сталовая

Ва ўсім грамадскім харчаванні Магілёва праблемы з санітарыяй

У бягучым годзе санстацыя знайшла парушэнні санітарных норм практычна ва ўсіх аб’ектах грамадскага харчавання ў Магілёве і Магілёўскім раёне.

Парушэнні знаходзілі ў аб’ектах розных форм уласнасці, паведамляе Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. У прыватнасці, знайшлі амаль 52,5 кілаграма прадуктаў з пратэрмінаванай годнасцю і з прызнакамі недобрай якасці.

Амаль 100 кілаграмаў харчовай прадукцыі не мела патрэбнай маркіроўкі, якая б адпавядала тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Больш за 95 кілаграмаў прадуктаў захоўваліся з парушэннем тэмпературых умоў, устаноая вага небяспечнай харчовай прадукцыі, якую вынялі эпідэміёлагі з магілёўскіх аб’ектаў грамадскага харчавання склала 255 кілаграм.

У выніку двум такім аб’ектам прадпісалі спыніць дзейнасць. Таксама было вынесена 56 прадпісанняў аб спыненні рэалізацыі тавараў, паслуг і эксплуатацыі транспартных сродкаў. Эпідэміёлагі аштрафавалі шэсць юрыдычных асоб на суму 9 630 руб. і дзве службовыя – на 1 125 руб.

Фотаздымак: mogilev.media

← Усе навіны Магілёва