аварыя

У Магілёве загінуў кіроўца Peugeot

Увечары 22 жніўня, каля дзевяці, на Віцебскім праспекце ў Магілёве загінуў 60-гадовы кіроўца Peugeot.
Машына выехала за межы праезнай часткі каля дома № 4, урэзалася ў апору асвятлення і перакулілася.
Мужчына загінуў на месцы. Паводле папярэдніх звестак, ён не быў прышпілены. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, абставіны высвятляюцца.
Фота скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны»

← Усе навіны Магілёва