угарэў

У Магілёўскім раёне насмерць угарэў дачнік

Угарны газ ад печы забіў 63-гадовага дачніка ў вёсцы Рэчкі Магілёўскага раёна.

Прычынай смерці ў начы з 14 на 15 кастрычніка стала заўчаснае закрыццё юшкі пячы, якую папярэдне пратапіў мужчына. Яго ў непрытомнасці раніцой убачылі сваякі, якія прыехалі на дачу. Была выклікана хуткая дапамога, аднак выратаваць мужчыну ўжо не ўдалося. 

Ратавальнікі папярэджваюць, што ўгарны газ незаўважны вокам і не мае паху. Таму яго часцяком называюць “ціхім забойцам”. Адна з асноўных прычын смерці ад яго – неправільнае выкарыстанне пячнога абсталявання.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва