Магілёў.media https://mogilev.media/ Свежие новости Могилева и Могилевской области сегодня Sat, 31 Oct 2026 16:40:32 +0000 be hourly 1 https://wordpress.org/?v=7.1.2 https://mogilev.media/wp-content/uploads/2026/04/cropped-channels4_profile-32x32.jpg Магілёў.media https://mogilev.media/ 32 32 Бабруйская сям’я ўзяла на зіму бусла ў кватэру https://mogilev.media/babrujskaja-sjam-ja-zjala-na-zimu-busla-kvatjeru/ Sat, 31 Oct 2026 16:40:32 +0000 https://mogilev.media/?p=143299 Бусла, які не паляцеў у вырай, прытуліла на зіму ў сваёй гарадской кватэры бабруская сям’я. Кароткае відэа з буслом, які стаіць на канапе ў пакоі, з’явілася ў шматлікіх сацсетках. Гэта ўсё выклікала спрэчкі ў карыстальнікаў. Адны лічаць, што птушку выратавалі, іншыя сумняваюцца, што ёй пагражала небяспека. «Калі ён не паляцеў, то ўжо адзін не паляціць… […]

The post Бабруйская сям’я ўзяла на зіму бусла ў кватэру appeared first on Магілёў.media.

]]>
Бусла, які не паляцеў у вырай, прытуліла на зіму ў сваёй гарадской кватэры бабруская сям’я.

Кароткае відэа з буслом, які стаіць на канапе ў пакоі, з’явілася ў шматлікіх сацсетках. Гэта ўсё выклікала спрэчкі ў карыстальнікаў. Адны лічаць, што птушку выратавалі, іншыя сумняваюцца, што ёй пагражала небяспека. «Калі ён не паляцеў, то ўжо адзін не паляціць… І што яго чакае зімой… Гібель. Дзякуй добрым людзям”, – напісалі ў каментарах прыхільнікі выратавання птушкі.

Іншыя запярэчылі, што на вуліцы яшчэ плюсавая тэмпература. Адзін з каментатараў назваў бусла “цеплакроўным дыназаўрам” і раскрытыкаваў рашэнне пасяліць яго ў цёплай кватэры. 

Карыстальнікі спрачаліся, ці могуць буслы прыстасавацца да халадоў і знайсці сабе ежу. Некаторыя запэўнівалі, што птушкі здольныя адаптавацца, іншыя асцерагаліся, што пакінуты без зімоўкі бусел загіне. Адна з удзельніц абмеркавання адзначыла, што ў Бабруйску няма заапарка, але ёсць школа юнага натураліста з дарослым паркам. Пры гэтым сама яна не стала б забіраць птушку дадому.

“А ці змогуць пракарміць???? Гэта не курыца, камбікорм ён ёсці не будзе. Мяса яму трэба”, – задаецца пытаннем адзін ў карыстальнікаў. “Рыбку паесць”, – адказвае яму другі.

Раней паведамлялася, што некаторыя буслы не паляцелі ў вырай, а засталіся ў Беларусі, у прыватнасці, у тым жа Бабруйску. Іх заўважалі на вуліцах горада і побач з пешаходнымі пераходамі.

Скрыншот: Інстаграм @by_za_mkadom

The post Бабруйская сям’я ўзяла на зіму бусла ў кватэру appeared first on Магілёў.media.

]]>
Для будоўлі ў пойме Дняпра ў Магілёве ўзровень зямлі падымуць на два метры https://mogilev.media/dlja-budo-li-pojme-dnjapra-magiljove-zroven-zjamli-padymuc-na-dva-metry/ Sat, 31 Oct 2026 13:25:49 +0000 https://mogilev.media/?p=143294 Магілёўскі гарвыканкам падвёў вынікі абмеркавання «25-й чаргі» ўнутрыгарадской кальцавой дарогі каля вуліц Падгорнай, Бетховена і Ламаносава. Заўваг не паступіла, камісія аднагалосна рэкамендавала праект для правядзення экспертыз. У пратаколе галоўная вуліца названая асноўнай вуліцай мясцовага значэння для пешаходаў і жыхароў жылога квартала: чатыры паласы, праезная частка шырынёй 14 метраў, плюс двухпалосны з’езд з вуліцы Каралёва. У […]

The post Для будоўлі ў пойме Дняпра ў Магілёве ўзровень зямлі падымуць на два метры appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскі гарвыканкам падвёў вынікі абмеркавання «25-й чаргі» ўнутрыгарадской кальцавой дарогі каля вуліц Падгорнай, Бетховена і Ламаносава. Заўваг не паступіла, камісія аднагалосна рэкамендавала праект для правядзення экспертыз.

У пратаколе галоўная вуліца названая асноўнай вуліцай мясцовага значэння для пешаходаў і жыхароў жылога квартала: чатыры паласы, праезная частка шырынёй 14 метраў, плюс двухпалосны з’езд з вуліцы Каралёва. У лютым той жа ўчастак абмяркоўвалі як «інжынерна-транспартную інфраструктуру квартала індывідуальнай жылой забудовы».

