюць, што расійскі бок унясе іх у спісы на абмен. Пры гэтым Украіна афіцыйных запытаў пра іх ад Крамля не атрымлівала.

Фотаздымак: “Вот так”

The post Расійскі наёмнік з Бабруйска трапіў ва ўкраінскі палон appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Шклоўскую калонію змясцілі беларуса-найміта, што ваяваў супраць Украіны https://mogilev.media/u-shklo-skuju-kaloniju-zmjascili-belarusa-najmita-shto-vajava-suprac-ukrainy/ Thu, 25 Dec 2025 14:06:01 +0000 https://mogilev.media/?p=131475 Вызвалены ў межах абмену з украінскага палону беларускі грамадзянін Максім Зязюльчык асуджаны ў Беларусі за найміцтва. Як піша праваабарончая арганізацыя dissidentby, Украіна ў межах абмену ў 2024 годзе перадала Расіі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў на баку РФ у складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут». У палоне ён знаходзіўся з верасня 2022 года. Раней ва […]

The post У Шклоўскую калонію змясцілі беларуса-найміта, што ваяваў супраць Украіны appeared first on Магілёў.media.

]]>
Вызвалены ў межах абмену з украінскага палону беларускі грамадзянін Максім Зязюльчык асуджаны ў Беларусі за найміцтва.

Як піша праваабарончая арганізацыя dissidentby, Украіна ў межах абмену ў 2024 годзе перадала Расіі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў на баку РФ у складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут». У палоне ён знаходзіўся з верасня 2022 года. Раней ва Украіне Зязюльчыка асудзілі як найміта да 10 гадоў пазбаўлення волі. 

У спіс для абмену з Расіяй палоннымі Максім Зязюльчык трапіў яшчэ вясной 2023-га. Зянон Пазняк прапаноўваў абмяняць яго на беларускіх палітвязняў. “Мне вельмі прыемна, што мяне не пакінулі на варагуючай тэрыторыі” – сказаў Зязюльчык пасля перадачы расіянам.

Пасля вяртання з палону і пры перасячэнні мяжы Беларусі ўвосень 2024 года Зязюльчыка затрымалі. У Беларусі ён быў асуджаны паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і 133 (найміцтва) Крымінальнага кодэксу. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а сама крымінальная справа засакрэчаная. Правааабронцам вядома, што прысуд склаў не менш за 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго накіравалі адбываць пакаранне ў папраўчую калоні №17 у Шклоў.

Максім Зязюльчык – ураджэнец Рудзенска, што ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. На пачатак поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны ён служыў у Беларусі ў войску па кантракце. Пра ЧВК «Рэдут» даведаўся ад камандзіра сваёй часткі і ў ліпені 2022 года паехаў у Тамбоў, дзе завербаваўся. Пасля трохдзённай падрыхтоўкі яго накіравалі ва Украіну. 19 верасня 2022 года Зезюльчык атрымаў раненне ў нагу і трапіў у палон. Украінскі бок заяўляў, што ён можа быць агентам КДБ.

Расійскі рух «Ветэраны Расіі» звярнуўся да беларускага дыктатара з просьбай аб памілаванні Зязюльчыка, называючы яго «добраахвотнікам СВА» і падкрэсліваючы, што ён нібыта выконваў абавязкі інструктара па медыцынскай падрыхтоўцы і быў узнагароджаны расійскім медалём «За адвагу». Амбасада РФ у Беларусі заявіла, што магчымасці “абароны” абмежаваныя яго грамадзянствам РБ, але яно будзе дамагацца зняцця абвінавачання па артыкуле «найміцтва».

Фотаздымак: Тэлеграм-канал СБУ

The post У Шклоўскую калонію змясцілі беларуса-найміта, што ваяваў супраць Украіны appeared first on Магілёў.media.

]]>
Выхадзец з Магілёва выдаў навагодні нумар украінамоўнай газеты “Вісник” https://mogilev.media/vyhadzec-z-magiljova-vyda-navagodni-numar-ukrainamo-naj-gazety-visnik/ Sun, 21 Dec 2025 12:20:57 +0000 https://mogilev.media/?p=131213 Выхадзец з Магілёва Юрась Дзегцяроў выдае незалежную газету для ўкраінцаў. Надоечы выйшаў чарговы, гэтым разам пераднавагодні нумар. “Наш зямляк з Магілёва, які жыве і валанцёрыць ва Украіне, выпускае незалежную газету для ўкраінцаў. У кожным выпуску ён асвятляе важныя падзеі ў Беларусі, што асабліва актуальна ў цяперашняй сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі актыўна падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. […]

The post Выхадзец з Магілёва выдаў навагодні нумар украінамоўнай газеты “Вісник” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Выхадзец з Магілёва Юрась Дзегцяроў выдае незалежную газету для ўкраінцаў. Надоечы выйшаў чарговы, гэтым разам пераднавагодні нумар.

