кватэры

Здзелак з кватэрамі ў Магілёве – найменш па колькасці сярод абласных цэнтраў

У Магілёве ў верасні 2026 года адбылося 117 здзелак з кватэрамі, што значна менш, чым у іншых абласных гарадах Беларусі.

Да прыкладу, у Брэсце, які ідзе наступным пасля Магілёва горадам з невялікай колькасцю здзелак, іх было 154. У Віцебску – 177, у Гомеле – 199, а ў Гародне – 246.

Пры тым, што ў Магілёве лічбы здзелак і за папярэднія месяцы найніжэйшыя ў краіне, у жніўні 2026 года іх было 137, а ў ліпені 128. То бок вераснёўскі паказчык – найменшы за 3 квартал бягучага года.

Фота mogilev.media

← Усе навіны Магілёва