дикват пестицид

Фермер з Бялыніцкага раёна памёр, напіўшыся пестыцыда

У Бялыніцкім раёне фермер выпіў вадкасці з бутэлькі з-пад газіроўкі, а гэта аказаўся сродак супраць пустазелля.

Як паведамляе Дзяржаўны камітэт судовыых экспертыз, знаходзячыся ў сваёй гаспадарцы ў Бялыніцкім раёне, 53-гадовы мужчына ўзяў для апрацоўкі раслін ядахімікат цёмна-карычневага колеру, частку адліў у пластыкавую бутэльку з-пад газаванага напою.

Праз непрацяглы час па памылцы стаў піць з гэтай бутэлькі – зрабіў усяго адзін глыток… Самастойнае прамыванне страўніка і прыём лекаў не дапамагала: са скаргамі на млоснасць, ваніты, болі па ўсім жываце мужчыну шпіталізавалі.

У Магілёве ў бальніцы на наступны дзень фермер памёр з-за вострага атручвання, якое выклікаў памылкова спажыты ядахімікат. Гэтым ядахімікатам, як высвятлілі эксперты, аказалася вадкасць дыкват, якая выкарыстоўваецца для барацьбы з пустазеллем.

Фотаздымак з адкрытых крыніц