У канцы гэтай вуліцы будзе не прыватны сектар. Побач у пойме Дняпра ўжо будуюць шматфункцыянальны комплекс «Айсберг». Заказчык – Магілёўскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва, генеральны праекціроўшчык – інстытут «Могилевгражданпроект», пад будоўлю адведзена больш за шэсць гектараў.

Там будуць лядовая арэна на 5300 гледачоў (цяперашні Палац спорту змяшчае 3048), аквапарк на 1100 наведвальнікаў і наземная паркоўка на 1350 машын. Да комплексу падвядуць новую чатырохпалосную магістраль ад вуліцы Каралёва – паводле апісання, гэта тая самая вуліца, якую гарвыканкам двойчы выносіў на абмеркаванне.

Комплекс абыдзецца больш як у 335 мільёнаў рублёў з абласнога бюджэту: амаль 123 мільёны на арэну і 205 мільёнаў на аквапарк.

Каб узвесці будынкі на забалочанай пойме, якую ўвесну падтапляе, узровень зямлі на ўсім участку падымуць амаль на два метры насыпам з бетоннымі адхонамі. Участак рыхтуюць са снежня 2025 года – раней, чым гарвыканкам пачаў абмяркоўваць дарогу да яго.

Магістраль на гэтым не заканчваецца. Яе збіраюцца працягнуць праз Дэбру да завулка Сялянскага за Свята-Мікольскім манастыром.

Паводле праекта зон аховы 2019 года, там зона аховы ландшафту, дзе пракладваць новыя транспартныя камунікацыі забаронена. У сакавіку 2026 года Міністэрства культуры змяніла праект і асобна дазволіла працягнуць завулак Сялянскі ў паўднёва-ўсходнім кірунку.

Жыллё ў пойме таксама запланаванае: яшчэ ў 2023 годзе гарвыканкам выносіў на абмеркаванне дэталёвы план квартала на 19 гектараў каля Падгорнай – 12 дамоў у тры-пяць паверхаў і 27 участкаў пад сядзібы.

Пры гэтым паводле генеральнага плана Магілёва тэрыторыя, праз якую пройдзе новая вуліца, аднесена да рэкрэацыйных зон з азеляненнем агульнага карыстання і знаходзіцца ў водаахоўнай зоне і трэцім поясе санітарнай аховы водазабору.

Фота: скрыншот пратакола Магілёўскага гарвыканкама.

The post Для будоўлі ў пойме Дняпра ў Магілёве ўзровень зямлі падымуць на два метры appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ураджэнец Магілёва ідзе на выбары ў Сенат штата Нью-Йорк https://mogilev.media/uradzhjenec-magiljova-idze-na-vybary-senat-shtata-nju-jork/ Sat, 31 Oct 2026 11:48:49 +0000 https://mogilev.media/?p=143289 На мясцовых выбарах у ЗША балатуецца былы магілёвец Руслан Шамаль, які не атаесамляе сябе беларусам. 3 лістапада ў Злучаных Штатах разам пройдуць прамежкавыя выбары ў Кангрэс (парламент) і мясцовыя выбары. 43-гадовы Шамаль балатуецца ў Сенат штата Нью-Йорк па 23-яй акрузе. Ён прыхільнік Дональда Трампа і прадстаўляе Рэспубліканскую партыю. Яму супрацьстаіць дэмакрат Джэсіка Скарсэла-Спэнтан. Яна прадстаўляе […]

The post Ураджэнец Магілёва ідзе на выбары ў Сенат штата Нью-Йорк appeared first on Магілёў.media.

]]>
На мясцовых выбарах у ЗША балатуецца былы магілёвец Руслан Шамаль, які не атаесамляе сябе беларусам.

3 лістапада ў Злучаных Штатах разам пройдуць прамежкавыя выбары ў Кангрэс (парламент) і мясцовыя выбары. 43-гадовы Шамаль балатуецца ў Сенат штата Нью-Йорк па 23-яй акрузе. Ён прыхільнік Дональда Трампа і прадстаўляе Рэспубліканскую партыю. Яму супрацьстаіць дэмакрат Джэсіка Скарсэла-Спэнтан. Яна прадстаўляе гэтую акругу ў мясцовым Сенаце ад 2023 года. 

Студэнцкі выбар

Амерыканская гісторыя былога магілёўца пачалася ў 2002 годзе, у яго 19-гадовым ўзросце. Тады ён, студэнт Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Куляшова, паехаў у ЗША па праграме Work and Travel. Вяртацца не стаў, але пачаў шукаць сваю амерыканскую мару – працаваў у розных гарадах, у розных кампаніях і на розных пазіцыях. 

