Будынак лабараторыі Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы, дзе былі расстраляны каля тысячы чалавек, выстаўлены на аўкцыён.
Пабудова знаходзіцца на вул. Сурганава, 53. Цяпер гэта пустуючы аднапавярховы будынак, які пабудавалі ў 1804 годзе.
Аб’ект знаходзіцца пад статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі «будынак пачатак XIX стагоддзя». У перыяд нямецка-савецкай вайны фашысты знішчылі ў яго сценах звыш 1200 хворых.
Варта адзначыць, што падчас вайны большасць будынкаў бальніцы было разбурана, але пасля 1945 года яе працу аднавілі. У 2009 годзе на адным з карпусоў бальніцы з’явіўся памятны знак ахвярам фашызму.
Пачатковы кошт лота – 481 243 рублі. Падаць заяўку на ўдзел у аўкцыёне можна да 18 снежня. Таргі пройдуць на пляцоўцы «БУТБ-маёмасць» 22 снежня 2025 года.
Фотаздымак: БУТБ-маёмасць
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (БРУ) будзе дапамагаць працоўнымі рукамі ААТ “Краснапольскі” – адзінаму сельгаспрадпрыемству ў раёне. Як…
У сорак два гады ў магілёўца – шаснаццаць судзімасцяў за крадзяжы. Яго злавілі ў сямнаццаты…
Дзень святога Мікалая (каталіцкая канфесія), Мікалайкі. Найбольшую славу святому Мікалаю прынеслі яго незвычайная дабрыня і…
Вярхоўны суд адмовіў у скарзе на абвінаваўчы вырак былому каардынатару пошукавага атрада «Анёл», палітвязню Максіму…
Стремление увеличить аудиторию и повысить ее вовлеченность в 2026 году требует использования передовых маркетинговых инструментов.…
У Быхаве прайшла дыялогавая пляцоўка маладых патрыётаў. Ганаровымі гасцямі сталі супрацоўнікі ваенкамату і армейскія афіцэры.…