У адказ на крытыку ў інтэрнэце быхаўскія ідэолагі прымусілі быхаўчан хваліць мясцовую бальніцу на камеру.
Цэлых тры ролікі выклалі ў «Тік-ток» быхаўскія журналісты ў адказ на скандальныя выступленні быхаўчан пра нізкі ўзровень абслугоўвання пацыентаў у мясцовай бальніцы. На відэа тры быхаўчанкі даюць амаль аднолькавыя паказанні пра тое, што ў бальніцы «абнавіўся рамонт» і «вельмі ўсё пасвяжэла».
Вось толькі свежасць у гэтым выпадку – паняцце адноснае, бо прыёмы прапагандыстаў заўсёды былі другой свежасці.
Быхаўскія прызнанні з’яўляюцца разнавіднасцю пакаянных відэа, якія так любіць здымаць КДБ.
І пра КДБ. Папярэднік Івана Церцеля Мікалай Яжоў у свой час прызнаўся ў тым, што быў шпіёнам польскай, германскай, японскай і англійскай разведак.
Так што прымусіць быхаўчан распавядаць пра нібыта цудоўную бальніцу – зусім не фокус.
Фота – скрыншоты відэа “Быхов-ToDay”.