У Крычаве кіраўніцтва раёна зладзіла сустрэчу з маладымі спецыялістамі на навагоднім балі і зноўку пачало штурхаць іх у абдымкі адно аднаго. Тут прагучала галоўнае: паўжартаўлівае напамінанне пра падарунак ад райвыканкама для першай пары, якая вырашыць стварыць сям’ю.
Старшыня Крычаўскага райвыканкама Аляксей Шарай і лідар “дэпутацкага” корпуса Ірына Пруднікава пагутарылі з моладдзю ў межах навагодняга балю. Але галоўным акцэнтам сустрэчы стаў не фармат, а словы кіраўніка раёна.
Аляксей Шарай нагадаў пра сваё ранейшае абяцанне: асаблівы падарунак для першай пары маладых спецыялістаў, якія вырашаць пажаніцца. Прагучала гэта ў паўіранічнай форме.
Што за падарунак, Шарай не ўдакладніў. Такая дэманстрацыя лаяльнасці сама па сабе цікавая. Толькі вось жартаўлівы тон Шарая насцярожвае: магчыма, кіраўніцтва раёна хоча абмежавацца чымсьці накшталт качана капусты.
Фота раённай газеты.
Старшыню Краснапольскага райвыканкама Аляксандра Яфімчыкава адказы жывёлаводаў ААТ «Краснапольскі» на яго пытанні, мякка кажучы, не…
Магілёўскага аўтаслесара не задавальняла зарплата, і ён знайшоў падпрацоўку ў інтэрнэце – стаў распаўсюджваць наркотыкі. …
Міжнародны дзень почырку. Дзень ручнога ліста (International Handwriting Day. Handwriting Day). У гэты дзень нарадзіўся…
Умовы, у якіх знаходзяцца палітвязні, гэта катаванні ва ўсіх сэнсах, сцвярджае праваабаронца, былы зняволены Шклоўскай…
Гульняманія давяла жыхара Горак да крадзяжоў выручкі з магазіна, дзе прадаўцом працавала яго жонка. Мужчына…
Перад сваёй раптоўнай смерцю ў эміграцыі таленавіты беларускі журналіст і блогер Мікіта Мелказёраў распавёў пра…