У рэшце рэшт жыццёвая дарога прывяла яго ў журналістыку – пачаў працаваць на рускамоўных радыёстанцыях. Сцвярджае, што зацікаўленне палітыкай прыйшло з чытання навін. Пры гэтым будучы адным з тых жыхароў Беларусі, якія цураліся палітыкі, зусім не цікавіўся ані выбарамі, ані ўвогуле палітычным жыццём. 

“Як ураджэнец Беларусі, я пра выбары і не марыў, бо ўсё маё жыццё гэта была нейкая прывідная з’ява”, – кажа Руслан. 

Раз з тым нешта да палітыкі былога магілёўскага студэнта падштурхнула. І пайшоў ён нават балатавацца як незалежны кандыдат у 2023 годзе. Прайграў і зноў палічыў, што палітыка – гэта нейкае абы што. “Я паглядзеў, як гэта ўсё працуе, колькі патрабуе сілаў фізічных, матэрыяльных. Пасля гэтага вярнуўся назад у бізнэс і больш не збіраўся займацца палітыкай. Грошай там асабліва няма, а адказнасці вельмі шмат”, – тлумачыць былы магілёвец. 

Рэспубліканскія перспектывы

Руслан сцвярджае, што зноў вярнуцца ў палітыку яго прымусіла абранне мэрам Нью-Йорка сацыяліста Захрана Мамдані. Будучы апантаным прыхільнікам капіталізму, ён вырашыў пайсці і даць бой Дэмакратычнай партыі, ад якой у яго, як ён кажа, даўно былі “свае пытанні”.

І вось цяпер былы магілёвец, кандыдатуру якога ўхваліў акружны камітэт рэспубліканцаў Стэйтэн-Айленда, ідзе на выбары з моцнай крытыкай левых ідэй і публічнай падтрымкай цяперашняга гаспадара Белага дома, дзеянні якога ён рашуча ўхваляе. 

Шамаль усведамляе, што выйграць на той тэрыторыі ў сваёй суперніцы будзе цяжка. Джэсіка Скарсэла-Спэнтан вырасла ў гэтай акрузе і прадстаўляе яе ў Сенаце штата ад 2023 года. На мінулых выбарах за яе прагаласавалі 55% выбаршчыкаў. Яе падтрымліваюць найбуйнейшыя прафсаюзы штата. Больш за тое, за дэмакратамі ў акрузе зарэгістраваныя амаль 58% выбаршчыкаў, рэспубліканцамі – каля 16%. 

Беларускае небыццё

Сцвярджаючы, што ніякіх сувязяў з Беларуссю не падтрымлівае і туды не ездзіць, Руслан Шамаль, тым не менш, прызнае, што ў яго там засталося многа сяброў. З-за гэтага не хоча каментаваць беларускую сітуацыю, якая склалася пасля 2020 года. 

“Я свой выбар па жыцці зрабіў за 18 гадоў да гэтых падзей, і мне здаецца, гэта мой адказ на ўсё, што адбываецца. Тым больш вялікіх зменаў у палітычным жыцці Беларусі за гэтыя гады я не бачу”, – кажа ён, пры гэтым, натуральна, падтрымліваючы перамовы прадстаўнікоў адміністрацыі Трампа з беларускім дыктатарам.

Зусім не бачыў былы магілёвец беларускай дыяспары ў ЗША. Сцвярджае, што яе там не існавала. Гэта, відавочна, указвае на абмежаванасць кругагляда кандыдата ў Сенат штата Нью-Йорк, бо пасля Другой сусветнай вайны ў ЗША і Канадзе складался вялікая беларуская дыяспара, адным з найвядомейшых яе актывістаў быў, напрыклад, вучоны Барыс Кіт. 

Але і новых беларускіх эмігрантаў у ЗША Руслан Шамаль не бачыць, і верагодна, бачыць не хоча. “Я не магу сказаць, што быў блізка датычны да беларускага кам’юніці. Сёння, праз амаль 25 гадоў, нават не ведаю, куды паехаць, каб яго шукаць”, – прызнае ён.

Што тычыцца беларускай мовы, то яе ён памятае, яе разумее, але размаўляць не будзе, бо “не хоча падманваць і абражаць мову”. Сябе ён лічыць амерыканцам, народжаным у Беларусі.

Фотаздымак: facebook.com/ruslanshamalhere

The post Ураджэнец Магілёва ідзе на выбары ў Сенат штата Нью-Йорк appeared first on Магілёў.media.