“Наш зямляк з Магілёва, які жыве і валанцёрыць ва Украіне, выпускае незалежную газету для ўкраінцаў. У кожным выпуску ён асвятляе важныя падзеі ў Беларусі, што асабліва актуальна ў цяперашняй сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі актыўна падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Газета ў тым ліку рассылаецца ў дзяржаўныя органы і СМІ Украіны” – паведамляе тэлеграм-канал “Празрысты Магілёў”.

Паводле выходных дадзеных, гэтае каляровае выданне з’яўляецца органам ініцыятывы “Цэнтр супрацы беларусаў і ўкраінцаў”. Яе заснавалі беларускія і ўкраінскія актывісты і валанцёры. “Вісник” распаўсюджваецца бясплатна.

У новым 44-45 нумары на 16 старонках, сярод іншага, змешчаны расповяд камандзіра аднаго з падраздзяленняў Беларускага дабраахвотніцкага корпуса, асобных беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне, беларускай актывісткі з Кіева Ірыны Лукашэнка. Ёсць інфармацыя пра палітычны пераслед і рэпрэсіі ў Беларусі, у прыватнасці пра асуджэнне дзвюх магіляўчанак – Марыну Храмцову і Аляксандру Дуброўскую. Таксама апублікаваны звесткі пра гістарычныя падзеі, іншая інфармацыя.

Свежы нумар можна спампаваць тут.

Фотаздымак: “Вісник”

The post Выхадзец з Магілёва выдаў навагодні нумар украінамоўнай газеты “Вісник” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Жыхар Крычаўскага раёна загінуў, адправіўшыся забіваць ўкраінцаў https://mogilev.media/zhyhar-krycha-skaga-rajona-zaginu-adpravi-shysja-zabivac-krainca/ Wed, 25 Jun 2025 11:31:54 +0000 https://mogilev.media/?p=126934 Ураджэнец вёскі Зуі Крычаўскага раёна загінуў на расійска-ўкраінскай вайне, ваюючы на баку акупантаў. У спісе загінулых наймітаў расійскай арміі, які вядзецца ўкраінскім праектам “Хачу жыць”, знайшлі імя Сяргея Клімянкова.  Пры гэтым у Беларусі ён лічыўся зніклым без вестак ад 7 лістапада 2024 года і нібыта знаходзіўся на тэрыторыі Расіі. Яго шукаў рэсурс “ПСО-Беларусь”. 10 студзеня […]

The post Жыхар Крычаўскага раёна загінуў, адправіўшыся забіваць ўкраінцаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ураджэнец вёскі Зуі Крычаўскага раёна загінуў на расійска-ўкраінскай вайне, ваюючы на баку акупантаў.

У спісе загінулых наймітаў расійскай арміі, які вядзецца ўкраінскім праектам “Хачу жыць”, знайшлі імя Сяргея Клімянкова. 

Пры гэтым у Беларусі ён лічыўся зніклым без вестак ад 7 лістапада 2024 года і нібыта знаходзіўся на тэрыторыі Расіі. Яго шукаў рэсурс “ПСО-Беларусь”. 10 студзеня 2025 года там жа з’явілася паведамленне, што Клімянкоў загінуў.

Паводле праекта “Хачу жыць”, беларус загінуў 1 снежня 2024 года, ваюючы на баку расійскай арміі, забіваючы ўкраінцаў і захопліваючы іх зямлю. Яму быў 51 год.

Фота: ПСО-Беларусь

The post Жыхар Крычаўскага раёна загінуў, адправіўшыся забіваць ўкраінцаў appeared first on Магілёў.media.

]]>
У Асіповіцкім раёне Яўген Прыгожын зарэгістраваў кампанію https://mogilev.media/u-asipovickim-rajone-ja-gen-prygozhyn-zarjegistrava-kampaniju/ Sat, 22 Jul 2023 10:35:22 +0000 https://mogilev.media/?p=119623 Як высветлілі беларускія СМІ, у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна Магілёўскі аблвыканкам зарэгістраваў кампанію «Канкорд Мэнэджмент і Кансалтынг». Яе кіраўніком указаны Яўген Прыгожын. Інфармацыя пра гэта ўтрымліваецца ў Адзіным дзяржрэгістры юрыдычных асоб і ІП Мінюста Беларусі. Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Канкорд Менеджмент і Кансалтынг” са статутным фондам у 200 беларускіх рублёў Магілёўскі аблвыканкам зарэгістраваў 19 ліпеня […]

The post У Асіповіцкім раёне Яўген Прыгожын зарэгістраваў кампанію appeared first on Магілёў.media.

