Восем гадоў зняволення прысудзіў суд у Чэрыкаве непаўналетняй магіляўчанцы па абвінавачванні ў незаконным абароце наркотыкаў.
Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Падрабязнасцяў справы ў інфармацыі з Вярхоўнага суда няма. Вядома, што дзяўчыну асудзілі па ч. 4 арт. 328 Крымінальнага кодэксу. Яна прызнана вінаватай у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы, незаконным збыце псіхатропных рэчываў, у дачыненні да псіхатропных рэчываў у буйным памеры, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, учыненых арганізаванай групай.
Варта адзначыць, што чацвертая частка данага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе зняволення ад васьмі да 20 гадоў са штрафам альбо без яго. Школьніца пачне адбываць свой тэрмін у выхаваўчай калоніі.
Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
Пракуратура знайшла гнілую гародніну ў адной з устаноў адукацыі Бабруйска. У Магілёўскай вобласці пракуратура правяла…
Актывіст з Бабруйска Уладзімір Усер (Лазараў) памёр у шэлтары ў Беластоку, куды яго адпусцілі са…
Нягледзячы на тое, што траціна снежня ўжо амаль мінула, лебедзі па-ранейшаму плаваюць у возеры каля…
Васямнаццацігадовы магілёвец стаў ахвярай скажонага і антынавуковага погляду на падзеі нямецка-савецкай вайны на тэрыторыі БССР,…
Міжнародны дзень мастака (International Artist Day, з 2007 года). Устаноўлены па ініцыятыве Міжнароднай Асацыяцыі “Мастацтва…
Прыяцель 25-гадовага прадпрымальніка з Магілёўскага раёна скраў у яго сала, спадзеючыся разжыцца на скрадзеным. Як…