]]>
Новы МАЗ для неплацежаздольнай гаспадаркі: пра што дрыбінская раёнка не расказала ў матэрыяле пра «ЧэрнеўкаАгра» https://mogilev.media/novy-maz-dlja-neplacezhazdolnaj-gaspadarki-pra-shto-drybinskaja-rajonka-ne-raskazala-matjeryjale-pra-chjerne-kaagra/ Sat, 31 Oct 2026 09:12:27 +0000 https://mogilev.media/?p=143284 Для дрыбінскага ААТ «ЧерневкаАгро» купілі дваццацітонны МАЗ. Друкаваны орган мясцовай улады назваў пакупку «сапраўднай падзеяй» і «стратэгічным крокам». Вельмі можа быць. Бо «ЧэрнеўкаАгра» ўжо дзесяць гадоў значыцца ў дзяржаўных спісах праблемных гаспадарак. У кастрычніку 2016 года Савет Міністраў уключыў яго ў пералік сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць дасудоваму аздараўленню. Побач у тым жа пераліку – «Дрыбін-Агра», […]

The post Новы МАЗ для неплацежаздольнай гаспадаркі: пра што дрыбінская раёнка не расказала ў матэрыяле пра «ЧэрнеўкаАгра» appeared first on Магілёў.media.

]]>
Для дрыбінскага ААТ «ЧерневкаАгро» купілі дваццацітонны МАЗ. Друкаваны орган мясцовай улады назваў пакупку «сапраўднай падзеяй» і «стратэгічным крокам».

Вельмі можа быць. Бо «ЧэрнеўкаАгра» ўжо дзесяць гадоў значыцца ў дзяржаўных спісах праблемных гаспадарак. У кастрычніку 2016 года Савет Міністраў уключыў яго ў пералік сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць дасудоваму аздараўленню. Побач у тым жа пераліку – «Дрыбін-Агра», «Михееўка-Агра», «Пудоўня-агра» і «Трылесіна-агра».

У 2021 годзе да «ЧэрнеўкаАгра» далучылі «Пудоўня-агра» – паводле ўказа аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый. Гаспадарка ў Пудоўні з 2019 года лічылася неплацежаздольнай.

У табліцы далучэнняў «ЧэрнеўкаАгра» значыцца арганізацыяй-інвестарам. Аднак паводле рашэння аблвыканкама ад 28 чэрвеня 2021 года № 3-61 сама «ЧэрнеўкаАгра» унесена ў пералік неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць фінансаваму аздараўленню ў 2021–2030 гадах.

У жніўні таго ж года ў рэестр паступілі звесткі органаў прымусовага выканання пра запазычанасць гаспадаркі.

Частка маёмасці гаспадаркі ўжо працуе на іншых. Каля Пудоўні на месцы старых вытворчых і складскіх памяшканняў «ЧэрнеўкаАгра» пабудаваны комплекс па развядзенні племянной мясной жывёлы, і кіруе ім абласное дзяржаўнае племянное прадпрыемства. Двухпавярховы адміністрацыйны будынак гаспадаркі ў аграгарадку Расна прапануюць на продаж або ў арэнду.

На якія грошы купілі МАЗ – за ўласныя сродкі гаспадаркі, у крэдыт ці ў лізінг, невядома.

Фота: «Савецкая вёска».

The post Новы МАЗ для неплацежаздольнай гаспадаркі: пра што дрыбінская раёнка не расказала ў матэрыяле пра «ЧэрнеўкаАгра» appeared first on Магілёў.media.

]]>
Цеплаходы стаялі незачыненыя: у магілёўскім рачным порце рабочы зрэзаў з іх кабель https://mogilev.media/ceplahody-stajali-nezachynenyja-u-magiljo-skim-rachnym-porce-rabochy-zrjeza-z-ih-kabel/ Sat, 31 Oct 2026 08:21:44 +0000 https://mogilev.media/?p=143279 З машынных аддзяленняў чатырох цеплаходаў у магілёўскім рачным порце знік сілавы кабель. У Кастрычніцкі РАУС Магілёва з гэтай нагоды звярнуліся прадстаўнікі адной з гарадскіх фірмаў, страты яны ацанілі прыкладна ў дзве тысячы рублёў. Высветлілася, што побач ішлі дэмантажныя работы. 35-гадовы рабочы заўважыў, што цеплаходы не замкнёныя. Напрыканцы працоўнага дня ён зразаў кабелі, пераплаўляў іх і […]

The post Цеплаходы стаялі незачыненыя: у магілёўскім рачным порце рабочы зрэзаў з іх кабель appeared first on Магілёў.media.

]]>
З машынных аддзяленняў чатырох цеплаходаў у магілёўскім рачным порце знік сілавы кабель.

У Кастрычніцкі РАУС Магілёва з гэтай нагоды звярнуліся прадстаўнікі адной з гарадскіх фірмаў, страты яны ацанілі прыкладна ў дзве тысячы рублёў.

Высветлілася, што побач ішлі дэмантажныя работы. 35-гадовы рабочы заўважыў, што цеплаходы не замкнёныя.

Напрыканцы працоўнага дня ён зразаў кабелі, пераплаўляў іх і здаваў у пункт прыёму металу, а атрыманыя грошы траціў на асабістыя патрэбы.

У дачыненні да рабочага распачата крымінальная справа.

Фота: скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны».

The post Цеплаходы стаялі незачыненыя: у магілёўскім рачным порце рабочы зрэзаў з іх кабель appeared first on Магілёў.media.

