На вуліцы Габраўскай у Магілёве каля крамы «Санта» таксі пратараніла машыну хуткай медыцынскай дапамогі. Аварыя адбылася 15 кастрычніка каля 15:11.
Легкавік ударыў хуткую ў правы бок: у машыны хуткай дапамогі ўвагнутыя рассоўныя дзверы салона, у таксі разбітая ўся пярэдняя частка, абломкі разляцеліся па праезнай частцы.
Пацярпелых няма. Ці ехала хуткая на выклік і ці быў у салоне пацыент, не паведамляецца. Абставіны і прычыны аварыі высвятляюцца.
