Трупы траіх быхаўчан – двух мужчын і адной жанчыны ўбачылі праваахоўнікі ў прыватным доме.
Першымі трывогу ўзнялі 6 жніўня суседзі, якія пачулі спецыфічны запах, які даносіўся з дома. Па прышэсці следча-аператыўнай групы аказалася, што ў доме памерлі жыхары дома, а гэта 58- і 60-гадовыя мужчыны, а таксама 59-гадовая жанчына. Паводле суседзяў, яны часцяком злоўжывалі алкаголем.
Паколькі выпадак з адразу трыма трупамі даволі незвычайны, то на месца выехаў галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт па Магілёўскай вобласці Аляксей Луцэвіч. З месца выняты бутэлькі з вадкасцю, якую пілі памёрлыя.
Паводле следчых, асноўныя версіі прычыны гібелі – атручванне эціленгліколем альбо сурагатамі алкаголю, бо прыкмет гвалтоўнай смерці няма.
Фотаздымак: sudexpert.gov.by