]]>
У хляве, які гарэў на Першамайскай у Магілёве, знайшлі загінулага мужчыну https://mogilev.media/u-hljave-jaki-garje-na-pershamajskaj-u-magiljove-znajshli-zaginulaga-muzhchynu/ Sat, 31 Oct 2026 07:36:50 +0000 https://mogilev.media/?p=143274 У хляве ў двары шасцікватэрнага дома на вуліцы Першамайскай у Магілёве ратавальнікі знайшлі мужчыну без прыкмет жыцця. Пра дым з пабудовы паведаміў відавочца – званок на нумар 101 паступіў у 5:46. Загінулы – 1972 года нараджэння. Агонь знішчыў смецце ў хляве, сцены і столь закураныя. Прычыну пажару высвятляюць. Напярэдадні ўдзень гарэў прыватны дом на вуліцы […]

The post У хляве, які гарэў на Першамайскай у Магілёве, знайшлі загінулага мужчыну appeared first on Магілёў.media.

]]>
У хляве ў двары шасцікватэрнага дома на вуліцы Першамайскай у Магілёве ратавальнікі знайшлі мужчыну без прыкмет жыцця. Пра дым з пабудовы паведаміў відавочца – званок на нумар 101 паступіў у 5:46.

Загінулы – 1972 года нараджэння. Агонь знішчыў смецце ў хляве, сцены і столь закураныя. Прычыну пажару высвятляюць.

Напярэдадні ўдзень гарэў прыватны дом на вуліцы Мірнай у вёсцы Палкі Быхаўскага раёна. Калі прыехалі ратавальнікі, дах гарэў адкрытым полымем. Суседзі паведамілі, што ўнутры нікога няма. Агонь знішчыў прыбудову і дах, пашкодзіў перакрыцце і сцены. Прычыну таксама высвятляюць.

З пачатку года да шасці гадзін раніцы 30 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці адбылося 834 пажары, загінулі 72 чалавекі.

Фота – скрыншот відэа Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

The post У хляве, які гарэў на Першамайскай у Магілёве, знайшлі загінулага мужчыну appeared first on Магілёў.media.

]]>
Дзень у гісторыі. 31 кастрычніка. Halloween. Пачатак Рэфармацыі. З’яўленне “зебры”. Дзень памяці гісторыка Міхася Ткачова https://mogilev.media/dzen-u-gistoryi-31-kastrychnika-halloween-pachatak-rjefarmacyi-z-ja-lenne-zebry-dzen-pamjaci-gistoryka-mihasja-tkachova/ Sat, 31 Oct 2026 06:51:37 +0000 https://mogilev.media/?p=143271 Міжнародны дзень Чорнага мора (з 1996 года). У 1996 годзе Балгарыя, Румынія, Турцыя, Грузія, Расія і Украіна падпісалі Стратэгічны план дзеянняў па рэабілітацыі і абароне Чорнага мора. Стан прыроды Чорнага мора значна пагоршыўся з лютага 2022 года, калі Расія распачала агрэсію супраць Украіны. Чорнае мора зноў з ініцыятывы Расіі стала зонай баявых дзеянняў. Halloween – […]

The post Дзень у гісторыі. 31 кастрычніка. Halloween. Пачатак Рэфармацыі. З’яўленне “зебры”. Дзень памяці гісторыка Міхася Ткачова appeared first on Магілёў.media.

]]>
Міжнародны дзень Чорнага мора (з 1996 года).

У 1996 годзе Балгарыя, Румынія, Турцыя, Грузія, Расія і Украіна падпісалі Стратэгічны план дзеянняў па рэабілітацыі і абароне Чорнага мора.

Стан прыроды Чорнага мора значна пагоршыўся з лютага 2022 года, калі Расія распачала агрэсію супраць Украіны. Чорнае мора зноў з ініцыятывы Расіі стала зонай баявых дзеянняў.

Halloween – ноч перад Днём усіх святых.

Хэлоўіну не менш за 2000 гадоў, ён бярэ пачатак з кельцкай культуры. У кельтаў свята азначалася ў гонар прыхода зімы 31 кастрычніка.

У VII стагоддзі Папа Баніфацый IV зацвердзіў 1 лістапада Днём усіх святых, каб адцягнуць ангельцаў ад паганскіх звычаяў.

Пазней 2 лістапада стала Днём усіх душ – калі паміналі ўсіх памерлых.

Аднак традыцыі захаваліся ў народнай памяці.

На Хэлоўін дзеці апранаюцца ў касцюмы пачвар і ходзяць па суседскіх дамах, выгандлёўваючы прысмакі. Уладкоўваюцца маскарады.

У акно выстаўляецца абалонка гарбуза (прыдумка амерыканцаў) з выразанымі вачамі і ротам і свечкай усярэдзіне, каб адпудзіць духаў. У старажытнасці жудасныя маскі, у якія ўстаўлялі свечкі, выразалі з рэпы, буракоў.

