Навіны

Дзень у гісторыі. 4 лістапада. Нарадзіўся Цішка Гартны, забіты Іцхак Рабін

1887 год нарадзіўся Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны).

Зміцер Жылуновіч нарадзіўся ў Капылі ў сялянскай сям’і. Беларускі пісьменнік, публіцыст і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў савецкай беларускай дзяржаўнасці. 

Пасля рэвалюцыі стаў першым старшынёй Савета Народных Камісараў БССР – фактычна першым кіраўніком савецкай Беларусі. У 1930-я гады трапіў пад сталінскія рэпрэсіі. Арыштаваны ў 1936 годзе, пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках – скончыў жыццё самагубствам).

Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага лесапарку. На сімвалічным месцы пахавання ў 1990-я гады быў усталяваны памятны крыж.

1935 год. Нарадзіўся Аляксандр Болсун.

Беларускі фізік, педагог, энцыклапедыст. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Выхаванец  Магілёўскага педінстытута.

Прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні многіх энцыклапедычных даведнікаў, у тым ліку «Беларусь», «Чернобыль», «Автомобильные дороги Беларуси».

1995 год. Забіты яўрэйскім фанатыкам, праціўнікам мірных перамоў з арабамі Іцхак Рабін.

Ізраільскі палітычны і ваенны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Шосты і адзінаццаты прэм’ер-міністр Ізраіля. Генерал.

Нарадзіўся 1 сакавіка 1922 года ў Іерусаліме. Яго маці Роза Каган ўраджэнка Магілёва, бацька – з Сідаравіч, што пад Кіевам.

Камандзір брыгады ў час араба-ізраільскай вайны 1948-1949, потым камандуючы Паўночнай ваеннай акругай, начальнік Генеральнага штаба, пасол у ЗША, старшыня Палітычнага камітэта Рабочай партыі Ізраіля, міністр абароны, прэм’ер-міністр.

Удзельнічаў у перамовах з палесцінцамі, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны, падпісаў мірныя дамоўленасці з ёю ў Осла (1993) і Вашынггоне (1994).

Апошнія навіны

Магілёўскія ліфты ў “Мінск-Свеце”: б’юць людзей і пастаянна ламаюцца

Гісторыю пра тры ліфты магілёўскага “Ліфтмаша” і адну суцэльную пакуту жыхароў высоткі “Румба” ў “Мінск-Свеце”…

4 лістапада, 2025

На Бобруйщине замдиректора сельхозпредприятия попалась на сокрытии падежа скота

Три года колонии с отсрочкой в два года назначил суд бывшей замдиректора сельхозпредприятия в Бобруйском…

4 лістапада, 2025

Жыхары шматкватэрнага дома ў Горках пакутуюць ад затопленага сутарэння

Жыхары дома №2 па праспекце Дзімітрава ў Горках ужо некалькі месяцаў жывуць з непрыемнай праблемай…

4 лістапада, 2025

Праз запах і ДНК у Магілёве раскрылі серыю гаражных крадзяжоў

Запахавы след і сліна на недакурку сталі доказамі датчнасці 37-гадовага магілёўца да трох крадзяжоў, якія…

4 лістапада, 2025

Горацкіх камунальнікаў злавілі на растраце мільёна бюджэтных грошай

КДК Магілёўскай вобласці праверыў горацкае УКПП «Камунальнік». Вынікі ўражваюць і шакуюць. Незаконнае атрыманне больш за…

4 лістапада, 2025

Клімавіцкія сацработнікі правядуць турнір па шахматах у гонар усяго на свеце

Адразу некалькі святаў вырашылі аб’яднаць адным мерапрыемствам у клімавіцкім сацыяльным цэнтры. У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі,…

4 лістапада, 2025