Дажынкі

У Шклове Круты і Ісачанка заблыталіся ў паказаннях

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты на абласных «Дажынках» у Шклове патлумачыў журналістам, што ў сельскай гаспадарцы Беларусі гонка цяпер ідзе не за валавымі лічбамі, а за эфектыўнасцю. Малака, паводле яго слоў, ужо больш за літр на кожнага жыхара, збожжа хапае для жывёлагадоўлі, так што пытанне цяпер толькі ў эфектыўнасці. 

Аднак на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання Круты пачаў з любімых тон: намалот у вобласці – 1,3 мільёна тон, гэта адзін з пяці найлепшых вынікаў за гады незалежнасці, а наперадзе ўборка кукурузы, і «лічба яшчэ будзе расці». Задачу рэгіёну ён пераказаў словамі Лукашэнкі – кожны год «патроху прыбаўляць ва ўсіх напрамках». Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка з той жа сцэны назваў іншую лічбу – больш за 1,2 мільёна тон, а 1,4 мільёна вобласці толькі трэба будзе засыпаць у засекі пасля кукурузы. Розніца паміж двума выступамі – да ста тысяч тон. 

Вось што атрымліваецца, калі даводзіцца выконваць план па прыпісках. Як высвятляецца, нават хлусню трэба ўзгадняць загадзя, каб потым не блытацца ў паказаннях.

Фота БелТА.

← Усе навіны Магілёва