Трынаццацігадовы хлопчык шпіталізаваны з тэрмічнымі апёкамі ад уздзеяння электрычнага току. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 ліпеня ў аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна.
Паводле наяўных даных, падлетак ішоў да месца рыбалкі з ужо раскладзенай тэлескапічнай вудай і наблізіўся на небяспечную адлегласць да паветранай лініі электраперадачы. У выніку атрымаў электратраўму.
Хлопчык дастаўлены ў бальніцу.
Фота ілюстрацыйнага характару.