У Германіі ў замак Франкенштэйна ў Дармштаце сцягваюцца тысячы наведвальнікаў, перапранутыя ў касцюмы монстраў, а мясцовыя жыхары вераць, што ў гэтую ноч прывід гаспадара з’яўляецца на даху замка.

Самыя ўражальныя шэсці Францыі праходзяць у прыгарадзе Парыжа ў Дыснэйлэндзе і ў Ліможы. Тут праходзяць самыя запамінальныя парады гоблінаў, вампіраў і зданяў, якія асвятляюць свой шлях ліхтарамі-гарбузамі. У гэтую ноч бары і кавярні французскіх гарадоў прапануюць “вядзьмарскія” стравы, а наведвальнікі апранаюцца не менш маляўніча, чым удзельнікі парадаў і шэсцяў.

1517 год. Пачатак Рэфармацыі, лютэранства.

Марцін Лютэр прымацаваў 95 тэзісаў на дзвярах сабора ў нямецкім Вітэнбергу.

Магілёў і Вітэнберг (Лютэрштат) маюць статус пабрацімаў і падтрымліваюць шчыльныя неафіцыйныя культурныя адносіны.

Марцін Лютэр (1483-1546), былы каталіцкі святар, прафесар багаслоўя. Выступіў супраць продажу індульгенцый, аспрэчваў правы Папы Рымскага, навучаў, што Біблія – адзіная крыніца абсалютных ведаў, выступаў супраць забароны на шлюб святарам, за танную народную царкву, за яе сціпласць.

Пераклаў Біблію на нямецкую мову, што зрабіла Святое Пісанне больш даступным шырокім саслоўям, што аказала велізарны ўплыў на царкву і нямецкую культуру.

Першая лютэранская царква ў Беларусі заснавана ў Брэсце ў 1553 годзе.

У Магілёве лютэранская кірха была пабудаваная ў 1780 годзе і разбурана ў 1930-х. Зараз на яе месцы сквер на скрыжаванні вуліцы Ленінскай і завулка Мігая каля 16-й школы.

Марцін Лютэр

1885 год. Нарадзіўся Міхайла Грамыка.

Беларускі географ, геолаг, пісьменнік, вязень ГУЛАГу. Даследчык радовішчаў нафты.

Выхаванец Магілёўскай гімназіі.

Распрацоўшчык беларускай тэрміналогіі па геаграфіі, геалогіі, хіміі, падручнікаў «Пачатковая геаграфія», «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе».

Аўтар кніг паэзіі, п’ес, якія ставіліся ў тэатрах. Аўтар успамінаў пра Я. Купалу, Я. Коласа, А. Грыневіча.

Міхайла Грамыка

1951 год. У Лондане з’явіліся першыя пешаходныя пераходы тыпу “зебра” з белымі палосамі.

У ФРГ “зебра” з’явілася ў верасні 1953 гады, у Беларусі толькі ў сярэдзіне 1960-х.

Знак “пешаходны пераход”, якім прынята дубляваць “зебру” у нашай краіне, не такі ўжо агульнаўжывальны, як здаецца. Без яго абыходзяцца многія пешаходныя пераходы ў Японіі, ЗША, Германіі, Брытаніі.

1930 год. Нарадзіўся Леў Гумілеўскі.

Беларускі скульптар.

Працаваў у манументальнай і станкавай скульптуры.

Аўтар і суаўтар бюстаў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў  Янку Купале (Мінск, Масква), Я. Янішчыц, А. Міцкевічу, Ал. Клімавай (усе – Мінск), Кірылу Тураўскаму (Гомель), Ф. Багушэвічу (Смаргонь), Юрыю Нясвіжскаму, Радзівілу Сіротке (Нясвіж), «Барацьбітам за савецкую ўладу» і «Плошча Славы» (Магілёў), станкавых кампазіцый «Кастусь Каліноўскі», «Ценям Касцюшкі» і іншых.

Памёр 3 ліпеня 2021 года.

1934 год. Нарадзіўся Тадэвуш Кокштыс.

Беларускі акцёр. Народны артыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прэміі імя І. Буйніцкага.

Найбольш значныя вобразы, створаныя на коласаўскай сцэне: Труфальдзіна (“Слуга двух спадароў” К. Гальдоні), Благое (“Доктар філасофіі” Б. Нушыча), Жабрак (“Сымон – музыка” Якуба Коласа) і іншыя.

Асноўныя працы ў кіно: “Зорка Венера”, “Маленькі баец”, “Новая зямля”(тэлефільм), “Круіз на кані”(тэлефільм), “Палеская хроніка”, “Чырвоны востраў”.

 1941 год. Завершана збудаванне нацыянальнага мемарыяла ЗША на гары Рашмор у штаце Паўднёвая Дакота.

