Шматлікія парушэнні выяўлены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў працы дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Крычаўскага раёна».
Высветлілася, што ў крычаўскім цэнтры, які забяспечваў дзейнасць бюджэтных арганізацый шмат чаго не забяспечылі.
У тым ліку:
- не забяспечана своечасовае аднаўленне ў бюджэт затрат ад аказання платных паслуг на агульную суму больш за 100 тысяч рублёў;
- неабгрунтавана налічаны і выплачаны кіраўнікам асобных бюджэтных арганізацый прэміі ў суме 25,3 тысячы рублёў;
- неэфектыўна расходавана на ўтрыманне гэтых арганізацый больш за 26 тысяч рублёў;
- дапушчаны аплата завышаных аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ,
- парушаны парадак правядзення дзяржаўных закупак, складання дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, вядзення бухгалтарскага ўліку, распараджэння дзяржаўнай маёмасцю і іншыя.
Грошы вернуцца ў бюджэт, вінаватыя службовыя асобы атрымаюць адміністрацыйныя спагнанні, а іх дзеянні ацэняць праваахоўныя органы.
Карацей кажучы, зноў нікога не пасадзяць.
Фота ілюстрацыйнага характару.