]]>
Як высветлілі беларускія СМІ, у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна Магілёўскі аблвыканкам зарэгістраваў кампанію «Канкорд Мэнэджмент і Кансалтынг». Яе кіраўніком указаны Яўген Прыгожын. Інфармацыя пра гэта ўтрымліваецца ў Адзіным дзяржрэгістры юрыдычных асоб і ІП Мінюста Беларусі.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Канкорд Менеджмент і Кансалтынг” са статутным фондам у 200 беларускіх рублёў Магілёўскі аблвыканкам зарэгістраваў 19 ліпеня 2023 года. Асноўным відам дзейнасці новай кампаніі заяўлена “Кіраванне нерухомай маёмасцю”. Поўны адрас юрыдычнай асобы – Рэспубліка Беларусь, 213727, Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, Пратасевіцкі сельсавет, в. Цэль, вул. Усходняя, д. 2а. Менавіта там знаходзіцца палявы лагер, куды з Расіі прыбылі найміты ПВК “Вагнер”.

Фота з адкрытых крыніц

The post У Асіповіцкім раёне Яўген Прыгожын зарэгістраваў кампанію appeared first on Магілёў.media.

]]>
З’явіліся фота ваеннага лагера пад Асіповічамі, што будуецца, верагодна, для “вагнераўцаў” https://mogilev.media/z-javilisja-fota-vaennaga-lagera-pad-asipovichami-shto-buduecca-veragodna-dlja-vagnera-ca/ Tue, 04 Jul 2023 09:16:52 +0000 https://mogilev.media/?p=118846 Расійскі Тэлеграм-канал “Сігнал” апублікаваў фотаздымкі, атрыманыя ад аднаго з мясцовых жыхароў, якія пацвярджаюць інфармацыю пра будаўніцтва пад Асіповічамі ваеннага лагера для ПВК “Вагнер”. Ваенны лагер разгортваецца ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. На фота можна заўважыць намёты, усталяваныя ў іх буржуйкі і насцілы. У адной такой палатцы можа размясціцца да 60 чалавек, а на ўстаноўку кожнай […]

The post З’явіліся фота ваеннага лагера пад Асіповічамі, што будуецца, верагодна, для “вагнераўцаў” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Расійскі Тэлеграм-канал “Сігнал” апублікаваў фотаздымкі, атрыманыя ад аднаго з мясцовых жыхароў, якія пацвярджаюць інфармацыю пра будаўніцтва пад Асіповічамі ваеннага лагера для ПВК “Вагнер”.

Ваенны лагер разгортваецца ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. На фота можна заўважыць намёты, усталяваныя ў іх буржуйкі і насцілы. У адной такой палатцы можа размясціцца да 60 чалавек, а на ўстаноўку кожнай палаткі ідзе не больш за 30 хвілін.

Нядаўна ў каналах вагнераўцаў паявілася інфармацыя, што ПВК часова прыпыняе прыём на працу новых наймітаў у Расіі ў сувязі з няўдзелам у вайне і пераездам у Беларусь. 

Фота: Тэлеграм-канал “Сігнал””

The post З’явіліся фота ваеннага лагера пад Асіповічамі, што будуецца, верагодна, для “вагнераўцаў” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Расійскае СМІ заяўляе, што пад Асіповічамі пачалі будаваць лагер для ПВК “Вагнер” на восем тысяч чалавек https://mogilev.media/rasijskae-smi-zaja-ljae-shto-pad-asipovichami-pachali-budavac-lager-dlja-pvk-vagner-na-vosem-tysjach-chalavek/ Mon, 26 Jun 2023 15:40:10 +0000 https://mogilev.media/?p=118461 Расійскае выданне “Вёрстка” паведамляе, што на Магілёўшчыне ў Асіповіцкім раёне ўжо пачалося будаўніцтва лагера для байцоў ПВК “Вагнер” на 24 000 квадратных метраў і на восем тысяч чалавек.  Па словах суразмоўцы, лагераў будзе некалькі, адзін з іх размесціцца недалёка ад горада Асіповічы. Выданне заяўляе, што гэтую інфармацыю ім пацвердзілі ў Асіповіцкім лясніцтве. “Мы працуем, ужо […]

The post Расійскае СМІ заяўляе, што пад Асіповічамі пачалі будаваць лагер для ПВК “Вагнер” на восем тысяч чалавек appeared first on Магілёў.media.

