ДТЗ

У Магілёве на Ленінскай легкавік “падрэзаў” аўтобус – чацвёра пасажыраў у бальніцы

На вуліцы Ленінскай у Магілёве легкавы Seat сутыкнуўся з аўтобусам – чацвёра пасажыраў атрымалі траўмы, іх даставілі ў бальніцу. Аварыя адбылася 13 кастрычніка каля дома № 89, непадалёк ад аўтавакзала. 

Паводле звестак ДАІ, 49-гадовы кіроўца Seat перастройваўся з крайняй левай паласы ў правую і не пераканаўся ў бяспецы манеўру. На відэа бачна, што легкавік проста выскачыў перад аўтобусам на пераходзе, не даўшы яму часу прытармазіць. Момант сутыкнення трапіў на камеру назірання. Наколькі сур’ёзныя траўмы пасажыраў, не паведамляецца. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны».

← Усе навіны Магілёва