На пасяджэнні Краснапольскага райвыканкама падвялі вынікі першага квартала 2026 года. Вынік сумны: з адзінаццаці паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця выканана чатыры.
Чыноўнікі Краснапольшчыны абмеркавалі вынікі сваёй дзейнасці на нарадзе. Вынік красамоўны. Поўны абзац аж па сямі напрамках:
- інвестыцыі ў асноўны капітал;
- увод жылля;
- падрадныя работы ў будаўніцтве;
- вытворчасць сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый;
- вытворчасць сельгаспрадукцыі ў сельгасарганізацыях;
- экспарт тавараў і паслуг.
Аднаго толькі правалу ў сельскай гаспадарцы хопіць для таго, каб зразумець – раёну нічога добрага не свеціць.
Зрэшты старшыня райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў поўны энтузіязму. Ён не не разгубіўся і заявіў, што на паказчыкі, якія не выкананыя “мы можам паўплываць”.
Фота з адкрытых крыніц.