]]>
Расійскае выданне “Вёрстка” паведамляе, што на Магілёўшчыне ў Асіповіцкім раёне ўжо пачалося будаўніцтва лагера для байцоў ПВК “Вагнер” на 24 000 квадратных метраў і на восем тысяч чалавек. 

Па словах суразмоўцы, лагераў будзе некалькі, адзін з іх размесціцца недалёка ад горада Асіповічы. Выданне заяўляе, што гэтую інфармацыю ім пацвердзілі ў Асіповіцкім лясніцтве. “Мы працуем, ужо сёння працуем. Заўтра да абеду стаіць задача [пабудаваць]» – сказаў суразмоўца «Вёрсткі». Ён дадаў, што плошча лагера складзе 24 тысячы квадратных метраў, ён будзе разлічаны на восем тысяч ложкаў.

Крыніца «Вёрсткі», блізкая да кіраўніцтва Магілёўскай вобласці, пацвердзіла, што ўладам дадзена ўказанне пабудаваць лагер для ПВК у рэгіёне. Інфармацыю аб тым, што наймітаў адправяць у Беларусь, пацвярджаюць і сваякі ўдзельнікаў групы “Вагнер” – адзначае выданне.

Адна са сваячак са спасылкай на свайго знаёмага паведаміла, што падраздзяленні ПВК Вагнера, якія засталіся ў Растове-на-Доне, накіруюць у Беларусь. Яшчэ адна суразмоўніца выдання распавяла “Вёрстцы”, што яе муж, які ў суботу знаходзіўся ў Растове, паведаміў ёй аб адпраўцы ў Беларусь “хутчэй за ўсё”, але больш на сувязь не выходзіў.

Адначасова, гэтую інфармацыю ставяць пад сумнеў аўтары Тэлеграм-канала “Рыбарь”, заклікаючы не давяраць “апазіцыйнаму СМІ”, не разабраўшыся ў сітуацыі.

Фота з адкрытых крыніц

The post Расійскае СМІ заяўляе, што пад Асіповічамі пачалі будаваць лагер для ПВК “Вагнер” на восем тысяч чалавек appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ноччу расійскія ракеты атакавалі Крывы Рог – разбіты жылы дом, ёсць ахвяры https://mogilev.media/nochchu-rasijskija-rakety-atakavali-kryvy-rog-razbity-zhyly-dom-josc-ahvjary/ Tue, 13 Jun 2023 06:25:56 +0000 https://mogilev.media/?p=117795 У ноч на 13 чэрвеня расійскія войскі правялі чарговую масавую асату тэрыторыі Украіны. Адным з найбольш пацярпелых гарадоў стаў Крывы Рог – радзіма прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Кіраўнік адміністрацыі горада Аляксандр Вілкул паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ёсць прылёты па мірных аб’ектах, у тым ліку адна з ракет трапіла ў пяціпавярховік. Ёсць пацярпелыя ў крайне цяжкім […]

The post Ноччу расійскія ракеты атакавалі Крывы Рог – разбіты жылы дом, ёсць ахвяры appeared first on Магілёў.media.

]]>
У ноч на 13 чэрвеня расійскія войскі правялі чарговую масавую асату тэрыторыі Украіны. Адным з найбольш пацярпелых гарадоў стаў Крывы Рог – радзіма прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Кіраўнік адміністрацыі горада Аляксандр Вілкул паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ёсць прылёты па мірных аб’ектах, у тым ліку адна з ракет трапіла ў пяціпавярховік. Ёсць пацярпелыя ў крайне цяжкім стане, у паведамленні РБК-Украіна гаворыцца пра ахвяр – загінулі тры чалавекі, каля 25 пацярпелі. Пад заваламі можа знаходзіцца яшчэ сем чалавек.

Фота з адкрытых крыніц

The post Ноччу расійскія ракеты атакавалі Крывы Рог – разбіты жылы дом, ёсць ахвяры appeared first on Магілёў.media.

]]>
Украінскі контрнаступ ідзе ўжо некалькі дзён – Міхаіл Падаляк https://mogilev.media/ukrainski-kontrnastup-idze-zho-nekalki-dzjon-mihail-padaljak/ Thu, 25 May 2023 08:18:19 +0000 https://mogilev.media/?p=116869 Дарадца кіраўніка офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк заявіў, што некалькі дзён таму пачалося контрнаступленне Узброеных сіл Украіны.  У рамках украінскага контрнаступлення ўжо ідуць “асобныя аперацыі”, яно было пачата некалькі дзён таму – заявіў дарадца кіраўніка офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк італьянскаму тэлеканалу RAI, паведамляе выданне “Камерсант”. “Контрнаступленне ідзе ўжо некалькі дзён, [гэтыя баявыя дзеянні] расцягнуты […]

The post Украінскі контрнаступ ідзе ўжо некалькі дзён – Міхаіл Падаляк appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дарадца кіраўніка офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк заявіў, што некалькі дзён таму пачалося контрнаступленне Узброеных сіл Украіны. 