Манумент чатырох прэзідэнтаў Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Абрагама Лінкальна і Тэадора Рузвельта – нацыянальны сімвал Амерыкі, сусветна папулярны турыстычны аб’ект.

Размешчаны на вышыні 1750 метраў над узроўнем мора на 500 гектарах.

Збудаванне пачалося 4 кастрычніка 1927 года.

На будаўніцтве было занята каля 400 працоўных, якія ўручную секлі граніт. 90% усёй горнай пароды выдалілі з дапамогай зарадаў дынаміту.

Кожны барэльеф мае вышыню больш за 18 метраў, і ён бачны з адлегласці 100 км.

Кожнае вока – у 3,5 метра, а даўжыня насоў больш за 7 метраў – так што, калі пачынаўся дождж, працоўныя хаваліся ў ноздрах.

Фігура Вашынгтона была адкрыта першай у 1930 годзе, Джэферсан з’явіўся ў 1936, Лінкальн – у 1937, Рузвельт – у 1939 годзе.

1992 год. Памёр ураджэнец Мсціслава Міхась Ткачоў.

Беларускі гісторык, археолаг, грамадскі дзеяч. Доктар гістарычных навук, прафесар.

Загадчык рэдакцыі гісторыі,  галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі.

Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі».

Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI-XVIII стагоддзяў.

Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі», «Гісторыя беларускага мастацтва».

Першым прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

У яго памяць у Гродна і Мсціславе ўсталяваны мемарыяльныя шыльды.

Міхаіл Ткачоў

2013 год. Памёр Аляксей Кузьміч.

Беларускі мастак-жывапісец.

Пісаў навакольны свет, людзей.

Галоўнай гераіняй яго жывапісу заўсёды была Жанчына (Мадонна).

Сам мастак характарызаваў сваё крэда наступным дэвізам: «Хто любіць жанчыну, хто любіць свет, хто піша жанчыну, таму дапамагае бог».

Напісаў шэраг партрэтаў вядомых дзеячаў культуры, у тым ліку Стэфаніі Станюты, Галіны Макаравай, Здзіслава Стомы, Міхаіла Пташука.

The post Дзень у гісторыі. 31 кастрычніка. Halloween. Пачатак Рэфармацыі. З’яўленне “зебры”. Дзень памяці гісторыка Міхася Ткачова appeared first on Магілёў.media.

]]>
Магілёўскія суддзі кінулі саджаць людзей і пайшлі саджаць дрэвы https://mogilev.media/magiljo-skija-suddzi-kinuli-sadzhac-ljudzej-i-pajshli-sadzhac-drjevy/ Fri, 30 Oct 2026 18:13:09 +0000 https://mogilev.media/?p=143266 Ажно шэсць маладых елак пасадзілі надоечы каля будынка Магілёўскага аблсуда суддзі разам з азеляніцелямі. У Магілёўскім абласным судзе суддзі знайшлі сабе іншы занятак, які не патрабуе грукання малатком па стале. Работнікі ўстановы разам са спецыялістамі «Магілёўзеленбуда» заняліся азеляненнем тэрыторыі перад будынкам суда. Магілёўцы яшчэ доўга будуць памятаць ураган, які наляцеў на горад у ноч з […]

The post Магілёўскія суддзі кінулі саджаць людзей і пайшлі саджаць дрэвы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Ажно шэсць маладых елак пасадзілі надоечы каля будынка Магілёўскага аблсуда суддзі разам з азеляніцелямі.

У Магілёўскім абласным судзе суддзі знайшлі сабе іншы занятак, які не патрабуе грукання малатком па стале. Работнікі ўстановы разам са спецыялістамі «Магілёўзеленбуда» заняліся азеляненнем тэрыторыі перад будынкам суда.

Магілёўцы яшчэ доўга будуць памятаць ураган, які наляцеў на горад у ноч з 9 на 10 ліпеня 2025 года. Тады стыхія пашкодзіла старыя елкі каля ўвахода ў абласны суд. Дрэвы раслі там шмат гадоў і сталі своеасаблівай візітнай карткай магілёўскага, як адзначаецца ў паведамленні пра пасадку, «дома правасуддзя».

Аднаўляць зялёныя насаджэнні пачалі яшчэ летась. Тады з аднаго боку будынка высадзілі шэсць маладых елак. Цяпер да іх дадаліся яшчэ шэсць.

Фотаздымак: ТГ “Магілёўскі абласны суд”

The post Магілёўскія суддзі кінулі саджаць людзей і пайшлі саджаць дрэвы appeared first on Магілёў.media.

