Культура

Дзень у гісторыі. 5 лістапада. Першы беларускі лаўсан

1842 год. У Быхаве было заснавана двухкласнае прыходскае вучылішча.

Яно адкрылася замест аднакласнага вучылішча, якое ўтрымліваў манастыр канонікаў рэгулярных.

1968 год. На доследнай устаноўцы Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна атрыманы першы беларускі лаўсан.

Будаўніцтва новай хімічнай вытворчасці пачалося ў Магілёве ў 1965 годзе. Ініцыятыва належыла міністру хімічнай прамысловасці СССР Леаніду Кастандаву. Ён падлічыў, што на закупку імпартных хімічных валокан СССР мусіць траціць каля шостай часткі свайго бюджэту.

Першапачаткова планавалася размясціць новую вытворчасць у Краснаярску. Але пабудаваць яе без замежных спецыялістаў было немагчыма, што пагражала раскрыццю ваенных таямніц – пад Краснаярскам размяшчаліся сакрэтныя аб’екты савецкай абаронкі. Таму ў якасці альтэрнатывы быў абраны Магілёў. 

18 жніўня 1965 года буйнейшае ў Еўропе хімічнае прадпрыемства было закладзена на пустым полі каля пасёлка Грабянёва. Праз тры гады тут выпусцяць першы беларускі лаўсан.

1996 год. Памёр ураджэнец Магілёва Віктар Тураў.

Беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст Беларусі і СССР. Лаўрэат многіх прэмій СССР, Польшчы, кінафестываляў.

Найбольш вядомыя яго экранізацыі «Палескай хронікі» І. Мележа «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», апавядання І. Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава».

Сярод ваеных і гістарычных фільмаў найбольш значныя:  «Я родам з дзяцінства», «Сыны ідуць у бой», «Пераправа», «Чорны бусел», «Шляхціц Завальня».

Здымаў фільмы з удзелам Ул. Высоцкага, з якім сябраваў.

Уключаны ЮНЕСКА ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.

2016 год. Памерла Тамара Шырко.

Геабатанік, аграхімік, глебазнавец, педагог. Кандыдат сельскагаспадарчых навук

Працавала на кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута, вывучала геалогію і глебы Магілёўскай вобласці (1969-1975).

Старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ садавіна-агодніцтва і бульбаводства. Аўтар  12 кніг, сярод якіх асаблівым попытам у насельніцтва да гэтага часу карыстаецца “Аптека в саду и огороде”.

Апошнія навіны

Новы гендырэктар “Магілёўхімвалакна” знайшоў прычыны праблем – санкцыі і Кітай

Знешнія фактары, перш за ўсё, вінаваты ў няпростай сітуацыі “Магілёўхімвалакна”, заявіў новы гендырэктар прадпрыемства Алег…

5 лістапада, 2025

Новы аўтацэнтр плануюць пабудаваць у Магілёве

Магілёўскі гарвыканкам абвясціў аб грамадскім абмеркаванні што да будаўніцтва новага аўтасалона на праспекце Міру. Новы…

5 лістапада, 2025

У крамах Магілёва і вобласці пратэрміноўка, а Лукашэнка лаецца матам

У крамах Магілёўшчыны гандлююць пратэрміноўкай і парушаюць забарону на павышэнне цэн. Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай…

5 лістапада, 2025

Пасля 25 гадоў у Германіі расіяне пераехалі ў Магілёў і пазногці ў іх адразу сталі крапчэй

Пераезд сям’і з Германіі ў Магілёў адразу стаў нагодай для беларускіх прапагандыстаў асудзіць гнілы Захад…

5 лістапада, 2025

Магілёўскія ліфты ў “Мінск-Свеце”: б’юць людзей і пастаянна ламаюцца

Гісторыю пра тры ліфты магілёўскага “Ліфтмаша” і адну суцэльную пакуту жыхароў высоткі “Румба” ў “Мінск-Свеце”…

4 лістапада, 2025

На Бобруйщине замдиректора сельхозпредприятия попалась на сокрытии падежа скота

Три года колонии с отсрочкой в два года назначил суд бывшей замдиректора сельхозпредприятия в Бобруйском…

4 лістапада, 2025