У рамках украінскага контрнаступлення ўжо ідуць “асобныя аперацыі”, яно было пачата некалькі дзён таму – заявіў дарадца кіраўніка офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк італьянскаму тэлеканалу RAI, паведамляе выданне “Камерсант”.

“Контрнаступленне ідзе ўжо некалькі дзён, [гэтыя баявыя дзеянні] расцягнуты на 1,5 тыс. км уздоўж мяжы, але асобныя аперацыі ўжо пачаты” – сказаў Падаляк.

Ён таксама заявіў, што Украіна збіраецца прымяняць заходняе ўзбраенне толькі на тых тэрыторыях, якія лічыць сваімі.

Фота з адкрытых крыніц

The post Украінскі контрнаступ ідзе ўжо некалькі дзён – Міхаіл Падаляк appeared first on Магілёў.media.

]]>
Украінскія войскі атрымалі першы поспех пад Бахмутам – генерал Сырскі https://mogilev.media/ukrainskija-vojski-atrymali-pershy-pospeh-pad-bahmutam-general-syrski/ Mon, 15 May 2023 07:39:25 +0000 https://mogilev.media/?p=116315 Камандуючы Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі назваў першы поспех наступальных дзеянняў у ходзе правядзення аперацыі па абароне Бахмута. “Прасоўванне нашых войскаў на Бахмуцкім напрамку – гэта першы поспех наступальных дзеянняў у ходзе правядзення аперацыі па абароне Бахмута. – заявіў Сырскі – Апошнія некалькі дзён паказалі, што мы можам рухацца наперад і знішчаць […]

The post Украінскія войскі атрымалі першы поспех пад Бахмутам – генерал Сырскі appeared first on Магілёў.media.

]]>
Камандуючы Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі назваў першы поспех наступальных дзеянняў у ходзе правядзення аперацыі па абароне Бахмута.

“Прасоўванне нашых войскаў на Бахмуцкім напрамку – гэта першы поспех наступальных дзеянняў у ходзе правядзення аперацыі па абароне Бахмута. – заявіў Сырскі – Апошнія некалькі дзён паказалі, што мы можам рухацца наперад і знішчаць ворага нават у такіх звышскладаных умовах.”

Таксама Сырскі зазначыў, што Украіна ваюе меншым рэсурсам, чым вораг. Разам з тым, украінцам удаецца разбураць планы расійскіх акупантаў.

“Зрэшты, гэта толькі частковы поспех. І менавіта так яго трэба ўспрымаць. Аперацыя па абароне Бахмута працягваецца” – прыводзіць словы камандуючага агенцтва Unian.

У сваім штодзённым дакладзе аналітыкі з амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) адзначылі, што расійскім акупантам не ўдалося дабіцца ніякіх прасоўванняў у Бахмуце.

У справаздачы адзначаецца, што расійскія сілы правялі беспаспяховыя наступальныя аперацыі ў самім Бахмуце, за 9 кіламетраў на паўночны захад ад Бахмута ў раёне Грыгараўкі, Багданаўкі і Хромавага а таксама за 14 км на паўднёвы захад ад Бахмута ў раёне Белай Гары і Прадцечына.

Ваенны аналітык Юрый Фёдараў выказаў меркаванне, што пад Бахмутам украінская армія пачала браць расіян у клешчы. 

“Для таго, каб зразумець, што адбываецца пад Бахмутам, трэба паглядзець на карту, на якой ясна бачна, што ўзброеныя сілы Украіны рухаюцца, пачынаюць сціскаць абцугі вакол такга “языка”, які накіраваны ў бок Іваноўскага. Гэта населены пункт на паўднёвы захад ад Бахмута і там ёсць такі “язык”, занятая расійскімі войскамі, і там пачынаюць сціскаць “абцугі”. ВСУ падразаюць з поўначы і з поўдня” – прыводзіць словы аналітыка Unian.

На сайце DeepStateMap прадэманстраваная дынаміка баёў пад Бахмутам (на фота). Сінім колерам выдзеленыя тэрыторыі, адваяваныя ўкраінскімі войскамі за апошнія некалькі дзён.

Фота: “Украінская праўда”.

The post Украінскія войскі атрымалі першы поспех пад Бахмутам – генерал Сырскі appeared first on Магілёў.media.

]]>