ровар

У Магілёве на вуліцы Фаціна машына збіла сямігадовую дзяўчынку на веласіпедзе

На вуліцы Фаціна ў Магілёве кіроўца Belgee збіў сямігадовую дзяўчынку. Яна пераязджала дарогу па пешаходным пераходзе без святлафора, не злазячы з веласіпеда. Дзяўчынку з траўмамі адвезлі ў бальніцу на абследаванне. 

Падобны выпадак у Магілёве быў у пачатку чэрвеня. Тады на скрыжаванні вуліц Турава і Жамчужнай дваццацішасцігадовы таксіст збіў васьмігадовую школьніцу, якая таксама ехала на веласіпедзе па пераходзе без святлафора. Яе таксама адвезлі ў бальніцу на абследаванне.

Фота «Міліцыя Магілёўшчыны».

← Усе навіны Магілёва