Валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) у Магілёўскай вобласці за студзень-жнівень 2026 года склаў менш за 16 млрд рублёў.
Дакладны паказчык ВРП Магілёўшчыны – 15 млрд 993 млн рублёў. Гэта на 7,6% у параўнанні са студзенем-жніўнем 2025 года.
Пры гэтым ВРП Віцебскай вобласці за восем сёлетніх месяцаў склаўся на адзнацы 19 млрд 37,3 млн рублёў, Гродзенскай – 21 млрд 350,9 млн рублёў, Гомельскай – 23 млрд 900,5 млн рублёў, Брэсцкай – 24 млрд 707 млн рублёў, Мінскай – 39 млрд 914,8 млн рублёў, а Мінску – 64 млрд 176,2 млн рублёў. Такім чынам ВРП сталіцы ў чатыры разы большы за ВРП Магілёўшчыны.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за гэты перыяд павялічыўся на 1,9% у параўнанні з тым жа леташнім перыядам. У бягучых цэнах ён склаў 209 млрд 79,9 млн рублёў. Паводле найважнейшых эканамічных прагнозных параметраў на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт краіны павінен павялічыцца на 2,8%.
