Старшыню Краснапольскага райвыканкама Аляксандра Яфімчыкава адказы жывёлаводаў ААТ «Краснапольскі» на яго пытанні, мякка кажучы, не задаволілі.
Краснапольшчына – яскравы прыклад таго, як Лукашэнка і яго каманда давялі сельскую гаспадарку Беларусі да ручкі. Адзіным сельгаспрадпрыемствам у раёне з’яўляецца глыбока стратнае ААТ «Краснапольскі».
Нядаўна прызначаны кіраўнік раёна Аляксандр Яфімчыкаў арганізаваў дзень жывёлавода на ферме «Яноўка» і высветліў, што сітуацыя выглядае так:
- няма малака і мяса, няма выручкі, няма добрай зарплаты;
- карціна з выбыццём жывёлы таксама не радуе;
- адказы спецыялістаў на пытанні, што датычацца іх службовых абавязкаў, блытаныя, неканкрэтныя, няўпэўненыя.
Яфімчыкаву давялося развесці рукамі і даць няшчасным аграрыям адзіную слушную параду па выхадзе з крызісу: службовыя інструкцыі павінны працаваць, а не ляжаць у стале.

Іншых варыянтаў усё роўна няма: ААТ «Краснапольскі» – той выпадак, калі ўся надзея толькі на прыпарку, якая дапаможа мёртваму.
Фота раённай газеты.