Кашалёк

Асіпаўчанка атрымала крыміналку за прысабечванне чужога кашалька

Жыхарка Асіповічаў стала падазраванай у крадзяжы за прысванне чужога забытага на лаўцы кашалька.

Кашалёк з сумкай на лаўцы ў Асіповічах выпадкова пакінуў жыхар Глуска. Спачатку ён думаў, што забыўся рэчы ў магазіне. Аднак там нічога не аказалася і тады мужчына звярнуўся ў міліцыю. 

Па камерах назірання ўдалося высветліць, што рэчы ён пакінуў на лаўцы. Гэта ў той жа дзень заўважыла 57-гадовая мясцовая жыхарка, якую таксама ідэнтыфікавалі па камерах, размешчаных непадалёк ад месца здарэння.

Паводле жанчыны, яна спачатку нібыта хацела аднесці знаходку ў міліцыю, але па дарозе перадумала – грошы забрала, а сумку выкінула. Праўда, патраціць прысабечаны грошы не паспела.

Цяпер жанчына з’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы за крадзеж, чаго магла б пазбегнуць, калі б аднесла ўсё знойдзенае ў міліцыю.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва