Навіны

У Асіповічах урачыста адкрылі метэастанцыю

Адкрытая ў Асіповічах метэаралагічная станцыя стала першай у раёне і сямідзясятай у краіне.

Метэаралагічную станцыю ў Асіповічах пабудавалі па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме. 

Адкрывалі яе з пампай ганаровыя госці – старшыня райвыканкама, начальнікі рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў, прадстаўнікі мясцовых устаноў і школьнікі – удзельнікі экалагічнага моладзевага грамадскага аб’яднання «Дзеля жыцця на Зямлі».

Сцвярджаецца, што метэастанцыя “у рэжыме рэальнага часу будзе збіраць і перадаваць даныя пра тэмпературу і вільготнасць паветра, хуткасць і напрамак ветру, атмасферны ціск, ападкі і іншыя ключавыя метэаралагічныя параметры”.

Нагадаем, што ў 2019 годзе Лукашэнка паскардзіўся, што не можа даведацца, якое надвор’е чакаецца ў бліжэйшыя некалькі дзён. У сувязі з гэтым паабяцаў прывесці ў пачуцце або разагнаць беларускіх метэаролагаў.

Змянілася з таго часу нешта ці не – невядома. Магчыма, асіповіцкая ўстаноўка дазволіць даведацца нешта новае пра надвор’е.

Фота раённай газеты.

Апошнія навіны

Былы палітвязень Шклоўскай калоніі: гэта былі катаванні ва ўсіх сэнсах

Умовы, у якіх знаходзяцца палітвязні, гэта катаванні ва ўсіх сэнсах, сцвярджае праваабаронца, былы зняволены Шклоўскай…

22 снежня, 2025

Гульняман з Горак краў грошы ў магазіне, дзе працавала яго жонка

Гульняманія давяла жыхара Горак да крадзяжоў выручкі з магазіна, дзе прадаўцом працавала яго жонка. Мужчына…

22 снежня, 2025

Апошні выпуск Мікіты Мелказёрава на канале “Загляне сонца” быў прысвечаны Магілёву

Перад сваёй раптоўнай смерцю ў эміграцыі таленавіты беларускі журналіст і блогер Мікіта Мелказёраў распавёў пра…

22 снежня, 2025

Магілёўскія навагоднія цуды: мала чараўніцтва, шмат абсурду

Магілёўскія цуды ў рэшаце: партыя «Белая Русь» падарыла дзецям 450 рублёў, грамадзяне, якія званілі на…

22 снежня, 2025

Паміж царствам вечнай мерзлаты і каралеўствам цяпла ў Касцюковічах – чатыры кіламетры

Ці гатовы гандаль на вёсцы да Новага года? Касцюковіцкія журналісты праверылі гэта на прыкладзе двух…

22 снежня, 2025

Падарунак за шлюб: чыноўнікі Крычава інтрыгуюць, абяцаючы падтрымаць каханне

У Крычаве кіраўніцтва раёна зладзіла сустрэчу з маладымі спецыялістамі на навагоднім балі і зноўку пачало…

22 снежня, 2025