Навіны

Бялыніцкія лебедзі не паляцелі ў вырай

Нягледзячы на тое, што траціна снежня ўжо амаль мінула, лебедзі па-ранейшаму плаваюць у возеры каля вёскі Заполле Бялыніцкага раёну.

У Заполлі цяпер знаходзяцца з дзясятак гэтых грацыёзных птушак, піша Мagilev.by. Нягледзячы на каляндарную зіму, яны свабодна плаваюць па незамёрзлай вадзе, зачароўваючы ўсіх, хто праязджае міма. Машыны спыняюцца адна за адной, бо людзі выходзяць, каб палюбавацца нязвыклым для халоднага снежня відовішчам. Некаторыя птушкі настолькі прызвычаіліся да ўвагі, што падплываюць вельмі блізка да людзей.

Чаму ж лебедзі не адлятаюць? Экалогі тлумачаць гэта незвычайна цёплай зімой: вадаём доўга не пакрываецца лёдам, і таму ў птушак застаецца магчымасць харчавацца. Калі ж паверхня вады ўсё ж замярзае, лебедзі проста пералятаюць на іншы незамёрзлы вадаём і так могуць міграваць увесь зімовы сезон.

Сам холад для іх не страшны, бо густы пух надзейна ўтрымлівае цяпло, а лапкі і дзюба не падвяргаюцца абмаражэнню.

Але ёсць яшчэ адзін фактар. Гэта – ўплыў чалавека. Пастаянная падкормка робіць птушак залежнымі ад дапамогі і памяншае іх здольнасць самастойна здабываць ежу.  Таму спецыялісты настойліва раяць не карміць лебедзяў без вострай неабходнасці. Ва ўмоўна цёплую зіму яны выдатна здольныя забяспечыць сябе харчаваннем.

Дапамога сапраўды патрэбная толькі ў выключных выпадках: калі птушка паранена або калі раптоўна надыходзяць моцныя маразы ніжэй за мінус 20 градусаў. Тады лебедзям можна даваць аўсянку з сырой гароднінай, спецыяльны камбікорм для птушак або прарошчаны авёс, ячмень ці пшаніцу.

Фотаздымак: Мagilev.by

Апошнія навіны

Берасцейскага палітзняволенага анархіста перавялі ў Горацкую калонію

Стала вядома цяперашняе месца адбыцця пакарання берасцейскага палітвязня Аляксанра Казлянкі – ён знаходзіцца ў Горацкай…

10 снежня, 2025

Кіраўнік Асіповічаў: кадры трэба не мяняць, а шукаць, бо іх проста няма

Геворг Мелканян даў першае інтэрв’ю на новай пасадзе. Падаецца, ён трапна вызначыў балючыя кропкі Асіповіцкага…

10 снежня, 2025

Дарогу ў быхаўскай вёсцы паказалі ў TikTok

Казкі магілёўскіх чыноўнікаў пра тысячы кіламетраў адрамантаваных дарог супярэчаць сведчанням з месцаў. Міфы і легенды…

10 снежня, 2025

Дзень у гісторыі. 10 снежня. Дзень правоў чалавека

Дзень правоў чалавека (Human Rights Day, з 1950 года) святкуецца па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН. …

10 снежня, 2025

У Магілёўскім райвыканкаме прыдумалі “традыцыйную” страву

Нейкія асянікі, яны ж асяны і асенікі з Магілёўскага раёна цяпер прэтэндуюць на ўключэнне ў…

9 снежня, 2025

У Бабруйску шматкроць вырасла колькасць вакансій ад прыватных арганізацый

Ажно 3000 свабодных вакансій выставілі прыватныя арганізацыі Бабруйска. Яшчэ пяць гадоў таму такога не было.…

9 снежня, 2025