выцвярэзнік

У Магілёве будынак былога выцвярэзніка выстаўлены на аўкцыён

Будынак па вуліцы Лазарэнка 7, дзе калісьці знаходзіўся магілёўскі медвыцвярэзнік, хочуць прадаць за 600 тыс. рублёў.

Старадаўні двухпавярховы дом знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Магілёва і мае статус гісторыка-культурнай спадчыны. Яго агульная плошча 752,9 м2. Акрамя асноўных памяшканняў, у ім ёсць падвал, тэраса і дзве веранды. Таргі прызначаныя на 5 лістапада.

Будынак, дзе некалі прыводзілі да цвярозага стану не самых цвярозых магілёўцаў, цяпер належыць рэлігійнай абшчыне хрысціян-евангелістаў «Царква Слова для Жыцця». З месцам патэнцыйнаму пакупніку пашанцавала. Побач Першамайская вуліца, за некалькі хвілін можна дайсці да драматычнага тэатра і плошчы Славы з ратушай, музеем і паркам.

З-за таго, што дом мае ахоўны статус, проста перарабіць яго на свой густ не атрымаецца: аднаўленне помніка патрабуе захавання адпаведных патрабаванняў і, адпаведна, дадатковых выдаткаў. 

Нядаўна стала вядома, што на чарговыя таргі выстаўлены і дом па суседству, па адрасе вул. Лазарэнкі 15. Яго кошт з папярэдняга аўкцыёна зніжаны з 812 тыс. рублёў да 649,6 тыс. рублёў.

Фотаздымак: e-auction.by

← Усе навіны Магілёва