]]>
Таемны кітайскі інвестар прыйшоў у СЭЗ “Магілёў” https://mogilev.media/taemny-kitajski-investar-pryjsho-u-sjez-magiljo/ Fri, 30 Oct 2026 17:08:59 +0000 https://mogilev.media/?p=143261 Рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны “Магілёў” стала нейкая кітайская кампанія, якая збіраецца занімацца вырабам аўтамабільных кампанентаў. Пра з’яўленне новага рэзідэнта агенцтва “БелТА” піша са спасылкай уласна на СЭЗ “Магілёў”. Нягледзячы, што гэтая кампанія стала там першай з Кітая, яе назву ў паведамленні чамусьці не раскрываюць. Пры гэтым кажуць, што яна стала 60-ым рэзідэнтам у магілёўскай СЭЗ. […]

The post Таемны кітайскі інвестар прыйшоў у СЭЗ “Магілёў” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны “Магілёў” стала нейкая кітайская кампанія, якая збіраецца занімацца вырабам аўтамабільных кампанентаў.

Пра з’яўленне новага рэзідэнта агенцтва “БелТА” піша са спасылкай уласна на СЭЗ “Магілёў”. Нягледзячы, што гэтая кампанія стала там першай з Кітая, яе назву ў паведамленні чамусьці не раскрываюць. Пры гэтым кажуць, што яна стала 60-ым рэзідэнтам у магілёўскай СЭЗ. Праўда, на сайце свабоднай эканамічнай зоны па-ранейшаму 59 кампаній і ніводнай з кітайскім капіталам.

Паводле паведамлення, новы рэзідэнт будзе займацца вытворчасцю аўтамабільных кампанентаў. Плануецца выпускаць электронныя тармазныя сістэмы (EBS/EMB), прызначаныя для кіравання тармажэннем аўтамабіля, а таксама сістэмы нейтралізацыі адпрацаваных газаў (SCR/DPF/GPF). 

Сцвярджаецца, што новая вытворчасць забяспечыць стварэнне новых працоўных месцаў. 

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Таемны кітайскі інвестар прыйшоў у СЭЗ “Магілёў” appeared first on Магілёў.media.

]]>
Малады асіпаўчанін аддаў махлярам 76 тысяч рублёў, якія сабрала яго маці https://mogilev.media/malady-asipa-chanin-adda-mahljaram-76-tysjach-rubljo-jakija-sabrala-jago-maci/ Fri, 30 Oct 2026 12:39:41 +0000 https://mogilev.media/?p=143256 22-гадовы жыхар Асіповічаў паверыў тэлефонным махлярам настолькі, што перадаў ім каля 76 тыс. рублёў, якія захоўвала дома яго маці.  Пачалося ўсё ў кастрычніку са званка ў адным з месенджараў. Суразмоўца назваўся супрацоўнікам мабільнага аператара А1 і папрасіў паведаміць код з SMS. Неўзабаве маладому чалавеку патэлефанаваў ужо нібыта прадстаўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ён напалохаў асіпаўчаніна магчымай […]

The post Малады асіпаўчанін аддаў махлярам 76 тысяч рублёў, якія сабрала яго маці appeared first on Магілёў.media.

]]>
22-гадовы жыхар Асіповічаў паверыў тэлефонным махлярам настолькі, што перадаў ім каля 76 тыс. рублёў, якія захоўвала дома яго маці. 

Пачалося ўсё ў кастрычніку са званка ў адным з месенджараў. Суразмоўца назваўся супрацоўнікам мабільнага аператара А1 і папрасіў паведаміць код з SMS. Неўзабаве маладому чалавеку патэлефанаваў ужо нібыта прадстаўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ён напалохаў асіпаўчаніна магчымай крымінальнай справай і прапанаваў спосаб пазбегнуць непрыемнасцяў – «задэклараваць» усе наяўныя грошы. Для гэтага зберажэнні патрабавалася перадаць кур’еру.

Паводле Следчага камітэта, хлопец сабраў грошы маці, якія захоўваліся ў кватэры ў розных валютах. У пераліку на беларускія рублі атрымалася каля 76 тысяч. Усю суму ён склаў у поліэтыленавы пакет і пакінуў на ручцы ўваходных дзвярэй аднаго з пад’ездаў шматкватэрнага дома. Адтуль пакет і забралі.

Але махлярам гэтага падалося мала. Яны пачалі пераконваць хлопца, што трэба «задэклараваць» яшчэ і бацькавы грошы. На працягу ўсяго дня злачынцы падтрымлівалі з ім сувязь і псіхалагічна ціснулі. Малады чалавек нават паехаў да бацькі, аднак зберажэнняў там не знайшоў.

Пра знікненне грошай першай даведалася маці. Высветліўшы, куды сын падзеў яе назапашванні, жанчына звярнулася ў міліцыю.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што пакет забраў 19-гадовы жыхар Лагойска. Як аказалася, ён таксама трапіў пад уплыў кібермахляроў, якія выкарысталі падобную схему падману. Юнак перавёз грошы ў Мінскую вобласць і пакінуў іх у тайніку.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце махлярства ў асабліва буйным памеры.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

The post Малады асіпаўчанін аддаў махлярам 76 тысяч рублёў, якія сабрала яго маці appeared first on Магілёў.media.

]]>